Два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія лінійа», «здароўя здароўйа», «кальян калйан», «сям'я с ямйа», «ягада йагада»




старонка4/6
Дата канвертавання01.01.2017
Памер1.3 Mb.
1   2   3   4   5   6

ЯКАРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да якара. Якарны канат вісеў дугой, цягнучыся за караблём. Б. Стральцоў. // Прыстасаваны для стаяння суднаў на якары. Якарная стаянка.

ЯКАСНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць якаснага. Якаснасць прадукцыі. Якаснасць сяўбы.

ЯКАСНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да якасці (у 3 знач.). Якасныя змены.

2. Высокай якасці; дабраякасны. Хай у Ваброва баліць галава, дзе дастаць цзменту,— гаворыць Сакоўская.—А тынкоўку будзем рабіць якасную. Мыслівец.

О Якаснае прыслоўе — у граматыцы — прыслоўе, утворанае ад якаснага прыметніка. Якасны аналіз — у хіміі — даследаванне саставу рэчыва, вызначэнне ўваходзячых у яго склад злементаў. Якасны прыметнік — у граматыцы прыметнік, што абазначае такую якасць або уласцівасць прадмета, якая можа праяўляцца з рознай ступенню інтэнсіунасці.

ЯКАСЦЬ, -і, ж. 1. Характэрная адзнака, істотная уласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ад другога. Страявы афіцэр, капітан, гэты чалавек дзіўным чынам спалучаў у сабе многія якасці, самыя супрацьлеглыя. Шамякін.

Ступень прыгоднасці, вартасці чаго-н. Якасць прадукцыі. [Гарлахвацкі:] Што да даклада, то ад яго якасці залежыць ваш [Тулягі] лёс у першую чаргу. Крапіва. Міхась лічыцца сёння., адказным за якасць друку. Брыль. Аптымістычнасць выдатная якасць мастацтва. Бугаёў.

У філасофіі — катэгорыя, якая выражае істотную пэўнасць прадмета, дзякуючы якой ён з'яўляецца іменна гэтым прадметам, а не іншым. Пераход колькасці ў якасць.

У шахматнай гульні — розніца ў цэннасці цяжкай фігуры (ладдзі) у параўнанні з лёгкай фігурай (канём, сланом).

О Дзяржаўны знак якасці гл. знак. Інспекцыя па якасці гл. інспекцыя.

О У якасці каго-чаго — як хто-н. або што-н.



ЯКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. 1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна Якасць! Барадулін. [Яўген:]Не тое што, як другі каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: Я! я! Баранавых.



ЯКІ, -áя, -óе; займ. 1. пытальны. Абазначае пытанне аб якасці, уласцівасці каго-, чаго-н. «Патрэбны тэмпы»,сказаў Куніцкі.«Якія тэмпы?» «Такія. Бальшавіцкія». Самуйлёнак. / хто яны? Якія людзі? Мо праўды светлае сыны? Куды ідуць? Чаго там блудзяць? З якою помстаю для суддзяў Нясуць на сэрцы кайданы? Трус. // Абазначае пытанне аб часе і парадку з'яўлення каго-, чаго-н. У якой колькасці і якім парадкам паедзем на палявыя работы? // Каторы іменна, каторы па парадку. Якая ж цяпер гадзіна? Ох, гэта дзецям знаць цікава, Калі якая будзе страва?.. Колас. // Ужываецца ў рытарычных пытаннях і воклічах у значэнне зусім не, хіба, ніякі.— Які з цябе будзе муж! сказала Мальвіна, калі Адам прапанаваў выйсці за яго замуж. Корбан. / стралок з .. [Талаша] быў не кепскі: які ж ён быў бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць? Колас.

азначальны. Выражае захапленне, здзіўленне якасцю, уласцівасцю каго-, чаго-н. Якія горы! А сады якія! Панчанка. Час не так вялікі, а якія змены! Колас.— І якая дзяўчына! хваліў Веру Рыгор Паўловіч.Партызанка, камсамолка, мае медаль «За баявыя заслугі». Арабей. // спалучэнні са словам «вось»). Такі. Латаны кажушак Ці такая ж світка, Лапці на сем вушакВось які Мікітка. Крапіва. Калі строга разбірацца ў фактах, то хата, аб якой была тут гутарка, не зусім дведава хата.. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі.. Вось якім парадкам стаў Талаш уладаром гэтай хаты. Колас. // (у спалучэнні са словам «хоць»). Любы, магчымы, усякі. Хоць які там салдацкі пачастунак, але ён, відаць, быў дарагі для дзіцяці. Няхай. Можа, хоць сукеначку [Нюрка] якую сабе справіць, пальцечка, не будзе локцямі свяціць. Гіль.

неазначальны. Разм. Які-небудзь, якісьці. Праз якіх хвілін пяток вартавы асцярожна падсунуў.. [Васілю Іванавічу] пад галаву нечую ватоўку, пакрыў шынялём. Лынькоў. Пільня патроху скрыпела, і не на адны толькі вайсковыя патрэбы. Праўда, цывільных рабочых тут было ўсяго якіх чалавек дзесяць. Чорны. [Люська:] Хто той чарнявы? У будзёнаўцы?.. Брат ваш ці сваяк які блізкі-далёкі? Ракітны. // Каторы. Дзе ж вы хаваліся? Мой жа стары які дзень шукае вас па лесе. Дзенісевіч.

адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы. Наперадзе., цягнулася паласа альховых кустоў, праз якія працякаў ручай. Шамякін. Прыгоды, якія пачаліся яшчэ раніцой, не скончыліся для людзей пад самы вечар. Лынькоў. Чырвонаармеец узышоў на гнілы ганак, усходы якога ляжалі на падстаўленых камянях. Чорны. / Пры наяўнасці суадноснага слова ў галоўным сказе. 3-пад гаці спакойна цякла рэчка, несучы тую порцыю вады, якую прызначалі ёй будаўнікі. Колас. [Русаковіч:] Я гавару пра тыя дасягненні, якія ўжо выкарыстоўваюцца на перадавых заводах. Крапіва.

адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы. Не гадаю, з якое дарогі ўбачу я край любы мой. Панчанка. Якая гэта была надзея, на што накіроўвалася яна, якая яе была сутнасцьРаман не мог разабрац-

Які-небудзь

499

Ялавасш.
ца. Колас. / Пры наяўнасці суадноснага слова ў галоўным сказе. Помню, я думаў пра тое, які дзень там, у нас, за Дняпром. Шамякін.

адносны. Падпарадкоўвае даданыя выказнікавыя сказы. Які ты ў быту, такі ты і на справе. Корбан. [Ціхан:] А наш народ угору ўзняўся, Васіль Іванавіч, не той ён, якім быў у тыя гады. Лынькоў. Якая работа, такая і плата. Прыказка.

адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы. Сустракаліся і такія, якія нібы абмяклі адразу, страцілі ўсякую волю і жылі раслінным жыццём, абы дзень пражыць. Лынькоў.

О 3 якой (гэта) ласкі? гл. ласка. Калі што якое гл. што. На якое ліха (лаянк.) гл. ліха. Не лезе ні ў якія вароты гл. лезці. Ні за якія грошы гл. грошы. Ні ў якім выпадку гл. выпадак. Ні ў якой меры гл. мера. Якая розніца? гл. розніца '. Які з сябе (сабою) ? — як выглядае? (пра знешнасць чалавека). Якім ветрам (прыгнала, занесла, прынесла) гл. вецер. Якім макарам гл. макарам. Якога чорта гл. чорт.



ЯКІ-НЕБУДЗЬ, якáя-нéбудзь, якóе-нéбудзь; займ. неазначальны. 1. Той ці іншы, любы з падобных. [Зёлкін:] А хіба ў вас сакрэты якіянебудзь з Чарнавусам? Крапіва. Намеціўшы сабе якую-небудзь мэту, Булай не мог спыніцца на паўдарозе. Шыцік.

Не варты ўвагі; нязначны, нікчэмны.— Машына гэта ж вам не які-небудзь аблезлы конь. Пальчэўскі.

Які набліжаецца да пэўнай колькасці, не перавышае пэўную колькасць. Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут. Да вёскі заставалася якіх-небудзь 2 кіламетры.

О Хоць які-небудзь — хоць бы самы нязначны, самы маленькі, самы дрэнны.

ЯКІІЯКІ, якáя-ніякáя, якóе-ніякóе; займ. неазначальны. Разм. 1. Некаторы, нейкі. Якія-ніякія дрэвы абгарэлі.

2. Які папала; няважны, нязначны. Плечы старога былі прыкрыты якімі-ніякімі лахманамі.



ЯКІСЬ, якáясь, якóесь; займ. неазначальны. Разм. Тое, што і якісьці. / раптам быццам узмахнуў рукою якісь чарадзей луг зноў набыў сваю ўчарашнюю прывабнасць. Кірэенка.

ЯКІСЬЦІ, якáясьці, якóесьці; займ. неазначальны. 1. Ужываецца ў выпадках, калі цяжка вызначыць якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.; азначае: невядома, няясна які. А ў садку гудуць чмялі і пчолы, І струны дзіўныя якіясьці звіняць. Глебка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Якімовіч.

2. Ужываецца пры характарыстыкі якіх-н. адмоўных з'яў ці якасцей. Гэты ў мяне якімсьці сліняком гадуецца. У-у, ты, бесхрыбетны! і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком. Карпюк.



ЯК-НЁБУДЗЬ, прысл. 1. Якім-небудзь чынам, спосабам; так або інакш.— Дык пераходзь да мяне,— шчыра прапанаваў дзед Лукаш. Як-небудзь памесцімся. Усё лепш, чым па дварэ. Якімовіч.— Бяжы, дачушка,сказала мне маці,завярні [карову] як-небудзь к дому. Лось.

2. Калі-небудзь. Зайдзі да мяне як-небудзь.



ЯК-НІЯК, прысл. 1. У нейкай меры, пэўным чынам. Гэту прапанову Турсевіч зразумеў, як захады з боку сябра вярнуць згоду і ранейшую дружбу паміж імі, што як-ніяк былі парушаны нядаўнімі спрэчкамі. Колас. Слон пакуль што як-ніяк трымаўся на нагах. Маўр.

2. у знач. пабочн. Усё ж такі. Вось і ўсё. Канчаецца дарога, Я Еўропу шчыра ўсю абняў. Разглядаў і строга і не строга, Як-ніяк, а з ёю мы радня. Панчанка. Як-ніяк, тыя людзі, з якімі можа давядзецца жыць і працаваць, глядзяць на яго [Сцяпана] няласкава. Гроднеў.



ЯКРАЗ. 1. прысл. У гэты час, у гэты момант. Тут якраз увайшоў у хату дзядзька Антось. С. Александровіч.

прысл. У поўнай адпаведнасці, дакладна, у самы раз. Кузня стаяла якраз насупраць бацькавай хаты. Каваленка. Порткі яго [А.гега\ прыйшліся палоннаму амаль якраз. Брыль. Уля памерала тады лодачкі былі якраз па назе. Паўлаў.

прысл. Іменна, менавіта. Новыя доследы якраз больш цікавяць юных натуралістаў, заахвочваюць іх да працы. Дубоўка. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа. Навуменка.

прысл, (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю. Сын якраз як бацька. Зрабілася ад ліўняў і ад сонца [вушанка] Якраз як сівагракава крыло... Барадулін. Якраз як і ў аўтобусе Гуд зыбкі ў галаве. Смагаровіч.

у знач. вык. Як па мерцы, як на мяне (на яго, па яе). Аднойчы прымераў [світар]. Якраз на мае плечы. І узор наш, мой. Янкоўскі.

у знач. часціцы. Ужываецца для большай канкрэтызацыі, удакладнення асобы ці прадмета, для ўзмацнення якасці каго-, чаго-н. [Макар Белкін:] Вось... Начальніка цэха Мышкоўскага можна крытыкнуць. Працуюць у яго там дрэнна, без аганьку. Якраз кандыдатура ў сатырычную газету. Шымук. Шмат год назад сказаў выдатна Маркс: Жыццё для чалавека барацьба. Відаць, праблема першая якраз Перамагчы ў самім сабе раба. Семашкевіч. А Грышка тым часам бегаў каля ракі. Якраз па тым баку ішоў з вудамі рыбак. Колас. // Ужываецца для падкрэслівання і азначэння таго, што маецца на ўвазе; сапраўды, так, праўда. Анежка, якраз як дзіця, сарамліва апусціла вочы. Броўка. А Рыгор якраз падыходзіць да мясцовых умоў: селянін і гэткі верны сацыялізму. Гартны.

ЯКУТ гл. якуты.

ЯКУТКА гл. якуты.

ЯКУТЫ, -аў; адз. якýт, -а, М якýце, м.; якýтка, -і, ДМ -тцы; мн. якýткі, -так; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Якуцкай АССР.

ЯКУЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Якуціі, якутаў, які належыць, уласцівы ім. Якуцкія песні. Якуцкая мова.

ЯЛ, -а, м. Спец. Суднавая рабочая і вучэбная вёсельна-парусная шлюпка з дзвюма, трыма і чатырма парамі вёсел.

[Ад гал. ]0І.]



ЯЛАВАСЦЬ, -і, ж. Часовая адсутнасць пры-

Ялавець


500

Ямб
плоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).

ЯЛАВЕЦЬ, -ее; незак. 1. Быць у стане ялавасці.

2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца. Надакучыла ялавецьрук чалавечых запрагла зямля. Скрыган.

ЯЛАВІНА, -ы, ж. Зямля, не араная некалькі гадоў запар; аблога. Юрась заараў ялавіну. Чорны. [Грушка:] На вашай зямлі за вайну стала многа аблог ці, як кажуць у нас, ялавін. Пестрак.

ЯЛАВІННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ялавіны. Ялавіннае поле.

ЯЛАВІЦА, -ы, ж. Ялавая карова; ялаўка. Карова Яўмена шэсць гадоў была ялавіцай, а на сёмы год узяла ды ацялілася. Жычка.

ЯЛАВІЧНЫ, -ая, -ае. 1. Тое, што і я л а в ы (у 2 знач.). Ялавічныя халявы.

2. Які мае адносіны да ялавічыны; прыгатаваны з ялавічыны. Ялавічныя катлеты.

ЯЛАВІЧЫНА, -а, ж. Мяса каровы як ежа. Наварыць ялавічыны. Кавалак ялавічыны, што захапілі з сабою, пакідаючы абжытую друкарню на беразе дзікага возера, парэзалі на тонкія скрылікі. Карпаў.

ЯЛАВЫ, -ая, -ае. 1. Бясплодны, неаплоднены (пра самак сельскагаспадарчай жывёлы). Ялавая карова.

2. Зроблены з ялаўкі (у 2 знач.). Увайшоўшы ў хату, .. [Андрэй Данілавіч] адразу вызваліўся ад моцных ялавых ботаў. Ракітны.

ЯЛАУКА, -і, ДМ ялаўцы; Р мн. ялавак; ж. 1. Ялавая карова. Чорная карова-ялаўка насілася берагам, як ашалелая. Пташнікаў.

2. Спец. Скура каровы, якой больш за паўтара года; выраб з такой скуры.

ЯЛЁЙ, -ю, м. Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку. // перан. Пра тое, што суцяшае, супакойвае. Не буду я табе ялею ў сваю прамову падліваць. Прыходзька.

[Ад грэч. еíаіоп — алей.]

ЯЛЁЙНАСЦЬ, -і, ж. Разм. Уласцівасць ялейнага. Ялейнасць усмешкі.

ЯЛЕЙНЫ, -ая, -ае. Разм. Прыкра ласкавы, празмерна ліслівы; штучна набожны. Ялейны выраз твару. Ялейны тон.

ЯЛЁЦ, яльцá, м. Невялікая рыба сямейства карпавых, якая паўсюдна водзіцца ў рачных і чыстых азёрных водах СССР. У затоцы спяць яльцы, З краснапёркамі ў цішы. Калачынскі.

ЯЛІК, -а, м. Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел.

ЯЛІКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яліка. Ялікавыя вёслы. // Які выконваецца пры дапамозе яліка. Ялікавая пераправа.

ЯЛША, -ы, ж. Высокая елка. На ялінах, быццам свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Брыль. Старыя хвоі і яліны, Высока кінуўшы галіны, Глядзелі хораша, любоўна. Колас. І пад крык жураўліны, Што асеў на лясы, Сумавалі яліны, Сумавалі ласі. Іверс.

ЯЛІЧНІК, -а, м. Перавозчык на яліку. ЯЛІЧНЫ, -ая, -ае. Тое, што і я лік а в ы. ЯЛКАВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ялкавага. Ялкавасць сала.

ЯЛКÁВЕЦЬ, -ее; незак. Станавіцца ялкавым.

ЯЛКАВЫ, -ая, -ае. Трохі елкі (пра тлушчы). Ялкавае сала.

ЯЛОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да елкі. Затрашчала пад ботамі сухое вецце, яловыя шышкі. Навуменка. // Зроблены з елкі. Яловыя дошкі.



О Яловая галава гл. галава.

ЯЛЧÁЦЬ, -áе; незак. Псуючыся, станавіцца ёлкім (пра тлушчы). У цёплым месцы масла ялчае.

ЯМ, -а, м. Гіст. Паштовая станцыя або паселішча на паштовым тракце, дзе праезджыя мянялі паштовых коней.

[Ад цюрк. і ат —паштовая станцыя.]

ЯМА, -ы, ж. 1. Прыроднае або выкапанае паглыбленне ў зямлі. Глыбокая яма. Засыпаць яму зямлёй. Дзяўчаты і жанчыны капалі ямы, хлопцы ставілі слупы. Шамякін. Мікола ехаў асцярожна, старанна абмінаючы ямы. Краўчанка. // перан. Упадзіна, паглыбленне ў чым-н., на чым-н. Гэты твар., з ямамі на шчоках.., з глыбокімі рысамі маршчын,ні ў чым не нагадваў Міхаіла Ганарджыя. Самуйлёнак.

Спецыяльна абсталяванае, паглыбленае месца або памяшканне для складвання, захоўвання чаго-н., размяшчэння чаго-н. Памыйная яма. Хаваць бульбу ў яме. Вугальная яма на судне. Аркестравая яма. // Магіла, дол. Стары і Сцяпан пачалі спускаць на вяроўках труну ў яму. Мележ.



перан. Месца, у якім цяжка і непрыемна жыць, дзе творацца брудныя справы, плятуцца інтрыгі і пад.— Ці ж толькі свету, што ў аконцы? Або так міла тут бясконца? І там мы будзем жыць таксама; Няма ўжо горшай, як тут, яма. Колас.— Будзем мы прыязджаць к вам часта, .. каб выцягнуць вашу вёску з тае ямы, з якой яна цяпер свету не бачыць. Чорны.

О Воўчая яма — а) глыбокая яма з прыманкай для лоўлі ваўкоў; б) у ваеннай справе — штучная перашкода ў выглядзе глыбокай ямы супраць непрыяцеля, які ідзе ў атаку. Паветраная яма — участак у паветры з інакшым тэмпературным асяроддзем, дзе лятальны апарат рэзка зніжаецца, правальваецца.

О Капаць яму гл. капаць.

ЯМÁЕЦ гл. ямайцы.

ЯМАЙКА гл. ямайцы.

ЯМÁЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Ямайкі, ямайцаў, які належыць, уласцівы ім.

ЯМАЙЦЫ, -аў; адз. ямáец, ямáйца, м.; ямáйка, -і, ДМ ямайцы; мн. ямáйкі, ямáек; ж. Насельніцтва Ямайкі.

ЯМАКАПАЛЬШК, -а, м. Машына для канання ям.

ЯМАЧКА, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. 1. Памянш.-ласк. да яма (у 1 знач.), ямка.

2. Невялікая упадзіна на шчацэ, падбародку і пад. У Зосі вочы крыху расплюшчаны, на шчоках ямачкі, на вуснах здзіўленая ўсмешка. Хомчанка. Тонкія губы былі сцяты, а падбародак з ямачкай, здавалася, яшчэ больш выдаўся наперад. Дуброўскі.

ЯМБ, -а, м. Вершаваны размер двухскладовая стапа з націскам на другім складзе, напрыклад: Мароз, / зіма, / Снягі / вакол, / І спіць / трава, / Пад сне / гам дол. Колас.

[Грэч. іатЬоз.]



Ямбічны

501

Янтарны
ЯМБІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ямба, напісаны ямбам. Ямбічны верш.

ЯМША, -ы, ж. Разм. Тое, што і я м а. Вуліца была ў ямінах, калдобінах. Хведаровіч. Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выканаў студні. Бядуля. Пад рудой шчацінай не відаць былі ўпалыя яміны шчок. Лынькоў. ЯМІНКА, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Разм. Памянш.-ласк. да яміна.

ЯМІСТЫ, -ая, -ае. З вялікай колькасцю ям, калдобін; няроўны. Дарогі не відаць пад нагамі, але горш тое, што яна, няроўная, ямістая, у калдобінах, не дае разгону нагам. Пестрак.

ЯМКА, -і, ДМ ямцы; Р мн. ямак; ж. Памянш, да яма (у 1 знач.); невялікая яма. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам пабан-кормнік. Капыловіч. // Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н. Вусны.. [Буракова] адразу пасмяглі, на шчоках большымі зрабіліся ямкі, і стала відаць многа маршчын каля вачэй. Ермаловіч. // Выемка, ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, попел. У ямцы на прыпечку тлела некалькі вугалёў, прысыпаных попелам. Мурашка.

ЯМС, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна з багатымі на крухмал клубнямі, якая расце ў тропіках і субтропіках. [Англ. уатз.]

ЯМСКІ, -áя, -óе. Гіст. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў, пасажыраў. Ямская павозка. Ямская павіннасць. ЯМУ гл. ён.



ЯМЧЗЙШЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. ёмкі.

ЯМШЧЮК, -á, м. Фурман на паштовых, ямскіх конях. [Цюрк.] г

ЯМШЧКІЦКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ямшчыка, належыць, уласцівы ямшчыку. Ямшчыцкія песні.

ЯНА, яе, ёй, яе, ёй (ёю), аб ёй; мн. яны; займ. асаб. З ас. адз. ж. 1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка жаночага роду адзіночнага ліку, які абазначае, звычайна ў папярэднім кантэксце, прадмет гаворкі. Партыя намі кіруе, Мы выхаванцы яе. Куляшоў. // (у спалучэнні са словам «сама»). Іменна тая, а не хто іншы; тая самая.

толькі Р. Ужываецца ў знач. прыналежная займенніка; яе. Як маліны, яе [Бандароўны] губкі, А твар, як лілея; Як дзве зоркі, яе вочы, Гляне свет яснее. Купала.

У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар. Вось яна родная старонка!



ЯНДОУКА, -і, ДМ -дóўцы; Р мн. -дóвак; ж. 1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.

2. Лаянк. Пра вялікі нос.— Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.



ЯНКІ, нескл., м. Мянушка амерыканцаў, ураджэнцаў ЗША.

[Ад англ. уапкее.]



ЯНО, яго, яму, яго, ім, аб ім; займ. асаб. З ас. адз. н. 1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка ніякага роду адзіночнага ліку, які ў папярэднім кан-

тэксце абазначае прадмет гаворкі. Люблю, як шуміць жыта Сваім вусатым калоссем. Шуміць, смугою спавіта, Што зернем яно налілося. Шымук. Бярэ на повад свёкар Цыбатае цяля. Яно глядзіць здаля Сваім тужлівым вокам. Голуб. У садку, на самай сярэдзіне, уцалела адна яблыня. Лісце яе, праўда, прыхапіла агнём, яно завяла. Якімовіч. // (у спалучэнні са словам «само»). Іменна тое, а не іншае; тое самае.



_2. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар. Вось яно, тлумачэнне.

Ужываецца з пабочнымі словамі і ў безасабовых сказах у знач. ўзмацпяльнай часціцы. [Яўхім:] Праца, яно, вядома, нялёгкая, але заробак ёсць. С. Александровіч.— Яно добра маразком пагрэцца. Зарэцкі. // у знач. наз. яно, яго, н. Тое, што і гэта (у 4 знач.). [Голас:]Куды, маладзічка, ідзеш?Наташа спалохана азірнулася.А ты не бойся. От ужо напалоханая... Ды яно ўсе цяпер такія. Асіпенка. // у знач. наз. яно, яго, н. Паказвае на якія-н. акалічнасці, з'явы, падзеі і пад., пра якія ідзе гутарка, якія знаходзяцца перад вачамі. Садзімся сабе ў сваю машыну і едзем. Яно і добра. Корбан. Здарылася яно неяк так, што [Галя] расла адна. Ермаловіч.

Ужываецца ў значэнні займенніка «гэта», паказваючы на што-н. раней названае, упамянутае. Мне кажуць, што старасць прыгнула мяне, Не тое гавораць, не так яно, не! А. Александровіч. / У спалучэнні з часціцай «і». Так яно і ёсць: палонка. «Ну і разява», у думках аблаяў сябе Дзімка. Аляхновіч. Яно і крыўдаваць не было на каго. Кавалёў.

О Вось яно што! Вось яно як! гл. вось 2.

1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка