Дулаў Анатоль Мікалаевіч




Дата канвертавання16.01.2018
Памер9.64 Kb.
Дулаў Анатоль Мікалаевіч

загадчык кафедры,кандыдат гістарычных навук,дацэнт


Нарадзіўся ў 1978 г. у г. Віцебску. Закончыў факультэт беларускай філалогіі і гісторыі (2000 г., спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура і гісторыя”) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, аспірантуру пры кафедры гісторыі Беларусі (2003 г., спецыяльнасць “Айчынная гісторыя”). Кандыдат гістарычных навук (2006), дацэнт (2010).

З 2000 г. на кафедры гісторыі Беларусі: выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт (2007), загадчык кафедры (2012).

Выкладае дысцыпліны: “Гісторыя Беларусі”, “Крыніцазнаўства”.

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя жанчын і сацыяльная гісторыя Беларусі ХХ ст., крыніцазнаўства і гістарыяграфія гісторыі Беларусі, краязнаўства.



Аўтар звыш 60 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку, кніг “Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы” (Мінск, 2008) і “История путешествий и туризма” (Віцебск, 2011) у сааўтарстве.

Сябра Навукова-метадычнай рады Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Навуковы кансультант па гісторыі ў межах ажыццяўлення праграмы ўзаемадзеяння УА “ВДУ імя П.М. Машэрава” і ДУА “Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі” па праблеме “Арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка