Дзве калядкі Тры караблі




Дата канвертавання11.04.2017
Памер17.35 Kb.
Дзве калядкі
Тры караблі

(I saw three ships)



Ангельская калядка
Мы бачылі тры караблі

У дзень Раства, у дзень Раства,

Мы бачылі тры караблі

У дзень Раства на світанні.


Хто быў на гэтых караблях

У дзень Раства, у дзень Раства,

Хто быў на гэтых караблях

У дзень Раства на світанні?


Марыя Панна й Сын яе,

У дзень Раства, у дзень Раства,

Марыя Панна й Сын яе,

У дзень Раства на світанні.


Куды, скажы, плылі яны

У дзень Раства, у дзень Раства,

Куды, скажы, плылі яны

У дзень Раства на світанні?


Яны спяшалі ў Віфлеем

У дзень Раства, у дзень Раства,

Яны спяшалі ў Віфлеем

У дзень Раства на світанні.


Хай у званы па свеце б'юць

У дзень Раства, у дзень Раства,

Хай у званы па свеце б'юць

У дзень Раства на світанні.


Анёлы з неба хай пяюць

У дзень Раства, у дзень Раства,

Анёлы з неба хай пяюць

У дзень Раства на світанні.


І з імі людзі хай пяюць

У дзень Раства, у дзень Раства,

І з імі людзі хай пяюць

У дзень Раства на світанні.


І будзе з намі весялосць

У дзень Раства, у дзень Раства,

І будзе з намі весялосць

У дзень Раства на світанні!


Відэа на Youtube: https://www.youtube.com/watch?v=BXtBm5B2y2E
пераклад з ангельскай — Антон Францішак Брыль

Мы цябе вітаем...

(Nu zijt wellekome)



Нідэрландская калядка (пратэстанцкая версія)
Мы цябе вітаем, дарагі Ўладар.

Прыйшоў да нас ты з высяў, ад самых хмар.

Мы цябе вітаем, ты нябёсаў светлы дар.

Ты сышоў аднойчы на наш зямны абшар.


Славім Цябе!
А над пастухамі новы спеў лунаў,

Што Збаўца нарадзіўся, ніхто не знаў.

Каб Яго пабачыць, разам крочце ў Віфлеем.

Сёння мы Ісусу ізноў хвалу пяем.


Славім Цябе!
Мудрацы з Усходу праз пяскі й вятры

Прынеслі Немаўлятку свае дары:

Міру, ладан, золата ціхмяна аддалі

Хлопчыку-Ісусу — Збаўцу ўсёй зямлі.


Славім Цябе!
Відэа на Youtube: https://www.youtube.com/watch?v=qsQzWtWgmQc
пераклад з нідэрландскай — Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская

© Антон Францішак Брыль, пераклад, 2015



© Кацярына Маціеўская, пераклад, 2015

© Ганна Янкута, пераклад, 2015


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка