Добры дзень, дзеці! Сёння мы з вамі пагуляем у гульню, а як яна




Дата канвертавання15.11.2017
Памер32.2 Kb.
Поле цудаў.
Вядучы: Добры дзень, дзеці! Сёння мы з вамі пагуляем у гульню, а як яна

называецца, вы ўжо напэўна, здагадаліся. Так, гэта ўсімі намі

любімае - Поле цудаў”. Сённяшняя гульня будзе прысвечана казкам

і галоўным казачным героям. Зараз для першага тура з кожнага рада

я выберу па аднаму ўдзельніку гульні, а ў гэтым мне дапоможа

лічылка:
До,рэ,мі,фа, соль, ля, сі!

Едзе кошка на таксі,

Кацяняты прычапіліся.

І бясплатна пракаціліся!
- А зарас ігракоў першага тура, я прашу заняць свае месцы каля барабана. І яшчэ раз вам нагадваю, наша гульня прысвечана казкам і казачным героям (круціцца кола цудаў).
I тур. З якой казкі выраз:


  • Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры; нават птушкі –

драпежнікі –каршуны, совы, пугачы і тыя нас ушчуваюць

(Зайчыкі)

Дзеці называюць літары і адгадваюць словы.

Ігракі першага тура атрымліваюць прызы, а ігрок № ___ выходзіць

у фінал. А зарас гульня з гледачамі. Гульня “ Адгадай загадкі”. Я загадваю вам загадку, а вы адгадвайце. Будзьце ўважлівыя, пачынаем:
1. Не кароль,а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае, а час знае.

(Певень)

2. Улетку шэранькі,

Узімку беленькі,

Доўгія вушы мае,

Хутка ў лес уцякае.

(Заяц)

3. Хто мяне заб’е

Той сваю кроў пралье.

(Камар)

4. Стаіць у лазе

На адной назе.

(Грыб)

5. Брат з братам цераз адну дарогу жывуць,

А адзін другога не бачаць.

(Вочы)

6. Ног няма, я хаджу,

Роту няма, я скажу,

Калі спаць, калі ўставаць,

Калі працу пачынаць.

(Гадзіннік)

Вядучая раздае карткі з нумарамі.Каб выбраць ігракоў II тура.



  • Ну вось ігракі II тура на сваіх месцах. Запускаем чароўнае кола і называем

літары.
II тур. З якой казкі выраз:
“ А галоўныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся,

хто з іх важнейшы ды разумнейшы”.( Пшанічны каласок)

Дзеці называюць літары, і адгадваюць словы пшанічны каласок


  • Гэта прызы ігракам, а пераможцу II тура мы чакаем у фінале. Ну, а зарас мы

будзем выбіраць ігракоў III тура. Выбіраем таксама як і ігракоў II тура.

  • Ну вось, ігракі III тура на сваіх месцах. Запускаем чароўнае кола, называем літары.


III тур. З якой казкі выраз:
“ Хто ў зямлю ўвайшоў глыбока,

Перамог ліхога Цмока?”

(Беларуская народная казка “Удовін сын”)

Дзеці называюць літары і адгадваюць словы: удовін сын



  • Гэта прызы ігракам, а пераможцу III тура мы чакаем у фінале

  • Бачу гледачы нашы засумавалі “ Мабыць і вам хочацца пагуляць.


Гульня з гледачамі.
Загадкі: 1) Па хаце ходзіць, хвастом водзіць.

(кот)

2) Пасярод двара стаіць капна,

Спераду вілы, а ззаду мятла.

(каза)

3) Рыжая дзяўчына залезла ноччу ў двор –

Курэй пералічыла, усіх панесла ў бор.

(лісіца)

4) Дзяцел уначы быў сярдзіты-

Тэлеграму пераблытаў.

І пайшла па лесе байка

З’еў лісіцу шэры ... (зайка)


  • Фіналістаў прашу заняць свае месцы

(круціцца кола цудаў)
Фінал з якой казкі выраз:

“ Кінуў леў ваўка, а сам далей пабег”



(леў і воўк)
Дзеці называюць літары і адгадваюць словы: леў і воўк

  • Ну вось і вызначыўся пераможца нашай сённяшняй гульні.

Ігракі фіналу атрымліваюць прызы.
Супер ігра
Круціцца кола цудаў і вызначаецца супер прыз.

  • Пытанне. Дзе знаходзіцца смерць Кашчэя Бесмяротнага. ( у яйку)

  • Ну, вось і вызначыўся у нас пераможца сённяшняй гульні.

  • Наша гульня падышла да канца. Ці спадабалася вам “ Поле цудаў”. Мне прыемна, што вы добра ведаеце казкі. Я рада за вас. Казкі вельмі цікавыя і маюць павучальны сэнс, яны паказваюць адносіны паміж людзьмі, высмейваюць гультайства, хітрасць, услаўляюць працавітасць, народную мудрасць. Было вельмі цікава гуляць разам з вамі. Да пабачэння, дзеці!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка