Добры дзень, школа! Вас вітае школьнае радыё!




Дата канвертавання03.03.2018
Памер80.65 Kb.
21 верасня

  Добры дзень, школа! Вас вітае школьнае радыё!

Паважаныя радыёслухачы, а ці ведаеце вы , як да нас дайшла кніга?Напэўна не. Ну дык паслухайце.

Аб жыцці продкаў у старажытныя часы нам паведамляюць пісьмовыя крыніцы — летапісы. У ix запісвалі звесткі аб найбольш значных падзеях. Самым старажытным летаписам усходніх славян з'яўляецца «Аповесць мінулых гадоў». Яна была напісана ў Kieвe.

Нашы продкі добра разумелі значэнне кнiгi. Каля тысячы гадоў таму назад адзін з летапісцаў сказаў так: «Kнігi — гэта рэкі, якія напойваюць увесь Сусвет, ад ix зыходзіць мудрасць». Kнiгi ў даўнія часы былі толькі рукапісныя, вялікія i цяжкія. Пісаліся яны на тонка вырабленай цялячай, авечай щ казінай скуры. Паперы тады яшчэ не было.

Загалоўкі i пачатковыя літары размалёўвалі фарбамі, упрыгожвалі малюнкамі. Вокладкі paбілі з дзвюх дошчачак. Іх абцягвалі скурай i аздаблялі каштоўнымі камянямі. Да вокладкі прымацоўвалі металічныя засцежкі, каб кнiгy можна было зашпільваць.

Галоўнымі цэнтрамі перапісвання кнiг у Беларусі былі старажытныя гарады Полацк i Typaў. У пачатку 12 стагоддзя ў Тураве нарадзіўся хлопчык. Калі ён вырас, то стаў манахам i узяў Імя Кірыла. Ён пачаў пісаць павучанні пра тое, як павінны жыць людзі.

Каб замаліць людскія гpaxi, Кірыла Туpaўcкi стаў пустэльнікам. Ён добраахвотна зачыніўся ў высокай драўлянай вежы на беразе Прыпяці. Доўгія месяцы туды яму насілі толькі ваду i хлеб. У гэты час ён напісаў малітвы, якія вядомы i цяпер. Кірыла Typaўcкi заклікаў людзей любіць адзін аднаго. Сучаснікі называлі яго Златавустам. Многія яго кнiгi дайшлі да нас. Яны сведчаць пра тое, што i ў старажытнасці Беларусь была багатая на таленты.

Паслядоўнікамі Кірыла Тураўскага былі Ефрасіння Полацкая і Францыск Скарына. Пра Францыска Скарыну вельмі праўдзіва сказаў Міхась Пазнякоў у вершы “Скарына”.Конец формы



Асветнік, вучоны
I першадрукар,
Наш гонар —
Францішак Скарына.
Запомні ўсім сэрцам
Як велічны дар
Радзімы
Славутага сына.

Праклаў ён дарогу


Да Слова, Святла,
За Матчыну Мову
Паклікаў змагацца,
Каб вольнай заўсёды
Між вольных магла
Дзяржаваю
Белая Русь
Называцца.

Напрыканцы нашай сустрэчы хочацца таксама нагадаць, што 17 верасня краіна адзначала дзевяностапяцігоддзе з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка і стодзесяцігоддзе з дня нараджэння Сергея Дзяргая-нашых славутых пісьменнікаў.

 Сёння, развіаючыся з вамі, мы жадаем усім з павагай адносіцца да сваёй роднай мовы, да сваіх сяброў, да блізкіх і знаёмых, і проста да ўсіх людзей нашай вялікай зямлі.

З вамі былі вашы пастаянныя вядучыя :вучні Да сустрэчы ў наступны чацвер.

Заявление Директору государственного учреждения образования

«Средняя школа №45 г.Могилёва»

Матиевскому В.В.

гр.___________________________________________

(фамилия, имя, отчество)

проживающей по адресу: г.Могилёв

ул. __________________, д. ____, кв. ______,

тел.___________________

Прошу разрешить мне проводить факультативные занятия в______классе по

программе_______________________________________________________________

_____________ / /

(подпись) (и.о.фамилия)

Заявление Директору государственного учреждения образования

«Средняя школа №45 г.Могилёва»

Матиевскому В.В.

гр.___________________________________________ ,

(фамилия, имя, отчество)

проживающей по адресу: г.Могилёв

ул. __________________, д. ____, кв. ______,

тел.___________________

Прошу разрешить мне проводить факультативные занятия в_____классе по


программе_______________________________________________________________

_____________ / /

(подпись) (и.о.фамилия)

Добры дзень, школа! Вас вітае школьнае радыё!

Паважаныя радыёслухачы, у гэтым годзе мы працягваем размову з вамі пра нашу краіну і яе слаўных сыноў, пра нашу родную мову, бо, як казала Элаіза Пашкевіч, наша беларуская паэтэса,

 Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей.



Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго,

 адной думкай жыць, адной долі шукаць.



І таму сёння нам хочацца звярнуцца да вялікага свята- Дня беларускай пісьменнасці і друку, які ў гэтым годзе адбываўся з 1 па 3 верасня ў Полацку. Горад не ўпершыню прымае свята. Яно прымеркавана да пяцісотгоддзя кнігадрукавання, тысячыстопяцідзесяцігоддзя Полацка, статрыццацігоддзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.

Дзень беларускай пісьменнасці — нацыянальнае свята, якое адзначаецца ў першы тыдзень верасня. Сталіцамі дня пісьменства становяцца гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

Упершыню свята адбылося ў 1994 годзе ў Полацку — родным горадзе беларускага асветніка і друкара Францыска Скарыны. Ён пакінуў нам 25 друкаваных кніг, першым ва ўсім свеце пачаў выпускаць кнігі ў друкарні.

   Па традыцыі, у першы тыдзень верасня ў Беларусі ладзіцца ўрачыстасць у гонар слынных асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.



Ад часоў Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, кніга была для беларусаў крыніцай ведаў, асветы, надзейным падмуркам нацыяналь-

нага развіцця. Менавіта на такім падмурку будуецца сучасная дзяржаўная палітыка ў сферы культуры і развіцця кнігадрукавання.

Задума свята з'явілася ў Міністэрстве культуры Беларусі і друку пасля святкавання пяцісотгоддзя з дня нараджэння  Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з  Саветам міністраў  і  Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь  25 мая  1994  з'явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства.

У аснову канцэпцыі Дня беларускага пісьменства пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.

Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура — тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе- сталіцы, але і па ўсёй краіне.

І мы таксама запрашаем вас, нашы паважаныя слухачы, адправіцца разам з настаўнікамі ў падарожжа, якое прывядзе вас да новых ведаў. Няхай яно будзе для вас плённным і цікавым. А сённяшнюю нашу сустрэчу нам хочацца закончыць такімі словамі:

Мой народ праз стагоддзі пранёс дабрату,

Да суседзяў- народаў павагу.

Знае свет навакольны яго прамату,

І любоў да жыцця, і адвагу.

І заўсёды ў віхурах вякоў і нягод,

У зямной непагодзе суровай,

Вылучала між іншых мой мужны народ

Беларуская родная мова.

Мой народ зберагае сваю даўніну.

Кожны нашай гісторыі знаўца

Добрым словам успомніць на раз Скарыну

І пахваліць за мудрасць Мсціслаўца.

Каліноўскага імя навокал гучыць,

І Купалы, і Коласа слова.

Навучыла іх край беларускі любіць

Беларуская родная мова.

Мой народ ганарыцца сягоння сваім

Партызанскім праслаўленым краем.

У вялікіх бяседах прад светам усім

Дэлегаты яго выступаюць.

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх

І гучы вечна, ярка і нова

Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –

Беларуская родная мова!

З вамі былі вашы пастаянныя вядучыя:



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка