Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, што называе дадатковае дзеянне для паяснення асноўнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам




Дата канвертавання08.03.2017
Памер445 b.



Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, што называе дадатковае дзеянне для паяснення асноўнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам.

  • Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, што называе дадатковае дзеянне для паяснення асноўнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам.



Дзеепрыслоўе незакончанага трывання (што робячы?) заўсёды ўтвараецца ад дзеясловаў незакончанага трывання (што рабіць?) пры дапамозе суфіксаў -учы/-ючы і –ачы/-ячы:

  • Дзеепрыслоўе незакончанага трывання (што робячы?) заўсёды ўтвараецца ад дзеясловаў незакончанага трывання (што рабіць?) пры дапамозе суфіксаў -учы/-ючы і –ачы/-ячы:

  • Несці (што рабіць? ) → несучы (што робячы?)

  • Браць (што рабіць?) → беручы (што робячы?)

  • Хадзіць (што рабіць?)→ ходзячы (што робячы?)

  • Насіць (што рабіць?→ носячы (што робячы?)



Дзеепрыслоўе закончанага трывання (што зрабіўшы?) утвараецца ад дзеяслова закончанага трывання (што зрабіць?) пры дапамозе суфіксаў –ўшы (пасля галосных) і –шы (пасля зычных):

  • Дзеепрыслоўе закончанага трывання (што зрабіўшы?) утвараецца ад дзеяслова закончанага трывання (што зрабіць?) пры дапамозе суфіксаў –ўшы (пасля галосных) і –шы (пасля зычных):

  • Напіцца (што зрабіць?) → напіўшыся (што зрабіўшы?)

  • Схавацца (што зрабіць?) → схаваўшыся (што зрабіўшы?)

  • Прынесці (што зрабіць?) → прынёсшы (што зрабіўшы?)

  • Збегчы (што зрабіць?) → збегшы (што зрабіўшы?)



  • !Асноўнае дзеянне (выражанае дзеясловам-выказнікам) і дадатковае дзеянне (выражанае дзеепрыслоўем) заўсёды павінна адносіцца да адной і той жа асобы/прадмета (суб’екта дзеяння):

  • Большасць асудзіла аўтара, нават не прачытаўшы ягоны раман.



  • Парушэннем з’яўляецца ўжыванне дзеепрыслоўя, якое адносіцца да іншага, чым дзеяслоў, суб’екта:

  • Пад’язджаючы да станцыі, з мяне зляцеў капялюш.

  • Калі я пад’язджаў да станцыі, з мяне зляцеў капялюш.

  • На пад’ездзе да станцыі з мяне зляцеў капялюш.



  • Памылковым таксама з’яўляецца ўжыванне дзеепрыслоўя ў безасабовых сказах:

  • Вярнуўшыся дахаты, на дварэ задажджыла.

  • Пасля таго як я вярнуўся дахаты, на дварэ задажджыла.



  • У абагульнена-асабовых сказах, дзе фізічна дзейнік адсутнічае, але маецца на ўвазе (у такім выпадку можна падставіць ты), ужыванне дзеепрыслоўя не парушае норму, паколькі адносіцца да таго самага суб’екта, што і дзеяслоў:

  • Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.



  • Прачытаўшы верш, адчуваецца замілаванне родным кутком. – Прачытаўшы верш, адчуваеш замілаванне да роднага кутка.



  • Скончыўшы працаваць, было ўжо позна. –

  • Калі мы скончылі працаваць, было ўжо позна.

  • Скончыўшы працаваць, мы ўбачылі, што было ўжо позна.





  • Прыехаўшы туды, нас выбеглі сустракаць сабакі. –

  • Калі мы прыехалі туды, нас выбеглі сустракаць сабакі.



  • Паглядзеўшы фільм, нешта змянілася ў маёй свядомасці. –

  • Калі я паглядзеў фільм, нешта змянілася ў маёй свядомасці.



  • Вяртаючыся дахаты, трэба зайсці ў краму па малако.



  • Знайшоўшы неабходнае фінансаванне, дом працягвае будавацца трэстам. –

  • Знайшоўшы неабходнае фінансаванне, трэст працягвае будаваць дом.



  • Прачытаўшы кнігу, пісьменнік стаў для мяне бліжэйшым. –

  • Калі я прачытаў кнігу, пісьменнік стаў для мяне бліжэйшым.



  • Скончыўшы экскурсію, у рэстаране нас чакала вячэра. –

  • Калі скончылася экскурсія, у рэстаране нас чакала вячэра.

  • Па сканчэнні экскрсіі ў рэстаране нас чакала вячэра.



  • Увайшоўшы ў лес, сонца ўжо села. –

  • Калі мы ўвайшлі ў лес, сонца ўжо села.



  • Папрацаваўшы тут год, бацьку перавялі на іншую пасаду. –

  • Пасля таго, як бацька тут папрацаваў год, яго перавялі на іншую пасаду.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка