Два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія лінійа», «здароўя здароўйа», «кальян калйан», «сям'я с ямйа», «ягада йагада»




старонка2/6
Дата канвертавання01.01.2017
Памер1.3 Mb.
1   2   3   4   5   6

ЯДНАННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, яднаць і яднацца.

2. Адзінства, згуртаванасць. Нас дружба народаў навекі злучыла; У нашым яднанні мы грозная сіла,Няма для яе перашкод! Колас. Блок камуністаў і беспартыйных.. ўвасабляе непарушнае яднанне Камуністычнай партыі, Савецкага ўрада і шырокіх народных мае. «Звязда».

ЯДНАЦЦА, -áюся, -áешся, -áецца; незак. 1. Злучацца, збліжацца, утвараючы адзінае цэлае. Мы гаварылі, і наша мінулае ажывала, ядналася з нашым сучасным. Вышынскі. Стаіць., [вёска] на лясной паляне, што толькі з аднаго боку яднаецца з яшчэ большай,

узгорыстай палянай. Навуменка. І смутак, і радасць ядналіся разам. Чорны.

Аб'ядноўвацца, згуртоўвацца для дружных агульных дзеянняў. Сучасны сусветны рэвалюцыйны працэс развіеаецца пад лозунгам: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» «Звязда». Паэт сваім перакладам [«Слова аб палку Ігаравым»] быццам сцвярджаў, што ворагаў рэвалюцыі можна перамагчы толькі тады, калі народы былой царскай Расіі будуць яднацца ў сваіх баявых і працоўных намаганнях. Палітыка.

Уступаць у блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць сувязь з нім-н. Сусед яднаецца з суседам, Каб даць прастор сваім палям. Глебка.

Зал. да яднаць.

ЯДНАЦЬ, -áю, -áеш, -áе; незак., каго-што. 1. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам. Ядналі мы воды: з ракою раку, І мора да мора цягнула руку. Кляшторны.

Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае. Аксана любіла вячэры, яны хораша ядналі сям'ю, збліжалі дзяцей з бацькамі, з бабуляй. Шамякін. // Змяшчаць, аб'ядноўваць у сабе. Маладая паэзія, якая моцна стаіць на родным грунце, арганíчна яднае ў сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы. Рагойша.

Аб'ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў. Рабочы камітэт яднае людзей розных прафесій і спецыяльнасцей. Сташэўскі. Спачатку камсамольцы займаюцца культурна-асветнымі справамі, яднаюць вакол сябе вясковую беднату. Хведаровіч.

Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь. / дружба верная з табой, І роднасць нас яднае. Камейша. Нас з гэтай дзяўчынай яднала нешта адно, і гэта адно была наша маладосць. Лупсякоў.

ЯДОК, едакá, м. 1. Той, хто есць, мае патрэбу ў харчаванне Хай штогадок ядок, Няхай няма навару Шануй паэт радок І не ашукеай мару. Барадулін. // (звычайна з азначэннем). Разм. Пра чалавека, які выяўляе пэўныя адносіны да яды.— Ну і ладны ты ядок, браце. Каб вось касіў так! Быкаў. Які ядок, такі і работнік. З нар.

2. Чалавек як адзінка ўліку пры размеркаванні, выдаткаванні якіх-н. сродкаў, неабходных для жыцця. Праменні цёплыя свяцілі У сэрцах нашых, у вачах, Калі зямлю, лугі дзялілі Тады па душах, едаках. Бялевіч. // Член сям'і, што харчуецца разам з іншымі яе члепамі. Сям'я у наўкруг за сталом. Багата яна едакамі, Дарослыя, дужыя ўсе. Прануза.

ЯДОМЫ, -ая, -ае. Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу. Ядомыя ягады. Ядомыя грыбы. Мяне., цікавіла збегаць да маці і падлавіць ад яе што-небудзь ядомае, хоць цукру кавалачак. Гарэцкі. Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне. З нар.

ЯДРАНА. 1. Прысл, да ядраны (у 26 знач.).

2. безас, у знач. вык. Пра свежае, халаднаватае надвор'е. Змяркалася. Патухла сонца за лесам, прыціскаў мароз, было ядрана і ціха. Капыловіч. Васіль ляжыць на мяккай, мок-



Ядранасць 492 " Яечны

рай ад расы траве. Свежа, нават ядрана. Сачанка.

ЯДРАНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць і якасць ядранага (у 2—6 знач.). Ядранасць пладоў. Ядранасць асенняй ночы.

ЯДРАНЁЦЬ, -ею, -éеш, -éе; незак. Разм. Станавіцца больш ядраным (у 2—6 знач.). Ядранела ў лесе; пасека, здавалася, заліта дымам. Пташнікаў.

ЯД РАНЫ, -ая, -ае. 1. З буйным спелым ядром. У старых хвоях ёсць такія ўтульныя дуплы, што можна назапасіць сухіх ядраных арэхаў на дзве зімы. Кандрусевіч.

Буйны, пруткі, сакавіты (пра зелень, плады і пад.). Такароўшчына славілася на ўсю ваколіцу найлепшым збожжам чыстым і ядраным. Бядуля. [Дзядзька Юстын] частуе мяне яблыкамі ядранай сакавітай пуцінкай са свайго прысядзібнага саду. Сачанка. Бульба парас.га цудоўная: ядраная, буйная адна ў адну. «Беларусь».

Здаровы, моцны, мажны (пра чалавека). Дзявочасць, сакавітая, ядраная у Ганны і суровая з арыгінальнымі замерамі у Наталі. Гартны.

Свежы, халаднаваты, падбадзёрлівы (пра паветра, надвор'е). У пакой рынула ядранае марознае паветра на дварэ панавала зіма, быў пачатак снежня. Васілёнак. / Пра ноч, раніцу і пад. Ноч была халодная, ядраная, як заўсёды бывае пасля жніва. Лынькоў. А жнівеньскія ночы былі ўжо ядраныя, асабліва пад раніцу. Сабаленка.

Грубаваты, але яркі і выразны; салёны (пра слова, мову і пад.). Лаянка яго [Івана Пракопавіча], звычайна прыяцельская, прыязная, вясёлая, цяпер звініць сапраўднаю злосцю, рассыпаецца круглымі ядранымі словамі пад парасонамі высозных вязаў і ліп. Колас. Лаянка, ядраная і моцная, сарвалася з .. [дзедавых] вуснаў. Бядуля. // Чысты, гучны (пра голас, гукі і пад.).— Во, во,— ядраным смехам падхапіў Мяжэнны. Гроднеў. У гэтым месцы і днём і вечарам было рэха ядранае і чыстае. Пташнікаў.

Вельмі моцны, надзвычайны (па ступені праяўлення сваіх якасцей). Вось паволі ўсплывала ў памяці аблітая месячным святлом таполя, а вось нібыта Марына схілілася да Васіля, і такі яркі за вуліцай выган у маладым і ядраным бляску. М. Стральцоў. Яму прыемна было тут гэтак, як некалі, піць ядранае пітво, мелькам праглядаць газету. Вышынскі.

ЯДРО, -á; мн. ядры, ядзер і ядраў; н. 1. Унутраная частка плода (звычайна арэха), зерня або семя, накрытая шкарлупінай, абалонкай. Ядро слівавай кветачкі. Прагрызла [мышка] адзін арэшак у ім смачнае ядро. Бяспалы.

2. Спец. Унутраная, звычайна больш гпчыльная частка чаго-н. Ядро каметы. Ядро туманнасці. // У геалогіі — самая глыбокая і шчыльная унутраная частка Зямлі з радыусам каля 3500 км. // У фізіцы — цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама, у якой практычна сканцэнтравана ўся маса атама. Атамнае ядро. Сапраўднае авалоданне энергіяй ядра пачалося ў той дзень, калі рукой чалавека была пушчана атамная электрастанцыя. «Маладосць». // У біялогіі — важ-

нейшая састаўная частка усякай расліннай і жывёльнай клеткі.



перан. Асноўная, найбольш важная частка чаго-н. Індустрыяльнае ядро горада. Паколькі асноўную частку ядра дзяржавы складалі беларускія землі, беларуская мова была прызнана за дзяржаўную на ўсёй тэрыторыі [Вялікага княства Літоўскага]. «Полымя». // Асноўная частка якой-н. арганізацыі, групы і пад. Асноўным ядром першых часцей Чырвонай Арміі былі рабочыя-чырвонагвардзейцы. «Беларусь». Ядро атрада, чалавек дзесяць, ішло ляснымі дарогамі. Новікаў. Як вядома, ядром працоўнага калектыву з'яўляецца пярвічная партыйная арганізацыя. «Звязда».

Сутнасць, аснова чаго-н. Гісторыя [са знаходкай] і з'яўляецца ядром апавядання [«Цікавая знаходка» М. Ваданосава], яго квінтэсенцыяй. «Полымя».

Шарападобны каменны або чыгунны снарад ударнага дзеяння, які прымяняўся ў гладкаствольнай артылерыі ў 1417 стст. // Шарападобны разрыўны снарад з парахавым зарадам у 17—19 стст.

Металічны шар для спартыўных практыкаванняў у штурханні. Дзесяціборцы закончылі спаборніцтвы па штурханню ядра. «Звязда».

ЯДРОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ядра, з'яўляецца ядром (у 1, 2 знач.). Ядровая частка плода.

О Ядровае мыла (спец.) — вышэйшы сорт гаспадарчага мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.

ЯДРЫЦА, -ы, ж. Крупы з абадраных цэлых зярнят, пераважна грэцкія. Крупеня з ядрыцы.

ЯДУН, едунá, м. Разм. Тое, што і я д о к (у 1 знач.). З хворага яду н слабы.

ЯДУЧЫ, -ая, -ае. Разм. Ядавіты, едкі.— Ты не глядзі, што луг руды, ён ядучы. Бачыш, яв параз'ядаў мае пальцы,паказвае бабка ружовыя ранкі на пальцах. Каліна.

ЯЕ. І. Р і В склон ад асабовага займенніка яна. Хутка быў зменены ўвесь план аперацыі і самы пачатак яе перанесены на дзве гадзіны пазней. Лынькоў. Мы агнём і мячом здабывалі яе Маладую рэспубліку працы. Глебка.

2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць ёй. Яе сям'я. Слава бацькаўшчыне нашай І яе народам! Купала. Вусны яе ціха кратае ледзь прыметная ўсмешка. Зарэцкі.



ЯЕЧКА, -а, н. 1. Памянш.-ласк. да яйцо.

Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае сперматазоіды і мужчынскія палавыя гармоны.

У батаніцы — устарэлая назва семязавязі.

О Як яечка — пра што-н. добра зробленае, прыгожае. Тыдзень часу, і грэбля была б як яечка. Колас.

ЯЁЧНІК, -а, м. Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.

ЯЁЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да яйца (у 1 знач.). Яечны жаўток. Яечная шкарлупіна. // Прыгатаваны з яец, з яйцамі. Яечнае мыла. Яечны парашок. // Звязаны з

Яечня


493

Язык
нарыхтоўкай, захаваннем і продажам яец. Яечная база. Яечны склад.

2. Жоўты, колеру жаўтка. Яечны колер.

ЯЕЧНЯ, -і, ж. Ежа з разбітых і запечаных у тлушчы яец. На снеданне гаспадыня падала яечню: на вялікай скавародцы гарэлі сонцамі паміж апетытных кавалкаў румянага сала штук шэсць жаўткоў. Шамякін.

ЯЕШНЯ, -і, ж. Разм. Тое, што і яечня.

ЯЗВА, -ы, ж. 1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Язва страўніка. Язва дванаццаціперснай кішкі. Высветлілася, што ў чалавека язва, прычым у такім становішчы, што прыйшлося неадкладна рабіць аперацыю. «Звязда».



Уст. Мор, эпідэмія.

перан. Пра якія-н. адмоўныя, шкодныя з'явы ў грамадскім жыцці. З высокім пачуццём чалавека новай, сацыялістычнай маралі паэт выкрывае язвы капіталістычнага горада. Гіст. бел. сав. літ.

перан. Разм. Пра злога, шкадлівага, з'едлівага чалавека. Ну і язва ж ты. [Варавы:] А як з тою варажбіткай, Праксэдай? [Алена:] Вось толькі яна нам і стаіць упоперак горла косткай. Зазер'е наша на ўвесь раён.., на ўсю вобласць добрымі справамі славіцца, і толькі гэта язва ўсё нам псуе. Краўчанка.

О Моравая язва (уст.) — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць. Сібірская язва — заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, коней, на якую часам хварэюць і людзі.

ЯЗВАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да язвы (у 1 знач.), звязаны з яе ўтварэннем. Язвавая паверхня скуры. Язвавы працэс.

О Язвавая хвароба гл. хвароба.

ЯЗВАЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Памянш, да язва (у 1 знач.); невялічкі нарыў, болька.

ЯЗВЕНІК, -а, м. Разм. Чалавек, які хварэе язвавай хваробай. Бледны, з тыповым для язвеніка шараватым адценнем, твар палкоўніка злёгку паружавеў. Мехаў.

ЯЗДА, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, ездзіць (у 1, 2 і 4 знач.). Язда вярхом. Марудная язда. [Сцёпка] захапляўся яздою і тымі новымі малюнкамі, што мільгацелі перад яго вачамі. Колас.

2. У складзе спалучэнняў, што абазначаюць час, паказвае на пэўную адлегласць паміж якімі-н. пунктамі. Тут жа і язды той на нейкія пятнаццаць хвілін. Грахоўскі.

О Спараная язда — на транспарце — абслугоўванне лакаматыва, аўтамагпыны і пад. дзвюма брыгадамі, двума работнікамі, што змяняюць адзін аднаго. Строеная язда — абслугоўванне лакаматыва трыма брыгадамі, якія працуюць пачаргова.

ЯЗДЖАЛЫ, -ая, -ае. Такі, па якім многа ездзілі; біты. Язджалая дарога.

ЯЗДОК, ездакá, м. 1. Той, хто едзе на кані верхам або кіруе запрэжкай. Яздок вымушаны быў стрымліваць гарачага каня. Гурскі. На пралётцы на ўвесь рост стаіць яздок. «Маладосць».

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток. Чарот. [Дзеду] маршал Будзённы, яздок зна[кам]іты, з падзякаю ціснуў руку. Колас.



<> Не яздок куды — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н. Галя рашуча адарвалася ад родных мясцін, і калі Косцік спытаў: «Хутка ў Нежыхаў пададзімся?» яна адказала: «Я туды не яздок. Мне няма чаго туды падавацца!» Сабаленка.

ЯЗЁВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да язя, уласцівы яму. Язёвы плаўнік. // Прыгатаваны з язя. Язёвая юшка.

ЯЗЁК, язькá, м. Памянш.-ласк. да язь; невялікі язь.

ЯЗМШ, -у, м. 1. Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі. Зноў пахне у руках тваіх язмін Майго юнацтва весняга ўспамін. Лойка.

2. Субтрапічны куст сямейства маслінавых з пахучымі белымі, жоўтымі або чырванаватымі кветкамі.

[Фр. .іазтін.]

ЯЗМІНАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да язміну, уласцівы яму. Язмінавы пах. Язмінавае лісце.

ЯЗБІК, -á, м. 1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці пазваночных жывёл і чалавека, які дапамагае захопліваць, перажоўваць, глытаць ежу, вызначаць яе смакавыя якасці. Лізаць языком. Паказаць язык. Агніста сонца прыпякае, У губах язык засох, як косць. Купала. [Дзяцел] выпускае з дзюбы свой доўгі і ліпучы язык, тонкі, як шнурок. В. Вольскі. [Ульяна:] А каб табе, мой ты паночак, язык аблез, каб ты ніякага смаку не пачуў! Крапіва. Савіцкі з асалодай цмокнуў языком. Вось гэта закусачка! Шамякін. Малако ў каровы на языку. Прыказка. // Страва, прыгатаваная з гэтага органа (звычайна каровінага ці свінога). Заліўны язык. /1 Гэты орган у чалавека, з дапамогай якога ён гаворыць, перадае свае думкі; орган мовы.— А хто страляе?ледзь прагаварыў.. [Амелька] здранцвелым языком. Якімовіч.— А табе чаго ехаць да майго начальніка? Я і адзін магу дамовіцца. Што, у мяне языка свайго няма? Пальчэўскі. Язык і Кіева дапытаецца. Прыказка. Што ў цвярозага наўме, тое ў п'янага на языку. Прыказка.



перан. Здольнасць гаварыць, выказваць свае думкі словамі. Пятрусь трохі апомніўся. Да яго вярнуўся язык і памяць. Колас. // Гаворка, сказаныя словы. Ульяна змоўчала і пра нядбайных кукурузнікаў, і пра іншае. Нават не верыцца, што яе маглі пакараць «за язык»... Лось. / жала, і прала, і ткала, а ўсё языком. З нар.

перан. Разм. Палонны, якога захопліваюць спецыяльна, каб атрымаць неабходныя звесткі аб праціўніку. [Камандуючы:] К заўтраму вы павінны мець зусім ясную карціну абароны праціўніка. Дастаць «языка». Крапіва. Нам загадалі Край ляска Прайсці ўздоўж і поперак, Дабыць, Прывесці «языка» Якога-небудзь обера. Калачынскі.

Металічны стрыжэнь у звоне, які пры ўдарах аб яго сценку ўтварае гук. Марыі ноччу сніўся сон: У падводным царстве чуцен звон.. Цячэ няспынна плынь па дне, Язык пагойдвае ў зване. Аўрамчык.



перан. Пра што-н. прадаўгаватае, выцягнутае, па форме падобнае на язык. Жоўтыя языкі полымя лізалі чорны чыгунок. Жычка. На чарнаце пажарышчаў добра былі відны

Языкаваты

494

Язычок


чыстыя лапіны замеці і языкі сумётаў. Мележ.

О Адсохні мой язык, калі...; хай мой язык адсохне, калі...— ужываецца як кляцьба для пацвярджэння правільнасці сказанáга. Без языка; языка няма ў каго — пра маўклівага чалавека, пра чалавека, які не ўмее складна, добра гаварыць. Бойкі (спрытны) на язык — знаходлівы ў размове, красамоўны. Вісець на языку гл. вісець. Востры на язык гл. востры. Востры язык у каго — хто-н. дасціпны, з'едлівы ў размове. Высунуўшы (высалапіўшы) язык вельмі хутка, паспешна (бегчы, уцякаць, даганяць і пад.). Выткнуцца з языком гл. выткнуцца. Доўгі язык у каго — хто-н. вельмі балбатлівы, гаворыць многа лішняга. Злы язык у каго — хто-н. злосна, з'едліва, з насмешкай гаворыць аб кім-, чым-н. Злыя языкі — пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў. Зляцець з языка гл. зляцець (у 5 знач.). Каб табе язык адсох — ужываецца як праклён таму, хто нядобра сказаў. Ледзь варочаць языком гл. варочаць2. Лёгкі на язык гл. лёгкі. Мазоліць язык гл. мазоліць. Малоць языком гл. малоць. Мыць языкамі гл. мыць. Мянціць языком гл. мянціць (у 2 знач.). На языку ў каго — хто-н. гатоў сказаць, вымавіць што-н. На языку ў яго ўжо быў адказ, ветлівы, але калючы. Шамякін. Не спускаць з языка гл. спускаць. Не сыходзіць з языка гл. сыходзіць. Папасціся на язык гл. папасціся. Пацягнуць за язык гл. пацягнуць. Пляскаць языком гл. пляскаць. Праглынуць язык гл. праглынуць. Просіцца на язык гл. прасіцца. Прыкусіць язык гл. прыкусіць. Прытрымаць язык гл. прытрымаць. Развязаць язык гл. развязаць. Распусціць язык гл. распусціць. Сарвацца з языка гл. сарвацца (у 6 знач.). Слабы на язык гл. слабы. Трапаць языком гл. трапаць. Трапіць на язык гл. трапіць. Трымаць за язык гл. трымаць. Трымаць язык за зубамі гл. трымаць. Трымаць язык на прывязі гл. трымаць. Ўзбрысці на язык гл. ўзбрысці. Укараціць (падкараціць) язык каму гл. укараціць. Уткнуцца са сваім языком гл. уткнуцца. Уткнуць (уваткнуць, усунуць) свой язык гл. уткнуць. Ціпун на язык гл. ціпун. Цягнуць за язык гл. цягнуць. Цяляты язык аджавалі (ад'елі) каму, у каго гл. цяля. Часаць язык (языком, языкі) гл. часаць. Чорт пацягнуў каго за язык гл. чорт. Язык аб зубы біць гл. біць. Язык адняўся ў каго — хто-н. раптоўна змоўк, страціў здольнасць гаварыць (ад страху, здзіўлення і пад.). Языкамі абмываць гл. абмываць. Язык без касцей у каго — хто-н. любіць пагаварыць, гаворыць многа пустога. Язык гладка ходзіць у каго — хто-н. умее лёгка і прыгожа гаварыць. Язык добра падвешан у каго — хто-н. умее свабодна, гладка, добра гаварыць. Язык заплятаецца ў каго — хто-н. не можа членараздзельна, выразна гаварыць, сказаць што-н. Язык (языкі) не завяжаш гл. завязаць'. Язык не паварочваецца ў каго — хто-н. не асмельваецца што-н. сказаць, спытаць і пад. Язык прысох у каго — хто-н. страціў здольнасць гаварыць, раптоўна змоўк (ад страху, радасці і пад.). Язык развязаўся ў каго хто-н. пачаў многа гаварыць, зрабіўся балбатлівым. Язык свярбіць у каго — хто-н. не можа ўтрываць, каб не загаварыць, не сказаць чаго-н. Язык як брытва — пра здольнасць востра і

дасціпна гаварыць. Як карова языком злізала гл. карова. Як толькі язык павярнуўся; язык не павернецца (не павярнуўся) у каго — як толькі асмеліўся хто-н. што-н. сказаць, спытаць і пад.; хто-н. не асмеліцца (не асмеліўся) што-н. сказаць, спытаць і пад.



ЯЗЫКАВАТЫ, -ая, -ае. Абл. Языкаты. Пракурора ж звычайна і асабліва пракуроры па палітычных справах падбіраюцца злыя, пя~ кучыя, языкаватыя, адным словам, прайдзісвета. Колас. Прагавіта ліжа, ліжа Усё агонь языкаваты. Калачынскі.

ЯЗЫКÁСТЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і языкаты. Кінуўся хлапец у спрэчку з языкастай удавой. Жычка. Буйное полымя шуганула языкастымі стужкамі. Савіцкі.

ЯЗЫКАТЫ, -ая, -ае. 1. Ахвочы пагаварыць, паспрачацца, панасміхацца; востры на язык. Мужчыны, як выгіюць, становяцца гаваркія больш, чым самыя языкатыя жанчыны. Кавалёў. На пракосы неўзабаве нахлынаюць жанчыны... Гаманкія, задзірыстыя, языкатыя, рупныя. Пташнікаў.

2. Які мае форму языка, падобны на язык. Лапатала рака языкатымі хвалямі, На Сафа надрыўна звінелі званы. Лукша. У замку ціш і языкаты агонь каміна ліжа дровы. Вялюгін.



ЯЗЫКОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да языка (у 1 знач.). Языковая мышца. Языковыя сасочкі. Ц Прыгатаваны з языка, языкоў. Языковая кілбаса.

ЯЗБІЧАСКІ, -ая, -ае. Уст. Язычніцкі.

ЯЗБ1ЧАСТВА, -а, н. Уст. Язычніцтва.

ЯЗЫЧКОВЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да язычка, мае форму язычка (у 1 знач.). Язычковыя кветкі.

Які мае адносіны да язычка, з язычкамі (у 5 знач.). Усе віды гармонікаў адносяцца да язычковых інструментаў.

У лінгвістыпы — які вымаўляецца з удзелам мяккага паднябення і язычка (у 3 знач.); увулярны. Язычковыя зычныя гукі.

у знач. наз. язычковыя, -ых. Клас паразітычных беспазвапочных жывёл тыпу членістаногіх.

1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка