Дуа “Гiмназiя №7 Г. Маладзечна» Праграма прафесiйнай пробы «Уласны карэспандэнт”




старонка1/3
Дата канвертавання15.03.2017
Памер0.51 Mb.
  1   2   3
ДУА “Гiмназiя №7 Г.Маладзечна»

Праграма

прафесiйнай пробы «Уласны карэспандэнт”

Сфера прафесiйнай дзейнасцi «Чалавек – чалавек»

(журналістыка)

8 – 10 класы

Настаунiца беларускай мовы

i лiтаратуры вышэйшай катэгорыi

Буйко Таццяна Уладзіміраўна

Праграма

прафесiйнай пробы «Уласны карэспандэнт”

Сфера прафесiйнай дзейнасцi «Чалавек – чалавек»

(журналістыка)

8 – 10 класы

Тлумачальная запіска

Мэтай прафесійнай пробы з’яўляюцца фарміраванне ў вучняў вопыту ў дапрафесійнай дзейнасці ў сферы журналістыкі і аказанне дапамогі ў прафесійным самавызначэнні. Задачы комплекснай пробы:



  • пазнаёміць вучняў са сферай прафесійнай дзейнасці журналістаў, якія спецыялізуюцца ў розных жанрах карэспендэнцкай дзейнасці;

  • стварыць умовы для якаснага выканання пробы;

  • змадэліраваць асноўныя элементы прафесійнай дзейнасці ў сферы журналістыкі.

Комплексная проба ўключае два этапы: падрыхтоўчы, у якія прадугледжана атрыманне вучнямі абагульненай інфармацыі пра прафесійную дзейнасць журналістаў, якія спецыялізуюцца ў розных жанрах карэспандэнцкай дзейнасці, і практычны, якія з’яўляецца асновай пробы і складаецца з дзвюх прафесійных проб – “Інтэрв’ю” (для вучняў 8 – 9 класаў) і “Гарачыя навіны” (для вучняў 9 – 10 класаў)

Комплексная проба накіравана на:

  • выяўленне схільнасцей і здольнасцей вучняў да выканання работ, звязаных з аналізам падзей, якія адбываюцца ў грамадстве;

  • фарміраванне ўмення весці пошук неабходнай для выканання задання інфармацыі і ацэньваць яе значымасць і дакладнасць;

  • выяўленне схільнасцей да літаратурнай творчасці; фарміраванне ўмення асэнсоўваць падзеі і ўстанаўліваць іх сувязі, прычыну і магчымыя наступствы падзей;

  • выяўленне схільнасцей і здольнасцей знаходзіць агульную мову з суразмоўцамі розных поглядаў і настрояў, узроўняя адукаванасці і камунікабельнасці;

  • выяўленне схільнасцей і здольнасцей успрымаць новае і навучацца.

Спецыфіка прафесійнай дзейнасці ў галіне журналістыкі патрабуе ад спецыялістаў не толькі высокага ўзроўню інтэлектульнага развіцця і практычных ўменняў, неабходных для пошуку і апрацоўкі неабходнай інфармацыі, але і здольнасцей да літаратурнай творчасці. Таму для паспяховай прафесійнай дзейнасці ў галіне журналістыкі важныя такія якасці, як назіральнасць, схільнасць да аналізу, уважлівасць, канцэнрацыя ўвагі. Акрамя таго, неабходныя ўменні працаваць з людзьмі, якія немагчымыя без добразычлівасці, тактоўнасці, камунікабельнасці, умення ясна і дакладна выказваць свае думкі. Таму выкананне комплекснай пробы таксама накіравана на дыягностыку адзначаных якасцей.

      Падрыхоўчы этап. Мэта дзенага этапа – у падрыхтоўцы вучняў да выканання пробы і заключаецца ў атрыманні абагульненай інфармацыі пра прафесійную дзейнасць у галіне журналістыкі.     

У ходзе дадзенага этапа вучні атрымаюць інфармацыю, якая асвятляе асноўныя накірункі дзейнасці журналістаў; патрабаванні, якія прад’яўляюцаа да прафесіі журналіста; спецыфіку дзейнасці рэдактара і арганізатара сродкаў масавай інфармацыі (СМІ); асобныя жанравыя накірункі журналістыкі; некаторыя асаблівасці работы на розных каналах СМІ; прафесійную этыку журналіста; асаблівасці работы ў перыядычным друку; асаблівасці інфармацыі навін; стадыі падрыхтоўкі публікацыі; інструментальнае забеспячэнне дзейнасці журналістаў; аўтарскае права ў журналістыцы; прававое забеспячэнне дзейнасці журналіста.  

У ходзе падрыхтоўчага этапа вучні набываюць першапачатковыя ўменні, г.зн. знаёмяцца з тым, як неабходна аналізаваць абставіны падзей, выяўляючы іх найбольш значымыя (у сацыяльным аспекце) моманты, планіраваць дзеянні па пошуку і праверцы інфармацыі, праводзіць пошук і апытванне сведкаў і ўдзельнікаў падзей, праводзіць інтэрв’ю з выкарыстаннем аўдыязапісу і (ці) блакнота, весці перапіску з чытацкімі выданнямі, праводзіць пошук і аналіз інфармацыі ў выданнях СМІ, рыхтаваць матэрыял (публікацыю) для прадстаўлення рэдактару, каменціраваць падзеі, што асвятляюцца ў публікацыі, складаць па ўзорах загалоўкі і “хэдлайны” для публікацыі, складаць па ўзорах план журналісцкага даследавання, аглядаць і апісваць месца падзей, праводзіць рэпартаж, падбіраць тэму і матэрыял для агляду ці дайджэсту.

Асновай падрыхтоўчага этапа з’яўляецца тэарэтычная падрыхтоўка да выканання прафесійнай пробы, што праводзіцца ў спалучэнні з практычнай падрыхтоўкай, якая заключаецца ў паўтарэнні асобных прыёмаў, што складаюць частку практычнага этапа пробы.

Практычны этап. Гэты этап складаецца з дзвюх частак, якія пабудаваны на аснове элементаў розных жанраў прафесійнай дзейнасці журналістаў. Часткі комплекснай пробы можно выконваць як незалежна адзін ад аднаго, так і ў любым спалучэнні і паслядоўнасці. Выніковасць выканання задання кожнай часткі ацэньваецца выкладчыкам-кансультантам асобна. Пасля выканання заданняў частак пробы выкладчык-кансультант падводзіць вынік і дае агульную ацэнку работы вучняў.

Відавочна, што ўзровень складанасці пробы, якую будзе выконваць кожны вучань, павінен адпавядаць узроўню яго падрыхтаванасці і прафесійным інтарэсам. Выбар паслядоўнасці выканання частак комплекснай пробы і ўзроўняў складанасці можа быць здзейснены выкладчыкам-кансультантам ці вучнямі. Пры гэтым неабавязкова, што ўзроўні складансці тэхналагічнага, сітуатыўнага і функцыянальнага кампанентаў будуць супадаць. Па меры выканання частак комплекснай пробы выкладчык-кансультант запаўняе пратакол пробы.



ПРАФЕСІЙНАЯ ПРОБА “ІНТЭРВ’Ю”

Асаблівасці выканання пробы “Інтэрв’ю”. Для правядзення пробы ў якасці інтэрв’юіраванага можна выбраць любога вучня, які ўдзельнічае ў пробе. Гэта будзе карысна ўдвайне, таму што кожны школьнік атрымае магчымасць адчуць сябе ў ролі як інтэрв’юера, так і інтэрв’юіруемага. Аднак за ўяўнай прастатой рашэння праблемы пошуку інтэрв’юіруемага хаваецца праблема правільнага выбару тыпу інтэрв’ю і адпаведнага псіхалагічнага настрою. Таму што вучні добра ведаюць адзін аднаго, і ім цяжка ўявіць сваіх таварышаў у якой-небудзь іншай ролі. Гэту праблему можна рашыць, калі вызначыць элемент навізны ў адносінах, што асабліва адносіцца да інтэрв’ю “з асобай”. Вельмі важны настрой вучняў, якія выступаюць у ролі інтэрв’юіруемых. (З інтэрв’юіруемымі напярэдадні размовы неабходна правесці кароткі інструктаж.)

Некалькі прасцей сітуацыя, калі ў інтэрв’ю гутарка пойдзе пра падзеі, у якіх прымаў удзел інтэрв’юіруемы, ці аб меркаванні. Прычым інтэрв’ю “пра меркаванне” можна правесці асобна з некалькімі інтэрв’юіруемымі, прыцягнуць да работы родных і блізкіх. Аднак у такім выпадку асноўная частка работы будзе па-за межамі поля зроку выкладчыка і ён не зможа скласці і ацаніць адэкватна выкананне пробы вучнямі.

У якасці ўзораў інтэрв’ю можна выкарыстоўваць публікацыі вядомых карэспандэнтаў. Асаблівую дапамогу вучням могуць аказаць інтэрв’ю, якія асвятляюць добра вядомыя ім падзеі, ці інтэрв’ю з вядомымі людзьмі. Пры падрыхтоўцы заданняў і правядзенні пробы выкладчык-кансультант павінен улічваць не толькі інтарэсы гімназістаў, але і ўласную кампетэнтнасць. Пры неабходнасці для правядзення пробы можна прыцягнуць прафесійнага журналіста.



Агульнае ўяўленне пра работу інтэрв’юера. Спецыфіка журналістыкі заключаецца ў абявязковым кантакце з людзьмі розных прафесій, узростаў, перакананняў і поглядаў. Інтэрв’ю – гэта не толькі жанр, але і спосаб атрымання інфармацыі. Журналіст павінен быць добрым/вопытным інтэрв’юерам, умець распытацца ў суразмоўцы пра падзеі, з’явы, якія яго цікавяць. Гэта можа быць факт з прыватнага жыцця суразмоўцы, гэта могуць быць хвалюючыя ўражанні пра прыемную падзею ці трагічнае здарэнне, і журналіст павінен пабудаваць гутарку так, каб не толькі схіліць суразмоўцу да зносін, але і накіраваць размову ў патрэбным кірунку. Не заўсёды ўдаецца выкарыстаць тэхніку для запісу, таму інтэрв’ю часта прыходзіцца праводзіць, спадзеючыся на ўласную памяць.

Правядзенне інтэрв’ю патрабуе абавязковай папярэдняй падрыхтоўкі, асабіва для пачынаючага інтэрв’юера. Майстэрства інтэрв’юера прыходзіць у выніку многагадовага вопыту, калі інтуіцыя журналіста як бы “вядзе”, падказвае неабходныя пытанні, што накіроўваюць гутарку ў патрэбным кірунку. Журналіст павінен быць добым суразмоўцам, умець цярпліва слухаць інтэрв’юіруемага, не перабіваючы, не задаючы лішніх пытанняў і той жа час акцэнтуючы ўвагу суразмоўцы на пытанні, якое найбольш цікавіць журналіста. Журналіст-інтэрв’юер павін быць добрым/вопытным практыкам-псіхолагам.

Журналіст абавязаны асцярожна абыходзіцца з атрыманай у ходзе інтэрв’ю інфармацыяй. Пры неабходнасці інтэпрэціраваць ці каменціраваць атрыманую ў ходзе гутаркі інфармацыю, журналіст павінен узгадніць тэкст публікацыі з інтэрв’юіруемым. Для пазбягання непаразуменняў і скаргаў з боку інтэрв’юіруемага размову лепш дакументціраваць, напрыклад, на дыктафоне.

Вучням, якія праявілі зацікаўленасць і пэўныя здольнасці ў дадзенай сферы дзейнасці, можна прапанаваць перайсці на больш складаны ўзровень і прыняць удзел у прафесійнай пробе “Гарачыя” навіны”



ПРАФЕСІЙНАЯ ПРОБА “ГАРАЧЫЯ” НАВІНЫ”

Для правядзення пробы можна выкарыстоўваць падзеі ці здарэнні любога маштабу і працягласці. Напрыклад, можна прапанаваць вучням асвятліць падзею, якая адбылася ў гімназіі ці дома. Выкладчык–кансультант павінен выканаць функцыю галоўнага рэдактара, г.зн. даць загадзя выбранае заданне журналісту і потым прыняць яго. Заданне павінна мець прыкладны аб’ём рэпартажу, яго сацыяльную накіраванасць (з улікам пазіцыі выдання), дакументальнае пацверджанне (калі гэтага патрабуе накіраванасць публікацыі, напрыклад, такой, як крыміналістыка), прыкладную персаніфікацыю паведамлення, тэрміны выканання задання і спосаб перадачы падрыхтаванага паведамлення (тэлеграма, тэлефон, факс, электронная пошта).

У якасці ўзораў “гарачых” рэпартажаў можна выкарыстаць публікацыі навін вядомых карэспандэнтаў. Дапамагчы вучням могуць публікацыі, якія асвятляюць добра вядомыя ім падзеі,ці, што яшчэ лепш, падзеі, у якіх яны прымалі ўдзел непасрэдна. І, безумоўна, выкладчык–кансультант павінен сыходзіць не толькі з кола інтарэсаў вучняў, але і ўлічваць уласную дасведчанасць у прадмеце. Пры неабходнасці для правядзення пробы можна запрасіць прафесійнага журналіста.

Агульнае ўяўленне пра работу рэпарцёра. Матэрыялы навін умоўна дзеляць на тры катэгорыі: прамыя (“гарачыя”), каляндарныя і арганізаваныя.

У “гарачых” навінах паведамляецца пра драматычныя падзеі ў сваёй краіне ці за яе межамі, пра вострыя праблемы міжнароднага жыцця, пра сенсацыйныя падзеі розных накірункаў. Гэта можа быць інфармацыі пра катастрофы, пра праяўленні некантралюемых сіл прыроды, нечаканы збег абставін ці непрадказальныя ўчынкі людзей.

Каляндарныя навіны звязаны з гадавінамі пэўных падзей, з тым, што абавязкова павінна адбыцца. Такімі падзеямі могуць быць, напрыклад, чарговая сесія парламента, міжнародная канферэнцыя, спартыўныя спаборніцтвы, нацыянальнае свята ці святкаванне гістарычнай даты. Такія матэрыялы рыхтуюць загадзя, і заўсёды ёсць магчымасць праявіць у іх палёт фантазіі, зрабіць нешта незвычайнае, асабліва прывабнае: “раскапаць” малавядомыя падрабязнасці, звязаныя з гэтай падзеяй, падрыхтаваць разнастайную спадарожную інфармацыю – фатаграфіі, малюнкі, дыяграмы, ілюстрацыі.

Арганізаваныя навіны – гэта ярка афарбаваная эмоцыямі інфармацыя, якая наўмысна драматызавана. Яе выкарыстоўваюць пры з’яўленні “вакуума ў навінах”, г. зн. пры кароткачасовай адсутнасці “гарачых” і каляндраных навін. Інфармацыя навін павінна накатвацца на чытачоў, як хвалі, без перыпынку, увесь час трымаючы ў напружанні чытацкую аўдыторыю.

Асаблівае месца ў рабоце інфармацыйнага канала навін адводзіцца журналісту, які пастаўляе інфармацыю непасрэдна з месца падзей, г. зн. рэпарцёру, што здабывае для выдання “гарачыя” навіны.

Асаблівасць рэпарцёрскай рабоы заключаецца ва ўменні не толькі аператыўна і якасна сабраць, прааналізваць і падрыхтаваць інфармацыю да публікацыі, але і суправадзіць яе аператыўнымі каментарыямі.

Рэпарцёр – гэта не столькі прафесія, колькі лад думак і жыцця. Цікавасць да навін утрымліваецца толькі на дні, у лепшым выпадку – на тыдні. І за гэты час рэпарцёр павінен знайсці і падрыхтаваць новы, “свежы”, займальны сюжэт. Таму рэпарцёр – гэта сапраўдны паляўнічы за навінамі. Акрамя таго, рэпарцёры, што вядуць пошук “гарачых” навін самастойна, без суправаджэння фотакарэспандэнта ці відэааператара, павінны мець пры сабе патратыўную фота – і відэаапаратуру і пры неабходнасці ўмець карыстацца ёй.

ДУА “Гiмназiя №7 г.Маладзечна»

Занятак по тэме “Інтэрв’ю: чалавек ці праблема”

па праграме прафесiйнай пробы «Уласны карэспандэнт”

Настаунiца беларускай мовы

i лiтаратуры вышэйшай катэгорыi

Буйко Т.У

Задачы:


  • пазнаёміць вучняў з адметнасцямі інтэрв’ю як жанру, тыпамі інтэрв’ю, асноўнымі этапамі яго правядзення і падрыхтоўкі да публікацыі;

  • садзейнічаць развіццю ўмення працаваць у групах, слухаць і чуць, весці назіранні, рабіць абагульненні і вывады, абгрунтавана выказваць сваю пазіцыю; удасканальванню навыкаў аналізаваць тэкст, спрыяць развіццю аналітычных здольнасцей;

  • спрыяць выхаванню актыўнай жыццёвай пазіцыі, павагі да меркаванняў іншых людзей; садзейнічаць прафарыентацыйнаму вызначэнню вучняў.


Ход занятку

1.Арганізацыйны момант. Прыём “Люстэрка”

2.Матывацыя. На папярэдніх занятках мы чыталі матэрыялы з “Маладзечанскай газеты” і “Рэгіянальнай газеты”, аналізавалі іх, вызначалі найбольш цікавыя, займальныя. Сярод іх былі і інтэрв’ю, як мы ўжо адзначалі.

Прыём “Завяршы фразу”

“Інтэрв’ю – гэта…” // Само слова “інтэрв’ю” перакладаецца як “спатканне” ці “гутарка”

3.Тэма і задачы: (дошка) (зыходзячы з тэмы і плана правядзення проб, з якім ужо знаёмы)

Я даведаюся…

Я падрыхтуюся…

4.Работа над тэмай

1). Слова настаўніка.

Нам ужо сустракалася слова “інтэрв’ю”, калі гаварылі аб крыніцах інфармацыі: уласныя назіранні, інтэрв’ю, дакумент. Тады інтэрв’ю іграла для нас дапаможную ролю. Сёння ж мы звернем увагу на інтэрв’ю як жанр. Калі неабходна за яго брацца? Як ужо адзначалася, само слова “інтэрв’ю” перакладаецца як “спатканне” ці “гутарка”. Давайце гэтыя два віды і разгледзім.

ІНТЭРВ’Ю-СПАТКАННЕ

Чытачу цікавы які-небудзь чалавек – вядомы пісьменнік, папулярны акцёр, алімпійскі чэмпіён, вялікі падарожнік, відны палітык. І ты сустракаешся з ім ад імя чытачоў свайго выдання. Табе цікава ўсё пра гэтага чалавека: біяграфічныя факты, яго погляды на жыццё, планы на будучае.



ІНТЭРВ’Ю-ГУТАРКА

У цябе ёсць цікавая ПРАБЛЕМА. Напрыклад, ці наведвалі нашу Зямлю іншапланецяне, чаму засталіся зімаваць лебедзі, якім будзе ў гэтым годзе веснавая паводка? І ты ідзеш за адказам да спецыяліста, які лепш за іншых ведае гэту праблему і шмат ёю займаўся. У гэтым выпадку табе практычна няважна, як гэты чалавек вучыўся ў школе, ці ўдзельнічае ён у мастацкай самадзейнасці. Цябе больш хвалююць адказы на пастаўленыя пытанні.

Ёсць і іншая тыпалогія інтэрв’ю: пра падзеі, пра меркаванні, пра асобы. Як бачыце, і першая, і другая тыпалогія пераклікаюцца паміж сабой.

Інтэрв’ю пра асобу мы можам яшчэ назваць…?

Інтэрв’ю пра падзеі мы можам яшчэ назваць…?

Інтэрв’ю пра меркаванні мы можам яшчэ назваць…?



2). Як жа арганізаваць інтэрв’ю, каб яно было ўдалым, паспяховым, каб зацікавіла чытача?

І, безумоўна, падрыхтавацца. Старанна, уважліва, рупліва. Як трэба рыхтавацца да інтэрв’ю? (назавіце паслядоўна свае крокі, адзін за адным …)

… Вось вы ўжо пагутарылі з чалавекам. Вашы далейшыя крокі? …

Я прадрыхтавала памяткі, каб ваша першае інтэрв’ю і ўсе наступныя былі ўдалыя і каб вы паспяхова выканалі пробы 3-х узроўняў (раздаць памяткі, гл. Дадатак 1).

3). Мы абмеркавалі, у асноўным, толькі тэхніку напісання і падрыхтоўкі інтэрв’ю да публікацыі. Гэта вельмі важна. Але ёсць рэч, без якой нічога не атрымаецца. Як вы лічыце, што гэта? …

Ваша галоўная мэта – “разгаварыць” суразмоўцу. Як гаварыць з чалавекам? Работа ў групах. (вучні працуюць па алгарытме, гл. Дадатак 2).

4)афішыраванне // дапаўненне і карэкціроўка адказаў // складанне агульнай памяткі “Як гаварыць з чалавекам”

Да наступных заняткаў я прывяду ў сістэму нашы разважанні і прапаную вам яшчэ адну памятку (гл. Дадатак 3).

5). Проба пяра. Вучням раздаюцца загадзя падрыхтаваныя інтэрв’ю, якія зачытваюцца ўголас і аналізуюцца (гл. Дадатак 4).

ЛЮБЛЮ ЎСІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Мая любімая настаўніца – Святлана Аляксееўна Кірава – выкладае рускую мову і літаратуру. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня настаўніка – задала ёй некалькі пытанняў.

Святлана Аляксееўна, чаму вы абралі прафесію настаўніка?

Я люблю літаратуру і хачу, каб яе любілі іншыя. Мара стаць настаўнікам у мяне з дзяцінства. Яшчэ тады вельмі любіла гуляць у школу.

З якімі школьнікамі цікавей працаваць?

Кожны ўзрост цікавы па-свойму. Малышы – як растуць, дарослыя – якімі сталі.

Ваш любімы пісьменнік?

У настаўніка літаратуры не можа быць нелюбімых пісьменнікаў.

Ці хацелі б Вы, каб Ваша дачка стала настаўнікам літаратуры?

Як настаўнік – так, як маці – не.

Вы не шкадуеце, што сталі настаўніцай літаратуры?

Ні на хвіліну.

Дзякуй за размову.



Ганна Беламестнава.

АЙ-Я-ЯЙ!

Дзяўчынка Маша рыхтуецца да інтэрв’ю: склала спіс пытанняў, на якія хоча атрымаць адказы ў чалавека, які лятае на паветраным шары.

- Марк Мацвеевіч, калі Вы ўпершыню паляцелі на паветраным шары?

- Колькі чалавек можа ляцець у шары?

- А што павінен рабіць пілот?

- Колькі часу Вы звычайна лятаеце?

- На якую вышыню Вы падымаецеся?

- Ці існуе верагоднасць падзення шара?

- Якія пачуцці ахопліваюць Вас у палёце?

- У якіх мэтах Вы выкарыстоўваеце шар у фірме?

- Ці могуць дзеці лятаць на шары, ці было калі-небудзь з Вамі ў палёце дзіця?

Пытанні для аналізу:



  • Ці неабходна было рабіць інтэрв’ю? Магчыма, можна было выбраць іншы жанр для гэтага?

  • Наколькі пытанні Ані і Машы цікавыя чытачу? Ці хацелася б табе атрымаць на іх адказы?

  • Які з адказаў мог павярнуць матэрыял у больш цікавым напрамку, але застаўся незаўважаным? А якое пытанне Машы магло ўзнікнуць з цікавага адказу? (працягніце рад пытанняў)

  • Ці задаволілі цябе адказы настаўніцы ў матэрыяле Ганны?

  • Ці здолела Ганна “разгаварыць” суразмоўцу?

  • Якія пытанні ты мог бы дадаць у матэрыял Ганны?

  • Наколькі выбраныя дзяўчатамі загалоўкі адпавядаюць мэце інтэрв’ю?

5.Абагульненне.

Прыём “Вузельчыкі на памяць”. Дошка – 2 калонкі “Калі ты хочаш праваліць інтэрв’ю” і “Каб інтэрв’ю было паспяховым” (вучні на сцікерах пішуць па 1-2 прапановы і прыклейваюць іх на дошку, настаўнік зачытвае ўсе // сістэматызуе // карэкціруе). (прыкладныя адказы гл. у Дадатку 5)


6.Рэфлексія. падумайце – ацаніце, прааналізуйце, наколькі вы лічыце сябе падрыхтаваным да правядзення ўласнага інтэрв’ю (прыём “Смайлік” – намаляваць: упэўненасць, разгубленасць, абурэнне, радасць, страх…)


Дадатак 1.

Памятка “Крокі падрыхтоўкі да інтэрв’ю і публікацыі работы”

Тэхналагічны кампанент. Сабраць інфармацыю пра мяркуемы аб’ект інтэрв’ю – чалавека ці падзею. Намеціць план правядзення інтэрв’ю, скласці пытанні, узгадніць месца і час правядзення інтэрв’ю з інтэрв’юіруемым. Прадумаць паслядоўнасць пытанняў. Падрыхтаваць дыктафон і (ці) блакнот да гутаркі.

Сітуатыўны кампанент. Атрымаць згоду інтэр’вюіруемага на запіс гутаркі на дыктафон і (ці) блакнот. Ход інтэрв’ю запісаць на дыктафон і (ці) блакнот. Дамовіцца з інтэрв’юіруемым пра наступную сустрэчу для ўзгаднення тэксту публікацыі

Функцыянальны кампанент. Расшыфраваць запіс інтэрв’ю. Прыдумаць адну-дзве назвы публікацыі. Зрабіць накіды публікацыі: уступ, асноўная частка (інтэрв’ю), заключэнне. Пасля абмеркавання накідаў публікацыі з выкладчыкам напісаць тэкст публікацыі поўнасцю, уключыўшы ў яго ўласныя каментарыі

Дадатак 2.

Алгарытм работы ў групах:

  1. Вызначце кіраўніка групы. Яго функцыя – сачыць, каб выказаліся ўсе і ўсе былі пачутыя.

  2. Вызначце, хто будзе фіксаваць вашы меркаванні (сакратара).

  3. Выкажыце ўсе свае меркаванні (прыём “Мазгавы штурм”). Не забывайце, што кожны член групы павінен выказацца, а вы павінны яго пачуць.

  4. Падчас гутаркі сакратар фіксуе ўсе прапановы.

  5. Калі ўсе выказаліся, прааналізуйце запісанае. Магчыма, былі сходныя думкі, тады аб’яднайце іх. Але нічога не выключайце!

  6. Адкарэкціруйце свае накіды і запішыце гатовыя меркаванні на лісты А4.

  7. Вызначце, хто будзе хто будзе афішыраваць вашы напрацоўкі.

Дадатак 3.

Памятка “Як гаварыць з чалавекам”

1. Пачні размову з прыемнага.

2. Для пачатку выкарыстоўвай самае лёгкае пытанне. Можна даць чалавеку магчымасць расказаць, аб чым яму хочацца.

3. Заўсёды памятай, навошта ты прыйшоў, і самыя важныя для цябе пытанні неабходна абавязкова задаць.

4. Слухай суразмоўцу! Калі ён расказвае цікавей, чым ты прадугледзіў сваімі пытаннямі, не спяшайся збіваць яго. Лепш задай сваё чарговае пытанне пазней.

5. Не бойся паказаць, што ты нешта не зразумеў, перапытвай, удакладняй.

6. Фармулюй пытанне такім чынам, каб на яго нельга было адказаць “так” ці “не”. Не гавары: “Вам было страшна?”, лепш спытай: “Што вы адчувалі ў той момант?”.

7. Паказвай, што для цябе тэма размовы не новая, абапірайся на папярэднія даследванні.

8. Калі суразмоўца задумаўся і маўчыць, не прыспешвай яго: магчыма ён прыгадвае нешта цікавае. Чакай.

9. Калі на нейкія пытанні ён не захацеў адказваць, паўтары іх напрыканцы размовы, калі разгаворыцеся.

10. Калі суразмоўца хвалюецца з-за прысутнасці ў цябе блакнота ці дыктафона, пастарайся супакоіць яго, што гэта вашы пастаянныя памочнікі ў працы. Але пры поўнай адмове гаварыць з дыктафонам, запамінай. Запісаць усё пачутае давядзецца даразу пасля выхаду ад суразмоўцы.

11. У канцы гутаркі абавязкова падзякуй суразмоўцы і дамоўся аб магчымасці ўдакладнення дэталяў, прабелаў у матэрыяле. Папрасі нумар тэлефона.

12. Калі суразмоўца просіць, каб яму паказалі гатовы матэрыял, неабходна згадзіцца. Газету з апублікаваным інтэрв’ю дашлі на памяць.
Дадатак 4.

Проба пяра

ЛЮБЛЮ ЎСІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

Мая любімая настаўніца – Святлана Аляксееўна Кірава – выкладае рускую мову і літаратуру. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня настаўніка – задала ёй некалькі пытанняў.

Святлана Аляксееўна, чаму вы абралі прафесію настаўніка?

Я люблю літаратуру і хучу, каб яе любілі іншыя. Мара стаць настаўнікам у мяне з дзяцінства. Яшчэ тады вельмі любіла гуляць у школу.

З якімі школьнікамі цікавей працаваць?

Кожны ўзрост цікавы па-свойму. Малышы – як растуць, дарослыя – якімі сталі.

Ваш любімы пісьменнік?

У настаўніка літаратуры не можа быць нелюбімых пісьменнікаў.

Ці хацелі б Вы, каб Ваша дачка стала настаўнікам літаратуры?

Як настаўнік – так, як маці – не.

Вы не шкадуеце, што сталі настаўніцай літаратуры?

Ні на хвіліну.

Дзякуй за размову.



Ганна Беламестнава.
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка