Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку Тэма: Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку




Дата канвертавання26.12.2016
Памер106.32 Kb.
Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку

Тэма: Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку

Мэта:садзейнічаць фарміраванню паняцця аб дзеепрыслоўным звароце, выпрацоўваць уменні і навыкі абгрунтавання пастаноўкі знакаў прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце і знаходжання дзеепрыслоўных зваротаў у сказах


Абсталяванне і дадатковы матэрыял: мультымедыя, прэзентацыя, крыжаванка, запіс верша Я.Купалы “Спадчына”

ХОД УРОКА

І. Арганізацыйны момант

Стварэнне эмацыянальнага настрою

Слайд №1



сонейка.jpg

Я рада ўсіх вас бачыць! Давайце падарым адно аднаму добры настрой. Я ўсміхнуся вам, вы ўсміхнёцеся мне. Я хачу вам пажадаць, каб сённяшні ўрок ўзбагаціў вас новымі ведамі, і вы атрымалі асалоду ад работы адно з адным і сталі крыху дабрэйшымі. Сядайце.


Формула ўдачы: усмешка- настрой - вера ў сябе - вынік.
ІІ. Актуалізацыя ведаў

Сёння на ўроку вас чакае вялікая і , спадзяюся, цікавая работа.

Але, каб зняць напружанне, я прапаную вам разгадаць крыжаванку, ведаю, што многія з вас гэта вельмі любяць рабіць

Так, увага на дошку “Арфаграфічная хвілінка”. Разгадайце крыжаванку “Правапіс у і ў”

Ваша задача- па лексічным значэнні пазнаць слова і запісаць яго ў патрэбны радок і растлумачыць правіла.


1




Ў







2




Ў










3




Ў







4




Ў







5







Ў






Слайд №2


1. Сукупнасць усіх відаў жывёл якой-небудзь тэрыторыі або геалагічнага перыяду (фаўна) (успомніце біялогію)

2. Конны пастух у стэпах Паўночнай Амерыкі (каўбой)

3. Лазня з сухой парай (саўна)

4. Троххвілінны перыяд у боксе, на працягу якога вядзецца бой (раўнд)

5. Цыркавы артыст-комік (клоўн)

На якое правіла прыведзены словы? Узгадаем яго.



Успомнім правіла:

Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:


у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);
у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;
пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;
пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.
У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.
2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).
3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.
4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.

Т.ч, мы паўтарылі правапіс У і Ў, спадзяюся, што вы больш небудзеце рабіць памылак на гэта правіла.
ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

1) – Звернемся да дамашняга практыкавання № 121. Вам трэба было дапоўніць тэкст неабходнымі па сэнсе выразамі з дзеепрыслоўямі, а таксама зрабіць вывад пра ролю дзеепрыслоўяў у тэксце.

2) Індывідуальная работа слабапаспяваючых вучняў па картках

Але спачатку я прапаную некалькім вучням работу па картках

Астатнія- праверце, ці правільна вы дапоўнілі сказы выразамі з дзеепрыслоўямі.

Слайд № 3

1. Выйшаўшы на ганак;

2. Пераскокваючы з галінкі на галінку;

3. Пільна сочачы за сініцамі;

4. Прагнаўшы ката;

5. Схапіўшы сала.

3) -Паразважайце ці патрэбны ў мове дзеепрыслоўі, якую ролю яны адыгрываюць?

(Прызначэнне дзеепрыслоўяў у мове апраўдана тым, што з іх дапамогай можна дэталізаваць апісанне працэсу, раскрыць характар узаемадачыненняў паміж асноўным і дадатковым дзеяннем. Дзеепрыслоўі ўзбагачаюць дзеяслоў і дапаўняюць яго сэнсава.)
4) - Успомніце, што такое дзеепрыслоўе?

- Назавіце марфалагічныя прыметы дзеепрыслоўяў;

- Якую ролю выконваюць дзеепрыслоўі ў сказах?

- Якую канструкцыю нагадваюць адзначаныя выразы? (словазлучэнні)

- Вызначце ў іх галоўныя і залежныя словы:

Слайд № 4

х

1. Выйшаўшы на ганак;



х

2. Пераскокваючы з галінкі на галінку;

х

3. Пільна сочачы за сініцамі;



х

4. Прагнаўшы ката;

х

5. Схапіўшы сала.


-У якасці галоўных слоў гэтых словазлучэнняў выступаюць…. дзеепрыслоўі.

- Як вы думаеце, якую сінтаксічную канструкцыю будзе ўтвараць дзеепрыслоўе разам з залежным словам? (дзеепрыслоўны зварот)

2) Т.ч., як вы ўжо зразумелі, тэма нашага ўрока “Дзеепрыслоўны зварот”

Слайд № 5


-Якія мэты мы паставім перад сабой на ўрок? (прадоўжыце фразы)

- даведацца (што такое дзеепрыслоўны зварот)

- знаходзіць (вучыцца знаходзіць дзеепрыслоўныя звароты ў сказах)

-выпрацоўваць (уменні і навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце)

Цудоўна, тэму мы адзначылі і паставілі мэту нашай работы, уперад.

ІV. Паведамленне новага матэрыялу

1) Хвілінка адкрыцця

-Ці знаёмы вам тэрмін “зварот”? (Так, дзеепрыметнікавы, прыметнікавы зварот)

- А што такое , напрыклад, дзеепрыметнікавы зварот? (дзеепрыметнік разам з залежнымі словамі)

- Мы ведаем, што дзеепрыметнікавы зварот граматычна звязаны ў сказе з азначаемым назоўнікам і залежыць ад яго, а з чым, на вашу думку, звязаны дзеепрыслоўны зварот? (з дзеясловам-выказнікам, паясняе яго)

2) - А так гэта, ці не – даведаемся, пазнаёміўшыся з правілам, змешчаным у падручніку на с.68

3) Карыстаючыся атрыманымі ведамі, з мэтай падагульнення назіранняў, дапоўніце табліцу



Слайд №6



Дзеепрыметнікавы зварот

Дзеепрыслоўны зварот

Дзеепрыметнік+ залежнае слова

Наз.,/~~~~~~/.

Наз.,/~~~~~~/, … .

/~~~~~~/ наз.



Дзеепрыслоўе+ залежнае слова

/_._._._./, =====

… , /_._._._./, ===== … .

====, /_._._._./ .


Т.ч, мы пазнаёміліся з правілам і графічна яго адлюстравалі ў табліцы.



V. Замацаванне атрыманых ведаў

1) Вусная работа з тэкстам

Слайд № 7

Кінуць пальчатку. Сярэдневяковы рыцар, які жадаў выклікаць праціўніка на паядынак, кідаў перад ім сваю пальчатку. Апошні, падняўшы пальчатку, тым самым прымаў выклік. Сэнс выразу: выклікаць каго-небудзь на барацьбу, спаборніцтва ці спрэчку.

(Т.ч., вы ўзбагіце свій слоўнікавы запас новым выразам, ужо будзеце ведаць яго тлумачэнне)

-Успомніце з урокаў гісторыі, хто такі рыцар ( )

- Канечне, рыцары жылі ў Сярэднявечча, але і ў наш час можна пачуць, што кагосьці могуць назваць рыцарам, або ён паводзіць сябе як рыцар ?

-Як вы разумееце ў сучасным разуменні рыцар- гэта хто?

-Якія творы мастацкай літаратуры пра рыцарства вы ведаеце або чыталі ?

“Айвенга” В.Скот

-Назавіце ў тэксце дзеепрыслоўны зварот, растлумачце ўмовы пастаноўкі знакаў прыпынку (вучымся знаходзіць дзеепрыслоўныя звароты ў тэксце) да якога дзеяслова-выказніка адносіцца гэты зварот? (прымаў) Які зн.прып. пастаўлены?Чаму?



2)Запішыце сказы пад дыктоўку, назавіце дзеепрыслоўныя звароты, расстаўце знакі прыпынку. (1 вучань ля дошкі)

1. Гордая Рагнеда адмовіла паслам Уладзіміра, аддаўшы перавагу Яраполку.

2. Заснаваўшы ў Полацку два манастыры, Ефрасіння надала пашырэнню пісьмовага слова вялікі размах.

3. У чатырнаццаць гадоў Францыск Скарына, дабраўшыся да Кракава, паступае там ва ўніверсітэт.

- знаходзім дзеепрыслорўныя звароты,ьтлумачым зн.прып., малюем схемы

-Што аб’ядноўвае гэтыя сказы? (Прасочваецца сувязь з гісторыяй)

Слайд № 8

А зараз я прапаную вам крыху адпачыць, правядзём

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Слайд № 9


Успамінаем геаграфію, рукамі малюем абрысы Беларусі. Сэрцам нашай краіны з’яўляецца Мінск (рукі на сэрца),

На поўначы размяшчаецца Віцебск (цягнемся да яго).

На поўдні- Брэст і Гомель( нахіляемся ўніз), на захадзе- Гродна (нахіляемся ў адзін бок), на ўсходзе –Магілёў (нахіляемся ў другі бок).

Мы, беларусы, шчыры і гасцінны народ. Сябруем на поўначы з Літвой і Латвіяй (памахаем ім рукамі), на поўдні- з Украінай (нізкі паклон нашым сябрам), на захадзе павітаем жыхароў Польшчы (паціснем руку суседу злева), на ўсходзе размяшчаецца наша сястра- Расія (паціснем руку суседу справа) апладысментамі павітаем саміх сябе- жыхароў горада Магілёва.

-Сядайце, я ўпэўнена, што вы ведаеце Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларуь, назавіце іх. Так, да Дзяржаўных сімвалаў адносяцца: сцяг, герб і гімн.

Запішыце сказ:

Дзяржаўны гімн слухаюць стоячы.

-Хто адкажа, чаму стоячы?

-Чаму тут не пастаўлена коска? Успомніце правіла (на с. 68) Адзіночнае дзеепрыслоўе, якое стаіць у канцы сказы і адказвае на пытанне як?, не выдзяляецца ў вымаўленні інтанацыяй і паўзай, а на пісьме- коскай.

Вы ведаеце,у 2012 годзе адзначалася 130-годдзе з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа

Слайд № 10

130 год.jpg

Праслухайце, калі ласка, верш Янкі Купалы “Спадчына” (слайды 11-34)

- Якім сэнсам напаўняецца ў вершы слова “спадчына”?

- Як вы думаеце, чаму ў словазлучэнні Старонка Родная абодва словы напісаны з вялікай літары?

- Пра які скарб, на вашу думку, ідзе гаворка ў вершы?

- А што ВЫ лічыце каштоўным у сваім жыцці ? Чаго б вам хацелася ў будучым? Што ўяўляе сапраўдную каштоўнасць, а што вартае ўвагі толькі на нядоўгі час?

-Складзіце сачыненне-мініяцюру на тэму “Скарб”, ужываючы дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты.

Праверка


VІ. Падвядзенне вынікаў урока

- Сёння на ўроку мы разглядалі тэму “Дзеепрыслоўны зварот”,

Вы даведаліся, што такое дзеепрыслоўны зварот, навучыліся знаходзіць дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты ў сказах ; выпрацоўвалі уменні і навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры дзеепрыслоўных зваротах.

А зараз прапаную вам невялікі тэст- лато па сённяшняй тэме:

Слайд № 11



1. Знайдзіце сказ, у якім ёсць дзеепрыслоўны зварот:

1) З дружнаю работаю, з добрым умалотам, выспеўшы на сонцы, восень надышла.

2) Жыццё пражыць – не поле перайсці.

3) Парогі паабіваў ходзячы.

4) Трава, скошаная раніцай, ужо добра падвяла на сонцы.

2. Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца:

1) акалічнасцю;

2)азначэннем і выказнікам;

3)акалічнасцю і выказнікам;

4)выказнікам.

3. У якім сказе з дзеепрыслоўным зваротам правільна расстаўлены знакі прыпынку:

1) У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцяжынкі, сцежкі, дарогі.

2) Квітнее лес, дыміцца, варушачы галлём, расінак завушніцы мігаюць серабром.

3) Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо засцілаючы яго галінкамі.

4) Выйшаўшы на ганак Максім застыў з працягнутай рукой.

Слайд № 12

Адказы

1 з.

2 з.

3 з.

1

1

1

2

2

2

3

3

3

4

4

4

VІІ. Рэфлексія

Ацаніце сваю дзейнасць на ўроку, прааналізуйце, што атрымалася, што засталося нявырашаным, незразумелым. Увогуле, ці спадабаўся вам урок

МІШЭНЬ слайд №13



VІІІ. Дамашняе заданне

Слайд № 14

Дамашняе заданне



Складзіце сказы, каб фразеалагізмы сталі дзеепрыслоўнымі зваротамі, пастаўце знакі прыпынку (на лес гледзячы, задраўшы нос; не зводзячы вачэй; прапусціўшы міма вушэй).

ІХ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка