Ду “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” Аддзел бібліятэказнаўства «Лёсам вызначаны шлях»




Дата канвертавання31.01.2017
Памер118.57 Kb.


ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”эмблема полная.jpg

Аддзел бібліятэказнаўства
http://www.knowbiology.ru/pics/biology-14-018.jpg

«Лёсам вызначаны шлях»:

метадычныя парады да 80-годдзя з дня нараджэння Васіля

Зуёнка

Мінск 2015



Васіль Зуёнак

(нар. 3.06.1935)


Біяграфія
Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага вучылішча (1954) і аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва», у 1960 – 1966 гг. – у газеце «Піянер Беларусі», быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць"(1966—1972 гг.), галоўным рэдактарам "Бярозкі"(1972—1978), з 1982 года сакратар праўлення СП БССР, а ў 1990 – 1998 гг. – старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першыя вершы былі надрукаваны ў 1954 годзе. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995) і многіх іншых. Напісаў кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду – любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963) і паэтычныя зборнікі «Вясёлы калаўрот» (1965), «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў.

У 1974 годзе за кнігу паэзіі «Сяліба» прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, а ў 1982 годзе за паэму «Маўчанне травы» (1980) – Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.



«Лёсам вызначаны шлях»
Сцэнарый літаратурнай вечарыны да 80-годдзя з дня нараджэння Васіля

Зуёнка
(У зале арганізавана кніжная выстава твораў паэта з яго партрэтам)


Чытальнік I (Паэзія)

Чытальнік II

Вядучая
Вядучая:
Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 ліпеня 1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Васіль Зуёнак – адзін з самых самабытных і таленавітых сучасных паэтаў Беларусі.

Тонкі лірык, у творах якога чытач чуе пяшчотную мелодыю замілавання жыццём, ён мае акрэсленую грамадзянскую пазіцыю. Паэта хвалюе лёс айчыны, будучае нашай непаўторнай планеты.


У творах В. Зуёнка ўвасобілася таксама памяць пра вайну, пра маленства, азмрочанае вялікай агульнай бядой.

Паэзія:
З вайны сустрэлі мацяркі сыноў

I выглядалі-радзілі нявестак.

А сын яе дадому не прыйшоў.

Прыйшло кароткае:

«Прапаў без вестак...».
Сябры пасмуткавалі, землякі,

Слязу змахнула ўпотайкі дзяўчына:

He вернецца... Знаць, лёс яе такі...

Ды толькі сын для маці не загінуў.


Знаходзіць маці тысячы прычын,

Чаму так доўга сын яе ў дарозе,

Чаму не йдзе разгладзіць ёй маршчын

I высушыць на родным твары слёзы.


Яна між рэчаў самых дарагіх

Кашулі сына беражна хавае,

Святочным днём падоўгу каля іх

Стаіць,


гамоніць з імі,

плача і ўздыхае...


I ёй успамінаецца тады,

Як сын казаў: «Вярнуся, не загіну,

Чакай мяне... Чакай!..»

Ідуць гады,

I кожны дзень чакае маці сына.
Вядучая:

Зараз прагучаў верш “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...”, які ўвайшоў у першую кнігу паэзіі В. Зуёнка “Крэсіва” (1966 г.)


Вялікае месца ў паэзіі В. Зуёнка займаюць вершы, прысвечаныя “сялянскай Атлантыдзе”. Матыў вяртання на малую радзіму ў паэзіі розных дзесяцігоддзяў мае пэўныя адрозненні: сталеў аўтар, паглыбляўся яго светапогляд – знаёмыя рэчы і з’явы пачыналі бачыцца па-іншаму.

Лірычны герой ранніх вершаў “Добры прыезд”, “Вясновая казка” – малады чалавек, які прыязджае ў родныя мясціны як жданы госць. Ён яшчэ не зазнаў таго душэўнага надлому, настальгічнага суму, якія будуць суправаджаць яго ў больш сталыя гады.


Чытальнік II:
Гудзе, як брук:

павысмяг глей на грэблі,

Над жытам вісне пыльная смуга,

А сонца паліць,

смаліць, непатрэбнік,

Не тоўпіцца духоцце ў берагах.

Дзядзькі ў трывозе і зямля ў трывозе:

Па небе


аж другія саракі

Дажджы не ездзяць на грымотным возе,

Не п'юць вясёлкі гнуткія з ракі...

І каб сябе, і каб дзядзькоў усцешыць,

Я самазвана

грамавержцам стаў

І выклік небу кінуў:

даўні грэшнік –

Я дождж у свой прыезд наканаваў!

Збаялася? Паслухала стыхія? –

Я не шукаў на радасцях прычын.

Прагнозаў аднастайнасці сухія

За ноч дашчэнту лівень размачыў!

І забуяла радасцю зямля ўся,

І землякі-дзядзькі навесяле

Гукаюць мне:

– З прыездам добрым, Вася!

І я хаджу прарокам на сяле.



(Верш “Добры прыезд”, 1964 г.)
Вядучая:
Сімвалічнае значэнне ў паэзіі В. Зуёнка набывае вобраз дарогі. Дарогі дадому В. Зуёнак вылучае сярод усіх шляхоў свету і на іх ускладае спадзяванні – вярнуцца да першаасноў чалавечага быцця, духоўна ўзвысіцца.
Паэзія:
Калі дадому вяртаешся

Жаўруковым, празвоненым полем, –

Капялюш пачціва здымаешь

Перад кожным кустом прыдарожным.


Калі дадому вяртаешся

Лугавою сцяжынкай,

Пратаптанай драчамі і кнігаўкамі, –

Расчулена шэпчашся

З травінкаю кожнай.
Калі дадому вяртаешся

І вуліцай роднай ідеш, –

Кожным веснічкам,

Кожнаму ганку:

– Дзень добры! – гукаеш.
Калі дадому вяртаешся, –

Заімшэламу каменю,

Аб які збіваў у дзяцінстве

Босыя ногі,

Ветліва кажаш:

– Прабачце…


Вядучая:
Зараз прагучаў верш “Калі дадому вяртаешся”.

У вёсцы В. Зуёнак адчувае паўнату быцця, захопленасць сялянскай стыхіяй абумоўлівае актуалізацыю ў яго творчасці элементаў фальклорнай паэтыкі – у лірыцы ўзнікаюць вобразы жытнёвага поля, перапёлкі, жаўранка, васілька.


Чытальнік II:

Даўжэюць, цяжэюць ночы,

А песні я так і не чуў…

… Памру – сюды хоць аднойчы

Жаўранкам прылячу
(“Без жаўранка”, 1989 г.)
Вядучая:
Паэтычны свет В. Зуёнка цесна звязаны са светам жывой, зменлівай прыроды, мастака захапляе стан наваколля ў розныя поры года. Яго пейзажная лірыка – гэта сапраўды слоўны жывапіс, створаны сакавітымі фарбамі. Нават будзённае, убачанае вачамі паэта, здзіўляе сваёй навізной, нечаканасцю. В. Зуёнак занатоўвае ў слоўных вобразах не толькі ўбачанае, але і пачутае і адчутае.
Чытальнік II:
Усюды лад, усюды згода

І цішыня на той мяжы.

Над полем спелым хлебны водар

Бушуе, быццам у дзяжы,

Ад неба вечнасцю таемнай –

Калі адзін з ім, толькі сам –

Сурова вее…

(Верш “Змярканне”, 1969 г.)



Вядучая:
Гімнам прыродна-вясковаму свету, роднаму краю і беларускаму народу ўвогуле стала ліра-эпічная пенталогія В. Зуёнка “Пяцірэчча”, якую склалі паэмы “Сяліба” (1965–1970), “Прыцягненне” (1978–1979), “Маўчанне травы” (1974–1978). “Лукам’е” (1980–1983) і “Падарожжа вакол двара” (1989–1990).
Паэма “Сяліба” – першы ўнёсак у кнігу “Пяцірэчча”. Гэта паэма-ўспамін, паэма-вяртанне: вяртанне дарослага ў мясціны маленства і юнацтва, гараджаніна – у свет прыроды, да вясковых каранёў.

Праблема экалогіі душы, захавання маральнай чысціні востра паўстае ў творы. Прырода жывіць душу хараством, не дае ачарсцвець сэрцу, зберагчы натуральную прыгажосць наваколля – значыць зберагчы прыгажосць душэўную.


Паэзія (павольна):
Той край – мая радзіма… Між лясоў

Асеў бягляк-язычнік днём асеннім.

Дуброву спляжыў вогненнай касой

І кінуў на гарэлле жменю семя.

Затым на ўсход схіліўся – Сонцу слава!

На захад – пакланіўся Перуну.

Жытло зляпіў. З ліцвінкаю бялявай

Абжыў за ноч глухую старану.

Той край – мая радзіма. Дзве ракі,

Як дзве рукі, Сялібу абдымалі.

З лукі – тугія стрэлы – шчупакі

Ў гаршчок, на юшку, самі заляталі…


Вядучая:
Важная рыса твора – сцвярджэнне ў ім нацыянальная ідэі.
Паэзія:
Мы раны й выдмы ўсе зямлі сваёй загоім,

Перададзім – блакітную – нашчадкам:

Пільнуйцеся ж,каб штосьці дарагое

Не згінула пад варварскім запяткам…

Над лёсам пакаленняў і стагоддзяў

Мы дні ўзнімаем – сонечныя глыбы.

Надзея над планетай не заходзіць.

Квітней, мая Зямля – мая Сяліба.



Вядучая:
У другой паэме кнігі “Пяцірэчча” – “Прыцягненне” – ключавым, канцэптуальна значным паўстае сімвалічнае зямное прыцягненне, што разумееца не проста як фізіічны закон, а становіцца духоўным абавязкам кожнага. Прывязанасць да крэўнага, роднага, знаходжанне “сэнсу галактык” у любові да Радзімы робяць чалавека сапраўды чалавекам, не дазвалюць яму стаць пылінкай у бязмежжы “духоўнай бязважкасці”.
Чытальнік II:
Зямля мая,

Не дай нам адарвацца,

Ляці за намі

У тысячу пагонь…

І, можа, сэнс галактыкі –

Смаргонь ці Лукам’е

У світанні сітнягоў,

І крылы мы ствараем,

Каб вяртацца.
Вядучая:
Трэцяя паэма “Лукам’е” прысвечана гістарычнай тэме. Клопат пра будучыню, пра заўтрашні дзень для В. Зуёнка неадлучны ад памяці пра мінулае. Сюжэт заснаваны на апісанні лёсу ўладара старажытнага Лукомскага княства.
Паэзія:
І на паклон адзінае

Мушу сказаць сынам:

Здраджваем мы Радзіме,

Радзіма – не здрадзіць нам.

Страшней, чым зямля без неба,

Страшней, чым пятля на суку,

Здрадзіўшы, бачыць з хлебам

Працягнутую руку…


Вядучая:
Паэма “Маўчанне травы” была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Купалы ў 1982 г. Падзейную аснову твора складае жыццёвы шлях простага селяніна. Твор мае падзагаловак “Паэма лёсу”: “За кожным канкрэтным чалавекам, – тлумачыць сам В. Зуёнак такое вызначэнне, – стаіць лёс яго народа.

Чытальнік II:
…Палёўкай пры лесе – Узбор’е –

Вёска – сорак двароў:

На захад – жытное горне,

На ўсход – перазвоны бароў…


…Ападала шэрая туга

Дзён зімовых. Бралася на ясень.

І вясны бунтоўная смуга

Ад зямлі да неба разлілася…


…Яшчэ і птушкі не прыспалі вока,

І дым начлежны не паспеў асесці,

А ўжо ў чырвоным ложку светлабока

Дзень павярнуўся там, за лесам дзесьці.

І ўжо на хмарцы страпянуўся сонна

Не, не праменьчык – толькі прадчуванне,

І ўскочыў певень : “Не праспаць бы сонца!”

Ды зноў прыціх пад жонак чартыханне…


Вядучая:
Заклапочанасць лёсам сваіх землякоў і роднаай краіны стала лейтматывам заключнай паэмы пенталогіі – “Падарожжа вакол двара”, названай аўтарам “паэмай смутку і надзеі”. В. Зуёнак засяроджваецца на самых вострых праблемах сучаснасці, шукае іх карані, рэаліі сённяшняга дня ставіць у шырокі гісторыка-культурны кантэкст.
Чытальнік II:
Мастацкая светабудова ўсіх паэм “Пяцірэчча” грунтуецца на супрацьстаянні апазіцый: дабро – зло, жыццё – смерць, зямля – неба, “праўда зерня” – “праўда барацьбы”, памяць продкаў – нацыянальнае бяспамяцтва, вера – бязвер’е, гармонія – хаос.

Вера ў будучыню, надзея на адраджэнне нацыі ўвасабляецца ў метафары агню: сімвалічны вобраз агню, які ўзнікае ў фінале паэм “Сяліба”, “Прыцягненне”, “Лукам’е”, “Падарожжа вакол двара”, з’яўляецца ключавым для раскрыцця эстэтычнай і светапогляднай пазіцыі пісьменніка.


Вядучая:
В. Зуёнак стварыў свой непаўторны мастацкі свет, па-гаспадарску, рупліва збіраючы словы, узвёў уласную – паэтычную – Сялібу. Каб судакрануцца з багатым набыткам гэтай Сялібы, з нязменна глыбокімі, таленавітымі, па-майстэрску дасканалымі лірычнымі вершамі, паэмамі, празаічнымі творамі, варта ўсяго толькі адкрыць кнігу, дзе на вокладцы пазначана: “Васіль Зуёнак”.
Мастацкія творы:

Выбраныя творы / Васіль Зуёнак ; [уклад., камент. В.В. Зуёнка, прадм. Н. Заяц]. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 509, [1] с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор).


Гронка цішынi :  выбраныя творы : у 2 т. / Васіль Зуёнак. – Мінск :  Маст.літ., 1996. – Т. 1. – 1996. – 446 с.
Жнiўны дзень :  выбранае /  Васіль Зуёнак. –  Мн. :  Маст. літ., 1985. – 351 с.
Качан на п'едэстале :  гумарыстычныя вершы /  Васіль Зуёнак. –  Мн. :  Выд-ва ЦК КПБ, 1973. – 48 с. – ( Б-ка "Вожыка"). 
Крутаяр : вершы / Васіль Зуёнак. –  Мн. :  Беларусь, 1969. – 70 с.
Крэсіва : лірыка / Васіль Зуенак. – Мінск. : Беларусь, 1966. – 72с.
Лета трывожных дажджоў: вершы / Васіль Зуёнак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990.– 158с., [1] л.партр. : іл.
Основа! : стихи / Василь Зуёнок. – М. : Мол.гвардия, 1972. – 32с
Пісьмы з гэтага свету: вершы / Васіль Зуёнак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 174с.
Світальныя птушкі: вершы і паэма / Васіль Зуёнак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 159, [1] с.
Чорная лесвіца: верш / Васіль Зуёнак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. –159с. : іл.

Аб жыцці і творчасці пісьменніка

Баравік, Н. У мастацкім святле Васіля Зуёнка / Марыя Баравік // Наша слова. – 2014. – 12 лют. – С.7.


Барадулін, Р. Забыліся галінак цені, што ёсць на свеце карані…” : [паэту В. Зуёнку – 60 год] // Народная газета. – 1995. – 3-5 чэрв.
Бельскі, А. І. Спавядальныя матывы ў паэзіі Васіля Зуёнка : (матэрыял да вывучэння тэмы “Сучасная беларуская паэзія” ў 11-м класе) / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2015. – № 1. – С. 43–44.
Брага, Г.В. 70 год з дня нараджэння (1935) В. Зуёнка, паэта, крытыка, літаратуразнаўца / Г. В. Брага // Новыя кнігі. – 2005. – № 2. – С. 11–13.
Бярозка, Ул. Лёс народа і паэта [В. Зуёнка] / Ул. Бярозка // Віцебскі рабочы. – 1995. – 3 чэрв.
Вярцінскі, А. Я памяць збярог…[пра паэзію В. Зуёнка] / А.Вярцінскі. – У кн.: Вярцінскі А. Высокае неба ідэала. – Мн.: Маст. літ., 1980. – С. 162–166.
Гаўрусеў, С. Сэрцабіццё слова : [В. Зуёнку - 50] / С. Гаўрусёў // ЛіМ. – 1985. – 31 мая. – С. 6–7.
Гніламёдаў, Ул. Арыенціры памяці [пра творчасць Васіля Зуёнка]. – У кн.: Гніламёдаў Ул. Ля аднаго вогнішча. – Мн. : Юнацтва, 1984. – С. 126–143.
Гніламёдаў, Ул. Дыялог : [В. Зуёнку – 60] / Ул. Гніламёдаў // ЛіМ. – 1995. – 2 чэрв.
Заяц, Н. Гаспадар паэтычнай Сялібы / Наталля Заяц // Выбраныя творы / Васіль Зуёнак. – Мінск, 2010. – С. 5–24.
Заяц, Н. “Мы заўжды на пачатку дарог…” : штрыхі да творчага партрэта Васіля Зуёнка / Наталля Віктараўна Заяц // Роднае слова. – 2010. – № 6. – С. 12–15.
Заяц, Н. “С открытым боли и любви сердцем” / Наталья Заяц // Нёман. – 2005. – № 11. – С. 165–172.
Заяц, Н. Элегіі жыцця / Наталля Заяц // Роднае слова. – 2005. – № 6. – С. 8–11.
Заяц, Н. Яму адгукаецца слова / Наталля Заяц // Полымя. – 2010. – № 1. – С. 102–107.
Зуёнак, В. Бачу з усіх сцяжын… / В. Зуёнак. – У кн.: Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларус. пісьменнікаў. – Мн. : Маст. літ., 1973. – С. 77–80.
Зуёнак, В. “На геаграфічным перавале…” / Васіль Зуёнак ; гутарыў Андрэй Масквін // Дзеяслоў. – 2010. – № 2. – С. 305–310.
Зуёнак, В. Эцюды : [разважанне Васіля Зуёнка аб паэзіі, аб прозе жыцця] / Васіль Зуёнак // ЛіМ. – 2002. – 15 лістап. – С. 1, 5.
Карнялюк, К. 1999–2000 гады па-зуёнкаўску : [Васіль Зуёнак] // Ленінскім курсам. – 1998. – 21 кастр.

Конеў, Я. “Наканаванне паэта – жыць на разломе”: гутарка кар. “БД” са старш. Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Зуёнкам // Беларуская думка. – 1993. – № 4. – С. 81.


Марціновіч, А. Нялёгка назад азірацца : [да 60-годдзя паэта В. Зуёнка] / А. Марціновіч // Мінская праўда. – 1995. – 1 чэрв.
Пісьмянкоў, А. Шэсць рэчак Васіля Зуёнка: [пра паэзію В. Зуёнка] // ЛіМ. – 2000. – 2 чэрв. – С. 7.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка