Духоўнасці вучаць у дзіцячым садку




Дата канвертавання15.11.2017
Памер20.64 Kb.
Приложение 30





Духоўнасці вучаць у дзіцячым садку

Маральнае станаўленне дзі-цяці адбываецца перш за усё ў сям’і. Аднак дапамагчы ў гэтай справе можа і дзіцячы садок, хаця займацца духоўным і маральным выхаваннем дзяцей сёння, скадам прама, складана і праблематычна. Загадчыцц ясляў- садка №4 Галіне Аляхновіч зрабіць крок наперад у гэтым накірунку памаглі спецыяльныя курсы падрыхтоўкі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, яе падтрымалі ў раённым аддзеле адукацыі.фото

Адна з задач, якія ставяцца ў дзіцяцым садку, - удасканаленне якасці супрацоўніцтва дашкольнай установы з сям’ёй у духоуна –маральным выхаванні дзяцей. Сённі яслі-садок №4 працуе па спецыяльнай праграмме супрацоўніцтва паміж дашкольнай установай і Пружанскім благочыннем. Таму не дзіўна, што частымі гасцямі садка з’яўляюцца святары.

У метадычным кабінеце ёсць добрая літаратура для педагогаў па рабоце ў гэтым накірунку з бацькамі і

дзецьмі. Праводдяцца семі-нары, метадычная вучоба. Бацькі маюць магчымасць атрымаць індывідуальную



Марына АХРАМОВІЧ,

Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

кансультацыю ў свяшчэн-наслужыцеля Вячаслава Левага, які частыа выступае і на бацькоўскіх сходах. Свораны праваслаўны куток для бацькоў, дзе ладзяцца тэматычныя выстав

выставы, даецца інфармацыя аб вялікіх праваслаўных святых, віншаванні.

Ужо другі год у садку працуе гурток “Хрыстас-лавы”. На яго занятках дзяцей займаюць прадук-тыўнай дзейнасцю: гурт-коўцы малююць, лепяць, спяваюць, танцуюць. Асабліва ім падабаецца ставіць маленькія тэатралізаваныя пастаноўкі. Маленькім “хрыставлавам” расказваюць пра жыццё святых, праваслаўныя святы, іконы, малітвы, царкву, тлумачаць, што такое дабро і зло, любоў і міласэрнасць.

Дзякуючы работнікам праваслаўнай царквы А.М. Левай і В.А. Высоцкай, псіхолагу Пружанскага РЦГЭ Т.В. Курачынскай, с 2007 года ў дзіцячым садку працуе клуб “Праваслаўныя бацькі”. Яго наведваюць не толькі тыя, хто з’яўляецца спраўды веруючым чалавекам, але і ты, хто наогул ніколі не наведваў Божы храм. Тэматыка пасяджэнняў клуба самая розная: моц мацярынскай малітвы, выха-ванне і пакаранне, духоўныя чытанні і гутаркі…



Бацькі, якія сталі членамі клуба, высока ацэньваюць яго работу. Святлана Хорава, напрыклад, прызналася, што гадуе ўжо другое дзіця, але займаецца выхаваннем быц-цам упершыню: “Толькі цяпер я разумею, што мы рабілі няправільна. Пасля кожнага пасяджэння мне хочацца хутчэй падзяліцца пачутым з мужам, сяброўкамі.” Алег Сапагоў, які таксама прымае ўдзел у рабоце клуба, здзіўлены: чаму ён там з’яўляецца адзіным татам?

НА ЗДЫМКАХ: загадчыца ясляў-садка №4 Галіна Аляхновіч.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка