Два гукі: «й» і «а», напрыклад, «лінія лінійа», «здароўя здароўйа», «кальян калйан», «сям'я с ямйа», «ягада йагада»




старонка6/6
Дата канвертавання01.01.2017
Памер1.3 Mb.
1   2   3   4   5   6

ЯСНАВЯЛЬМОЖНАСЦЬ, -і, ж. Гіст. Тытулаванне польскіх паноў і ўкраінскіх гетманаў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, яе, іх).

ЯСНАВЯЛЬМОЖНЫ, -ая, -ае. Гіст. Форма ганарова-пачцівага называнпя польскіх паноў і ўкраінскіх гетманаў. Ўмеюць гнуць, сціскаць і трэсці Яснавяльможныя паны. Колас. // у знач. наз. яснавяльмóжны, -ага, м. Польскі пан ці ўкраінскі гетман. Людзі голасам галасілі ад панскай ласкі. Шукалі дзе якую ўправу на яснавяльможнага. Сабаленка.

ЯСНАСЦЬ ', -і, ж. Уласцівасць і стан яснага; ясната. Яснасць неба. Яснасць позірку. Яснасць гуку. У вясковай сіняватай яснасці ярка відаць былі палі. Асіпенка. Новы дзень настаў, але яснасці ў сям'ю Вішнёвых ён не прынёс. Грамовіч. Твае мне любы месячныя ночы І яснасць зор, што свецяць над табой. Журба.

О Унесці яснасць гл. унесці.



ЯСНАСЦЬ2, -і, ж. Уст. Тое, што і светла с ц ь 2.

ЯСНАТА, -ы, ДМ -наце, ж. Уласцівасць і стан яснага; яснасць '. Белы мармур Аж вочы слепіць яснатой. Панчанка.

ЯСНÉЦЬ, -éе; незак. 1. Станавіцца ясным, светлым; праясняцца. [Воблакі] пачынаюць дзяліцца, яснець, кучаравіцца і выплываюць з-за далягляду, як каравелы. Карпаў. Неба спакваля яснела. Мележ. / у безас. ужыв. На ўсходзе ўжо яснела. // Станавіцца больш лагічным, дакладным. Думкі цяпер у яе [жанчыны] пачалі яснець. Чорны. // Станавіцца радасным, незасмучаным. Твар у старшыні яснее, у вачах паяўляецца ўсмешка. Палтаран. Твой смех звінеў, Яснеў погляд Вясновы, Як вішнёвы цвет... Барадулін.

2. Вылучацца сярод чаго-н.; віднецца. Толькі на ўскраіне, у вузкім акенцы аднаго з дамоў, жоўтай плямай яснела шыба. Самуйлёнак.



ЯСНОТА, -ы, ДМ оце, ж. Абл. Ясната. Чайка імчыць да ясноты. Глебка. Над раённым гарадком, .. стаяла ціхая, пагодлівая вераснёўская ясната. Ракітны. Праз воблачнасць сям-там цадзілася яснота, а месцамі нават праступаў блакіт. Калодзежны.

ЯСНОТКА, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Травяністая расліна сямейства губакветных. Яснотка пурпуровая. Яснотка плямістая.

ЯСНЫ, -ая, -ае. 1. Яркі, светлы. Ясныя колеры залівалі заводскі двор. Чорны. На ясным небе загараліся зоркі. Колас.

Бязвоблачны, бясхмарны, чысты. У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень. Гурскі. Не пакідай, мой вечар ясны, Злажыўшы крылы на зары, Як месяц чысты, непагасны, Як рэха летняе ў бары. Вярба. // перан. Нічым не засмучаны; ціхамірны. Твар у.. [Кіры] быў чысты, ясны. Карпаў.



перан. Які не патрабуе дадатковага тлумачэíшя; зразумелы, просты. Усе ўважліва слухаюць простыя і ясныя словы. Якімовіч. [Міканор:] — Адным словам, абстаноўка ясная. Мележ.

Акрэслены, добра бачны, выразна ўспрымальны. Ясныя абрысы гор. Ясная дыкцыя. Ясны почырк. Ясны гук званоў. Глядзі, якія ясныя шляхі Адкрыты перад намі. Кірэенка.

Лагічны, пераканаўчы, дакладны. Ясны адказ. // Здольны лагічна мысліць. Ясны розум падказваў Кастусю, што яшчэ не ўсё страчана. Якімовіч. Галава была на дзіва яснай, светлай, увага іранічна сканцэнтраванай. Васілёнак.

Уст. Знатны, вяльможны, багаты. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасцінца і абяцанне прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку. Мядзёлка.

О Навесці цень на ясны дзень гл. навесці. Як гром з яснага неба гл. гром. Ясная справа гл. справа. Ясны сокал (нар.-паэт.) — тое, што і сокал 2 знач.).



ЯСНЮТКІ, -ая, -ае. Надзвычай ясны, бясхмарны. Яснюткае неба.

ЯСТРАБ, -а, м. Драпежная птушка сямейства ястрабіных з кароткай кручкаватай дзюбай і доўгімі вострымі кіпцюрамі, якая водзіцца ў лясах розных частак свету. У лесе жылі звяры і драпежныя птушкі: каршуны, совы, пугачы, ястрабы. Колас. Я бачыў, як ястраб галубку забіў. Купала.

ЯСТРАБІНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да ястраба. Ястрабінае пер'е. Ястрабінае гняздо.

Які ажыццяўляецца з дапамогай ястраба. Ястрабінае паляванне.

Такі, як у ястраба, уласцівы ястрабу; драпежны. Які змрочны твар у млынара Паківача. Як глядзяць на папа ягоныя ястрабіныя вочы. Караткевіч. У жанчыны з вёскі Ястрабень ёсць у смуглявым твары нешта ястрабінае — карыя праніклівыя вочы, кручкаваты тонкі нос, рэзкія рысы твару, жорсткія, скупыя губы. В. Вольскі.

у знач. наз. ястрабíныя, -ых. Сямейства птушак атрада драпежных, да якога адносяцца каршун, ястраб, арол і інш.

ЯСТРАБОК', -бкá, м. 1. Памянш, да ястраб.

2. Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка. «Маладосць».



ЯСТРАБОК2, -бкý, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.

ЯСТРАБЯНЯ і ЯСТРАБЯНЕ, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіцяня ястраба.

ЯСТРАБЯТНІК, -а, м. Той, хто займаецца паляваннем з дапамогаю прыручаных ястрабаў.

Ястык

506

Яхантавы
ЯСТНІК, -а, м. Ікра, вынятая з асятровых і часцікавых рыб, разам з плеўкай, якая яе акружае. // Плеўка ад ікры.

[Цюрк.]


ЯСТБІЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ястыка, прыгатаваны з ястыка.

О Ястычная ікра — салёная ікра з тлугдчавымі праслойкамі і злучальнай тканкай.



ЯСЬ'ІР, -а, м. Уст. Нявольнік, палонны.

[Араб.]


ЯСЯНЕЦ, -нцý, м. Травяністая шматгадовая эфіраносная расліна сямейства рутавых з перыстым, як у ясеня, лісцем.

ЯСЯНЁВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ясеня, уласцівы яму. Ясянёвы парастак. // Зроблены з драўніны ясеня. Ясянёвая мэбля.

ЯТАГÁН, -а, м. Сякучая і колючая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ў народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу. Сталь ятагана блішчала ў зараслях. Самуйлёнак. Дай памаўчаць перад памяццю верных сыноў, Што ненавідзелі больш усяго на зямлі Бляск ятаганаў злавесны ды свіст бізуноў. Гілевіч.

[Тур. уаíа^ап.]



ЯТВЯГІ, -аў. Адно з старажытных заходнябалцкіх плямён, якое да 13 ст. насяляла тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі ракі Нараў.

ЯТВЯЖСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ятвягаў, які налеягыць, уласцівы ім. Ятвяжская мова.

ЯТКА, -і, ДМ ятцы; Р мн. ятак; ж. Уст. Месца, дзе прадаюць мяса; мясная лаўка, прылавак. За сценамі., [астрога] разбегся шырокі рынак з рознымі крамамі і мяснымі яткамі. Шынклер. Сярод натоўпу стаяла вялізная ятка, крытая белым ядвабам. Караткевіч.

ЯТОУЕ, -я, н. Спец. Месца, яма ў рацэ, дзе зімуюць некаторыя пароды рыб (бялуга, асятрына і інш.).

ЯТРОУКА, -і, ДМ -рóўцы; Р мн. -рóвак; ж. Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. Даўно няма іх гаспадароў. А ў ятровак яшчэ свежая ў памяці тая далёкая пара, калі жылі разам. Ракітны.

ЯТРЫШШК, -у, м. Шыракалістая травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубнепадобныя карані якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

ЯТРЫШНІКАВЫЯ, -ых. Сямейства аднадольных травяністых раслін; тое, што і а рх і д н ы я.

ЯЎКА, -і, ДМ яўцы; Р мн. явак; ж. 1. З'яўленне, прыход куды-н. або прысутнасць дзе-н. (звычайна па афіцыйнаму распараджэнню). Яўка ў суд.

2. Канспіратыўная сустрэча. Мінула гадзіна, прызначаная для яўкі, а .. [Косця] не ішоў. Новікаў. Паўлоўская мае сувязь з падполлем, атрымлівае і выконвае адказныя заданні, наладжвае яўкі, сустракаецца з іншымі падпольшчыкамі. Кудраўцаў. // Месца, памяшканне, дзе адбываецца такая сустрэча. Хведар., быў чацвёрты чалавек у брыгадзе, .. які ведаў усе гарадскія яўкі. Шамякін. [Туравец] даў адрасы явак, сказаў умоўленыя паролі і працягнуў пашпарт і пропуск. Мележ. / Пра адрасы і іншыя звесткі аб такіх сустрэчах. [Хведар:] Вось паролі і яўкі. Звязвайся з нашымі людзьмі. Няхай.



ЯЎКАННЕ, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл, яўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.— Кот, відаць, увіваўся каля некага і бесперапынным яўканнем вымагаў спажыву. Кулакоўскі.

ЯЎКАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Тое, што і мяўкаць.

ЯУКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр, да яўкаць.

ЯЎНЫ, -ая, -ае. 1. Не скрыты, не сакрэтны; адкрыты. Адсідка ў крэпасці вяла за сабою паліцэйскі нагляд: яўны або патайны. Лужанін. Пасля ўсяго Гані стала зразумела адно: калі ў бойцы вораг быў яўны, адкрыты, узброены, яго бачылі твар у твар, то зараз, у мірную пару, яго цяжка распазнаць, нават з вока на вока. Грамовіч. І ні разу ён [Алесь] не прамінаў, каб дазнацца прычыну тых страхаў. А іх яўных і ўяўных хапала тады. Ваданосаў.

2. Зусім відавочны, зразумелы ўсім. Конь выказаў яўныя намеры кінуцца ўперад. Лынькоў. Ад гэтага вее ўжо не чым іншым, яв яўным окаданнем некаму спадабацца. Васілевіч.



ЯУРЭІ, -яў; адз. яўрэй, -я, м.; яўрэйка, -і, ДМ -рэйцы; мн. яўрэйкі; -рэек; ж. Народ семіцкай моўнай групы, аб'яднаны агульным паходжаннем і, часткова, рэлігіяй, які цяпер жыве ў розных краінах. ЯУРЗЙ гл. яўрэі. ЯУРЗЙКА гл. яўрэі.

ЯУРЗЙСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яўрэяў, які належыць, уласцівы ім. Яўрэйская мова. Яўрэйскае насельніцтва. Ідучы з прыяцелем у Смалярню, Янка гаварыў аб яўрэйскай інтэлігенцыі, з якой пазнаёміўся. Колас.

ЯУРЭЙСТВА, -а, н., зб. Яўрэйскі народ, яўрэі.

ЯФЕТЫДЫ, -аў; адз. яфетыд, -а, М -дзе, м. Група народаў часткі Каўказа, Пярэдняй Азіі, Міжземнамор'я, Пірынеяў, да якіх адносяцца некаторыя старажытныя плямёны, а таксама сучасныя народы: абхазцы, баскі, грузіны, чаркесы і пад.

ЯФЕТБ1ЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яфетыдаў, які належыць, уласцівы ім. Яфетычныя плямёны.

О Яфетычная мова — тэрмін, які першапачаткова быў уведзены М. Я. Марам для абазначэння роднасці моў Каўказа з семіцкімі і хаміцкімі, затым распаўсюджаны ім на ўсе старажытныя мёртвыя мовы Міжземнаморскага басейна і Пярэдняй Азіі і некаторыя жывыя мовы ў Пірынеях і на Паміры.

ЯФРЗЙТАР, -а, м. Першае вайсковае званне, якое прысвойваецца салдату. Мікіта за добрую службу выйшаў у яфрэйтары. Галавач. // Асоба, якая мае гэта званне. [Ням. Оеíгеіíег.]

ЯФРЭЙТАРСКІ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яфрэйтара, належыць яфрэйтару. Яфрэйтарскі чын. Яфрэйтарскія пагоны.

ЯХАНТ, -а і -у, М -нце, м. 1. -у. Стараславянская назва каштоўных камянёў рубіну і радзей сапфіру.

2. -а. Асобны ювелірна апрацаваны кусочак гэтых камянёў, што выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Пярсцёнак з яхантам.



ЯХАНТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яханту. Яхантавыя завушніцы.

Яхіда 507 Ячэйка



ЯХІДА, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. Тое, што і яхідна1 (у 2 знач.). [Палатна:] Уга... знайшлі ціхоню... Гэта не дзед, а яхіда чыстая. Лынькоў.

ЯХІДНА !, -ы, ж. 1. Млекакормячая жывёліна атрада клаачных, накрытая іголкамі і поўсцю (водзіцца ў Аўстраліі, Новай Гвінеі, Таоíаніі).

2. перан. Разм. Пра злога, каварнага чалавека. Не хлопец, а яхідна нейкая.



ЯХІДНА2, -ы, ж. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.

ЯХІДНАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць і стан яхіднага.— Можна і зусім уцячы,мякка, з яхіднасцю параіў Собаль,дэзерціраваць. Мележ.

ЯХІДНІЧАЦЬ, ю, -аеш, -ае; незак. Разм. Злосна іранізаваць, з'едліва насміхацца з каго-н. [Надзя:] Скалячы зубы, Хвядос будзе яхіднічаць, гігікаць, а ты мусіш выслухоўваць яго, цярпець. М. Ткачоў.

ЯХÍДНЫ, -ая, -ае. Каварны, хітры, з'едлівы.— А якая яна [настаўніца] прыгожая? запытала малодшая пападзянка, Антаніна, болей жывая і яхідная. Колас. Мо не чапаць гэтага яхіднага, злога чалавека? Грамовіч.

ЯХІДСТВА, -а, н. Тое, што і яхіднасць. [Павел] зірнуў на інструктара, але ніякага яхідства на яго худым абветраным твары не заўважыў. Гроднеў.

ЯХКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, яхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам даляцела яхканне ганчака, потым грымнуў стрэл недалёка хадзіў паляўнічы. Гурскі. Заходзячыся ў яхканні, ганчакі амаль даганялі беляка. Краўчанка.

ЯХКАЦЬ, -ае; незак. Брахаць у час пагоні за зайцам (пра сабаку). Яхкаюць злыя сабакі, Енчаць, абнюхаўшы след. Хведаровіч. Такса яхкала недзе зусім блізка. С. Александровіч.

ЯХТА, -ы, ДМ яхце, ж. Паруснае, маторнае або паравое спартыўнае ці турысцкае судна.

[Ад гал. іасЫ]



ЯХТАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яхты. Яхтавая канструкцыя.

ЯХТ-КЛУБ, -а, м. Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам. // Водная станцыя такой арганізацыі, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца такая арганізацыя. А побач замак Пятра Першага, яхт-клуб. Новікаў.

[Ад англ. іасЫІнЬ.]



ЯХТСМÉН, -а, м. Спартсмен, які займаецца водным спортам на яхтах.

[Ад англ. іасЬівтап.]



ЯЦЬ, -я, м. Назва літары «б» у царкоўнаславянскім і дарэвалюцыйным рускім алфавіце, што абазначала гук, які пазней у беларускай мове супаў з «е». Ддь з цьмянымі залачонымі надпісамі, часамі яшчэ з цвёрдымі знакамі і яцямі, старанна абвяшчалі, што за аднымі дзвярыма знаходзіцца майстэрня гадзіннікаў, за другімі бакалея. Скрыган. Думаеце, сапраўдная грамата такая лёгкая. Не, ты спачатку папацей, патлумі сабе галаву, каб у яе ўвайшло, дзе трэба «яць» паставіць, дзе «фіту». Навуменка.

О На яць хто-што —вельмі добры, выдатны па сваіх якасцях. [Васіда:] Вось, прашу! Дакуменцікі на яць! Лепш, чым сапраўдныя... С. Александровіч. На яць (рабіць, зрабіць што-н.) — вельмі добра, беззаганна, як патра-

буецца.— Ну як жа, хлопцы, рэйд? Усё ў парадку, Міхась? апошнім запытаннем звяртаецца., [дзядзька Мірон] да свайго брыгадзіра.На яць! А то што ж бы мы за гаспадары з табою былі? Скрыган.

ЯЧАСТВА, -а, н. Разм., іран. Бесцырымоннае высоўванне на першы план самога сябе, свайго «я» як выяўленне эгаізму.

ЯЧМЁШШЧА, -а, н. Разм. Тое, што і я ч н і ш ч а.

ЯЧМÉНКА, -і, ДМ -нцы, ж. Разм. Ячменная салома, ячменныя крупы, ячменная мука.

ЯЧМЁННЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ячменю '; ячны. Ячменнае асцё. Вузкая палявая дарога., гублялася ў ячменным полі. Чорны. // Прыгатаваны з зерня ячменю; ячны. Ячменныя крупы. Ячменная мука. Падала [цётка] закуску: ячменны праснак, сухую брынзу, цыбуліну. Хомчанка.

ЯЧМЕНЬ ', -ю, м. 1. Адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на прыгатаванне круп, мукі, соладу, на корм жывёле і пад. Жыта ўжо зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ. 2. Зерне гэтай расліны. Млын меле, млын меле Ячмень гэты зорны, Аж ходарам ходзяць Грымучыя жорны. Танк.

ЯЧМЕНЬ 2, -ю, м. Вострае гнойнае запаленне тлушчавых залоз павек. Ячмень на воку. ЯЧНІПІЧА, -а, н. Поле, з якога сабралі ячмень '. Узараць ячнішча.

ЯЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ячменю '; ячменны. Ячная салома. // Прыгатаваны з зерня ячменю. Ячныя крупы. Ячная мука. □ — Эх, якая смачная Наша каша ячная! Муравейка.

ЯЧЭІСТЫ, -ая, -ае. З мноствам ячэек; порысты, наздраваты. Ячэістая цэгла. Бялізнавыя палічкі шафаў маюць ячэістае запаўненне. «Звязда».

ЯЧЭЙКА, -і, ДМ ячэйцы; Р мн. ячэек; ж. 1. Паглыбленне, адтуліна (у цэлай сістэме падобных), кожнае асобнае звяно ў чым-н. Ячэйкі сотаў. Зубныя ячэйкі. □ — У кожнай культурнай канюшні., павінны быць., ячэйкі на кожнага каня. Мележ.

Невялікая арганізацыйная група; адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. буйнога аб'яднання. [Лютынскі:] Я хачу да якой-небудзь вытворчай ячэйкі прымацавацца. Крапіва. Аднойчы да члена падпольнай ячэйкі Ільі Паша звярнуліся з прапановай паставіць у яго хаце друкарскі станок. Карпюк. Успомнім хоць бы гады Вялікай Айчыннай вайны, калі савецкая сям'я, як маленькая ячэйка вялікай Савецкай Радзімы, была падвергнута суроваму выпрабаванню. «Беларусь». // Уст. Пярвічная арганізацыя якога-н. таварыства, саюза. У школе ўсё жыццё пачало кружыцца наўкола ячэйкі. Галавач. Увечары ў хаце адной дзяўчыны, што жыла са старой маці, сабралася ўпотай восем чалавек: пяць хлопцаў і трое дзяўчат вясковая ячэйка. Хадкевіч.

Адзіночны стралковы акоп. Былі таксама ячэйкі для стралкоў. Кулакоўскі. Пад дрэвамі, пад кустамі былі ячэйкі-акопчыкі. Ермаловіч.

О Камсамольская ячэйка — назва пярвічнай арганізацыі ВЛКСМ да 1934 г. Партыйная ячэйка назва пярвічнай арганізацыі ВКП (б) да 1934 г. Ячэйка памяці — састаўная частка



Ячэйкавы

508

Яшчэ
збіралыгіка запамінальнага блока; элемент памяці вылічальнай машыны.

ЯЧЭЙКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да ячэйкі (у 2 знач.). Ячэйкавы сход. Ячэйкавы сакратар.

ЯЧЗЯ, -і, ж. Уст. Тое, што і я ч э й к а (у 1 знач.). Ячэя ў сотах.

ЯШМА, -ы, ж. Горная асадкавая парода розных колераў, якая складаецца з дробных зерняў кварцу і халцэдону (выкарыстоўваецца як дэкаратыўны камень і для прыгатавання мастацкіх вырабаў). Стары спусціўся ў падзямелле і вынес адтуль невялічкую скрынку. Са скрынкі выняў малюсенькую шкатулку з яшмы. «Маладосць».

[Араб.]


ЯІІІМАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яшмы. Яшмавыя залежы. // Выраблены з яшмы, упрыгожаны яшмай. Яшмавая ваза. Прыйшоў [Алесь] пераходам, спусціўся сходамі ў яшмавы пакой. Караткевіч.

ЯПІЧАР гл. яшчары.

ЯПІЧАРКА, -і, Д М -рпы; Р мн. -рак; ж. Невялікі паўзун з доўгім хвастом і прадаўгаватым целам, пакрытым дробнай рагавой луской. Млеюць яшчаокі зялёныя ад смагі. Панчанка.

ЯШЧАРКАВЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яшчаркі. уласцівы ёй.

ЯШЧАРНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да яшчара, уласцівы яму.

ЯШЧАРЫ. -аў; адз. яшчар, -а, м. 1. Атрад млекакормячых, якія маюць прадаўгаватае, пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі кіпцюрамі.

2. Устарэлая назва некаторых вьшерлых паўзуноў і земнаводных.



ЯШЧАРЫЦА, -ы, ж. Тое, што і я ш ч а р к а.

ЯШЧАРЫЧНЫ, -ая, -ае. Тое, што і яшчаркавы.

ЯПІЧУР, -у, м. Вострая заразная хвароба буйной рагатай жывёлы і іншых парнакапытных. [Гаспадыня:] У нас, Шурачка, няшчасце: каровы пачынаюць яшчурам хварэць. Шамякін.

ЯШЧУРНЫ, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да яшчуру, уласцівы яму. Яшчурная хвароба.

2. Паражоны, заражаны яшчурам. Яшчурная скаціна. Яшчурнае малако.



ЯШЧЭ, прысл. і. Дадаткова, у дадатак да таго, што было або што ёсць. Падліць яшчэ малака ў шклянку. [Зелянюк:] Мне трэба забегчы яшчэ ў адно месца. Зарэцкі.— А ну яшчэ яшчэ паддай! — грымнуў Сёмка-матрос. Лынькоў. // Зноў, паўторна. Пасля камандзі-

роўкі прыеду яшчэ сюды. Страх як бы адступіў, і зноў з'явіліся адчайная смеласць, азарт паляўнічага на страшнага звера, жаданне рызыкнуць яшчэ разок. Шамякін.

Пакуль што, да гэтых пор, да гэтага часу. Пад гімнасцёркай вывначаліся вострыя, неакрэплыя яшчэ плечы. Мележ. Іван яшчэ не ведаў, што рабіць, але Пятро сілком пацягнуў яго за сабой. Новікаў. Яшчэ ў лагчынах цёмны снег ляжыць, Ды пахне ўжо смалою і бяростаю. Свірка.



(пры абазначэнні часу, месца). Ужо. Купала развіваў традыцыі страснага, баявога, публіцыстычна завостранага верша, тыя традыцыі, што склаліся ў яго паэзіі яшчэ да Кастрычніка. Гіст. бел. сав. літ. Вучыся гаспадарыць яшчэ тавар пасучы. Прыказка.

Указвае на магчымасць, дастатковасць падстаў для ажыццяўлення якога-н. дзеяння. [Воўк:] Не забівай мяне, Іван Світаннік, я табе яшчэ спатрэблюся. Якімовіч.



(пры вышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў). Больш, у большай ступені. Стары Жук яшчэ ніжэй згорбіўся. Брыль. Зроблена нямала. Але наперадзе яшчэ больш работы. «Звязда». Аднак жа на табе: Ірынка крыкнула на ўвесь клас, што яна таксама хоча расказаць пра сваю маму яшчэ лепш. Няхай.

у знач. уступальнага злучн. Указвае на верагоднасць умоў ці на іх суадноснасць з чым-н.; хоць. Яшчэ не выспаўся Міколка як след пасля начных прыгод, прачнуўся і падумаў: «А што ж будзе там, ля пакгаўза?» Лынькоў.

у знач. узмацняльнай часціны. Ужываецца пры займенніках і прыслоўях, каб падкрэсліць якую-н. прымету, факт і надаць пэўную выразнасць таму, аб чым гаворыцца. [Сцяпан:] Брук паслужыў бы яшчэ ўга колькі! А то ж даўмеліся: пускаць па бруку трактары! Гіль. Ганна Сцяпанаўна аж не вытрымала, спыніўшы дачку ў спальні, параіла: Чалавек пакутуе, будзь з ім ласкавейшай.Яшчэ чаго! Шыцік. / / у знач. абмежавальнай часціцы. Ужываецца, каб падкрэсліць, удакладніць якую-н. прымету, факт. [Алесь:] От каб малачка, ды яшчэ кісленькага... Запіць кашу, га? Капыловíч.— Што вы, Сцяпан Гаўрылавіч?! жахаецца Валуйка.Гэта ж водаахоўны лес. Ды, апрача ўсяго, яшчэ маладняк. Не, не, гэта немагчыма. Мяжэвіч.

О Вось яшчэ! гл. вось 2. Гэта яшчэ кветачкі гл. гэта. Калі яшчэ гл. калі'.
1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка