Добры дзень, дарагі наш госць ! Мы вельмі рады бачыць цябе ў нашым выдатным аграгарадку "Жураўлінае". Сёння, я распавяду пра самы дарагі для мяне куточак у ім пра вёску Мокрае




Дата канвертавання30.04.2017
Памер10.11 Kb.
Добры дзень, дарагі наш госць ! Мы вельмі рады бачыць цябе ў нашым выдатным аграгарадку “Жураўлінае”. Сёння, я распавяду пра самы дарагі для мяне куточак у ім - пра вёску Мокрае! Я ўпэўнена, што экскурсія па “Мокраўскай сцежцы” будзе вельмі цікавая вам.

Першы прыпынак на ей - турыстычны комплекс, які ўключае ў сябе гасцініцу, краму, рэстаран і саўну. Усе работнікі комплексу заўсёды ветлівыя і ўсмешлівыя. Наведаўшы яго, ты надоўга забяспечыш сябе толькі выдатным настроем.

Засумаваў па родных мясцінах? Сардэчна запрашаем на нашу пошту, дзе ты зможаш адправіць вестачку сваім блізкім і родным ! Работнік нашай пошты Лідзія Васільеўна заўсёды табе ў гэтым дапаможа!

Акіян пазітыву забяспечыць табе трэці прыпынак - наведванне школьнага басейна! Камфортная тэмпература паветра і вады, утульная абстаноўка ў любое надвор'е створаць ўражанне сонечнага лета!

Літаратурныя навінкі, сучасныя часопісы і газеты, неабсяжныя прасторы інтэрнэт – паслуг - усё гэта ты зможаш атрымаць і ўбачыць у сельскай бібліятэцы. Яркімі і творчымі асобамі, вясёлымі канцэртнымі праграмамі запомніцца наведванне і самога Дома культуры.

Маляўнічая прырода , ветлівыя і шчырыя на радасць мясцовыя жыхары пакінуць у тваёй памяці толькі прыемныя ўражанні пасля наведвання маёй вескі. Бо мы заўсёды будзем рады гасцям!



Аліна Сцепанец, в. Мокрае


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка