Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля




Дата канвертавання05.03.2017
Памер55.8 Kb.
Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя

прыметы, сінтаксічная роля

Тэма: Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя

прыметы, сінтаксічная роля


Мэта: абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў пра дзеяслоў як часціну

мовы, формы дзеяслова;

развіваць маўленне вучняў, удасканальваць уменні адрозніваць у

тэкстах асабовыя і асобыя формы дзеяслова, вызначаць марфала-

гічныя прыметы дзеяслова, утвараць дзеяслоўныя формы, правільна

ўжываць іх у маўленні, рабіць марфалагічны разбор дзеясловаў;

выхоўваць цікавасць да беларускай паэзіі, роднай мовы.
Абсталяванне і дадатковы матэрыял:

запісы на дошцы, відэаролік пра М.Танка, відэазапіс аўтарскага чытан-

ня верша “Паэзія”, камп’ютар, дыапраектар, экран, апорныя схемы (у

кожнага на парце), карткі для індывідуальнай работы, эпіграф-загадка,

заданні для кожнай групы, лісты з фармулёўкай мэты ўрока, мішэні для рэфлексіі.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока



  1. Уступнае слова настаўніка

  • На працягу некалькіх урокаў мы з вамі паўтараем розныя часціны мовы. Сёння на ўроку мы павінны ўзнавіць веды яшчэ пра адну часціну мовы, а вось пра якую- я хачу, каб вы здагадаліся самі, адгадаўшы загадку:


Папрасіць і загадаць магу,

Вызначыць вам час дапамагу.

А калі з займеннікам стаю,

То асобу лёгка пазнаю.

Пачынайце дзейнічаць- і

Зноў вам дапаможа сябар

ДЗЕЯСЛОЎ

  • Так, сёння мы з вамі будзем весці гаворку пра дзеяслоў. Вось як гучыць тэма нашага ўрока (адкрываю).

  • Вы ўжо добра знаёмыя з гэтай часцінай мовы. Упершыню з ёю вы сустрэліся ў пачатковых класах, пасля больш падрабязна вывучалі ў 6 класе. Пагэтаму, думаю, вы паспрабуеце сфармуляваць мэты нашага ўрока. У гэтым, мне здаецца, вам дапамогуць дадзеныя дзеясловы, змешчаныя на дошцы:

  • Так, мэты нашага ўрока: абагульніць і сістэматызаваць веды пра дзеяслоў; вучыцца ствараць словазлучэнні, сказы, тэксты; будзем вызначаць марфалагічныя і сінтаксічныя прыметы дзеяслова; будзем утвараць розныя дзеяслоўныя формы; рабіць марфалагічны разбор дзеясловаў.

ІІІ. Работа па тэме ўрока

  1. Слова настаўніка

  • Урок наш будзе крыху незвычайным у тым плане, што вы зможаце не толькі абагульніць веды пра дзеяслоў як часціну мовы, але і паглыбіць свае веды пра жыццё і творчасць аднаго з самых знакамітых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя- Максіма Танка.

  • Звярніце ўвагу на эпіграф да нашага ўрока:


Пакуль не ступілася джала разца

І рукі ад працы не морацца,

Я мушу пакінуць адбітак жыцця

На камні, жалезе і золаце.

М.Танк

  • Як вы думаеце, чаму менавіта гэтыя словы паэта я выбрала ў якасці эпіграфа да ўрока?

(Т.ш. паказ праўдзівага жыцця- аснова творчасці паэта)

  • Назавіце ўсе дзеясловы з гэтага ўрыўка.

  1. Апытванне ў парах:

  1. Што такое дзеяслоў?

  2. Якія граматычныя катэгорыі маюць дзеясловы?

  3. Чым адрозніваюцца спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова?

  4. Як змяняюцца дзеясловы?

  5. Раскажыце пра сінтаксічную функцыю дзеяслова.

  1. Работа з падручнікам

  • А вось чым арозніваюцца асабовыя і асобыя формы дзеяслова, мы ўспомнім, прачытаўшы ў падручніку на стар.142 пр.194

Т.ч., мы ўзнавілі веды пра дзеяслоў як часціну мовы

  1. Выкананне тэста

  2. Самаправерка (Ключ на дошцы)

  • Падыміце рукі, хто выканаў усе заданні правільна, а зараз тыя, хто зрабіў памылкі?( у залежнасці ад гэтага свой від работы)

  1. Індывідуальная работа слабапаспяваючых вучняў па картках

  2. Работа з тэкстам, змешчаным на дошцы.(вучань працуе ля дошкі)

  • А ў гэты час, калі слабапаспяваючыя вучні працуюць па картках, я прапаную астатнім вучням звярнуць увагу на тэкст, запісаны на дошцы.

Паэзія Максіма Танка багатая, разнастайная, як і само жыццё.У ёй адчуваюцца грама-дзянскі пафас і пранікнёны лірызм, глыбо-кая філасафічнасць і мяккі гумар. Самабыт-на і адметна раскрыўся талент мастака ў творах для дзяцей. Гэтыя творы паэта звязаны з вуснай народнай творчасцю, маюць вялікае выхаваўчае, эстэтычнае і пазнавальнае значэнне.

Заданні:


1.Выпісаць дзеясловы, вызначыць іх граматычныя катэгорыі

2. Дзеясловы адчуваюцца, маюць ужыты аўтарам у форме цяп.часу. Як вы растлумачыце такую форму ўжывання? Чаму, напр., не пр.час : адчуваліся, мелі?

( Гэтым аўтар як бы падкрэслівае, што ўсё створанае М.Танкам было актуальнае ў час напісання, актуальнае і сёння і будзе актуальным заўжды)

3 Якімі граматычнымі катэгорыямі падобныя дзеясловы раскрыўся і маюць? ( абв.лад)

4. Якімі граматычнымі катэгорыямі падобныя дзеясловы адчуваліся і раскрыўся? (абв.л., неперах., звар.)

Вывад: т.ч., мы вучыліся вызначаць граматычныя катэгорыі дзеясловаў
8.ФІЗКУЛЬТМІНУТКА

9. Паведамленне пра Максіма Танка

- Вось мы колькі слоў сказалі пра паэзію М.Танка, а зараз давайце ўзгадаем некаторыя звесткі з жыцця і творчасці паэта. (Адзін вучань атрымаў папярэдняе дамашняе заданне – падрыхтаваць вуснае паведамленне пра М.Танка). Пакуль вучань расказвае пра паэта, астатнія звяртаюць увагу на экран- там прапануецца відэаролік пра жыццё і творчасць паэта.



10. Работа па групах

Праверка выкананых заданняў

Вывад: вы навучыліся вызначаць граматычныя катэгорыі, спражэнне, утвараць дзеяслоўныя формы, рабіць марфалагічны разбор дзеясловаў.

11.Заданні

- Выконваючы заданнеі па групах, у вас была магчымасць паказаць, як вы працуеце ў камандзе, вы маглі дапамагчы суседзям або самі папрасіць дапамогі. Зараз жа вы будзеце працаваць самастойна, выконваючы заданні.Вучань сам выбірае тое заданне, якое выканаць па сілах.

Праверка

Вывад: вы паказалі, што ўмееце знаходзіць дзеясловы ў тэксце,вызначаць іх граматычныя катэгорыі, сінтаксічную функцыю, утвараць дзеяслоўныя формы і рабіць марфалагічны разбор.

12. Творчая работа

А) Перад тым, як выканаць наступную творчую работу, вам спачатку трэба праслухаць верш “Паэзія” ў выкананні самога аўтара. (Увага на экран)

Б) Стварэнне ўласных тэкстаў, у якіх трэба апісаць свае ўражанні ад верша, ад паэзіі М.Танка. Пры гэтым трэба выкарыстоўваць дзеясловы розных граматычных катэгорый.

Праверка


Вывад: вы паказалі, што ўмееце ствараць уласныя тэксты, дакладна і правільна ўжываць у іх дзеясловы розных граматычных катэгорый.

ІV Падвядзенне вынікаў ўрока

(Звяртанне да пастаўленай мэты)

V Рэфлексія

Кожнай групе прапануецца мішэнь. Кожны вучань ацэньвае сваю дзейнасць на ўроку, узровень засваення матэрыялу

VI Дамашняе заданне

Скласці невялікі водгук “Мой любімы верш М.Танка”

VII Выстаўленне і каменціраванне адзнак





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка