Дук гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Я. Ф. Карскага” Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Падляская бібліятэка ім. Лукаша Гурніцкага




Дата канвертавання25.05.2018
Памер25.2 Kb.
УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

Універсітэт у Беластоку

ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Я.Ф. Карскага”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Падляская бібліятэка ім. Лукаша Гурніцкага

запрашаюць



26-28 кастрычніка 2017 года на

ЮБІЛЕЙНУЮ МІЖНАРОДНУЮ НАВУКОВУЮ КАНФЕРЭНЦЫЮ

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА.

ЖЫЦЦЁ, ТВОРЧАСЦЬ, УСПРЫМАННЕ.

ДА 500-ГОДДЗЯ ВЫДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ «БІБЛІІ»: 1517-2017

Канферэнцыя будзе праходзіць у Беластоку і Гродна. Тэмы для абмеркавання:

- Гісторыя кнігадрукавання ў славянскіх краінах. 500 гадоў беларускага кнігадрукавання ў кантэксце еўрапейскай культуры. Роля і значэнне азбук лацініцы, глаголіцы і кірыліцы ў гісторыі хрысціянскай рэлігіі і свецкай культуры славянства. Роля кнігі ў станаўленні еўрапейскай навуковай думкі. Кнігадрукаванне і мастацкая літаратура. Кніга – крыніца ведаў: роля кнігі ў патрыятычным і эстэтычным выхаванні асобы. Кніга ў эпоху мультымедыя.

- Ад Кірылы і Мяфодзія да Францыска Скарыны. «Біблія» Францыска Скарыны і пачатак усходнеславянскага і беларускага кнігадрукавання. Беларускі пераклад «Бібліі» і іншыя нацыянальныя пераклады. Францыск Скарына – заснавальнік беларускага кнігадрукавання. Жыццё, дзейнасць і творчасць Францыска Скарыны.

- Дзейнасць Францыска Скарыны як прадмет мовазнаўчых, літаратуразнаўчых, гістарычных, мастацтвазнаўчых і культуралагічных даследаванняў.

- Францыск Скарына ў культурах Усходу і Захаду і ў гісторыі еўрапейскага кнігадрукавання: Вялікае Княства Літоўскае / Беларусь, Чэхія, Італія, Польшча, Расія. Цэнтры беларускага кнігадрукавання. Царкоўнае і свецкае кнігадрукаванне, Рэфармацыя. Кнігадрукаванне на беларускай і іншых славянскіх мовах.

- Рэцэпцыя творчасці Францыска Скарыны ў літаратуры і навуцы Беларусі, Польшчы, Еўропы. Сусветнае значэнне творчай спадчыны і асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны. Францыск Скарына ў сучаснай культуры.

- Навуковыя чытанні кніг XVII-XVIII стагоддзяў.

Сардэчна запрашаем у Беласток і Гродна!

У 2018 годзе мы плануем выданне рэцэнзаванай манаграфіі пра Францыска Скарыну.

*

У першы дзень работа канферэнцыі пройдзе ў Беластоку; у другі дзень запланаваны пераезд удзельнікаў канферэнцыі ў Гродна, дзе мяркуецца экскурсія па горадзе. На трэці дзень будзе працягнута праца канферэнцыі, пройдуць чытанні старабеларускіх кніг.



Замежныя ўдзельнікі канферэнцыі павінны мець беларускую візу, жадаючыя ўдзельнічаць у канферэнцыі ў Беластоку – адпаведна польскую або шэнген. Для атрымання візы да 01.10.2017 г. просім даслаць неабходныя дадзеныя на адрас МІАМ inst.a.mickiewicz@gmail.com . Дадзеныя будуць адпраўлены ва Універсітэт у Беластоку для афармлення афіцыйнага запрашэння, якое стане падставай для выдачы бясплатнай візы на пазначаныя дні.

У кошт арганізацыйнага ўзносу прадугледжана выданне рэйтынгавай публікацыі. Пражыванне і харчаванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, польская, англійская, руская (і іншыя славянскія мовы).

Чакаем Вашых заявак на ўдзел да 30 верасня 2017 года.

Заяўкі дасылайце, калі ласка, на адрас:

inst.a.mickiewicz@gmail.com

- з пазнакай у тэме: Skaryna.



Сардэчна запрашаем у Беласток і Гродна!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка