Два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія лінійа», «здароўя здароўйа», «кальян калйан», «сям'я с ямйа», «ягада йагада»




старонка5/6
Дата канвертавання01.01.2017
Памер1.3 Mb.
1   2   3   4   5   6

ЯНÓТ, -а, М янóце, м. 1. Невялікі драпежны звярок з цёмна-жоўтым густым футрам.

2. Футра гэтага звярка. Каўнер з янота.

[Ад лац, §епеíа.]

ЯНОТАВЫ, -ая, -ае. 1. Які належыць яноту. Янотавае футра.

2. Зроблены з футра янота. Янотавы каўнер. Янотавая шуба.



ЯНСЕНІЗМ, -у, м. Гіст. Рэлігійная рэфармісцкая плынь у каталіцкай царкве 17— 18 стст., блізкая да кальвінізму.

[Ад імя яго заснавальніка галандскага багаслова К. Янсенія.]



ЯНСЕШСТ, -а, М -сце, м. Гіст. Паслядоўнік янсенізму.

ЯНСЕНІСЦКІ, -ая, -ае. Гіст. Які мае адносіны да янсенізму, янсеніста. Янсенісцкія выступленні супраць езуітаў.

ЯНТÁР, -ý, м. Скамянелая, звычайна жоўтага колеру розных адценняў, смала хвойных дрэў, якая ужываецца для вырабу розных аздоб; бурштын. На бераг выкідвае мора Янтар з залацістым пяском. Смагаровіч. // Выраб з гэтай смалы. Відаць, што цар спраўляе свята. Сядзіць сам высака на троне,.. У брыльянтах, янтарах карона. Танк.

[Ад літ. ^іпíáгаз, латыш, агійíагз.]



ЯНТАРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да янтару; зроблены з янтару. Янтарныя пацеркі.

2. перан. Які па колеру нагадвае янтар; залаціста-жоўты. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў. А колас які! Ён наліваецца буйным янтарным зернем. Гроднеў.



Яны 502 Яркасць

О Янтарная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў яптары і іншых смолах, а таксама ў бурым вугалі і ў некаторых раслінах (выкарыстоўваецца ў фатаграфіі і медыцыне).



ЯНЫ, іх, ім, іх, імі, аб іх; займ. асаб. З ас. мн. і. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка множнага ліку, які ў папярэднія кантэксце абазначае прадмет гаворкі. / сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным. Купала. [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча іх да новых подзвігаў. Крапіва. // (у спалучэнні са словамі: «самі», «самыя»). Іменна тыя, а не хто іншы; тыя самыя.

толькі Р. Ужываецца ў знач. прыналежная займенніка; іхні. Мартын таксама глянуў У дзедавы цёмныя вочы, адчуваючы іх уладу над сабою, і потым мімаволі апусціў свае вочы. Колас. Сцепуржынскі і Скуратовіч увайшлі ў дом праз чысты ход. Іх галасы ціха гулі недзе ў большым пакоі. Чорны.

У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар. Вось яны палі густыя.



ЯНЫЧÁР, -а, м. Гіст. Воін прывілеяванай рэгулярнай пяхоты ў султанскай Турцыі. // перан. Пра чалавека, які праяўляе залішнюю жорсткасць пры абароне інтарэсаў прывілеяваных колаў якога-н. класа, якой-н. касты і пад.

[Ад тур. уепісегі — новае войска.]



ЯНЫЧÁРСКІ, -ая, -ае. Гіст. Які мае адносіны да янычара, належыць яму. Янычарская шабля.

ЯПОНАЗНÁВЕЦ, -нáўца, м. Спецыяліст у галіне японазнаўства.

ЯПОНАЗНАУСТВА, -а, н. Сукупнасць грамадскіх навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мову, літаратуру і культуру Японіі.

ЯПОНЕЦ гл. японцы.

ЯПОНКА гл. японцы.

ЯПОНСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да Японіі, японцаў, які належыць, уласцівы ім. Японская мова.

ЯПОНЦЫ, -аў; адз. япбнец, -нца, м.; япóнка, -і, ДМ -нцы; мн. япóнкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.

ЯПРУК, -á, м. Разм. Кабан. Япрук заможны, лапавухі. Спацыраваў паміж платамі І смешна ўскідваў кумпякамі. Колас. Дзікі япрук рые зямлю ў глухіх закутках. Чорны.

ЯПРУКОВЫ, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да япрука, належыць яму. Япруковым лычам сытым Увесь лес быў перарыты. Вітка.

ЯР !, -а, м. Роў, лагчына. Лёгкія і высокія металічныя масты перакінуты цераз глыбокія яры з мелкімі рэчкамі недзе ўнізе. В. Вольскі. Перада мною распасціраліся зялёныя паплавы, чарназёмныя палі з глыбокімі ярамі. Якімовіч.

ЯР2, -ы, ж. Абл. Ярына. Прамытае паветра пахла спелаю яр'ю і соладам гваздзікоў. Гартны.



ЯРАВІЗАВАНЫ, -ая, -ае. Дзеепрым, зал. пр. ад яравізаваць.

ЯРАВІЗАВАЦЦА, -зýецца; зак. і незак. 1. Стаць (станавіцца) яравізаваным.

2. толькі незак. Зал. да яравізаваць.



ЯРАВІЗАВАЦЬ, -зýю, -зýеш, -зуе; зак. і

незак., што. Падвергяуць (падвяргаць) яравізацыі. Яравізаваць насенне.

ЯРАВІЗАТАР, -а, м. Спецыяліст па яравізацыі.

ЯРАВІЗАЦЫЯ, -і, ж. 1. Першая стадыя развіцця раслін, якая праходзіць пры нізкіх тэмпературах.

2. Перадпасяўная апрацоўка насення з мэтай паскарэння развіцця раслін і павышэння іх ураджайнасці (служыць таксама сродкам ператварэння азімай культуры ў яравую). Яравізацыя насення. Дзяўчына расказвала, як яны праводзілі яравізацыю, садзілі адборныя клубні. Стаховіч.



ЯРАВЫ, -áя, -óе. 1. Вясенні, які праводзіцца вясной (пра палявыя работы). Правая сяўба.

Які высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года; аднагадовы (пра сельскагаспадарчыя культуры). / у знач. наз. яравóе, -óга, к. / азіміна, і яравое раслі на вачах. Мележ.

Прызначаны для пасеву аднагадовых культур, засеяны такімі культурамі. Дарога вяла праз яравы палетак. Чарнышэвіч. За яравымі палеткамі пачыналіся лясы. Гартны.

ЯРАНГА, -і, ДМ -нзе, ж. Пераноснае жыллё некаторых народаў Поўначы, якое складаецца з драўлянага круглага каркаса з дахам канічнай формы, пакрытага шкурамі аленяў. На Чукотцы, дзе цяпер ярангі Засыпае снегам, праз гадоў Гэтак трыццаць-сорак добрым ранкам Зацвіце ўся тундра ад садоў. Панчанка. Дым клубіцца над ярангай. Звонак.

[Чукоцкае.]



ЯРАРА, -ы, ж. Вельмі ядавітая паўночнаамерыканская змяя.

ЯРАСНЫ, -ая, -ае. Разм. 1. Разлютаваны, які знаходзіцца ў стане моцнага гневу. Як пчолы з разбітага вулля Бароняцца ярасным роем, Так помсцяць за кроў, за разгулле Фашысцкім бандытам героі. Колас. // Які выражае гнеў, азлабленне. Яўген нахіліўся, згорбіўся, і шыя ў яго зрабілася барвовай, а ў чорных вачах запалаў ярасны бляск. Савіцкі. / у перан. ужыв. Пажылыя мужчыны, Угінаючы дол, Носяць палкія міны, Грузяць ярасны тол. Глебка.

2. Вельмі моцны, празмерны ў сваім праяўленні. Ішлі мы ў бой і яраснымі ўдарамі Крышылі інтэрвенцкія палкі. Гаўрусёў. Цераз Лявона бегалі сюды і туды людзі, ён чуў лаянку, удары, ярасныя выкрыкі і звон выбітых шыбаў. Дамашэвіч.



ЯРАСЦЬ, -і, ж. Разм. Уласцівасць яраснага (у 2 знач.); разлютаванасць, раз'юшанасць, злоснасць. Ёсць радасць у ярасці бою. Жылка. Дзікая забава фашысцкіх бандытаў прывяла Палазка ў ярасць. Колас. У халодных ксяндзоўскіх вачах была не злосць, а звярыная ярасць. Чарнышэвіч.

ЯРД, -а, М -дзе, м. Асноўная адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 91,44 ем.

[Англ. уагá.]



ЯРКА ', -і, ДМ ярцы; Р мн. ярак; ж. Маладая авечка, якая яшчэ не ягнілася.

ЯРКА2, -і, ДМ ярцы, ж. Разм. Яравая пшаніца.

ЯРКАСЦЬ, -і, ж. 1. Уласцівасць і стан яркага. Яркасць святла. Набрынялыя пу-

Яркі


503

Яры
пышкі, Што яшчэ драмалі ўчора, Ахінаюць голле пышна, Вабяць яркасцю убораў. Гілевіч. У Міхалкі падзеі дзеляцца не храналагічна, а паводле яркасці і рамантыкі змагання. Бядуля.

2. У фізіцы — светлавая велічыня, якая характарызуе свячэнне ў дадзеным кірунку крыніцы святла або асветленай паверхні.

ЯРКІ, -ая, -ае. 1. Асляпляльны, які вылучаецца сваім святлом. Яркае месячнае святло рэжа вочы. Мележ. У цемнаце агонь быў яркі і востры, калоў у вочы, як іголкай. Пташнікаў. Радзіўся новы рупны дзеньАд рос, ад сонца яркі. Панчанка. Раніца стаяла яркая, зіхатлівая. ПІчарбатаў.

Рэзкі па колеру, які кідаецца ў вочы выразнасцю фарбаў. На поплаве цвілі кветкі, надта яркія жоўтыя і сінія. Асіпенка. Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала. Васілевіч.



перан. Выдатны ў якіх-н. адносінах, запамінальны. Яркі талент. Яркі сатырычны вобраз. Вызваленчы рух працоўных мае Беларусі ў першай чвэрці ХХ ст. вылучыў цэлую кагорту яркіх прадстаўнікоў грамадскае, і навуковай думкі. Ліс. // Які надоўга пакідае след (у душы, сэрцы, памяці і пад.). У маленстве маім ёсць адна вельмі яркая дата. Скрыган. Яркія і незабыўныя ўражанні дзяцінства. Броўка.

перан. Які пераконвае ў чым-н.; сапраўдны, непадроблены. Урачыстае пасяджэнне вылілася ў яркую маніфестацыю салідарнасці і дружбы міралюбівых народаў. «Звязда».

ЯРКНУЦЬ, -не; незак. Разм. Ззяць, зіхацець. Стаяў жнівень, і ў небе ярклі вялізныя зоры. Лупсякоў. Хаты яркнуць наўкол Электрычным святлом. Журба.

ЯРЛБІК, -á, м. 1. Гіст. Грамата ханаў Залатой Арды, у якой выкладаліся распараджэнні хана адносна кіравання асобнымі падуладнымі ёй абласцямі. Ярлык на княжанне.

Уст. Пісьмовае распараджэнне на выдачу чаго-н.

Лісток на чым-н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад. Багажны ярлык. На многіх таварах не было ярлыкоў з цэнамі. «Звязда».



перан. Шаблонная характарыстыка каму-, чаму-н.; уласцівасць, якасць, якая прыпісваепда каму-, чаму-н. па традыцыі, звычны і пад. «У нас часам, як прыклеяць ярлык заводу ці чалавеку канец. І як бы ні працаваў потым, нічога не паможа»,— сумна падумаў Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

О Вешаць ярлык гл. вешаць.

[Ад цюрк. ярлэк — загад.]

ЯРМО, -á; мн. ярмы, -аў; н. 1. Драўляны хамут для вупражы рабочай буйной рагатай жывёлы. Употай ад маці Ліда прывучыла карову да ярма. Паслядовіч. Вол мае ўласнае ярмо. Крапіва.

перан. Няволя, прыгнёт, уціск. Працоўныя людзі заўжды, зразумей, Да ўлады савецкай гібелі ў ярме. Чарнушэвіч. Крышыце панскае ярмо, браты. Таўлай. Многія краіны Азіі і Афрыкі, якія вызваліліся ад каланіяльнага ярма, .. цвёрда прытрымліваюцца палітыкі міру. «Звязда».

Спец. Частка электрычнай машыны, якая злучае паміж сабой яе полюсы.

О Цягнуць ярмо гл. цягнуць.

ЯРМОЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Шапачка без аколышка з мяккага матэрыялу, якая шчыльна прылягае да галавы. Сціснутым кулаком Тумілін паправіў на галаве зашмальцаваную квадратную ярмолку. Савіцкі. [Дзед] у чорнай аксамітнай ярмолцы.. здаваўся мне чарадзеем. Бядуля.

[Ад польск, іашшíка.]

ЯР-МЯДЗЯНКА, яры-мядзянкі, ДМ ярымядзянцы, ж. Зялёная фарба, якая атрымліваецца ў выніку акіслення медзі.

ЯРУС, -а, м. 1. Рад гарызантальна размешчаных прадметаў адзін над другім. Дошкі складзены ў пяць ярусаў. Паўзбоч.. [печы] ляжала ў ярусах бярвенне. Сачанка.

Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале. Ложа другога яруса. Вялізная зала., тэатра., і ўсе ярусы паўнюткі людзей. Скрыган.

У геалогіі — сукупнасць горных народ, якія ўтварыліся на працягу геалагічнага веку.

У рыбалоўстве — рыбалоўная кручковая снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з замацаванымі на ёй на пэўнай адлегласці адзін ад другога кручкамі на павадках.

ЯРУСНАСЦЬ, -і, ж. Размяшчэнне чаго-н. радамі, ярусамі; напластаванне чаго-н. над чым-н.

ЯРУСНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да яруса (у 1 знач.). Ярусная пабудова.

2. Звязаны з ярусам (у 4 знач.). Ярусная снасць. Ярусны лоў рыбы.

ЯРУТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Пустазелле сямейства крыжакветных. З пучкоў травы на Алеську зірнулі кволымі белымі вочкамі яруткі. Хомчанка.

ЯРЧЗЙНІЫ, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. яркі.



ЯРЧЗЦЬ, -эю, -эеш, -эе; незак. Станавіцца больш яркім; ззяць, зіхацець. Святло набліжалася і ярчэла даволі хутка, але раптам згасла. Кулакоўскі. Ярчэюць залатыя россыпы зор. Лынькоў. // перан. Станавіцца больш выразным, бачным, адчувальным. Толь зменна ярчэе Ленінскай праўды святло. Глебка. Людскія рукі ў працы нылі, А зрок ярчэў ад шчасця жыць. Хведаровіч.

ЯРШОВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ярша, прыгатаваны з ярша. Яршовая юшка.

ЯРШЫСТЫ, -ая, -ае. 1. Шчаціністы, віхрасты; калючы. Зайцаў насупіў яршыстыя бровы. Даніленка. Сын, з яршыстым чубчыкам на галаве, сядзіць за сталом насупраць бацькі. Грамовіч.

2. перан. Няўступчывы, заўзяты; задзірлівы. Яну ка Лапату Андрэй не любіў. Яршысты, злосны чалавек. Караткевіч.



ЯРШБІЦЦА, -шýся, -шышся, -шыцца; незак. 1. Натапырвацца, нахохлівацца (пра птушак). У густым голлі ігрушы яршыліся вераб'і. Даніленка.

2. перан. Станавіцца яршыстым, задзірлівым.— Не яршыся.. Панадзішся піць святаў не заўважыш. Калодзежны.



ЯРШЕІЦЬ, -шý, -шыш, -шыць; незак., што. Разм. Натапырваць, паднімаць яршом. Яршыць валасы.

ЯРЫ, -ая, -ае. 1. Азлоблены, гнеўны, раз'юшаны. Яшчэ і папы тады, ярыя такія, ста-

Ярына 504 Ясна

рарэжымныя, былі, і а імі трэба было вытрымаць добрую сутычку. Ермаловіч.

Празмерны ý сваім праяўленні; вельмі моцны. Ты толькі ў заўтрашняе глянь/ Узнятая напорам ярым, ўвесь свет калгасная ралля да іншых дзён вядзе, таварыш! Дудар. У гневе ярай бітвы Я перамог амаль. Караткевіч.

Поўнасцю адданы чаму-н. (якой-н. справе, занятку і пад.). Яры рэакцыянер. Яры манархіст. Права народнай гаворкі на ўжыванне ў царкве не маглі адмаўляць самыя ярыя паборнікі царкоўнаславяншчыны і старыны. Шакун.

ЯРЫНА, -ы, ж. Аднагадовая сельскагаспадарчая культура, якая высяваецца і прарастае вясной і дае ўраджай восенню таго ж года. Над далінамі ўзнімаліся роўненька акругленыя схілы узгоркаў, аздобленыя зеленню маладой ярыны. Колас. Вясна, вясна, люблю я клопат твой, З якім ты на зямлю штогод прыходзіш, Ля сцежак прабіваешся травой, На полі ярыной густой усходзіш. Лойка.

ЯРЫСТАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ярыстага.

ЯРЫСТЫ, -ая, -ае. З вялікай колькасцю яроў, перасечаны ярамі (пра мясцовасць). Недалёка ад ракі, сярод лясоў, на пясчаных узгорках уздоўж ярыстай даліны горад. Лужанін.

ЯРЫЦА, -ы, ж. Яравое жыта.

ЯРЭМНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ярма. Ярэмны вол. Звалі [лістоўкі] на паўстанне 3-пад ярэмных пут. Бядуля. Мо і праўда валы скамянелі Ад работы ярэмнай, цяжкой? Арочка.

О Ярэмныя вены — парныя вены, якія ідуць ад галавы, твару.



ЯСАК, -ý, м. 1. Падатак у Рускай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа і Сібіры.

2. Уст. Умоўны знак, сігнал.

[Ад цюрк. завад падатак, даніна.]

ЯСАКАР, і -у, м. 1. -а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя. Ля вокан шумяць ясакары. Калачынскі. / -у, у знач. зб. Зараснікі ясакару. Лес з ясакару.

2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясакару.



ЯСАКАРШК, -у, м., зб. Зараснік ясакару.

ЯСАЧКА, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю); Р мн. -чак; ж. Абл. Ласкавы зварот да каго-н. Шэпчуць нечыя вусны: Як цябе я люблю, мая ясачка. Зарыцкі.— Куды ж ты, мая ясачка, пойдзеш? Грахоўскі.



ЯСÁЧНЫ, -ая, -ае. Гіст. 1. Які мае адносіны да ясаку, з'яўляецца ясаком. Ясачны збор.

2. Які плаціць ясак, звязаны з выплатай ясаку. Ясачныя людзі.



ЯСЕЛЬНІЧЫ, -ага, м. Гіст. Прыдворны чын у рускай дзяржаве 15—17 стст. // Асоба, якая узначальвала Канюшневы прыказ з пачатку 17 ст., а таксама загадвала царскім псовым паляваннем. Загад ясельпічага.

ЯСЕЛЬНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да ясляў (у 1 знач.). Ясельная агароджа.

Які мае адносіны да ясляў (у 2 знач.). Ясельная група. Ясельны ўзрост.

Які наведвае або можа паведваць дзіцячыя яслі. Ясельныя дзеці.

ЯСЕНЕВЫ, -ая, -ае. Разм. Тое, што і я с ян ё в ы. Простая рэч лыжы, звычайныя бярозавыя ці ясеневыя лыжы, лёгкія і такія неабходныя ў паўночных снягах. Шамякін.

ЯСЕНЬ, -я і -ю, м. 1. -я. Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цвёрдай драўнінай, якая выкарыстоўваецца ў мэблевай прамысловасць Ля самага лесу маю ўвагу прыцягнулі тры высозныя ясені. Ігнаценка. Купчастыя ліпы і ясені Шалаш па-над студняй сплялі. Астрэйка. / -ю; у знач. зб. Пасадка ясеню.

2. -ю; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясеню.

ЯСІК, -а, м. Абл. Маленькая падушка. У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланым квяцістымі капамі, на іх пышныя падушкі з маленькай наверсе ясікам. Пальчэўскі. Тата бухае.. [сяннік] на ложак, мама засцілае прасціной, зверху новай посцілкай, кладзе горачкай падушкі і на самы верх маленечкі ясік, вышыты валошкамі. Каліна.

ЯСКОЛКА, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Адна- або шматгадовая расліна сямейства гваздзіковых.

ЯСКРАВАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць і стан яскравага. Калі мы стаялі на маўклівай плошчы, перад намі в асаблівай яскравасцю ажыла яе багатая рэвалюцыйнымі падзеямі гісторыя. Мележ.

ЯСКРАВЫ, -ая, -ае. 1. Выразны, ясны; яркі. Выйду, выйду, дзе горада грукат, дзе афішы у фарбах яскравых. Дубоўка. Шчодра ліло цяпло яскравае красавіцкае сонца. Шамякін. Лагодны летні дзень сеяў сонечныя, яскравыя зярняты на поле і лес. Бядуля.

2. перан. Пераканаўчы; яркі. Сам зборнік «Дзень паэзіі» ёсць дастаткова яскравае сведчанне таго, што нашы паэты жывуць вельмі разнастайным і ў той жа час багатым і змястоўным жыццём. Гілевіч. Яскравым прыкладам бурнага росквіту эканомікі і культуры з'яўляецца наша рэспубліка. «Звязда».



КІ'Ш, -яў; адз. няма. 1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе адкрытай драўлянай скрынкі на ножках або рашоткі, нахільна прымацаванай к сцяне. Зося хутка ўправілася з канём: распрагла, напаіла, завяла ў хлеў і падкінула ў яслі ахапак свежага дзяцельніку. Гартны. [Каня] вабіў да сябе цёплы хлеў з яслямі, поўнымі мурожнага сена. Новікаў.

2. Выхаваўчая ўстанова для дзяцей узростам да трох гадоў. Дзіцячыя яслі. [Маці:] А я ў полі прыбіраю Жыта ў перавяслы Ды сама сябе пытаю: Як мой сын у яслях? Колас. Сваю НастачкуДзіцё тоеНясу ў яслі я Раніцою. Купала.



ЯСНА. 1. Прысл, да ясны.

безас, у знач. вык. Пра добрую бясхмарную пагоду. На небе было ясна. Чарнышэвіч. Хмары яшчэ больш разышліся на небе, вадзяны пыл апаў, стала зусім ясна. Лупсякоў. Едзе восень на рабым кані, Тут дажджы ліюць, а тут і ясна. Астрэйка. // Пра наяўнасць дзе-н. святла; празрыста, светла. Кусты і трава., слухалі звонкую музыку крышталёва-чыстага патоку. Тут было ціха, ясна і радасна. Самуйлёнак.

безас, у знач. вык. Зразумела, відавочна. Усё было ясна. Усё акрэслена. Усё безумоўна. Ні сумненняў, ні мрояў, ні дзіўных сноў...

Ясна...

505

Ястрабятнік
Кірэенка. // Пра здольнасць лагічна, свядома мысліць, успрымаць што-н. На душы было светла, у галаве ўсё ясна. Ермаловіч.

і. у знач. пабочн. Несумненна, безумоўна, вядома. / куды ж Андрэй ІПэмет можа ісці на Устроні? Ну ясна, у райком. Лобан.

ЯСНА... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову ясны (у 1 знач.), напрыклад: яснавокі, ясназорны.

ЯСНАБÁЧАННЕ, -я, н. Паводле містычных уяўленняў — цудадзейная, незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з'явы, якія недаступны ўспрымання) звычайнага чалавека.

ЯСНАВОКІ, -ая, -ае. З яснымі, светлымі вачамі. Спі, засні, мой голуб яснавокі. Вялюгін. / у перан. ужыв. Во з-за лёгкай, празрыстай хмарынкі Яснавокае сонца зірнула. Журба.
1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка