Ду «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» Аддзел бібліятэказнаўства




Дата канвертавання28.01.2017
Памер265.5 Kb.


ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна»

Аддзел бібліятэказнаўства

У дапамогу планаванню дзейнасці
публічных бібліятэк Мінскай вобласці

на 2015 год




Мінск

2014

У 2015 годзе бібліятэкі вобласці вызначаюць у сваёй дзейнасці наступныя прыярытэтныя напрамкі:



  • аптымізацыя і рэарганізацыя сеткі публічных бібліятэк;

  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, удасканальванне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк;

  • новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў абслугоўванні чытачоў;

  • прапаганда твораў беларускіх аўтараў;

  • прафесіяналізацыя бібліятэчных кадраў рэгіёна.

Пры планаванні работы прапануем звярнуць увагу на рашэнні і пастановы органаў кіравання Рэспублікі Беларусь і міжнародных арганізацый.


2015 год у Беларусі аб’яўлены Годам моладзі.

У сувязі со святкаваннем 9 мая 2015 года 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і аб’яўленнем 2015 года ў краінах СНД Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прапануем правесці ў раёнах семінары «Памяць у спадчыну: кніга і чытанне ў сістэме патрыятычнага выхавання моладзі» (дадатак № 1).




Міжнародныя акцыі пад эгідай ААН

2015 г. – Міжнародны год глебы;

2015 г. – Міжнародны год святла і святлавых тэхнологій;

XXI cтагоддзе – Стагоддзе чалавека, адукацыі;

2005–2015 гг. – Міжнароднае дзесяцігоддзе дзеянняў «Вада для жыцця»;

2006–2016 гг. – Другое дзесяцігоддзе рэабілітацыі і ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў (3-е дзесяцігоддзе пасля Чарнобыля);

2008–2017 гг. – Другое дзесяцігоддзе дзеянняў па ліквідацыі беднасці;

2011–2020 гг. – Дзесяцігоддзе дзеянняў за бяспеку дарожнага руху;

2011–2024 – Дзесяцігоддзе ўстойлівай энергетыкі для ўсіх;



2013–2022 – Міжнароднае дзесяцігоддзе збліжэння культур.

Рэкамендуем актывізаваць працу па наступных праграмах:
Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця сяла на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная праграма дзеянняў па папярэджванні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная праграмма па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна абмежаваных асоб на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная Праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011–2015 гады і на перыяд да 2020 года.
Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «Энергабяспека, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, атамная энергетыка», 2013–2015 гг.
Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «Інавацыйныя тэхналогіі ў АПК», 20112015 гг.
Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава", 20112015 г.
Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 20112015 гг.
Рэспубліканская мэтавая праграма па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011–2015 гг.
Праграма развіцця і падтрымкі ўласных падсобных гаспадарак грамадзян на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная праграма развіцця спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2012–2016 гг.
Нацыянальная праграма паскарэння развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011–2015 гг.
Дзяржаўная комплексная мэтавая праграма развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства ў 2011–2015 гг.
Дзяржаўная праграма асваення ў вытворчасці новых і высокіх тэхналогій на 2011–2015 гг.

З мэтай павышэння культурнага ўзроўню праз эстэтычнае выхаванне і папулярызацыю кнігі і чытання сярод шырокага кола насельніцтва прапануем правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных знамянальным падзеям.
Кнігі-імянінніцы
845 гадоў з часу напісання французскага гераічнага эпасу "Песня аб Роландзе" (1170)

415 гадоў з часу напісання п'есы «Дванаццатая ноч», Вільям Шэкспір (1600)

225 гадоў з часу напісання кнігі «Вандраванне з Пецярбурга ў Маскву», Аляксандр Радзішчаў (1790)

195 гадоў з часу напісання паэмы «Руслан і Людміла», Аляксандр Пушкін (1820)

190 гадоў з часу напісання трагедыі «Барыс Гадуноў», Аляксандр Пушкін (1825)

185 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі «Маленькія трагедыі», Аляксандр Пушкін (1830)

185 гадоў з часу напісання трагедыі «Моцарт і Сальеры», Аляксандр Пушкін (1830)

175 гадоў з часу напісання рамана «Герой нашага часу», Міхаіл Лермантаў (1840)

175 гадоў з часу напісання рамана «Каралева Марго», Аляксандр Дзюма (1845)

170 гадоў з часу напісання рамана «Бедныя людзі», Фёдар Дастаеўскі (1845)

160 гадоў з часу напісання кнігі «Севастопальскія аповяды», Леў Талстой (1855)

155 гадоў з часу напісання рамана «Вершнік без галавы», Майн Рыд (1860)

145 гадоў з часу напісання рамана «Дваццаць тысяч лье пад вадой», Жуль Верн (1870)

135 гадоў з часу напісання рамана «Браты Карамазавы», Фёдар Дастаеўскі (1880)

130 гадоў з часу напісання аповесці «Дзюрдзі», Эліза Ажэшка (1885)

125 гадоў з часу напісання рамана «Партрэт Дарыана Грэя», Оскар Уайльд (1890)

105 гадоў з часу выхаду ў свет нарыса “Дзед Завала”, Ядвігін Ш. (1910)

105 гадоў з часу выхаду ў свет першага зборніка вершаў Якуба Коласа “Песні жальбы” (1910)

100 гадоў з часу напісання п’есы «На Антокалі», Францішак Аляхновіч (1915)

100 гадоў з часу напісання апавядання «Літоўскі хутарок», Максім Гарэцкі (1915)

100 гадоў з часу напісання апавядання «Рускі», Максім Гарэцкі (1915)

95 гадоў з часу напісання дзіцячай п'есы «Пастушкі Данілка і Алеська», Міхась Чарот (1920)

90 гадоў з часу напісання паэмы «Там, дзе кіпарысы», Уладзімір Дубоўка (1925)

90 гадоў з часу напісання п’есы «Забастоўшчыкі», Якуб Колас (1925)

90 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі сатыры і гумару «Крапіва» Кандрата Крапівы (1925)

90 гадоў з часу напісання «Казкі пра неразумнае мышаня», Самуіл Маршак (1925)

90 гадоў з часу выхаду ў свет рамана «Галава прафесара Доуэля» Аляксандра Беляева (1925)

85 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі паэзіі «Гады як шторм» Пятруся Броўкі (1930)

85 гадоў з часу напісання кнігі сатыры і гумару «Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў», Кандрат Крапіва (1930)

85 гадоў з часу напісання аповесці «Палескія рабінзоны», Янка Маўр (1930)

85 гадоў з часу выдання першага зборніка вершаў Аркадзя Куляшова “Росквіт зямлі” (1930)

80 гадоў з часу напісання аўтабіяграфічнай аповесці «Набліжэнне», Змітрок Бядуля (1935)

80 гадоў з часу напісання рамана «Трэцяе пакаленне», Кузьма Чорны (1935)

80 гадоў з часу напісання п’есы «Сымон Карызна», Міхась Зарэцкі (1935)

75 гадоў з часу выхаду ў свет рамана «Ціхі Дон» Міхаіла Шолахава (1940)

75 гадоў з часу напісання рамана «Па кім жальбуе звон», Эрнэст Хемінгуэй (1940)

75 гадоў з часу напісання аповесці-казкі «Сярэбраная табакерка», Змітрок Бядуля (1940)

75 гадоў з часу напісання аповесці для дзяцей «Насцечка», Кузьма Чорны (1940)

75 гадоў з часу напісання кнігі для дзяцей «Ядвісін дуб», Кандрат Крапіва (1940)

70 гадоў з часу выхаду ў свет аповесці Івана Шамякіна «Помста» (1945)

70 гадоў з часу выхаду ў свет паэмы Аляксандра Твардоўскага «Васіль Цёркін» (1945)

70 гадоў з часу выхаду рамана «Петр I», Аляксей Талстой (1945)

65 гадоў з часу напісання пьесы «Шчасце паэта», Васіль Вітка (1950)

60 гадоў з часу напісання кнігі казак «Конь і леў», Максім Танк (1955)

60 гадоў з часу напісання казкі для дзяцей «Малы і Карлсан, які жыве на даху», Астрыд Ліндгрэн (1955)

60 гадоў з часу напісання казкі «Дзядзька Сцёпа – міліцыянер», Сяргей Міхалкоў (1955)

55 гадоў з часу напісання казак для дзяцей «Цудоўная знаходка», Уладзімір Дубоўка (1960)

50 гадоў – з часу выхаду ў свет фантастычнай гумарыстычнай аповесці «Панядзелак пачынаецца ў суботу» Аркадзя і Барыса Стругацкіх (1965)

50 гадоў з часу напісання казкі для дзяцей «Нязнайка на Месяцы», Мікалай Носаў (1965)

50 гадоў з часу напісання зборніка сатырычных і гумарыстычных твораў «Дойны конь», Рыгор Барадулін (1965)

50 гадоў з часу напісання аповесці «Мост», Іван Шамякін (1965)

45 гадоў з часу напісання аповесці «Сотнікаў», Васіль Быкаў (1970)

40 гадоў з часу напісання аповесці «Яго батальён», Васіль Быкаў (1975)

40 гадоў з часу напісання рамана «Чужое неба», Барыс Сачанка (1975)

35 гадоў з часу напісання п’есы «Кастусь Каліноўскі», Уладзімір Караткевіч (1980)

35 гадоў з часу напісання дакументальнай кнігі «У вайны не жаночае аблічча», Святлана Алексіевіч (1980)

30 гадоў з часу напісання рамана «Доказ ад процілеглага», Васіль Гігевіч (1985)

30 гадоў з часу напісання рамана «Алімпіяда», Іван Пташнікаў (1985)

25 гадоў з часу напісання дакументальна-публіцыстычнай аповесці «Зона маўчання», Сяргей Грахоўскі (1990)

Беларускі каляндар

1030 гадоў з часу ўзнікнення гарадзішча “Замэчак” у Заслаў’і (каля 985)

830 гадоў з часу стварэння “Слова пра паход Ігаравы” (канец 1185)

820 гадоў з дня нараджэння Міндоўга, заснавальніка і першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага (1195?)

775 гадоў з часу ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) (1240-я гг.)

740 гадоў з дня нараджэння Гедыміна, вялікага князя Вялікага княства Літоўскага (каля 1275)

690 гадоў з дня нараджэння вялікага князя Андрэя Альгердавіча (Андрэя Полацкага; 1325?)

650 гадоў з дня нараджэння Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя Вялікага княства Літоўскага (каля 1365)

610 гадоў з дня нараджэння каралевы польскай Соф’і Гальшанскай (Друцкай; 1405?–1461)

525 гадоў з дня нараджэння Паўла Сапегі, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага (каля 1490)

525 гадоў з дня нараджэння беларускага асветніка, гуманіста і першадрукара Францыска Скарыны (1490?)

440 гадоў з часу выдання помніка старажытнабеларускага кнігадрукавання “Евангелле напрастольнае” (1575)

425 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах гарадскога пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна (1590)

380 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах гарадскога пасёлка Урэчча Любанскага раёна (1635)

275 гадоў з пачатку існавання Нясвіжскага тэатра Радзівілаў (1740)

225 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Яна Баршчэўскага (1790 ці 1794)

70 гадоў з пачатку выдання літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Нёман” (1945)

50 гадоў з часу ўтварэння Салігорскага раёна (1965)

25 гадоў з пачатку дзейнасці мемарыяльнай сядзібы “Альбуць” у Стаўбцоўскім раёне (1990)

20 гадоў з часу заснавання Музея Максіма Багдановіча (1995)

20 гадоў з пачатку выдання рэлігійна-культурнага часопіса “Наша вера” (1995)
1 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Вольгі Іпатавай (1945)

1 студзеня – 70 гадоў з пачатку выдання газеты “Зорька” для дзяцей і падлеткаў

3 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння паэта, Уладзіміра Хадыкі (1905–1940)

15 студзеня – 75 гадоў з часу ўтварэння Валожынскага, Клецкага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага раёнаў (1940)

16 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Алеся (Аляксандра) Пальчэўскага (1905–1979)

21 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння драматурга, празаіка, тэатральнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі Яўгена Рамановіча (1905–1979)

24 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння беларускага і расійскага кінарэжысёра, сцэнарыста, заснавальніка беларускага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Юрыя Тарыча (сапр. Аляксееў) (1885–1967)

28 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Дайнекі Леаніда Мартынавіча (1940)

30 студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Кірылы Арлоўскага (1895–1968)

4 лютага – 500 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ Мікалая Радзівіла (мянушка Чорны; 1515–1565)

5 лютага – 85 гадоў з дня нараджэння беларускага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста БССР і СССР, акадэміка Міжнароднай акадэміі тэатра Расціслава Янкоўскага (1930)

9 лютага – 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Валянціна Тараса (1930–2009)

13 лютага – 310 гадоў з дня нараджэння кіраўніцы Нясвіжскага тэатра Уршулі Францішкі Радзівіл (1705–1753)

15 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Івана Кабушкіна (1915–1943)

16 лютага – 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006)

19 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння акцёра, народнага артыста БССР і СССР Генадзя Аўсяннікава (1935)

20 лютага – 70 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Таісы Бондар (1945–2006)

24 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (1935-2014)

25 лютага – 110 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Аляксея Кляшчова (1905–1968)

7 сакавіка – 65 гадоў з дня нараджэння кампазітара, народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка (1950)

12 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца (1915–1943)

15 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння фізіка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Алфёрава (1930)

15 сакавіка – 430 гадоў з дня нараджэння ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Радзівіла Крыштофа (1585–1640)

17 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння рэжысёра, акцёра, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Ермаловіча (1925–2004)

21 сакавіка – 80 гадоў з дня нараджэння дзеяча праваслаўнай царквы ў Беларусі Філарэта (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч) (1935)

23 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, кінасцэнарыста Віктара Казько (1940)

23 сакавіка – 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, грамадскага дзеяча Васіля Сташэўскага (1895–1937)

1 красавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Мікалая Байкова (1915-1943)

14 красавіка – 135 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, тэатразнаўцы, грамадскага дзеяча Язэпа (Восіпа Лявонавіча) Дылы (1880–1973)

16 красавіка – 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі Анатоля Клышкі (1935)

18 красавіка – 75 гадоў з дня нараджэння кампазітара, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым Эдуарда Ханка (1940)

20 красавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Івана Варапаева (1905–1959)

23 красавіка – 110 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Свідзерскага Савелія Аляксеевіча (1905–1977)

1 мая – 430 гадоў з дня нараджэння рэлігійнай дзеячкі, асветніцы, беларускай праваслаўнай святой Соф'і Слуцкай (1585–1612)

1 мая – 85 гадоў з дня нараджэння драматурга, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі Алеся (Аляксандра Лявонавіча) Петрашкевіча (1930–2012)

6 мая – 110 гадоў з дня нараджэння перакладчыка, паэта, крытыка Юркі (Юрыя Паўлавіча) Гаўрука (1905–1979)

8 мая – 30 гадоў з часу адкрыцця архітэктурна- скульптурнага комплекса “Мінск – горад-герой” (1985)

9 мая – 70 гадоў з часу заканчэння Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945)

13 мая – 120 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, этнографа Уладзіслава Паўлюкоўскага (1895–1955)

13 мая – 110 гадоў з дня нараджэння актрысы, народнай артысткі БССР і СССР, акадэміка Міжнароднай акадэміі тэатра Стэфаніі Станюты (1905–2000)

15 мая – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Івана Янушкоўскага (1915–1944)

24 мая – 215 гадоў з дня нараджэння жывапісца Валенція Ваньковіча (1800–1842)

26 мая – 20 гадоў з часу адкрыцця Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея (1995)

3 чэрвеня – 80 гадоў з дня нараджэння паэта Васіля Зуёнка (1935)

5 чэрвеня – 90 гадоў з дня нараджэння дзеяча тэатральнага мастацтва, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Эльвіры Герасімовіч (1925)

6 чэрвеня – 65 гадоў з дня нараджэння драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Дударава (1950)

9 чэрвеня – 420 гадоў з дня нараджэння вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Уладзіслава IV Вазы (1595–1648)

25 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Петруся (Пятра Усцінавіча) Броўкі (1905–1980)

27 чэрвеня – 90 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, крытыка Лідзіі Арабей (1925)

1 ліпеня – 25 гадоў з часу адкрыцця Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка”

5 ліпеня – 50 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Людмілы Рублеўскай (1965)

6 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, вучонага-лінгвіста, акадэміка НАН Беларусі Пятра Глебкі (1905–1969)

16 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння паэтэсы, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі Ніны Загорскай (1940)

29 ліпеня – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Паўла Каралёва (1915–1998)

4 жніўня – 70 гадоў з часу заснавання філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” і “Вязынка” (1945)

6 жніўня – 175 гадоў з дня нараджэння паэта Альгерда Абуховіча (літ. псеўданім Граф Бандынэлі, 1840– 1898)

14 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Пратасені (1925–2001)

26 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, крытыка, перакладчыцы, драматурга Святланы Клімковіч (1935–2001)

29 жніўня – 40 гадоў з часу адкрыцця мемарыяльнага комплекса “Манумент у гонар маці-патрыёткі” (г. Жодзіна, 1975)

1 верасня – 40 гадоў з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (1975)

12 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Івана Стадольніка (1940)

12 верасня – 70 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка Рыгора Семашкевіча (1945–1982)

17 верасня – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Акіма Карпенкі (1915–1974)

25 верасня – 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Ванды Лявіцкай, дачкі Ядвігіна Ш., жонкі Я. Лёсіка (1895–1969)

27 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння паэта, публіцыста, мастака Міколы Бусько (1940)

1 кастрычніка – 80 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы, пісьменніка Міхаіла Няхая (1935)

16 кастрычніка – 80 гадоў з дня нараджэння мастака Барыса Заборава (1935)

24 кастрычніка – 70 гадоў з дня ўтварэння міжнароднай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) (1945)

30 кастрычніка – 90 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Мікалая Шындзікава (1925–1945)

1 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння акцёра Уладзіміра Крыловіча (1895–1937)

1 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Анатоля Аўдзеева (1925–1996)

1 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы Клаўдзіі Каліна (сапр. Капелян) (1925–1994)

12 лістапада – 70 гадоў з пачатку дзейнасці Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1945)

21 лістапада – 90 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Міхаіла Уласава (1925–1943)

25 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Ізраіля Бескіна (1895–1964)

26 лістапада – 210 гадоў з дня нараджэння польскага кнігавыдаўца, пубіцыста, мемуарыста Яўстафія Янушкевіча (1805–1874)

8 снежня – 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Эдуарда Скобелева (1935)

20 снежня – 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Сямёна Гурэвіча (1915–1982)

Міжнародны каляндар

2 студзеня – 95 гадоў з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка-фантаста Айзека Азімава (1920–1992)

6 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння англійскага пісьменніка-фантаста Эрыка Рассэла (1905–1978)

8 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння амерыканскага спевака і акцёра Элвіса Прэслі (1935–1977)

9 студзеня – 125 гадоў з дня нараджэння чэшскага пісьменніка і драматурга Карала Чапека (1890–1938)

15 студзеня – 220 гадоў з дня нараджэння рускага паэта і драматурга Аляксандра Грыбаедава (1795–1829)

19 студзеня – 150 гадоў з дня нараджэння рускага жывапісца Валянціна Сярова (1865–1911)

29 студзеня – 155 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Антона Чэхава (1860–1904)

10 лютага – 125 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Барыса Пастэрнака (1890–1960)

10 лютага – 100 гадоў з дня нараджэння расійскага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста СССР Уладзіміра Зельдзіна (1915)

14 лютага – 160 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка і літаратурнага крытыка Усевалада Гаршына (1855–1888)

1 сакавіка – 570 гадоў з дня нараджэння італьянскага жывапісца эпохі Адраджэння Сандра Бацічэлі (1445–1510)

3 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі СССР Рымы Маркавай (1925)

12 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка-фантаста Гары Гаррысана (1925–2012)

21 сакавіка – 330 гадоў з дня нараджэння нямецкага кампазітара Іагана Себасцьяна Баха (1685–1750)

23 сакавіка – 105 гадоў з дня нараджэння японскага кінарэжысёра, прадзюсара Акіра Курасавы (1910–1998)

28 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння акцёра, народнага артыста СССР Інакенція Смактуноўскага (1925–1994)

2 красавіка – 210 гадоў з дня нараджэння пісьменніка-казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсена (1805–1875)

2 красавіка – 175 гадоў з дня нараджэння французскага пісьменніка-раманіста Эміля Заля (1840–1902)

4 красавіка – 105 гадоў з дня нараджэння расійскага драматурга, кінасцэнарыста Юрыя Германа (1910–1967)

17 красавіка – 270 гадоў з дня нараджэння рускага мастака Сямёна Шчадрына (1745–1804)

22 красавіка – 145 гадоў з дня нараджэння палітычнага дзеяча, рускага рэвалюцыянера Уладзіміра Леніна (1870–1924)

24 красавіка – 110 гадоў з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Роберта Пэна Уорэна (1905–1989)

7 мая – 175 гадоў з дня нараджэння рускага кампазітара, дырыжора, педагога Пятра Ільіча Чайкоўскага (1840–1893)

21 мая – 695 гадоў з дня нараджэння італьянскага паэта і мысліцеля мовы Дантэ Аліг’еры (1265–1321)

24 мая – 75 гадоў з дня нараджэння рускага і амерыканскага паэта, драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Іосіфа Бродскага (1940–1996)

24 мая – 185 гадоў з дня нараджэння рускага мастака-пейзажыста, перадзвіжніка Аляксея Саўрасава (1830–1897)

24 мая – 110 гадоў з дня нараджэння расійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Міхаіла Шолахава (1905–1984)

30 мая – 795 гадоў з дня нараджэння рускага палкаводца, князя Наўгародскага, вялікага князя Кіеўскага і Уладзімірскага Александра Неўскага (1220–1263)

6 чэрвеня – 140 гадоў з дня нараджэння нямецкага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Томаса Мана (1875–1955)

21 чэрвеня – 110 гадоў з дня нараджэння французскага філосафа, драматурга і эсэіста, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жан-Поль Сартра (1905–1980)

21 чэрвеня – 105 гадоў з дня нараджэння расійскага паэта Аляксандра Твардоўскага (1910–1971)

29 чэрвеня – 115 гадоў з дня нараджэння французскага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы (1900–1944)

10 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння рускага савецкага пісьменніка Льва Касіля (1905–1970)

26 ліпеня – 130 гадоў з дня нараджэння французскага пісьменніка Андрэ Маруа (1885–1968)

5 жніўня – 165 гадоў з дня нараджэння французскага пісьменніка Гі дэ Мапасана (1850–1893)

22 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы (1920 г.н.)

23 жніўня – 135 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Аляксандра Грына (1880–1932)

26 жніўня – 135 гадоў з дня нараджэння французскага паэта Гіёма Апалінэра (1880–1918)

28 жніўня – 90 гадоў з дня нараджэння пісьменніка-фантаста Аркадзя Стругацкага (1925–1991)

7 верасня – 145 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Аляксандра Купрына (1870–1938)

15 верасня – 125 гадоў з дня нараджэння англійскай пісьменніцы Агаты Крысці (1890–1976)

24 верасня – 70 гадоў з дня нараджэння расійскай паэткі Ларысы Рубальскай (1945 г.н.)

29 верасня – 220 гадоў з дня нараджэння паэта, дзекабрыста Кандрація Рылеева (1795–1826)

3 кастрычніка – 120 гадоў з дня нараджэння рускага паэта Сяргея Ясеніна (1895–1925)

13 кастрычніка – 135 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Сашы Чорнага (1880–1932)

22 кастрычніка – 145 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Івана Буніна (1870–1953)

23 кастрычніка – 95 гадоў з дня нараджэння італьянскага пісьменніка Джані Радары (1920–1980)

26 кастрычніка – 135 гадоў з дня нараджэння рускага пісьменніка Андрэя Белага (1880–1934)

8 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння амерыканскай пісьменніцы Маргарэт Мітчэл (1900–1949)

13 лістапада – 165 гадоў з дня нараджэння англійскага пісьменніка Роберта Стывенсана (1850–1894)

28 лістапада – 135 гадоў з дня нараджэння рускага паэта Аляксандра Блока (1881–1921)

30 лістапада – 180 гадоў з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка Марка Твена (1835–1910)

5 снежня – 195 гадоў з дня нараджэння рускага паэта Афанасія Фета (1820–1892)

14 снежня – 120 гадоў з дня нараджэння французскага паэта Поля Элюара (1895–1952)

16 снежня – 240 гадоў з дня нараджэння англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін (1775–1817)

21 снежня – 115 гадоў з дня нараджэння рускага драматурга Уладзіміра Вішнеўскага (1900–1951)

Прапануем прыняць удзел:

Рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па адраджэнні нацыянальнай культуры, прапагандзе яе лепшых набыткаў (люты).


XXIІ Мінская міжнародная выстава-кірмаш “Кнігі Беларусі – 2015” (люты).
ХI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, красавік).
Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кастрычнік).
Міжведамасная рэспубліканская навукова-даследчая работа «Состояние информатизации библиотек Республики Беларусь на современном этапе» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Дадатак № 1

Семінар
«Памяць у спадчыну: кніга і чытанне у сістэме патрыятычнага выхавання моладзі»
Прыкладныя пытанні да абмеркавання:


  • Сутнасць патрыятычнага выхавання і спосабы яго рэалізацыі ў публічных бібліятэках.

  • Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк – важны складнік патрыятычным выхаванні.

  • Патрыятычнае выхаванне дзяцей сродкамі краязнаўства ў дзіцячых бібліятэках.

  • Роля сучаснай публічнай бібліятэкі ў выхаванні патрыятызму маладога пакалення.

  • Захаванне памяці пра гераізм народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – важны аспект выхавання патрыётаў Радзімы.


Спіс літаратуры:

  1. Авласцова, Е.М. Патриотическое воспитание и историко-краеведческая деятельность // Пазашкольнае выхаванне. – 2002. – № 4. – С. 4–5.

  2. Без книги и развития чтения немыслима работа ни по одному направлению // Юношеские библиотеки России. – Вып. 2 (41). – 2007. – С. 69–79.

  3. Бруева, Л.Н. Гражданско-патриотическое воспитание детей и молодежи в рамках подготовки и празднования 60-летия Победы в Великой Отечественной войне // Пазашкольнае выхаванне. – 2004. – № 11. – С. 32–35.

  4. Бубекина, Н.В. Детская библиотека – центр патриотического воспитания // Народное образование. – 2010. – № 4. – С. 131–134.

  5. Быков, А.К. Проблемы патриотического воспитания // Педагогика. – 2006. – № 2. – С. 37–42.

  6. Вострикова, Т. В. Из опыта работы по программе духовно-нравственного воспитания: "Светоч" светит всем / Татьяна Вострикова // Библиотечное дело. – 2013. – № 11. – С. 21–23.

  7. Гера, Р. Воспитание патриотизма средствами краеведения // Воспитание школьников. – 2005. – № 10. – С. 6–8.

  8. Дзмітрук, І.П. Патрыятычнае выхаванне як частка дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь // Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi. – 2009. – № 2. – С. 55–61. – (Серыя гуманітарных навук).

  9. Инькова, Л.М. Нравственно-патриотическое воспитание молодежи // Юношеские библиотеки России. – Вып. 4 (39). – 2006. – С. 113–114.

  10. Коржова, Т. Патриотическое воспитание в библиотечном формате / Т. Коржова // Бібліятэка прапануе. – 2013. – № 10. – С. 9–11.

  11. Любовь к отечеству – родом из детства // Библиотека. – № 6. – 2009. – С. 9–18.

  12. Равинская, С. Патриотическое воспитание подрастающего поколения – важнейшее условие укрепления белорусской государственности // Бібліятэка прапануе. – 2010. – № 5. – С. 31–32.

  13. Счастный, В.А. Патриотическое воспитание молодежи в современных условиях // Адукацыя і выхаванне. – 2003. – № 6. – C. 28–33.

  14. Троянова, Е. Патриотическое воспитание в библиотечной среде / Елена Троянова // Библиополе. – 2012. – № 6. – С. 18–20.



Дадатак № 2


Семінар
«Бібліятэрапія – інавацыя

ў дзейнасці бібліятэк»
Прыкладныя пытанні да абмеркавання:


  • Бібліятэрапія як частка псіхатэрапіі і як аспект бібліятэчнай педагогікі.

  • Бібліятэрапеўтычны працэс – асноватворныя ідэі і прынцыпы.

  • Асноўныя групы чытачоў у адраснай бібліятэрапіі бібліятэк.

  • Сучасная канцэпцыя падбору літаратуры бібліятэкарам-“бібліятэрапеўтам”.

  • Вопыт бібліятэк у арганізацыі працэсу бібліятэрапіі.


Спіс літаратуры:

  1. Бендасова, И. Опыт работы мастерской книготерапии "Территория друзей" / И. Бендасова // Бібліятэка прапануе. – 2012. – № 9. – С. 22–25.

  2. Валевич, Е. Роль библиотерапии в социализации личности / Е. Валевич // Бібліятэка прапануе. – 2012. – № 11. – С. 27–29.

  3. Гайваронская, Т. Со мной вот что происходит... / Т. Гайваронская // Библиополе. – 2005. – № 8. – С. 10–11.

  4. Дрешер, Ю.Н. Библиотерапия: теория и практика : учеб. пособие / Ю.Н. Дрешер. – СПб. : Профессия, 2008. – 269, [1] с.

  5. Дрешер, Ю. Роль библиотекаря в сохранении здоровья / Ю. Дрешер // Библиотечное дело. – 2005. – № 10. – С. 7–8.

  6. Захарова, И. Метод библиотерапии в досуговой деятельности детской библиотеки / И. Захарова // Бібліятэка прапануе. – 2012. – № 10. – С. 24–25.

  7. Илюшина, И. Библиотерапия – лечение книгой / И. Илюшина // Бібліятэка прапануе. – 2013. – № 12. – С. 12–17.

  8. Краснящих, А. Библиотерапия: благая весть / А. Краснящих // Библиотечное дело. – 2005. – № 10. – С  2–5.

  9. Марьясова, Н.В. Библиотечный мир глазами психолога / Н.В. Марьясова // Научные и технические библиотеки. – 2013. – № 7. – С. 48–53.

  10. Оганесян, Н.Т. Библиотерапия как средство коррекции и регуляции психических состояний личности // Библиотековедение. – 2007. – № 4. – С. 71–74.

  11. Петушко, Н.Е. Библиотерапия: компенсаторное чтение художественной литературы / Н.Е. Петушко // Сацыяльна-педагагічная работа. – 2003. – № 5. – C. 29–42.

  12. Рыбакова, И. Зарубежный и отечественный опыт использования библиотерапии / И. Рыбакова // Бiблiятэчны свет. – 2007. – № 4. – С. 20–23.

  13. Столярова, И.А. Библиотерапия: основные подходы к определению сущности и задач / И.А. Столярова // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. – 2013. – № 2. – С. 107–115.

  14. Шапошников, А.Е. Теория и методика библиотечного обслуживания: взгляд через призму отечественного профессинального документного потока / А.Е. Шапошников // Библиотечное дело – XXI век : науч.-практ. сб. Вып. 2 (6). – 2003. – С. 180–202.

Выдавецкая дзейнасць


Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна на 2015 год

Бібліяграфічныя выданні:
Літаратура аб Мінскай вобласці: бібліяграфічны паказальнік.



штоквартальна

АКЛ

Новыя паступленні даведачных, метадычных, бібліяграфічных выданняў у абласную бібліятэку: бібліяграфічная інфармацыя.





I, III кв.

АБ, ІБА

Па старонках перыядычных выданняў: рэкамендацыйны анатаваны спіс.





штоквартальна

АКЛ, АЧЗ, ІБА

аддзел перыядычных выданняў

Новыя паступленні вытворча-тэхнічнай, сельскагаспадарчай літаратуры ў абласную бібліятэку: бібліяграфічны спіс.




I, III кв.

ЗТСГЛ

У дапамогу эстэтычнаму выхаванню: рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс (электронная версія).




I, III кв.

Аддзел літаратуры

па мастацтву


Метадычныя выданні:
Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2015 года: метадычныя парады.



І, II кв.

АБ

Бібліятэчны веснік: інфармацыйна-аналітычны зборнік.





II, IV кв.

Адміністрацыя

«Жывой паэзіі крыніцы»: метадычныя парады да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Глебкі.





І кв.

АБ

«Лёсам вызначаны шлях»: метадычныя парады да 80-годдзя з дня нараджэння Васіля Зуёнка.





II кв.

АБ

«Канфлікты ў бібліятэцы: прадухіленне і вырашэнне»: метадычныя парады па бібліятэчнай канфлікталогіі.




III кв.

АБ

У дапамогу планаванню дзейнасці публічных бібліятэк Мінскай вобласці на 2016 г.





IV кв.

АБ



Інфармацыйныя выданні

Бібліятэкі Міншчыны ў 2014 годзе: агляд дзейнасці.





I кв.

АБ



Метадычная дзейнасць

Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна на 2015 год

Метадычны савет


Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна
Пытанні да разгляду:
Дзейнасць публічных бібліятэк горада Жодзіна па абслугоўванні насельніцтва ў сучасных сацыяльна-культурных умовах (па выніках комплекснага вывучэння).


ІІ кв.,

красавік

Адміністрацыя, АБ, АЧЗ, АК, ІБА, АКЛ, ААБП

Месца і значэнне бібліятэкі ў прапагандзе экалагічных ведаў (на базе публічных бібліятэк Мядзельскага раёна).




ІV кв.,

кастрычнік

Адміністрацыя, АА

Работа публічных бібліятэк Салігорскага раёна па абслугоўванні дзіцячага чытача.




ІV кв.,

кастрычнік

Адміністрацыя,

філіял імя Я.Маўра

Метадычная дзейнасць Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ў сучасных умовах: вынікі і перспектывы.




ІV кв.,

лістапад

Адміністрацыя, АБ

Бібліятэчна-інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк Чэрвеньскага раёна: фарміраванне, улік і выкарыстанне.




ІV кв.,

лістапад

АК, ІБА, АКЛ

Семінары





Бібліятэка як асяродак інтэлектуальнага развіцця моладзі (на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна).



ІІ кв.,

красавік,

АА, АБ, АЧЗ,

Адміністрацыя


Загадчыкі аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі ЦБ

Папулярызацыя і падтрымка чытання дзяцей і падлеткаў ў век інфармацыйных тэхналогій (на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна).

ІV кв.,

кастрычнік,

АБ, філіял

імя Я.Маўра, Адміністрацыя


Загадчыкі раённых і гарадскіх

ДБ


Практыкумы





Практыкумы па навучанні рабоце з фарматам BelMARC

І-ІV кв.,

ІБА

Супрацоўнікі АК і АФ


Практыкумы па арганізацыі даведачна-бібліяграфічнага апарату публічнай бібліятэкі

І-ІV кв.,

ІБА, АКЛ

Бібліёгра-фы ЦБ


Практыкумы па бібліяграфічным апісанні аудыёвізуальных і электронных дакументаў


І-ІV кв.,

АЛМ, ААЛіАК

Супрацоў-нікі АК і АФ


Школа дырэктара


Стратэгія развіцця публічных бібліятэк у сучасных грамадскіх рэаліях (на базе Мінскай абласной бібліятэк імя А.С. Пушкіна).


ІІ кв.,чэрвень

Адміністрацыя, АБ

Дзейнасць бібліятэк ва ўмовах шырокага распаўсюджвання інфармацыі на электронных носьбітах (на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна).




ІV кв., кастрычнік

Адміністрацыя, АБ



Школа метадыста

Сучасныя формы метадычнай работы ў бібліятэцы: праблемы і рашэнні (на базе Мінскай абласной бібліятэк імя А.С. Пушкіна).





ІІІ кв., верасень

Адміністрацыя, АБ

Нарады

Стан і асноўныя напрамкі развіцця бібліятэчнай справы ў бібліятэках вобласці.




I кв., сакавік

Адміністрацыя, АБ, філіял імя Я.Маўра

Агляды-конкурсы, фестывалі

Рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».



I кв., люты




IX абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны «Слова Купалы да творчасці кліча».



ІІ кв., май





У дапамогу планаванню дзейнасці публічных бібліятэк Мінскай вобласці на 2015 год
Складальнікі: Юзафатава А.А.

Міхайлава В.М.

Мельнічак А.А.

Рэдактар: Законнікава Л.Р.

Камп’ютарны набор: Крэменчукова Н.У.

Адказны за выпуск: Лыка М.У.

Падпісана да друку: 12.12.2014

Тыраж 50 экз. Заказ № 14


220005 г. Мінск, вул. Гікалы, 4

ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна»





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка