Дзейнасць І асоба настаўніка беларускай мовы І літаратуры: новае адкрыццё каштоўнасцей І сэнсу «Май сэрца, глядзі у сэрца»




Дата канвертавання10.07.2018
Памер38.23 Kb.
Лявончык Марына, 2 гр., 4 к.
ДЗЕЙНАСЦЬ І АСОБА НАСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ: НОВАЕ АДКРЫЦЦЁ КАШТОЎНАСЦЕЙ І СЭНСУ

«Май сэрца, глядзі у сэрца», – словы А. Міцкевіча. Словы, скіраваныя, прынамсі, да кожнага, але асабліва іх трэба ведаць настаўнікам.

Чалавек не можа існаваць па–за соцыумам. Ён заўсёды камунікуе са знешнім светам. I працэс навучання, які мы імкнёмся гранічна аб'ектывізаваць, уводзячы тэставанне, прымяняючы модульныя тэхналогіі, методыкі ўзаемаабмену тэмамі, насамрэч ёсць працэс камунікацыі, працэс узаемадзеяння светаў – Настаўніка і Вучня. Сучасная педагогіка засвоіла пастулат пра вучня як асобу, зрабіўшы веды інструментам яе фарміравання. Ніхто не будзе спрачацца, што і настаўнік – асоба. Узаемадзеянне дзвюх асоб заўсёды абумоўлівае суб'ектыўнасць, ацэнку. Вучань глядзіць на веды праз прызму асобы настаўніка. Разбяромся, якога ж «духу»?

Я ўпэўнена: настаўнік адбыўся ў прафесіі, калі хаця б адзін з вучняў, кажучы вобразна, «пайшоў па яго слядах». Нездарма гавораць: «Важна, у каго радзіўся, у каго вучыўся і з кім ажаніўся». Вось вам і " чалавек у соцыуме"! Назіранне: добрыя настаўнікі, выкладчыкі заўсёды з захапленнем, нават і з хваляваннем могуць шмат апавядаць пра сваіх педагогаў, прадмет выкладання якіх зрабіўся і іх прадметам. Такім чынам, відавочная слушнасць выказвання Ш. Аманашвілі: «Для дзіцяці веды не існуюць без настаўніка».

Шчаслівы і той, кім бы ён ні працаваў, хто можа з цеплынёй узгадаць любімага настаўніка. Без пераболыпвання – гэта энергетычны імпульс на ўсё жыццё! Якімі ж якасцямі звычайна надзяляюць вучні настаўніка-эталона? Настаўнік – гэта ўзор. Ад яго залежыць, ці палюбяць дзеці яго прадмет. Гэта актуальна для ўсіх дысцыплін, але праблема стаўлення да беларускай мовы, відаць, адна з найболыш складаных.

Этыка вучыць нас ацэньваць найперш унутраны змест, а не знешнюю форму. Але што рабіць, калі чалавек, а тым болып дзіця, так уладкаваны, што першае ўражанне – ад успрымання знешняга. Варта гэта ўлічваць, аднак таксама не забудзьцеся і на тое, што знешнасць ёсць адлюстраванне ўнутранага свету чалавека – «воінства душы на палубе цела». Таму так важна мець сэрца.

Місія настаўніка – касмічная. Але статус настаўніка... Паводле сваёй ролі ў грамадстве настаўніцтва варта лічыць элітай. Аднак інтэлектуальны змест гэтага паняцця заціраецца зместам матэрыяльным. У такім выпадку, як растлумачыць, чаму прыгажосць паэзіі Максіма Багдановіча такая важная для беларусаў? Прыналежнасць да эліты карэлюе з паняццем аўтарытэтнасці, а настаўнік мусіць мець аўтарытэт у вачах вучняў. Узнікае новае пытанне: як чалавек, які не адчувае сваю місію гранічна высокай, можа данесці нешта высокае да іншага чалавека? Наўрад ці настаўнікі, разам з тым, здольныя кардынальна змяніць аперцэптыўную зададзенасць грамадства, "шырокіх мас", у адзіночку.



Настаўнік не мае права апускаць рукі, падпарадкоўвацца нейкай статкавай філасофіі. Гэта не значыць бесперапынна крычаць з амбона пра добрае і вечнае. Папраўдзе, надта сумнеўна, ці будзе хто тое слухаць. Размова ідзе пра адказнасць. Не адказнасць перад кіраўніцтвам, а адказнасць чалавека за сваё існаванне ў гэтым свеце. Калі яна ёсць, то праяўляецца нязменна і ва ўсведамленні сябе беларусам, і ў шчырасці працы, і нават у тым, што сапраўды адказны чалавек не дазволіць сабе выкінуць паперку не ў сметніцу. На жаль, і ўжо названыя, і шмат якія яшчэ сапраўды цудоўныя паняцці праз дэмагагічныя спекуляцыі іх зместам страчваюць сваё каштоўнаснае напаўненне. Настаўнік, даносячы да дзяцей гэтыя, здавалася б, простыя ісціны, каб не выглядаць недарэчна, смешна, мусіць адкрываць іх сэнс наноў. I дзецям, і найперш сабе.

Нішто так не палоніць людзей, як прыгажосць; нішто так не пераконвае, як праўда; і нішто так не ўздзейнічае, як прыклад.

Настаўнік – той, хто, настаўляючы людзей на дабро, перадае ім сваю дупгу, узбагачае сваім духоўным вопытам і адначасова валадарыць іх душамі. Можна бясконца пералічваць усе добрыя якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны Настаўнік, а можна ўсё пералічанае вызначыць толькі адным – прыкладам, якім ён павінен быць для тых, каго настаўляе.

Прывабнасць настаўніцкай прафесіі, ці, як сёння кажуць, прэстыжнасць, не заўсёды была барометрам матэрыяльнага дабрабыту грамадства, але духоўнага яго стану – абавязкова. «I... не было нічога больш важнага і карыснага, як тая штодзённая, ціхая, непрыкметная праца тысяч бязвесных сейбітаў на гэтай духоўнай ніве», – пісаў В. Быкаў у аповесці «Абеліск».

Праца сейбітаў разумнага, добрага, вечнага самая важная і неабходная і сёння, бо чалавеку, «каб выбраць леппгую з дарог, патрэбна мудрасць працы, нашых сэрцаў; патрэбны маці, бацька, педагог...».

Шчаслівы народ, які ўсведамляе важнасць і карысць працы сейбітаў на духоўнай ніве і адпаведна да яе ставіцца.

Праблематычнай уяўляецца будучыня таго народа, які гэтага не ўсведамляе.

Настаўнік –соль зямлі. Ісус Хрыстос, выпраўляючы сваіх вучняў ісці і звеставаць людзям, добраслаўляў Настаўнікаў і лаўцоў душ людскіх: «Вы – соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? ...Вы – свет свету. Не можа схавацца горад, што стаіць на вяршыні гары. I запаліўшы свечку, не ставяць яе пад сасудам, але на падсвечніку, і свеціць усім у доме. Няхай жа свеціць свет ваш людзям, каб яны бачылі вашы добрыя справы і праслаўлялі Айца вашага Нябеснага».



Знакава, сімвалічна, што Ісус Хрыстос у сваім зямным жыцці быў менавіта Настаўнікам і Лекарам – быў Збавіцелем. Адвеку ва ўсіх народаў да гэтых дзвюх прафесій было святое стаўленне, пашана і павага. Лепшыя з лепшых, надзеленыя дарам «лаўцоў душ людскіх», марылі пра долю настаўніка і імкнуліся да яе, хоць ва ўсе часы доля гэтая была самай нялёгкай.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка