Дзень анёла (День ангела)




Дата канвертавання29.12.2016
Памер118.76 Kb.




Юрый Вінічук/ Юрій Винничук (нар. 1952) – украінскі лінгвіст, журналіст, пісьменнік, перакладчык, рэдактар і ўкладальнік анталогіі гатычнай літаратуры.

Дзень анёла

(День ангела)


– Пане Грушкевіч, вось вашая кава!

Тонкі голас сакратаркі спалохаў яго. Апоўдні за акном свайго кабінету ён пабачыў нейкую маленькую чорную постаць, што бегла па мокрыхмі восеньскіхмі дахахмі, смешна падскокваючы і размахваючы рукамі. Пан Грушкевіч назіраў за ёю уўжо колькі хвілінаў, з таго часу перастала імжыць і выглянула з-за хмараў сонца. Вось тады ён павярнуў галаву да акна і пабачыў дзіўную істоту. Можа, тое быў чалавек, хоцьаця сумнеўна, каб чалавек быў здатны так лёгка скакаць па дахах.

Фірма пана Грушкевіча знаходзілася на пятнаццатым паверсе, і з акна было відаць шырокую панараму горадау. Ніколі раней нічога падобнага яму не даводзілася бачыць. Хоцьаця іншыя дзіўныя відзежы былі. І тое з нядаўняга часу, калі машыну, у якой ён спяшаўся на дужа важную нараду, занесла на паваротцы і выкінула ў кювет. Для яго гэтая аварыя скончылася цалкам шчасліва: ён зазнаў хіба што нязначнае страсенне мазгоў. Аднак пасля таго ён заўважыў у сабе надзвычайную змену. Невядома адкуль з’явіўся ў яго дар прадбачання.

Беспамылковае ўгадванне заўтрашняга надвор’я – гэта драбніца, пра якую не варта і казаць. Пан Грушкевіч мог цяпер прадбачыць куды больш складаныя рэчы, вось як бяду, якая мае напаткаць суседку, ці хваробу, якая зваліць супрацоўніка фірмы. А часам, нібы электрычны разрад, працінаў яго свядомасць вобраз чыёйсьці смерці. “Гэты чалавек заўтра памрэ!” – раптоўна ўспыхвала ў яго галаве, і ён ледзь стрымліваў сябе, каб не кінуцца да асуджанага і засцерагчы ад няшчасця.

Ягоны дар прадбачання неўзабаве дужа паўплываў на дзейнасць фірмы, бо Грушкевіч здолеў правярнуць некалькі такіх удалых махінацый, што фірма павялічыла свой капітал у дзесяць разоў.

Калі б стан яго свядомасці абмежаваўся толькі прадбачаннямі, то гэта б было яшчэ не так уразліва, але ж яму даводзілася зазіраць у будучыню зусім без патрэбы, не маючы ніякае цікавасці да тых ці іншых асобаў. Але з’яўляліся яшчэ нейкія няўцямныя вобразы, якія ён ніяк не мог патлумачыць. То часам у чыімсьці абліччы ён пачынаў угледжваць нейкія падвойныя рысы, быццам адно аблічча праступала праз іншае, але тое, другое, было пачварнае і гідкае, ды яшчэ крывіла грымасы Грушкевічу або паказвала язык. Часам гэта было нават не аблічча, а пыса нейкага звера. Аднойчы ў нутры суразмоўніка ён пабачыў цэлае кодла змей, што нервова звіваліся і пагойдвалі галовамі.

Колькі дзён таму ён наважыўся апавесці ўсё знаёмаму псіхіятру.

– Калі б я цябе не ведаў, то падумаў бы, што гэта звычайны псіхічны разлад, а ўсё, што ты апавядаеш, – вынік буйнай фантазіі, – сказаў доктар Кавалік. – Некаторыя людзі забіваюць сабе галаву такімі дзівакаватымі рэчамі, аж смех бярэ. Аднак я нічога суцяшальнага табе не скажу. Ты стаў нечым накшталт экстрасэнса, а ўсё гэта дарунак сілаў цёмных і злых. Яны спачатку радуюць чалавека рознымі цудадзейнымі здольнасцямі, даюць яму сілу прадбачання, але не задарма. Міне час, і ён пачне ўмешвацца ў тваё жыццё, вымусіць цябе падпарадкавацца ягонай волі.

– Ты пра каго кажаш? – здзівіўся Грушкевіч. – Хто – ён?

– Той, хто адарыбдрадраваў цябе надзвычайнымі здольнасцямі. Пакуль што ён для цябе толькі нявінная праекцыя свядомасці, але неўзабаве стане рэальным і нейкім чынам праявіць сябе.

– Што я павінен рабіць?

– Не скарацца яму. Не выяўляй ні перад кім сваіх здольнасцяў, не скарыстоўвай іх ні для сябе, ні для каго іншага. Бывае, што чалавек ад шалу не можа апрытомнець і кідаецца ратаваць людзей ад сотняў хваробаў. Ён не разумее, што служыць Сатане. Гэта Сатана бласлаўляе ўсюё гэтую зграю псеўдаратавальнікаў, каб яны заваявалі для яго як мага больш нявінных душ.

Грушкевіч спачатку не паверыў уласным вушам. Які Сатана? Пры чым тут Сатана? Але доктар Кавалік яўна не жартаваў. Голас яго трымцеў ад хвалявання і сцішваўся, нібыта ад страху, што нехта іх падслухоўвае.

– Як жа мне жыць з гэтым?

– Вось так і жыві. Можа, ён пабачыць, што не авалодаў табою і пакіне ў спакоі. Галоўнае, каб ты не паддаўся спакусе.

– Але я ўжо паддаўся. Я скарыстаў свой дар для справы фірмы. Гэта прынесла значны прыбытак.

– Больш так не рабі. Намагайся ігнараваць, не надта засяроджвацца, калі вырашаеш нейкую справу.

– Аднойчы я загіпнатызаваў дырэктара іншай фірмы, і ён падпісаў нам такія паперы, якіх ніколі б не падпісаў у нармальным стане.

Вось бачыш, ты ўжо ў ягоных лапах. Мусіш зразумець, што тваё жыццё ў небяспецы. Зараз яшчэ не позна выкараскацца з яе.

– Не позна? Але як мне навучыцца не бачыць тое, што я бачу?

– Думай пра нешта іншае. А наогул час табе адпачыць. Улетку ты, здаецца, нікуды не ездзіў?

– Не, калі заняў гэтую пасаду, то ніяк не мог вырвацца.

– Знайдзі такую мажлівасць, – настойваў лекар. – Магу табе параіць сэкс. Гэта, ведаеш, найлепшыяя лекіі ад стрэсу, дэпрэсіі, ператомленасці і да т.п. Сэкс чалавека разнявольвае. Нервы заспакойваюцца, дурныя думкі развейваюцца. У цябе ёсць каханка?

– М-м… цяпер не… – пачырванеў Грушкевіч. – Як стаў дырэктарам, дык не было часу… І потым гэтая аварыя…

– Але пачуваешся ў сіле? – пляснуў яго лекар па плячы і гучна засмяяўся.

Грушкевіч адказаў смехам і падумаў, што лекар -такі мае рацыю. Каханка выратуе яго з гэтага дурнаватага стану. Грушкевіч глытнуў кавы, і смак яе падаўся яму дзіўным. Яна бБыла саланаватая і цягучая. Быццам кроў. Калі гэтае параўнанне прыйшло яму на розум, ён з жахам зірнуў на кубачак. Але кава не была чырвонаю. МЯна мМела звыклы цёмны колер. Я ператаміўся, падумалася яму. Варта было б куды-небудзь ірвануць на адпачынак. Восень – не найлепшая пара для гэтага, аднак далей так не можа працягвацца. Погляд яго зноўку слізгануў па цёмных мокрых дахах. Дзіўная істота сядзела цяпер на трубекоміне і боўтала нагамі. А можа, гэта камінар? Тоненькія струменьчыкі дыму агортвалі яго і быццам выцягвалі, падаўжалі, ператвараючы яго ў нешта злавесна агромністае.

Грушкевіч прыгадаў, што колькі дзён таму ўжо бачыў нешта падобнае, але тады яно было на вунь тымой заводскімай комінетрубе, дужа далёка, каб можна было распазнаць, што гэта. Яму падалося тады, што гэта птушка, але птушка нейкая дзіўная – ён узмахваў надзвычай доўгімі крыламі, быццам намагаўся ўзляцець, але не ўзлятаў, нейкая сіла прыкавала яго да тагое комінатрубы і не пускала.

Камінар нарэшце саскочыў з дымаходу і, нязграбна балансуючы ў паветры рукамі, рушыў па вострым грэбенемі даху. Цяпер можна было пазнаць у гэтай постаці чалавека. Вось толькі рукі ён меў непрапарцыйна доўгія, а можа, ён уздзеў на сябе нейкія лахманы з такімі доўгімі рукавамі. Апратку меў чорную і нагадваў крука.

Нейкая незразумелая трывога агортвала Грушкевіча, калі ён глядзеў на гэтага чалавека, які рухаўся ў ягоным кірункунапрамку.

Дайшоўшы да краю даху, камінар нерашуча пераступіў з нагі на нагу, а тады раптам узмахнуў рукамі, падскочыў і ўміг апынуўся на суседнім даху. Грушкевіч адчуў, як канвульсійна сціскаецца ягонае сэрца. УЁн уУзнервавана дапіў каву і вырашыў больш не глядзець у акно. Ліха на яго, таго прышыбленага.

З прыёмнай пачуўся тонкі рагаток сакратаркі. Дурное цяля. Яна не выклікала ў яго ніякіх эмоцый. Засталася ў спадчыну ад папярэдняга дырэктара, а той любіў пампушак. Невядома, ці меўтоё ён меў нешта з ёю меў. Хутчэй за ўсё, не, стары хрыч наўрад ці быў здатны на падобныя подзвігі. Адзінае, што пэўна дазваляў сабе – гэта лапаць Вяруньку за мяккае месца. А яно ў яе напраўду мусіла быць мяккім, бо так ласа выпірала ва ўсе бакі, а асабліва ўзад, што рукі самі цягнуліся да таго скарбу.

Як так выйшла, што я да яе ніколі не заляцаўся? Такая думка за паўгодау, што ён тут за дырэктара, наведала яго ўпершыню. Ніколі ранейй ён не звяртаў на сакратарку асаблівае ўвагі. Чаму ж цяпер яму прыгадаўся гэты пухкі задок? Мабыць, таму, што нічога цікавага ў ёй больш не было. Хіба яшчэ грудзі. Бо ружовая парасячая пыска з маленькімі намазанымі вочкамі сведчыла пра тое, што ў недалёкай будучыні Вярунька ператворыцца ў пухкую размораную свінню, здатную толькі сонна парохкваць каля свайго мужа. Калі, вядома, яе нехта возьме.

Грушкевіча жонка пакінула, і ён ужо пару гадоў задавольваўся нейкімі сумнеўнымі раманамі, але нічога талковага так да гэтай пары і не знайшоў. Цяпер яму прыгадалася, што сакратарка не раз з яго пакеплівала, рабіла вочкі, закапыльвала губкі і прынагодна настаўляла сваю фантастычную дупцю.

Нейкая сіла зноўку павярнула яго да акна. Камінар павольна і засяроджана адольваў дах за дахам, няўхільна набліжаючыся і вырастаючы на вачах. Нашто яму гэты шпацыр па дахах?

Вось пайшоў зноўку дождж, і шэрая заслона імглы ўпала на горад. І нават гэта не спыняла незнаёмца. Здавалася, што не спынілі б яго нават гром і бліскаўка, ані стрэлы з ружжаў. Нішто б не спыніла яго ў гэтым прасоўванні наперад, наперад да нейкай дзівацкай і дзікай мэты, што цалкам магчыма была пустэчай, прорвай і нічым.

Грушкевіч падумаў, што калі б гэты дзівак нарэшце паслізнуўся і паляцеў потырч носам, то на душы яму б палягчэла. Цяпер жа ён адчуваў няўцямны прыліў трывогі, што сціскаў яму сэрца і выклікаў пот на ілбе. Прадчуванне нейкай непрыемнай падзеі прыгнятала яго і напаўняла страхам. Але каго ён мусіў баяцца? Гэтага дзівака-камінара? Ці самога сябе?

Цяпер незнаёмец рабіў яму нейкія знакі, але паколькі гэта было надта далёка, каб можна было нешта зразумець, то Грушкевіч адчуў толькі злосць і раздражненне. Якога чорта хоча ад яго гэты вар’ят? Нашто падскоквае, прыгінаецца, выпростваецца, махае рукамі-крыламі? Вось ён ускараскваецца на дымаход, прасоўвае туды галаву і замірае ў нерухомасці, дазваляючы густому дыму закурадымліваць закурываць аблічча. Дым паваліў яшчэ гусцейшы, чым быў, але гэта быў дым нейкі белы-белы, нібы ранішні туман, і ў курчаравых яго сувоях заўважаліся дзіўныя істоты, што нядбала выцягваліся і распаўзаліся ў шэрай самоце неба.

Грушкевіч націснуў званок, і ў кабінет уўплыла Вярунька. Яшчэ за дзвярыма яна паспела уўключыць на сваім пульхлным тварыку ветлівую ўсмешку і цяпер, ззяючы ад шчасця, напоўніла кабінет неверагоднай радасцю існавання.

– Віншую вас з імянінамі! – прашчабятала яна і паставіла на стале перад ім вазу з кветкамі.

Толькі цяпер ёнзараз узгадаў, што сёння дзень яго анёла, раней яму пра гэта нагадвалі сябры. Але з часам не стала ўжо каму нагадваць. У дырэктараў сяброў не бывае.

Погляд Грушкевіча слізгануў па ейным целе, дасягнуў найпатаемнейшых глыбіняў і вынес на паверхню нешта страшнае і ўражвальнае. Вяруньцы засталося жыць лічаныя дні. Жахлівая невылечная хвароба звіла гняздо ў ейным целе, раз’ядала яго з усёабдымным захапленнем, і смерць падступала ўсё бліжэй і бліжэй. Як так сталася, што раней ён ніколі гэтага не бачыў? Чаму толькі цяпер, калі дапамагчы ўжо нічым немагчыма? Сама Вярунька, відавочна, і не здагадвалася ні пра што. Мабыць, разлад яе арганізму яшчэ не даўся ў знакі, але вось-вось настане той жудасны момант, калі боль пройме цела і спаліць яе маладосць, здароўе і ўсе надзеі.

– Нешта здарылася? – спытала яна, зірнуўшы на яго ўстурбаваны твар.

Што ён мог ёй адказаць? Што бачыць яе хуткі канец? Навошта?

Яна падышла і спынілася каля яго. Гэта ўсё яшчэ было пухкае і зваблівае цела, якое прагнула кахання і жывёльных інстынктаў, ёй павінен падабацца боль, поўхі па азадку, укусы зубоў і дзікі рык на вуха…

Рука яго моўчкі прыцягнула яе бліжэй, і Вярунька не так села, як упала яму на калені ўсёй сваёй раскошнай вагою. Левай рукой ён прыгарнуў яе за талію, а правая легла на грудзі. Вярунька прымружыла ад шчасця вочы і зашаптала нешта дурное і невыразнае.

Грушкевіч цалаваў яе шыю, прабягаў языком па падбароддзі, ад чаго ў дзяўчыны раскрываліся ад захаплення поўныя вусны, быццам у рыбы, калі яе выкінуць на бераг.

Смялей! – сам сабе загадваў Грушкевіч, і вось рука яго ўжо песціць круглыя калені. Ці гэта панчохі, ці калготы? Рука яго паўзе па сцёгнах – якія яны вялікія, аб’ёмныя, моцныя, а ў сярэдзіне гарачыя! Гэта такі панчохі. Вось пальцы яго дакранаюцца да гладзенькай скуры, пад якой угадваецца тоўсты шар сала. Пальцы рвуцца наперад, нібы адважныя гвардзейцы, і, натрапіўшы на шаўковую палоску майткоў, рашуча яе адсоўваюць, каб нарэшце дабрацца да гэтых гарачых, пякучых, кіпучых жарсцю вуснаў, ўу якія так і цягне занурыцца абедзвюма рукамі, як у дзяцінстве, калі, ловячы ракаў, ён асцярожна прасоўваў асцярожна рукі ў цёмныя пячоры іх жытлаў і ціхутка-ціхутка рухаў пальцамі, намацваючы схаваную здабычу. Вярунька стагнала і схадзіла сокам. Далей ужо годзе было стрымлівацца, і Грушкевіч, перахіліўшы Вяруньку грудзьмі на стол, задзёр на ёй сукенку і ўвайшоў у гэты снежна-белы мякіш, ледзьве не апякаючыся ад нястрымнага жару, што біў з яе, нібы з кратэра вулкана.

Вывяржэнне магло настаць з секунды на секунду, але тут нейкі чорт павярнуў яго галаву да акна, і ягоны погляд упаў на таго ёлупа, што вандраваў па дахах. ЁнТойЁн стаяў цяпер на дымаходзе не так ужо і далёка, каб не ўбачыць нарэшце яго ненатуральна белага і памятага, нібы папера, аблічча. Нічога на гэтым абліччы не было, апрача смеху. З каго смяяўся гэты ідыёт? З яго? Няўжо ён бачыць усё, што адбываецца ў кабінеце? Вось ён выпроствае сваю даўжэзную руку і паказвае пальцам. На што?

Грушкевіч павярнуў галаву і паспрабаваў засяродзіцца на паненцы. Але белы задочак раскрыў перад ім усю жудасную панараму хваробатворных працэсаў, якія з асаблівай заўзятасцю расквітнелі зараз цяпер у яе арганізме. Акт нібы стымуляваў усё і паскорыў, перад агаломшаным поглядам дырэктара стала расці чырвоная ракавая пухліна, падобная да яркага галінастага каралу, шчупальцы яе папаўзлі ў розныя бакі, захопліваючы ўсё большую і большую тэрыторыю, знішчаючы ўсё на сваім шляху. Цалі (?) выбухалі і выстрэльвалі, нібы кансервавыя бляшанкі, сасуды затрымцелі і забіліся, нібы шлангі ад раптоўнага націску вады, вырвалі са сваіх улежаных мясцін, і кроў з нейкай шалёнай хуткасцю кінулася на ўсе бакі, нібы нехта пачаў яе гнаць моцнаю помпаю.

Усяго гэтага Вярунька не адчувала, мірна рахкацела ад асалоды пры кожным штуршку, паспяхова расхістваючы арэхавы стол, на якім не адно пакаленне дырэктараоў утаймоўвала свае пачуццёвыя праблемы. Важкае мармуровае прэс-пап’е слізганула і гахнулася на падлогу. За ім паляцела такая самая чарнільніца з падстаўкай для асадак. У адрозненне ад прэс-пап’е, чарнільніца ад удару разбілася. Далей са стала зляцелі тэчкі і паперы, пакрышыліся алоўкі, ляснуў тэлефон і, журботна дзынькнуўшы, змоўк. Здавалася, не толькі стол, але і ўвесь кабінет пайшоў ходарам, а за ім і цэлы будынак з усімі сваімі кабінетамі, прыёмнымі, залямі, сходамі, ліфтамі і безліччу людзей, якія нічога і не падазравалі.

– Я знайшоў пункт апоры і расхістаў свет, – засмяяўся Грушкевіч, напіраючы на Вяруньку з уўсё большай сілай, аж яе дабрадушнае рохканне перайшло нарэшце ў вантробнае хрыпенне, нібыта яна развітвалася з жыццём пад важкім нажом мясніка. Нож уваходзіў у яе лёгка і мякка, пампуючы кроў, паветра і жарсць.

– Карр! Карр! – раптам ударыла ўу шыбы гучнае вароніна карканне.

Погляд Грушкевіча спалохана кінуўся да акна ды злавіў толькі чорны ўзмах крыла.

Камінар з белым абліччам працягваў сваю вандроўку, але цяпер ужо не ішуў, а бег, і рукі ягоныя матляліся ва ўсе бакі бязладна і смешна. Ён пры гэтым яшчэ нешта гукаў, гукаў да яго, раз-пораз прыкладаючы далоні да вуснаў, але крык ягоны губляўся ў шуме дажджу, і вушы Грушкевіча лавілі толькі сумятню.

Усё, трэба ўрэшце сканчваць гэтыя выснажлівыя любошчы. Вярунька, аднак, не падавала ніякіх прыкмет перанасычэння. Здавалася, яна магла так бавіцца да смерці. Але засяродзіцца Грушкевічу не даваў кляты камінар на дахах. Само толькі адчуванне, што нехта спяшаецца да цябе, выгукваючы нейкую, можа, і важную вестку, знявольвала і пазбаўляла асалоды. Ну яго к чорту, не хачу больш… І з гэтай думкай ён паспрабаваў пакінуць Вяруньку, але раптам з жахам усвядоміў сабе, што не можа гэтага зрабіць, бо яна яго не пускала. Ён ірвануўся назад штосілы, адпіхваючыся аберуч ад задніцы, але ўсё марна. І тут раптам пачулася ціхае злараднае рагатанне, і галава Вярунькі развярнулася на шыі на ўсе 180 градусаў. О Госпадзе! Твар яе з усмешкай і ашчэранымі зубамі павярнуўся да яго і выхаркнуўла рогат. Не, тое ўжо не была тая лагодна-пакорная разамлелая ад сыці паненка, то быў сапраўдны д’ябал у жаночым абліччы з распаленымі зрэнкамі, у якіх скакалі вогненныя сполахі пекла.

Ён яЯшчэ раз паспрабаваў вырвацца з яе цела, прыкладаў усе свае сілы, але адчуваў, што ўцягвае яна яго, усмоктвае, нібы твань, і няма на гэта ніякае рады. Вочы ягоныя шукалі паратунку за акном, дзе бег і бег, скокаючы з даху на дах, камінар, той самы, што надоечы яго раздражняў, а цяпер заставаўся адзінай надзеяй на паратунак.

– Ха-ха-ха! – грубым мужчынскім голасам засмяялася Вяруня, і ў Грушкевіча валасы сталі дыбарам.

Надзвычайная нейкая сіла засмоктвала яго ў Вяруньчына цела, ён адчуваў ўусё больш моцны жар, што клекатаў у яе нутры. НЯгоныя нНогі самі сабой адарваліся ад зямлі і, сагнуўшыся, каленямі наперад палезлі туды, адкуль ужо звароту няма. Ногі яго зніклі, і ўжо ён па самы пояс апынуўся ў нейкім мокрым гарачым варыве, якое абпякала скуру і вымушала напаўняць кабінет спазматычным крыкам.

Той, што бег па дахаміх, ужо бачыў, што спазняецца, і зноўку спрабаваў нешта падказаць на мігах, махаў рукамі, як блазан, але Грушкевіч нічога не разумеў і толькі ўпіраўся, як мог, рукамі, а ногі яго матляліся і не знаходзілі цвёрдай паверхні.

Як магло стацца, што чужую гібель ён прадбачыць мог, а сваю праміргаў?

Сіла, што ўсмоктвала яго ў цела паненкі, была неадольнай. Ён штурхаўся, біўся, але, нягледзячы на ўсе высілкі, акунаўся ўсё глыбей, і вось, калі ўжо на паверхні засталася толькі галава, у акне неўзабаве ўзнік цёмны сілуэт, у якім можна было пазнаць таго дзівака, што бег па дахах. Змрок размыў ягонае аблічча, але было відаць, што б’ецца ён у акно, нібы начны матылёк, і замест рук у яго паламаныя крылы, а ўвесь ён чорны толькі таму, што ў сажы, бо вылецеў з нейкагай заводскайга комінатрубы. Вось моцная і радасная залева змывае з яго чорную сажу, і паволі асвятляецца ўся яго постаць, і апошняе, што пабачыў Грушкевіч на гэтым свеце, была істота з паламанымі крыламі, але белая і чыстая, нібы снег, белая і светлая…

Правальваючыся ў гарачае нутро, ён угледзеў пад сабою чырвоны віруючы вар, у якім з шалёнай хуткасцю перамешваліся чыесьці галовы, ногі, рукі. Апошні ўскрык – і ён шугануў у варывапрорву, уміг захлыябнуўшыся гарачым варывам.

Вярунька грацыёзна падцягнула майткі, паправіла прычоску і, павярнуўшыся да акна, паказала язык.


01.05.1993
пераклад з украінскай – Паліна Маслянкова
© Юрій Винничук, 1993

© Паліна Маслянкова, пераклад, 2009




prajdzisvet.org




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка