Дню беларускай пісьменнасці прысвячаецца




Дата канвертавання08.03.2017
Памер74.39 Kb.
Дню беларускай пісьменнасці прысвячаецца

МЭТЫ: узнавіць веды вучняў пра славутых асоб беларускай мінуўшчыны;

выхоўваць у вучняў любоў і павагу да гісторыі роднага краю, цікавасць да твораў мастацкай літаратуры, прысвечаных адлюстраванню падзей мінуўшчыны, пачуццё гонару за сваю Радзіму;

развіваць мастацкую культуру вучняў, іх творчыя здольнасці.

ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА


  1. Падрыхтаваны вучань чытае на памяць верш С.Законнікава “Слова пра годнасць”.

Прада мной – гарады,

вёскі,


рэкі,

азёры,


Векавыя бары і ў стагах сенажаць.

Нада мной – неба ў чыстых,

задумлівых зорах,

Што,


як матчыны вочы,

у сэрца глядзяць.

Гэты скарб адабраць у мяне немагчыма,

Перад тым,

як пайсці за яго ў чорны дым,

Пакладу галаву на калені Айчыне,

На калені ж не стану я

ні перад кім.

Ні прад сілай тупой

ваяўнічага зброду,

Што на мову

дзясніцу пагарды падняў,

Ні прад людам тутэйшым,

што выйшаў з народу,

А сапраўдным народам дагэтуль не стаў.

Дык ці можна ад роду свайго адцурацца,

Ад дзядоўскіх крыжоў і магіл уцячы?!

Абачніцеся,

людзі,

каб разам трымацца



Каранёў,

што пасобяць наш лёс зберагчы.

Беларусь!

Словам праўды

сляпых,

безгалосых,



Неразумных сыноў і дачок наталі.

Хай душа затрымціць,

нібы дзтлінка ў росах,

І тады пасвятлее на роднай зямлі.



  1. Вядучы: Сёння мы з вамі ўспомнім імёны і справы вядомых у нашай славутай гісторыі асоб. Іх імёны мы вымаўляем з павагай і годнасцю. Паразважаем з вамі над іх лёсамі, поглядамі, вызначым іх след у гісторыі. Адкрываем першую старонку.

  2. Вядучы: У Евангеллі ёсць цудоўная прытча пра сейбіта, які ранняй вясной выйшаў у поле, каб даверыць зямлі каштоўнае зерне будучага жніва. Ідзе сейбіт па свежых барознах і старанна рассейвае насенне. Частка зерня падае пры дарозе, частка – на камяністую глебу ці ў зямлю, зарослую калючкамі. Але тое, што ўпала на добрую глебу, дасць у сто разоў багацейшы ўраджай.

Вось такім першым вялікім сейбітам духоўнага насення – сярэднявечнай духоўнай культуры, хрысціянскай веры, дасягненняў еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі на старабеларускіх землях – была наша славутая асветніца князёўна Прадслава са слаўнага горада Полацка, якая на заранку нашай гісторыі, у ХІІ стагоддзі, зразумела вялікую ролю асветы ў жыцці народа і аддала гэтай справе ўсе свае здольнасці і сілы.

Дэманструецца прэзентацыя “Нібы прамень сонечны…”

  1. Падрыхтаваны вучань чытае верш В Зуёнка “Я крывінка твая – крывічанка…”

Я крывінка твая – крывічанка,

Я былінка твая – палачанка,

Як над пожняй тужлівая чайка,

Я лячу да цябе, Радзіма,

Са святога Ерусаоіма.

Я лячу, ды не маю сілы

Узляцець, бо аслаблі крылы,

А не хочацца ж так у магілу –

На святой хай сабе – ды чужыне:

Смерць, як рай, у сваёй дамавіне…

Мне б тады – і жыццё не віною,

Што не сплачана цяжкай цаною,

І агні сплывалі б Дзвіною,

Як грахі мае, як правіны,

Прад табой, маім сонцам адзіным.

Я крывінка твая – Ефрасіння,

Нада мной неба сіняе-сіняе, -

Ападаюць крылы знясілена…

Забяры мяне, Маці, Сястрыца,

Ці прышлі хоць жменьку зямліцы…



На экране слайд з партрэтам Кірылы Тураўскага.

  1. Вядучы: “Златоуст, паче всех воссиявший нам на Руси”, - так нашы далёкія продкі называлі Кірылу Тураўскага. Хлапчук, які з’явіўся на свет у стольным горадзе Тураве, стаў вядомы стагоддзям як асветнік, паэт, філосаф, прапаведнік.

Птушка белая над Краінай сіняй –

То ахова наша і сіла…

Гэта дух Святой Ефрасінні…

Гэта слова Святога Кірылы…



4 Вядучы: Даволі рана Кірыла пастрыгся ў манахі. Такое рашэнне было прынята , напэўна, з-за ранняй смерці бацькоў, жадання завяршыць адукацыю, развіць свой талент, паслужыць справе асветніцтва роднага народа. Што вы ведаеце з урокаў гісторыі ра Кірылу Тураўскага?

3 Вядучы: Каля 1145 г., калі Кірылу было пад трыццаць гадоў, ён становіцца настаяцелем манастыра. “Слова – указанне, адкуль жыццё ў людзей бяхжэннаяе”, “Казанне пра чарнарызскі чын” – найбольш вядомыя творы Кірылы Тураўскага таго часу.

4 Вядучы: Але праз некаторы час ён пакідае абіцель і пасаду настаяцеля манастыра і выказвае жаданне замуравацца ў адной з манастырскіх веж. У вежу была перанесена ўся яго бібліятэка. Тут пустэльнік піша каментарыі, тлумачэнні Святога Пісання, якія, на жаль, не захаваліся.

3 Вядучы: Аўтарытэт іслава такога выключнага падзвіжніка бязмежна ўзрасталі і выклікалі павагу ў князя і ў гараджан. Па іх просьбе кіеўскі мітрапаліт узвёў Кірылу Тураўскага ў сан епіскапа горада Турава. Гэта быў першы за сто гадоў выпадак, калі епіскапам быў пастаўлены мясцовы святар, а не пастрыжэнец Кіева-Пячэрскай лаўры.

4 Вядучы: Вядомасць Тураўскага епіскапа хутка выйшла за межы роднай епархіі. Да Кірылы ідуць пачуць парады і простыя людзі , і князі, і баяры. Існуе меркаваннае, што праз некаторы час ён адмовіўся ад епіскапства і жыў у адзіноце. У ХІІІ стагоддзі ён быў аднесены да ліку святых.

Літаратурная спадчына Кірылы Тураўскага складае залаты фонд нашай культуры.

5 Вядучы: У гісторыі культуры кожнага народа ёсць імёны, якія з’яўляюцца сімвалам іх творчага генія і духоўнага ўзлёт. Для беларусаў гэта Францыск Скарына. Рознабаковая дзейнасць пачынальніка беларускага Адраджэння адкрыла новую эпоху ў гісторыі беларускай культуры, шмат у чым вызначыла яе нацыянальную спецыфіку і асноўныя напрамкі будучага развіцця.

Чытальнік:

Твар Скарыны. З-пад цяжкіх павек

Ён глядзіць з вякоў былых у век

Новых дум, трагедый, парываннняў.

О, глядзі, убач усё дазвання!

Гавары са мною – не хлушу.

Ты скажы – усё я запішу.

Міхась Стральцоў

6 Вядучы: Дакладных звестак пра час нараджэння і смерці Скарыны не выяўлена. Ёсць толькі гіпотэзы.

5 Вядучы: Яго жыццяпіс пазначаны пункцірнай лініяй, пачатак і канец яе губляюцца ў канцы 15 і сярэдзіне 16 стагоддзя. Мяркуюць, што нарадзіўся Францыск Скарына ў 1486 годзе, у год сонечнага зацмення, бо на гравюрах яго кніг сустракаецца сонечны дыск, прыслонены паўмесяцам.

Чытальнік:

У промнях сонца – рог маладзіка:

Як фас і профіль твару чалавека.

Адны казалі: “Гэта ноч і дзень,

Святло і цемра…” Іншыя: “Францыску

Карцела перадаць зацмення цень

У год, калі сустрэўся ён з калыскай…”

Мабыць і так… Але хутчэй за ўсё

Быў маладзік хвіліны думнай знакам,

Што па начах бяссонна мы нясём

Пад спаконвечным кругам Задыяка.

А сонца – сімвал светлы пачуцця

І прамяністы поўдзень летуценняў.

Аблічча двухгадзіннае жыцця –

Развагі холад і агонь натхнення…

Васіль Зуёнак

5Вядучы: Біяграфічныя звесткі пра Скарыну вельмі скупыя. Што ён родам з Полацка, пра гэта ў сваіх выданнях пісаў сам Скарына. А вось якімі былі жыццёвыя шляхі нашага вялікігі палачаніна па еўрапейскім кантыненце – застаецца загадкай. Толькі пункцірна абазначаюцца Кракаў, Падуя, Прага, Познань, Вільня, Круглявец, дзе ён учыўся, друкаваў свае нкігі, быў па гандлёвых і службовых справах.

Дэманструецца прэзентацыя “Францыск Скарына”.

Чытальнік:

Радзімы свёй не мяняў, як нацельны крыжык.

Ад мовы сваёй не адрокся ні ў шчасці, ні ў горы…

Не для цароў венцаносных, абраннікаў бога,

А для цябе, светласэрцы мой люд чарнарукі.

Як я хацеў, каб ты вольнасці здолеў напіцца,

Каб пасяліў назаўсёды ў хацінах асвету,

Вокладкі кніг расхінуў – як адчыніў аканіцы –

І падзівіўся бязмежжу і мудрасці свету…

Гучыць сярэдневяковая мелодыя (гурт “Стары Ольса”)



Чытальнік:

Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,

Аб горадзе Полацку слава ішла, -

Друкар там выдатны Георгій Скарына,

Што зоры, рассыпаў па роднай краіне

Крыштальныя словы навукі-святла;

Нямала народаў з крыніц яго піла

І брала ад мудрасці вечны агонь,

У літарах першых знаходзячы сілу…

Ты слаўна, зямля, што вякам нарадзіла

Такога выдатнага сына свайго!

Пятрусь Броўка

Вядучы: Кажуць, што ў народа які не ведае і не памятае свайго мінулага, няма будучыні. Беларускі народ мае продкаў. Іх дзейнасць складае цэлыя эпохі ў культурным жыцці краіны.

Завяршыць нашу сённяшню сустрэчу хачу словамі Скарыны: любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас “літасцівы Бог на свет пусціў; любіце бацькоўскую зямлю, дзе вы былі шскормлены і ўзгадаваны, і не шкадуйце сваіх сіл, каб дзейна і годна паслужыць свайму народу, бо “вера без справаў мёртвая”.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка