Дзеяслоў і яго формы




Дата канвертавання25.12.2016
Памер33.69 Kb.
Заданні па тэме “Дзеяслоў і яго формы”

  1. Тэст.Адзначце патрэбнае сцвярджэнне.

Дзеепрыметнік абазначае:

  1. Дзеянне або стан прадмета;

  2. Прымету прадмета;

  3. Прымету прадмета паводле дзеяння.

Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, захоўваюць:

  1. Значэнне дзеяння;

  2. Значэнне прыметы;

  3. Зваротнасць / незваротнасць;

  4. Трыванне (закончанае і незакончанае);

  5. Час (будучы, цяперашні, прошлы);

  6. Стан (залежны і незалежны);

  7. У сказе выконваюць ролю выказніка.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі:

  1. Адказваюць на пытанні які? якая? якое? якія?

  2. Змяняюцца па родах, ліках і склонах;

  3. Маюць два спражэнні;

  4. У сказе выконваюць ролю азначэння;

  5. У сказе выконваюць ролю акалічнасці.



  1. Работа з прыказкамі.

Прачытайце прыказкі. Вызначце дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі. Звярніце ўвагу на правапіс дзеепрыметніка з не (ня).

  1. Хлеб, чужым нажом кроены, нясмачны. 2. Абяцанага тры гады чакаюць. 3. Доранаму каню ў зубы не глядзяць. 4. За аднаго бітага двух нябітых даюць. 5. Пад ляжачы камень вада не цячэ. 6. Адрэзанай лусты не прыклеіш.

Вызначце, як вымаўляецца зычны гук, абазначаны выдзелнай літарай у слове “хлеб”. У якой частцы слова ён стаіць? Што трэба зрабіць, каб не памыліцца ў напісанні?

Вызначце прыстаўку ў слове адрэзаны. Параўнайце правапіс гэтай прыстаўкі ў беларускай і рускай мовах.

Знайдзіце і назавіце словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі – ужываецца зацвярдзелы гук Ц.


  1. Самастойная работа.

Выпішыце са сказаў спачатку словазлучэнні з дзеепрыметнікамі, потым – з прыметнікам і дзеясловам. Абазначце галоўнае слова. Растлумачце, як вы адрозніваеце дзеепрыметнікі ад прыметнікаў і дзеясловаў.

Восем хат вёскі Сінегаў шасталі на ветры раскудлачанымі грэблямі саламяных стрэх. Пахілага дрэва вецер не ломіць. У хаце я застаў ціхую ўстрывожанасць і непакой напалоханых вайною людзей: чацвёра дзяцей і жанчына – гаспадыня і маці – прыгожая гарадзенская сялянка. Мы папраўляем салому, пацёртую ранейшымі вайсковымі начлежнікамі, кладзём пад галовы ўсю сваю салдацкую маёмасць… За мастком – балота, парослае аерам, асакой. Тонкай ніткай цягнецца праз балота сцяжынка, вымашчаная лазою.

Растлумачце правапіс выдзеленых літар.


  1. Работа са сказамі.

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце выбар галоснай у канчатках дзеепрыметнікаў і прыметнікаў.

Маракі селі пагорку, заросл.. вераскам і воўч.. ягадамі. Лёгк.. коні нашых вояў праскочылі балота, а вось крыжацкія, закут.. ў жалеза, адразу ж загрузлі, праваліліся. Некаторыя, пярэдн.., па самыя вушы. Прасторн.., нов.. тэраса дачы была вельмі ярка асветлен.. лямпай і чатырма кандэлябрамі, расстаўлен.. на доўг.. чайн.. стале. Атрэсен.. яблыкі і грушы насыпаны былі ў сенцах каля сцен і пахлі на ўсе сенцы і хату.



  1. Работа са словам.

Складзіце словазлучэнні “дзеепрыметнік+назоўнік” з наступных слоў:

Скошаная шампунь

Пасівелыя трава

Пахучы валасы

Парваны возера

Замерзлае цюль



  1. Работа з дэфармаванымі сказамі.

Спішыце, рашаючы пунктуацыйныя задачы. Напішыце не (ня) разам або асобна. Растлумачце, што бярэцца пад увагу пры напісанні не (ня) з дзеепрыметнікам.

Пахлі загарэлыя вінёўкі і (не)даспелыя бэры. (Не)кручаны (–) не рэмень, (не)вучаны (–) не чалавек. Гэта была (не)выдуманая, а сапраўдная гісторыя, расказаная дзецям настаўнікам.Дождж шамацеў у (не)кранутых яшчэ агнём восені лісцях дубоў, сыпаўся, як пясок, па шыферным даху. Як многа яшчэ цікавага (,) (ня)зведанага! (Ня)прошаны – (не)дзякаваны. (Ня)прошанаму госцю лыжкі няма. Рагойшу (не)падтрымалі:артыкулы (не)апублікаваны, няма пра што гаварыць!



  1. Пераклад

Осмелевшая толпа

Красиво одетая девушка

Постаревший сосед

Из книги, прочитанной мной

Бельё, сохнущее в сенях

Богатство, не покупаемое ни за какие деньги







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка