Дуа “Гімназія №1 г. Барысава”, 5 “Д” Тэма: Прызначэнне літар е, ё, ю, я, І. Сувязь з ранейшымі ведамі




Дата канвертавання10.03.2017
Памер80.22 Kb.
Юлія Паўлава

ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” , 5 “Д”

Тэма: Прызначэнне літар е, ё, ю, я, і.
Сувязь з ранейшымі ведамі:

  • Вучань ужо ведае, што такое фанетыка і арфаэпія

  • Вучань ужо ведае, што гукі падзяляюцца на галосныя і зычныя

  • Вучань ведае, што галосных гукаў у беларускай мове шэсць – а, о, у, э, і, ы

Мэта: паглыбіць веды вучняў пра гукі беларускай мовы

Задачы: стварыць умовы для

  • засваення паняцця пра двайную ролю літар е, ё, ю, я, і.;

  • выпрацоўкі ўмення знаходзіць у тэкстах словы, у якіх літары е ё ю я і абазначаюць 2 гукі

  • развіцця ўмення правільнага пісьма і ўжывання слоў у вусным і пісьмовым маўленні;

  • фарміравання арфаграфічнай пільнасці;

садзейнічаць

  • сістэмнаму засваенню тэмы;

  • развіццю пазнавальных матываў;

  • выхаванню цікавасці да прадмета;

  • выхаванню павагі да сямейных традыцый, да Беларусі праз дыдактычны матэрыял урока;


Мэты мовай вучня:

  • Даведацца, калі літары е ё ю я і абазначаюць 1 гук, а калі 2 гукі.

  • Даведацца, што такое фанетычная транскрыпцыя і як яе рабіць

  • Правільна пісаць словы з літарамі е ё ю я і


НаШтоБуЗУ

Вучні:

  • Ведаюць, што літары е ё ю я і абазначаюць 1 гук пасля зычных

  • Ведаюць, што літары е ё ю я і абазначаюць 2 гукі пасля галосных, мяккага знака, апострафа, ў, у пачатку слова

  • Умеюць рабіць фанетычную транскрыпцыю


Ключавое пытанне: Ці мае навука фанетыка свае таямніцы?
Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Слова настаўніка.

  • Добры дзень! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. На сённяшнім уроку я жадаю вам атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.

  • У якасці эпіграфа ўзята мудрае выслоўе з Бібліі: “Любі маці і бацьку свайго, і добра табе будзе на зямлі”. Як вы разумееце сэнс гэтага выслоўя?

  • Сапраўды, маці і бацька – галоўныя людзі ў жыцці кожнага з нас.


Увядзенне ў тэму:

Як адным словам назваць маці, бацьку і дзяцей (сям’я)

  • Чароўны куфэрак”

Настаўнік:

  • А зараз мы правядзём гульню на самага кемлівага. Я прапаную вам уявіць, што можа быць у маім чароўным куфэрку.

(Адказы вучняў).

Гэта фотаздымкі маёй сям’і. Спадзяюся, што для кожнага з вас, як і для мяне асабіста, сям’я – самае важнае ў жыцці.


Сувязь з ранейшымі ведамі: (настаўнік выклікае вучняў з дапамогай картак з імёнамі)

  1. Перш чым перайсці да новай тэмы, давайце ўспомнім, што вывучае фанетыка? Арфаэпія? (Адказы вучняў).

  2. Якія гукі ёсць у беларускай мове?

  3. Колькі галосных гукаў у беларускай мове?


Паведамленне тэмы, пастаноўка задач, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

  • Так. Мы працягваем падарожжа па цудоўнай краіне фанетыцы і тэма нашага ўрока - Прызначэнне літар е, ё, ю, я, і.

Прааналізаваўшы схему, паспрабуйце сфармуляваць мэты нашага ўрока. Вучні разам з настаўнікам фармулююць мэты ўрока. НаШтоБуЗУ раздрукавана і ляжыць у кожнага на парце.
А тэматычна наш урок мы прысвяцім сям’і.

Прааналізуйце словы, запоўніце схему

Дзіця – [дзіц’а] здароўе – [здароўй’э]

Маці – [мац’і] сям’я – [с’ам’й’а]

Любоў – [л’убоў] вялікая – [в’ал’ікай’а]

еднасць - [й’эднас’ц’]

калье – [кал’й’э]
Тлумачэнне настаўніка

Работа з падручнікам (ст. 120-121)

Вуснае паведамленне вучня па тэме

Пр.209 (в) Тлумачэнне кожнага слова


Пазнаёміўшыся з правілам падручніка, выслухаўшы настаўніка і зрабіўшы практыкаванне, вучні адзначаюць, што першы і другі пункт НаШтоБуЗУ выкананы (частка мэты дасягнута)

Настаўнік просіць, каб вучні пры дапамозе колераў святлафору здзейснілі самаацэнку таго, наколькі яны зразумелі гэтую частку тэмы.
Пр. 210 фанетычная транскрыпцыя

  1. Выразнае чытанне верша настаўнікам, абмеркаванне

  2. Запіс пад дыктоўку, падкрэсліць літары, якія абазначаюць 2 гукі.

Мама

Ласкавая, мілая, светлая

Любімая мама мая.

Яна, як бярозка, прыветная,

Што свеціцца ля ручая.

Яна, нібы яснае сонейка,

Што ззяе над роднай зямлёй.

Прашу я ў Бога здароўечка

Для мамачкі любай маёй.

Прашу я ў Госпада міласці

Для ўсіх, хто шануе яе,

Каб вочы ад шчасця свяіцліся

У добрых, як мама, людзей. (Галіна Дашкевіч)
Затранскрыбіраваць прыказку:

Маці сама не з’есць, а дзіця накорміць
Настаўнік просіць, каб вучні пры дапамозе колераў святлафору здзейснілі самаацэнку таго, наколькі яны зразумелі як рабіць фанетычную транскрыпцыю.
Фізкультхвілінка

Для пальцаў

Вось дзядуля,

Вось бабуля,

Вось мой тата,

Вось матуля.

Ну а тут ужо і я

А вось і ўся мая сям’я.

Настаўнік:

  • Як вы лічыце, можна клас назваць сям’ёй?

  • Давайце возьмемся за рукі, як сапраўдная сям’я, разам прысядзем, устанем.




  • Арфаграфічная хвілінка-навінка

Настаўнік:

  • А зараз давайце звернемся да змен у новым беларускім правапісе. (Хвілінка-навінка).

  • Хто такі лідар? А ці ёсць у вашай сям’і лідар?

  • А зараз правядзём невялікае сацыялагічнае апытанне: падыміце рукі тыя, у каго дома ёсць камп’ютар, а прынтар?

  • Бачу, што ў вас вельмі сучасныя сем’і.

  • Да гэтых слоў я звярнулася нездарма: у іх правапісе адбыліся змены. Давайце запомнім, як гэтыя словы пішуцца згодна з новымі правіламі, разам іх вымавім і запішам у сшытак.

СТАРЫНКА

НАВІНКА

лідэр

лідар

камп’ютэр

камп’ютар

прынтэр

прынтар

З гэтых слоў выберыце і запішыце тое, дзе галосны будзе абазначаць 2 гукі

(кампй’утар)

Верш Н.Гілевіча

Мы – тройчы дзеці ў вечным крузе:

Мы дзеці роднае сям’і,

І дзеці Маці-Беларусі,

І дзеці Матухны-Зямлі

Запішыце словы па- беларуску. Падкрэсліце адной рыскай літары, якія абазначаюць адзін гук, дзвюма рыскамі – якія абазначаюць два гукі.



Родина-радзіма, страна-краіна

? Як называюць Беларусь з-за наяўнасці рэк і азёр? Сінявокая (с’ін’авокай’а)
Кантрольна-рэфлексійны этап

Настаўнік прапануе пяцікласнікам паспрабаваць выявіць свой узровень ведаў па вывучанай тэме ўрока, адказаўшы ў пары з суседам па парце на дзесяць тэставых заданняў:



1 Падкрэсліце словы, у якіх літара Е абазначае два гукі:

Медзь, дзеці, еднасць, даехаць, пад’езд



2 Падкрэсліце словы, у якіх літара Ё абазначае два гукі:

Канёк, ручаёк, палёт, раз’ём, маё



3 Падкрэсліце словы, у якіх літара Я абазначае два гукі:

Ялінка, дзядзька, вясновы, заява, жоўтыя

4 Падкрэсліце словы, у якіх літара Ю абазначае два гукі:

паб’ю, юнак, саўю, палью, малюнак

5 Падкрэсліце словы, у якіх літара І абазначае два гукі:

Заінець, пісьмо, караблі, паіць, іншы


Самаправерка (правільныя адказы на дошцы)
Рэфлексія:

  • Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку?

  • Якія таямніцы фанетыкі нам удалося сёння адкрыць? (зварот да кл. пытання)

  • Якое прызначэнне маюць літары е,ё,ю,я,і ?

  • Калі яны абазначаюць адзін гук?

  • Як яны ўплываюць на зычны?

  • Калі літары е,ё,ю,я,і абазначаюць два гукі?

  • Што для вас было цяжкім?Што спадабалася?


З дапамогай рознакаляровых картак вучні сігналізуюць аб ступені засваення тэмы ўрока.
Д/З § 29, пр 121 Затранскрыбіраваць словы, у якіх сустракаюцца літары е ё ю я і

НаШтоБуЗУ:

  • Правільнасць напісання даты ў сшытку

  • Ці адзначана мяккасць папярэдняга зычнага ў словах з літарамі е ё ю я і

  • Як “паводзяць” сябе літары е ё ю я і ў становішчы пасля галосных, пасля апострафа, мяккага знака, ў, у пачатку слова

  • Акуратнасць выканання Д/З


Заключнае слова настаўніка:

Калі жывуць яшчэ бацькі,

Заўсёды знойдзеш ты прытулак.

Яны — твой тыл і паратунак,

Калі жывуць яшчэ бацькі...

Для іх заўсёды ты дзіця.

Яны суцешаць і ўратуюць.

I на спакой твайго жыцця

Свайго жыцця не пашкадуюць.

I там, за далеччу гадоў,

Дзе ім не быць з табою разам,

Святая іхняя любоў

Асвеціць шлях твой цяжкі часам.

А. Грачанікаў


Беражыце сваіх бацькоў! Дзякуй за працу!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка