Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мачульская базавая школа” Метадычны праект у вобласці фальклору “Легенды і паданні вёскі Мачуль” Кашэўскі Фёдар Іванавіч




Дата канвертавання30.04.2017
Памер445 b.


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мачульская базавая школа” Метадычны праект у вобласці фальклору “Легенды і паданні вёскі Мачуль” Кашэўскі Фёдар Іванавіч


Продкі Тут прашчуры мае жылі І з-за зямлі прымалі здзекі, І паміралі на раллі: З зямлёй радніліся навекі. Тут прадзедаў маіх сляды Зацягвае нябыт-балота, Тут праляталі іхнія гады З нязменнай спадарожніцай – работай. Тут прашчураў маіх зямля, Іх лёсы тут пагост хавае. Ды ведаю: ад моцнага камля Галіна за галінай адрастае. Г. Бабарыка



У кожнага народа, як і ў кожнага чалавека, ёсць дзяцінства і ёсць сталасць. Пачэсны абавязак кожнага чалавека – ведаць народную культуру, карані сваёй існасці, берагчы яе як каштоўную спадчыну, захоўваючы код свайго роду-племені, нацыянальнай прыналежнасці. Міфалогія – дзяцінства народа і чалавецтва. Дзяцінства заўсёды вабіць дарослага сваёй наіўнай паэтычнасцю. Але нельга пастаянна заставацца дзіцём. Таму і нашы продкі-славяне ў 988 годзе прынялі хрысціянства. Пры гэтым іх міфалогія амаль цалкам “перацякала” ў фальклор. Можна сказаць, што наш народ ажно да ХХ стагоддзя заставаўся ў значнай ступені двуверным: міфалогія, якую назвалі язычніцтвам і хрысціянства сплавіліся паміж сабой. Адным з найбольш цікавых формаў народнай творчасці з’яўляюцца легенды і паданні. Да паданняў адносяць вусныя апавяданні пра рэальных асоб і сапраўдныя падзеі, пра населенныя пункты, пэўныя мясцовасці.



І. Гісторыя в. Мачуль

Першыя звесткі пра вёску Мачуль мы знаходзім у дзяржаўным архіве. Ва Указе Вялікага князя Літоўскага за 1514 год гаворыцца “Урочышча Мачуле перадаць князям Радзівілам”. Паходжанне назвы вёскі мае два варыянты: першы – уся тэрыторыя вакол вёскі вельмі моцна забалочаная, вёску акружалі самыя дрыгвяністыя балоты на Палессі, мокрыя, другі – мочул, гэты глыбокія віры на рэчцы Моўства, дзе мачылі восенню каноплі і лён.
  • Вёска размешчана на беразе невялікай рэчкі Моўства, якая бярэ свой пачатак з Валынскай узвышанасці, і там яна носіць назву Льва, а ў раёне Альман яна дзеліцца на два рукавы, адзін з якіх і даў ёй гэтую назву. За Аздамічамі рэчка ўпадае ў лясную раку Сцвіга, а потым разам яны нясуць свае воды ў раку Прыпяць. Для асваення гэтых земляў радзівілы пачалі пасяляць. З дакументаў вядома, што першым жыхаром вёскі быў нехта Кірэчка. У пару веснавых палявых работ на палі патрбна было плясці на чоўнах. Рака Моўства заўсёды была паўнаводнай, бо ўніз па яе цячэнні стаялі вадзяныя платы, якія падтрымлівалі належны ўзровень вады. Паміж Мачулем і Рамлём знаходзілася непраходнае балота, якое называлася Чарэцяным, ад слова – чарот.



ІІ. Назвы частак вёскі Мачуль

ІІ. Назвы частак вёскі Мачуль

 
  • 1. Сяло ( старая частка)

  • 2. Поле (новая частка вёскі)

  • 3. Доўжыца

 

4. Клімава Ніва ( частка вёскі, пайшла ад жыхара Кліма, у якога было поле (ніва) 5. Заяцель ( знаходзіцца за яцелем, рукавом, які адходзіць ад рэчкі)

Клімава Ніва

ІІІ. Самыя старажытныя пасяленцы вёскі

ІІІ. Самыя старажытныя пасяленцы вёскі
  • Шляхта

    • Дутаў
    • Ляшкевіч-Зяновіч-Альпенскі
    • Шпігановіч
    • Вяшчыцкі
    • Варакса
  • Мужыкі

    • Сядляр
    • Хвясечка
    • Пасюк
    • Адзінокі
    • Новак
    • Круцель
    • Казеня
    • Еўмянчук
    • Вітун
    • Марыніч
    • Кірэчка

 

ІV. Род Кірэчка

ІV. Род Кірэчка

Кірэчка Іосіф (1837 г.н.) быў адзіным сынам у сям’і. у 1857 годзе паўстала пытанне: аднаго з вялікай сям’і кірэчка аддаць на службу ў рэкруты тэрмінам на 25 гадоў. Дзядзькі і страечныя браты Іосіфа вырашылі адправіць яго ў войска і забраць сабе яго зямельны надзел. Дзеля гэтага яны завезлі свайму пану ў в. Рамель кадку мёду і той даў сваю згоду. На другую ноч памешчык са сваімі слугамі, вясковым кавалём, з’явіўся ў вёсцы.

Ноч асенняя, цёмная, дуў халодны, з дажджом вецер. Сям’я была занята звычайнай сялянскай работай. Іосіф пры свеце лучыны плёў лапці, жанчыны пралі, бацька Іосіфа віў вяроўкі. З’яленне пана Гняўчынскага на парозе курной хаты было вялікай нечаканасцю. Але Іосіф здагадаўся пра мэту прыходу пана. Кінуўшы недаплеценыя лапці ў вугал, ён імгненна рвануў да дзвярэй. Спроба пана затрымаць уцекача аказалася марнай. Вырваўся Іосіф із рук панскіх слуг у сенях і на парозе сяней. І толькі слуга, які, які перакрыў шлях уцекачу да рэчкі, паспеў схапіць таго за ногі. Хутка наляцелі астатнія, павязалі Іосіфа вяроўкамі, а каваль закаваў рукі і ногі ў кайданы. Хлопцапасадзілі ў човен, адвезлі ў Рамель, а далей, пад вялікай аховай, у рэкруты “маскалі”. Праўда, праслужыў ён усяго сем гадоў, пасля адмены прыгоннага права быў дэмібілізаваны. Па законах таго часу рэкрут “маскаль” надзяляўся невялікім участкам зямлі, агародам, але ён траціў права на спадчыну бацькоўскага надзелу. Далі Іосіфу невялікі надзел на беразе ракі Моўсва, з яго ён не мог пракарміцца і весці сваю гаспадарку. Бацька Іосіфа прымае рашэнне: аддаць сына ў прымакі ў вёску Хорск, адкуль і пайшлі ў гэтай вёсцы Кірэчкі.

 

Род Ляшкевіч-

Род Ляшкевіч-

Зяновіч-

Альпенскіх

V. Мясцовыя назвы ўрочышч

V. Мясцовыя назвы ўрочышч
  • Пабеднэ

  • Мала Дуброва

  • Конік

  • Громнэ

  • Бабін Барок

  • Верэсткі

  • Высока Града

  • Пагурок

  • Востраў

  • Вайчыцкае

  • Ніва

  • Акапка

  • Боркі

  • Кароўе

  • Ажынскае

  • Дзеткава

  • Капчы

  • Ластавіца

  • Гвозд

  • Жданье

  • Хвойка

  • Вакшэ

  • Ванье

  • Жураўлёва

  • Язвінкі

  • Калоды

 

Урочышча Боркі

Урочышча Боркі

Возера Олешнэ

Возера Олешнэ

Дарога да ўрочышча Востраў

Дарога да ўрочышча Востраў

Возера Ажынскае



Урочышча Вайчыцкае

Урочышча Вайчыцкае




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка