Два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія лінійа», «здароўя здароўйа», «кальян калйан», «сям'я с ямйа», «ягада йагада»




старонка3/6
Дата канвертавання01.01.2017
Памер1.3 Mb.
1   2   3   4   5   6

ЯЗБІЧЛІВЫ, -ая, -ае. Абл. Языкаты (у 1 знач.). Язычлівыя перасудніцы-мяшчанкі паспелі набрахаць усяго-ўсякага цэлыя каробкі. Гартны.

ЯЗБ1ЧНІК, -а, м. Паслядоўнік язычніцтва; ідалапаклоннік.

ЯЗБІЧНІЦА, -ы, ж. Жан. да язычнік.

ЯЗБІЧНІЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да язычніцтва, язычнікаў, належыць ім. Язычніцкая рэлігія. Язычніцкае свята. Язычніцкае капішча. Найбольш старажытныя купальскія песні, відаць, тыя, што ў паэтычных воóразах данеслі да нас водгукі язычніцкіх вераванняў. Саламевіч.

ЯЗЫЧНІЦТВА, -а, н. Агульная назва старадаўніх форм рэлігіі, якія, у адрозненне ад пазнейшых рэлігій (хрысціянства, будызму, ісламу і інш.), характарызаваліся мнагабожжам; ідалапаклонства.

ЯЗБТЧНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да языка (у 1 знач.). Язычныя нервы. Язычная мышца. Язычная века.

2. У лінгвістыцы — утвораны пры ўдзеле языка (у 2 знач.). Язычныя гукі.



ЯЗЫЧОК, -чка, м. 1. Памянш, да язык (у 1, 5 знач.). [Кацянё] панюхала, яшчэ раз паглядзела Алёшу ў самыя вочы і далікатна ліз-

Язь


495

Як
нула язычком ежу. Васілевіч. Вясёлыя язычкі полымя ліаалі сухія галінкі. Шамякін. Трапяткі язычок газнічкі зменшыўся, пацямнеў, усхліпваў, нібы плакаў. Хомчанка.



Разм. Пра здольнасць гаварыць востра, з'едліва, насмешліва.— А твой тата з язычком,падстаўляючы пад кварту рукі, падміргнуў Ядзі Васіль. Шашкоў. Вядома, і сам Сцяпан не кепскі язычок меў, а тут яшчэ якраз падскочыў Тодар Пошта. Крапіва.— От язычок, як завадны! падумаў Сымон, не ведаючы, што адказаць сястры. Чарнышэвіч.

Спец. Конусападобны выступ у ротавай поласці на краі паднябення.

У батаніцы — невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых іншых раслін.

Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях, прадметах. Язычок чаравіка. У клямцы падскочыў і дзынкнуў язычок. Адамчык. Заскакала [Рэня], учапіўшыся пальцамі за язычок у замку, на адной назе, пахіснулася, войкнула і, каб не ўпасці, схапілася за яго руку. Лецка.

Металічны стрыжэнь званочка. Язычок званочка.

ЯЗЬ, -я, м. Прэснаводная рыба сямейства карпавых з цёмна-сіняй спінай, белаватымі бакамі і серабрыстым брушкам. Даўжыня тулава дарослага язя ў спрыяльных умовах жыцця 70 і больш сантыметраў, вага 68 кілаграмаў. Матрунёнак.

ЯЙ-БОГУ, выкл. Разм. Далібог, дальбог. Такой мясціны вы, яй-богу, наўрад ці знойдзеце больш дзе. Колас.— Нездарма Піліп на мяне так быў ашчэрыўся. Справядлівы ён чалавек, яй-богу! Ермаловіч. [Еулага:] А добрая ў цябе схованка за дзвярамі ў сенцах, яй-богу! Паўлаў.

ЯЙКА, -а, к. Тое, што і яйцо (у 2 знач.).— Ну, дык дай масла, яек і млека!..звярнуўся да .. [кабеты]., паляк. Нікановіч. Не прыцэньваючыся, Шарупічы купілі адтопленага малака, ігруш, яек. Карпаў.

О Сядзець на яйках гл. сядзець.

ЯЙЛÁ, -ы, ас. 1. Галоўная града ў сістэме Крымскіх гор. Вецер звычайна дзьме з мора, бо з трох астатніх бакоў Сімеіз акружае надзейная варта падкова Ай-Петрынскай яйлы. Карамазаў.

2. Агульная назва летняй пашы ў Крымскіх гарах.

[Цюрк.]

ЯЙЦАВОД, -а, М -дзе, м. У анатоміі — праток, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка; матачная труба.



ЯЙЦАВЫ, -áя, -óе. У біялогіі — які мае адносіны да яйца (у 3 знач.). Яйцавая клетка.

ЯЙЦАЕД, -а, М -дзе, м. Паразітычнае перапончатакрылае насякомае, якое адкладвае яйцы ў яйцы другіх насякомых.

ЯЙЦАКЛÁД, -а, М -дзе, м. Вонкавы палавы орган многіх насякомых і некаторых рыб, які служыць для адкладвання яец.

ЯЙЦАКЛАДКА, -і, ДМ -дцы, ж. У заалогіі — адкладванне аплодненых яец у знешняе асяроддзе. Яйцакладка ў птушак. Перыяд яйцакладкі. І/ Адкладзеныя аплодненыя яйцы.

ЯЙЦАКЛЕТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. У біялогіі — жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў, якая ў выніку

апладнення або партэнагенезу дае пачатак новаму арганізму; яйцо (у 3 знач.).

ЯЙЦАКЛÉТКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яйцаклеткі, звязаны з яйцаклеткай.

ЯЙЦАНАРЫХТОУКА, -і, ДМ -тóўцы, ж. Планавая або масавая нарыхтоўка птушыных, звычайна курыных яец.

ЯЙЦАНАРЫХТÓУЧЫ, -ая, -ае. Звязаны з яйцанарыхтоўкай. Яйцанарыхтоўчы пункт.

ЯЙЦАНОСКАСЦЬ, -і, ж. Здольнасць несці яйцы, а таксама колькасць яец, знесеных свойскай птушкай за пэўны час. Яйцаноскасць курэй. Павысіць яйцаноскасць.

ЯЙЦАНОСКІ, -ая, -ае. З добрай яйцаноскасцю. Яйцаноская парода курэй.

ЯЙЦАПАДОБНЫ, -ая, -ае. Формай падобны на яйцо; авальны. Яйцападобны камень.

ЯЙЦАРАДЖЭННЕ, -я, н. У заалогіі — спосаб узнаўлення патомства жывёльным арганізмам, пры якім зародак развіваецца ў яйцах, адкладзеных у знешняе асяроддзе.

ЯЙЦАРОДНЫ, -ая, -ае. Спец. Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яец. // у знач. наз. яйцарóдныя, -ых. Тое, што і клаачныя.

ЯЙЦО, -á, мн. яйцы (з ліч. 2, 3, 4 яйцы), яéц; м. 1. Захаваная ў шкарлупіне авальнай формы сукупнасць бялка і жаўтка, з якіх утвараецца зародак птушак і некаторых жывёл (ужываецца як прадукт харчавання). Пачынае яйцо. Яйцо чарапахі. Несці яйцы. Садзіць курыцу на яйцы. Выпіць сырое яйцо. Маці давала., [бацьку] хлеб, сыр, крутое яйцо. Бядуля.

Зародак лічынкі насякомых, чарвей і пад. ў выглядзе невялікай крупінкі, звычайна авальнай формы. Яйцы саранчы. Мурашыныя яйцы.

У біялогіі — жаночая палавая клетка чалавека і жывёльнага арганізма; яйцаклетка.

О 3-пад сучкі яйцо ўкрасці гл. украсці. Не варты выедзенага яйца гл. варты. Яйцо курыцу вучыць — з адценнем неадабрэння: малады павучае старэйшага, не пагаджаецца са старэйшым.

ЯК ', -а, м. Буйная жвачная рагатая жывёліна, якая водзіцца ў высакагорных раёнах Цэнтральнай Азіі (свойская выкарыстоўваецца як уючная, верхавая, іншы раз як малочна-мясная).

[Тыбецкае.]

ЯК2, прысл., злучн, і часціца. І. прысл. 1. пытальнае. Выражае пытанне аб спосабе дзеяння, стану; якім чынам, якім спосабам. Як гэта здарылася? Як знайсці той лес? Ох, мой міленькі, мой блазнотка! Як будзем жыць мы без яго [бацькі]? Колас.

пытальнае. Выражае пытанне аб якасці дзеяння ці стану. Як жывеш, як маешся? Як у вас справы з гаспадаркай? // у знач. вык. Адпавядае займенніку «які» ў Н і Т. Яв ваша здароўе? [Валя:] Твая матка і мне нешта расказвала... А як прозвішча таго чалавека? Арабей.

азначальнае. У якой меры, ступені; наколькі. А як ты, браце, пастарэў! Што здарылася?

неазначальнае. Разм. Як-небудзь. Трэба ж як знайсці згубленае. [Марына Паўлаўна:] Ну, я ўжо думала, цяпер наш Сымонка і не паткнецца да нас Так сабе думаю, а тым

Як

496


Як
часам пазіраю ў акно, а мо як заблудзіцца. Зарэцкі.

часавае. Тое, што і калі1 (у 2 знач.). А як ішоў дадому тата З атрада ■Чуў я за вярсту. Казаў, бывала, сумнавата, Што гледзячы на лес расту... Барадулін.

адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы. Павек не забудзецца тая навала, Як, дымам ахутаны чорным, Стаяў ты, мой горад, пад вогненным шквалам І ворагу быў непакорным. Хведаровіч; б) падпарадкоўвае даданыя сказы меры і ступені. [Алеся:] Я веру ў гэта так, як, можа, не верыш ты сама. Шамякін; в) падпарадкоўвае даданыя сказы характару і спосабу дзеяння. Не адступай, брат, у змаганні, Ідзі далей, як ты ішоў! Танк. Жыць па-старому, так, яв жылі бацькі,значыць, не шкадаваць народа, не любіць яго. Пестрак; г) падпарадкоўвае даданыя данаўняльныя сказы, захоўваючы значэнне прыслоўя спосабу дзеяння. [Доктар:] Цяпер, таварыш, будзеш папраўляцца. Я Антону Мітрафанавічу медыкаментаў пакіну і раскажу, як каля раны хадзіць. Крапіва. Лепшыя людзі калгаса, і перш за ўсё камуністы, не раз задумваліся над тым, як вывесці гаспадарку з адстаючых у перадавыя. «Звязда»; д) падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. [Настаўніца:] Маладзец вы, Андрэй Пятровіч! Ад душы поспехаў жадаю вам. Цікава ж, яв вы гэта робіце? Колас. Цяжка было ўявіць, як пройдзе гэтая ноч. Каб раптам настаў ранак, То Драбняк адчуў бы вялікую палёгку на душы. Кулакоўскі.

адноснае. У спалучэнні з часціцай «ні» пачынае даданы ўступальны сказ. / як ні хацелася Білі спаць, ён насцярожана прыслухоўваўся да кожнага гуку, да кожнага голасу. Лынькоў. Шлях да парты ад калыскі Доўгі, як ні гавары. Лось.

ІІ. злучн. 1. параўнальны. а) Ужываецца для падпарадкавання даданых параўнальных сказаў. Як ворану вышай арла не лятаць, так ворагу нашай зямлі не таптаць. Крапіва. / яв змаглі раней Мы белых генералаў, Так зможам мы цяпер Балячкі нашых дзён. Хведаровіч. // Разм. Ужываецца ў адмоўных сказах пасля вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і адпавядае злучніку «чым». Лепш ужо без каня быць, як гэтага каня трымаць. Чорны. Марудны гул машын падпаўзаў вельмі доўга, здаецца, даўжэй, як цягнулася чаканне. Брыль; б) ужываецца для далучэння параўнальных зваротаў. Па небе хмары, як палотны, Паўночны вецер рассцілае. Колас. / У складзе састаўнога злучніка «як і». Ручай гэты, як і рэчка, выцякаў з вялікага лесу, што пачынаўся адразу ж за шашой. Шамякін. // Ужываецца пры паўтарэнні слова ў параўнальным звароце і ўказвае на звычайную тыповасць прадмета. Тут зямля як зямля беларуская шэрая глеба. Лукша. Хата як хата. І што б там, здавалася, у ёй асаблівага. Няхай.

2. далучальны. а) Далучае звароты са значэннем: у якасці або тоеснасці. Альберт Аляксандраў пачаў свае паказанні як сведка, а закончыў як абвінаваўца. Дадзіёмаў. Васіль Пятровіч любіў ранішні сумятлівы праспект. Любіў як сваё, нялёгка вдабытае. Пестрак; б) далучае пабочныя словы, словазлучэнні і

сказы. Рыба, як на злосць, не лавілася. Гартны. Трапілі, як той казаў, з прыску ды ў полымя. Пальчэўскі. На рынку, як на тое шчасце, я сустрэў свайго сваяка. Машара. Прыязджалі аратары з горада, якія (як Аўгінні казалі суседкі) гаварылі аб розных простых сялянскіх справах. Бядуля. / У складзе састаўнога злучніка «як і». Піліпчыка і след прастыў, адразу знік, як і не было яго. Лынькоў.



часавы. а) Падпарадкоўвае даданыя сказы, якія абмяжоўваюць пачатак падзей галоўнага сказа. Не прайшло і чвэрці гадзіны, яв з лесу пачалі выходзіць цэлыя групы людзей з карабінамі, з вінтоўкамі, з абразамі, з бярданкамі, з аўстрыйскімі і нямецкімі стрэльбамі. Колас. Ужо васемнаццаты год пайшоў Ніне, ужо другая вясна набліжалася, як жыве яна ў Галіноўскіх. Галавач; б) ужываецца ў складаназалежных сказах з хуткай зменай падзей. Вяль прылёг каля кургана, каб, як згаснуць толькі зоры, зноў дамоў вярнуцца рана. Танк. [Люба] паспела толькі напісаць «Дарагая Валя», як хтосьці застукаў у дзверы. Чорны. / У складзе састаўнога злучніка «як толькі». Як толькі спуталі коней, падлеткі пачалі раскладваць агонь. Чарнышэвіч.— Ну, як вам падабаецца Каця?— звярнуўся ціха трактарыст, як толькі мы выйшлі на вуліцу. Пальчэўскі; в) ужываецца ў сказах, у якіх падзеі даданага сказа адбываюцца пасля падзей галоўнага сказа. Да таго як прыехаў Лялькевіч, [Саша] ўспамінала мужа, сумавала, зрэдку плакала над калыскай. Шамякін. Перад тым як адбіць гадзіны, гадзіннік колькі хвілін трашчаў, скрыпеў., і пасля такой прадмовы званіў прыемным металічным звонам. Колас; г) (разм.) ужываецца ў сказах з адносінамі адначасовасці паміж даданым і галоўным сказам. Раніцаю роснай ты ж і не журыўся, як на дол-пракосы з твару пот сачыўся. Трус. Ужо вечарэла, як Галя падыходзіла да сваёй вуліцы. Лынькоў; д) падпарадкоўвае сказы, у якіх падзеі даданага сказа адбываюцца раней падзей галоўнага сказа. На сэрцы стала горка, горка; З вачэй скацілася сляза, Як ты за грэблю, са ўзгорка, Яшчэ раз глянула назад. Трус. Як скурылі па папяросе, зноў узяліся за работу. Чорны. Вартаўнік., з'явіўся на крык толькі тады, як збегся цэлы натоўп людзей. Ермаловіч. / У складзе састаўнога злучніка «пасля таго як», «з таго часу як». З таго часу як Аленка паехала ў Загор'е, ён ні разу не зайшоў да іх. Колас. Да Апанаса Хмеля Андрэй прыйшоў толькі на другі дзень пасля таго, яв адведаў Захара Зубца. Пестрак.

умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з умоўна-абмежавальнымі і ўмоўна-часавымі адносінамі. [Талаш:] Да каго ж мне звярнуцца, як не да вас?.. Колас. [Валя:] Як паглядзіш на гэтую веліч працы, на гэтыя горы перавернутай зямлі, дык нібы крылы вырастаюць. Крапіва.

прычынны. Разм. Падпарадкоўвае даданыя сказы прычыны. [Юзік:] «Не маюць ніякага поўнага права яны [мачыха з бацькам] з цябе здзекавацца, як ты жонка чырвонаармейца». Крапіва.

тлумачальны. а) Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы, якія тлумачаць члены галоўнага сказа, выражаныя дзеясло-

Якабінец


497

Якар
вамі ўспрыняцця. / не заўважыў з нас ніхто, як ноч вясенняя мінула, як струны вуліц і мастоў штодзённым паліліся гулам. Танк. Па плячах Андрэя прабеглі мурашкі ён адчуў, як невясёлыя думкі з дзяцінства знаёмым пачуццём кранаюць сэрцы. Пестрак. Ігнат і Лена бачылі, як некалькі чалавек мільганулі па-за платамі і, прыгінаючыся, пабеглі агародамі ў бок цагельнага завода. Лынькоў; б) падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Праз тоўстае шкло ілюмінатараў было відаць, як цьмяна ўспыхвалі на небасхіле гарачыя водбліскі зарніц. Гамолка. Чутно, як пазвоньваюць цуглі і недзе за суседнім дваром пераклікаюцца галасы. Скрыган. А нам зноў чуваць, як за ракой звініць прыгожая дружная песня з пракосаў. Брыль. Відно было, як на гэтую горку падымаліся свежыя, здавалася, яшчэ больш адсырэлыя барозны. Кулакоўскі; в) падпарадкоўвае даданыя выказнікавыя сказы. [Наталля:] У мяне такое адчуванне, як бывае ў летні дзень перад навальніцай. Крапіва. Цяпер я ніколі не бачу снег белым, такім, як бачыў у роднай Беларусі. Шамякін. ІІІ. часціца. 1. узмацняльная. Вельмі, надзвычай. Як радасна цябе, край малады, Сягоння прывітаць! Колас. Як прыгожа там бясконца! Сорам, дзеткі, позна спаць! Чарот. У коміне нудна галасіў вецер, ляскаў юшкамі ох як не хацелася выходзіць з хаты на холад. Капыловіч.

узмацняльна-сцвярджальная. Выражае бясспрэчнасць выказанай думкі, выступаючы ў значэнні: як можна, немагчыма. / яв не маліцца прасторам На беразе Чорнага мора. А. Александровіч. / як тут не смяяцца І праўды не сказаць. Купала. Пачатак года, як цябе не ўславіць? Не першы я. А ці ж апошні? Не. Кірэенка.

Ужываецца пры выказванні здзіўлення, збянтэжанасці ў сувязі з якім-н. пытаннем, выказваннем (звычайна ў спалучэнні са словамі «так», «гэта» і часціцамі «жа», «то» і пад.). Як! Ты зноў дома? Таўчэ дзік лычам мяне ў спіну, а рваць не рве.. Як жа ён вас не разарваў усё-такі, здзівіліся мы. Пальчэўскі. Пабяжы Мікуліку скажы, каб машыну падагнаў,сказаў [Журавінка] Гарасю.Дык няма ж яго,адказаў Гарась.Як то няма? А дзе ж яго чэрці душаць? Лобан. [Стася:] Скажы, ты яго любіш?..Я не ведаю, Стася...Ну, як жа так не ведаю... Каханне гэта пачуццё такое... такое яснае... Заўсёды адчуваеш, ці кахаеш ты чалавека, ці не... Зарэцкі.

Абазначае нечаканасць дзеяння пры дзеясловах зак. трывання. А ён як ўскочыць, як пабяжыць толькі яго і бачылі.

О (А) як жа — служыць выражэннем станоўчага адказу; азначае: канечне, разумее ц ц а. Вось яно як! гл. вось2. Вунь яно як! гл. вунь. Каму як; як каму — па-рознаму, не аднолькава. Не хто іншы, як... — якраз гэтая асоба. Памінай як звалі гл. памінаць. Страх як надта моцна. Тут як тут гл. тут. (Усе) як адзін гл. адзін. Як адна капейка гл. капейка. Як адну капейку гл. капейка. Як бачыш гл. бачыць. Як бог дасць гл. бог. Як будзе, так будзе ужываецца для выказвання рашучасці ў здзяйсненні рызыкоўнага. Як бы ужываецца для выражэння ўмоўнага параўнання. Як бы не так — ужываецца для

выказвання нязгоды, адмаўлення, абурэння. Як бы там ні было гл. быць. Як быццам гл. быццам. Як ваша (твая, яго) ласка гл. ласка. Як выпадзе гл. выпасці. Як вядома гл. еядома. Як гаворыцца гл. гаварыцца. Як гадуешся гл. гадавацца. Як ёсць гл. ёсць'. Як жару (агню) ухапіўшы гл. ухапіўшы. Як жа так — ужываецца для выражэння здзіўлення, сумнення, недаўмення ў сувязі з якім-н. пытаннем ці сцвярджэннем. Як знаеш гл. знаць '. Як (і) належыць гл. належаць. Як кажуць; як той казаў гл. казаць '. Як калі; калі як — у розны час, па-рознаму; неаднолькава. Як мага гл. мага. Як мае быць гл. мець. Як на бяду гл. бяда. Як на грэх гл. грэх. Як на заказ; як па заказу гл. заказ'. Як на зло (злосць) гл. зло. Як на падбор гл. падбор. Як на (тое) ліха гл. ліха '. Як ні кажы гл. казаць '. Як ні круці гл. круціць. Як ні ў чым не бывала гл. бываць. Як-ніяк пры любых умовах, як бы там ні было. Як падняць гл. падняць. Як па камандзе гл. каманда. Як па лінейцы гл. лінейка. Як па масле гл. масла. Як па нотах гл. нота '. Як папала гл. папасці (у 7 знач.). Як па пісаным гл. пісаны. Як піць даць гл. даць. Як правіла гл. правіла. Як прыйдзецца гл. прыйсціся (у 5 знач.). Як сказаць гл. сказаць. Як след гл. след. Як стой (як стаіць) гл. стаяць. Як (толькі) зямля носіць гл. зямля. Як толькі язык павярнуўся гл. язык. Як трэба гл. трэба.



ЯКАБШЁЦ, -нца, м. 1. Гіст. Прадстаўнік рэвалюцыйна-дэмакратычных слаёў французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст., член якабінскага клуба.

2. Уст. Чалавек рэвалюцыйных перакананняў; вальнадумец.



ЯКАБІНСКІ, -ая, -ае. 1. Гіст. Які мае адносіны да якабіпца (у 1 знач.), якабінства (у 1 знач.). Якабінская дыктатура.

2. Уст. Рэвалюцыйных вальнадумны.

О Якабінскі клуб — палітычная арганізацыя перыяду французскай буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.

ЯКАБІНСТВА, -а, н. 1. Гіст. Прынцыпы і палітычны рух якабінцаў (у 1 знач.).

2. Уст. Характар думак і дзеянняў, уласцівы якабінцу (у 2 знач.). Загорскі адышоў ад спраў. Дэманстратыўна заняўся пакланеннем таму, што ён разумеў пад екацярынінскім духам і што на самай справе было якабінствам. Караткевіч.



ЯКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яка '. Якавае малако.

ЯКАННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл, якаць.

2. У мовазнаўстве — вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.



ЯКАР, -а, м. 1. Прыстасаванне для ўтрымання на месцы суднаў, плывучых маякоў і пад. ў выглядзе металічнага стрыжня з лапамі, якія зачэпліваюцца за грунт. 22 кастрычніка 1857 года параход «Нахімаў» зняўся з якара і пакінуў Расію. «Полымя». // Эмблема маракоў з адбіткам такога стрыжня з лапамі. Прыйшоў капітан на сінім Кіцелі ззяюць якары. Калачынскі.

2. Спец. Рухомая частка электрычнай машыны пастаяннага току. Скарачаю разгон



Якарніца

498


Які
ключа, падымаю крыху якар магніта апарат гучыць выразна, чыста. Шынклер.

3. Разм. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі. Я гляджу на пусты крук і ківаю галавой: яв умудрыўся шчупак украсці з якара жыўца? Шашкоў.

О Мёртвы якар нерухомы якар, які пастаянна ляжыць на дне (для ўстаноўкі плывучых маякоў, бочак, прыпынку суднаў). Рыскавы якар — невялікі якар для манеўравання пры рыску судна.

О Кінуць якар гл. кінуць. Стаць на якар гл. стаць. Якар ратунку апошні сродак ратунку, апошняя надзея.

ЯКАРНІЦА, -ы, ж. Рачная палубная баржа для перавозкі такелажу пры змацаванні плытоў на суднаходных рэках.

1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка