Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №139 г. Мінска" апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці




Дата канвертавання10.03.2018
Памер325.65 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 139 г.Мінска”

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“ ВЫХАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ВУЧНЯЎ

СРОДКАМІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”


Новік Алена Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

8 (029)2560806

Мінск, 2014
Актуальнасць

У апошнія гады цяжэй стала працаваць з падлеткамі і моладдзю, таму што патрэбна пастаянна пераадольваць перашкоды, якія ствараюць нам цынізм, абыякавасць і іншыя адмоўныя якасці. Адукацыйная абмежаванасць дапаўняецца абмежаванасцю культурнай, агрэсіўнымі адносінамі да ўсяго, што выходзіць за межы ўласных уяўленняў аб жыцці. Адбываецца рэзкае паніжэнне каштоўнасцей духоўнай культуры, не прымаецца лепшае з сусветнай і айчыннай культуры.

Нашай дзяржаве вельмі патрэбны не толькі добра падрыхтаваныя
спецыялісты, але і патрыёты сваёй Радзімы, свядомыя грамадзяне. Як
адзначыў Прэзідэнт РБ А. Р. Лукашэнка, «асобая роля ў выхаванні
грамадзянскіх якасцей належыць нацыянальнай сістэме адукацыі… Калі
мы хочам бачыць Беларусь моцнай дзяржавай, якая працвітае, то павінны
перш за ўсё клапаціцца аб ідэалагічным фундаменце беларускага
грамадзянства». Ідэя станаўлення маладога чалавека як грамадзяніна
Айчыны атрымала адлюстраванне ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб
адукацыі, «Аб правах дзяцяці», у Канцэпцыі і Праграме выхавання
вучнёўскай моладзі ў РБ. Прыярытэтнымі задачамі выхавання з’яўляецца
фарміраванне патрыятызму і грамадзянкасці, заснаваных на любві да сваёй
зямлі, мовы, народа, на павазе да гісторыі сваёй Радзімы, яе культуры,
традыцый і звычаяў; развіцце самасвядомасці асобы, яе здольнасці
ўсведамляць сябе прадстаўніком свайго народа, сваёй краіны.
Наша родная беларуская мова такая чыстая, узнёслая і велічная. Як

мала мы, беларусы, ведаем і любім сваю мову і сябе. Зараз востра стаіць

пытанне захаваць беларускую культуру і мову. Таму узнікла неабходнасць

мэтанакіраванай працы па фарміраванні нацыянальнай свядомасці ў

навучэнцаў праз вывучэнне нацыянальнуай культуры як фундаментальнай

духоўнай каштоўнасці народа. .(Вырашэнне адной з кампетэнцый

неабходных сучаснаму індывіду)

Узнікла пытанне ,як я настаўнік беларускай мовы і літаратуры, магу

зрабіць гэта сродкамі прадмета? Як вядома, працэсы навучання і

выхавання ў школе ўзаемазвязаны. Безумоўна, беларусая літаратура

з’яўляецца не толькі прадметам навучання, але і сродкам пазнання,

развіцця і выхавання , а для гэтага. неабходна абудзіць павагу да роднага

слова, працэсу пазнання, імкнення вывучаць сваю культуру і культуру

іншых народаў, захапляцца дзівосным светам прыроды і ахоўваць яго.

І мне, як педагогу, трэба выконваць самую адказную місію на Зямлі

далучаць сваіх выхаванцаў да прыгажосці роднай мовы,

культуры,выхоўваць павагу да гісторыі, традыцый роднага краю.

Мэта дадзенай работы – апісанне сістэмы працы па фарміраванні

нацыянальна свядомай асобы навучэнцаў на ўроках беларускай

літаратуры

Задачы:


  • выявіць эфектыўныя формы, метады і прыёмы патрыятычнага выхавання навучэнцаў;

  • паказаць адукацыйнае асяроддзе, якое забяспечвае фарміраванне ў навучэнцаў сістэмы агульначалавечых каштоўнасцей, разумення ролі сваёй нацыі ў сусветным гістарычным працэсе.

Працягласць працы над вопытам: 2009 – 2014 год.

Апісанне вопыту

Я лічу,што выхаванне нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў эфектыўнае пры наступных умовах:



  • ·творы нацыянальнай літаратуры стануць аб’ектам спецыяльнага вывучэння з улікам каштоўнасна-патрыятычнай характарыстыкі;

  • ·развіцця ў працэсе літаратурна-творчай працы цікавасці навучэнцаў да засваення маральных паняццяў шляхам творчасці і аналізу па творах беларускай літаратуры , якія адлюстроўваюць любоў да роднага краю, народа і прыроды Беларусі;

  • ·выкарыстання ў адукацыйным працэсе найбольш эфектыўных форм, метадаў і сродкаў навучання, якія фарміруюць патрыятычныя пачуцці, перакананні і вопыт эстэтычнай дзейнасці праз творчасць на роднай мове.

  • ·асобасна-арыентаванага характару выхавання, накіраванага на рэалізацыю індывідуальных запытаў навучэнцаў і іх бацькоў.

Можна выказаць меркаванне, што пры захаванні паказаных умоў магчымыя наступныя вынікі:

  • - павышэнне ўзроўню развіцця дзіцяці, яго вучэбнай матывацыі і актыўнай жыццёвай пазіцыі праз сувязь з нацыянальнай беларускай літаратурай і культурай;

  • - фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і паглыбленне пачуцця патрыятызму і гонару за Радзіму праз развіццё эстэтычнага пачуцця ў працэсе авалодання ведамі;

  • - забеспячэнне ўмоў для самавыражэння і развіцця творчага патэнцыялу кожнага навучэнца, павышэння яго грамадскага і асабістага статусу.

  • Метады даследавання:

  • -вывучэнне педагагічнай і метадычнай літаратуры па праблеме даследавання;

  • - назіранне за дзейнасцю навучэнцаў, гутаркі, анкетаванне.

Метадалагічнай асновай вывучэння вопыту з’яўляюцца псіхалагічныя і педагагічныя ідэі аб сутнасці асобы, агульным працэсе яе самавызначэння, ролі ўзроставых і індывідуальных здольнасцей у патрыятычным выхаванні. 
У ходзе работы я спачатку ўважліва вывучыла нарматыўна-метадычныя матэрыялы (палажэнні, загады, канцэпцыі), якія тычацца патрыятычнага выхавання моладзі ў школе, а затым выпрацавала ўласную сістэму метадаў і прыёмаў для ўрокаў беларускай літаратуры, а таксам лічу, што пачынаць неабходна з 5 класа .

Курс беларускай літаратуры 5 класа займае асобае месца як пераходны ад пачатковага этапу навучання (літаратурнае чытанне) да сярэдняга (літаратурнае навучанне), які мае на мэце сфарміраваць у вучняў уяўленне пра літаратуру як чалавеказнаўства і як мастацтва слова, якому уласцівы адметныя спосабы вобразнага адлюстравання жыцця.[5,4]

Як вядома, працэсы навучання і выхавання ў школе ўзаемазвязаны.

Беларуская літаратура з’яўляецца не толькі прадметам навучання, але і сродкам пазнання, развіцця і выхавання. Таму імкнуся абудзіць у сваіх вучняў павагу да роднага слова, працэсу пазнання, жаданне вывучаць сваю культуру і культуру іншых народаў, захапляцца дзівосным светам прыроды і ахоўваць яго.

Заўважыла, што раскрываючы перад дзецьмі мілагучнасць беларускай мовы, яе вобразныя і выразныя сродкі, паказваючы багацце лексікі і фразеалогіі, абуджаю ў вучняў цікавасць да вывучэння роднай мовы, пачуццё глыбокай любові да беларускага слова, а значыць, і да свайго народа — творца і носьбіта гэтай мовы.

Выхаваўчыя задачы на ўроках беларускай літаратуры рэалізую не толькі праз фарміраванне цікавасці да прадмета, але і праз адпаведны дыдактычны матэрыял. Далучаю вучняў да гісторыі, духоўнай культуры свайго народа, яго традыцый і здабыткаў у час працы з літаратурнымі тэкстамі, у якіх расказваецца пра Беларусь і беларусаў,. Атаясамліваючы сябе з гэтай культурай, дзеці фарміруюць свой светапогляд. У школьнікаў выхоўваецца нацыянальная самасвядомасць. Прапаноўваю сваім вучням разнастайныя віды работ з літаратурным творам.

Пры вывучэнні ў 5 классе верша Петруся Броўкі “Калі ласка” імкнуся ў працэсе ўрока даць магчымасць вучням выявіць шматграннасць чалавечых пачуццяў і думак, адчуць гонар за высокія маральныя якасці беларускага нацыянальнага характару:гасціннасць,добразычлівасць,шчодрасць,спагадлівасць.

Нярэдка звяртаюся да ідэй народнай педагогікі , бо народна-педагагічная скарбонка ўтрымлівае надзвычай шырокі спектр маральных рыс і якасцей, якія павінны быць уласцівы кожнай прыстойнай асобе. Ключавыя ж пазіцыі займаюць справядлівасць і чалавекалюбства, на якіх і грунтуецца маральнасць індывіда. Усе формы народнай педагогікі будаваліся і будуюцца на асноватворным пастулаце, які для ўсяго чалавецтва лічыцца залатым правілам маральнасці. З вуснаў беларускага народа ён гучыць так: «Усё,што сабе не міла, другому не зыч» [6,457].

Невыпадкова, што для беларусаў характэрнымі і вызначальнымі рысамі

заўсёды былі добразычлівасць, шчырасць, міласэрнасць, спагадлівасць

(«еж хлеб і людзям дай» [6,89]), схільнасць да спачування, суперажывання

(«бо й ворага ў бядзе шкода» [6,42]), памяркоўнасць, цярплівасць («хто

цярплівы, той шчаслівы» [6,299]), сціпласць,стрыманасць («не той моцны,

хто стрымлівае коней, а той, хто стрымлівае сябе» [1,111]).

Пры правядзенні рэфлексіі прапаную прыгадаць , якія рысы характару беларусаў называліся сення на ўроку, запісаць іх у сшыткі, а больш моцным вучням і падмацаваць прыкладамі.

Адносіны да духоўнай спадчыны свайго народа, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадскую годнасць чалавека. І хоць сталася так, што сёння беларуская мова нячаста гучыць на гарадскіх і нават вясковых вуліцах, на афіцыйных нарадах, у навуковых і навучальных установах, нават школах, большасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь лічыць яе роднай.

Духоўная самабытнасць кожнага народа найлепш выяўляецца ў родным слове. Беларуская мова – адметная форма нашай культуры, якую народ абавязаны шанаваць і аберагаць, каб не адысці ў нябыт.

Развіццё беларускай мовы стала фундаментальнай асновай для ўзнікнення, станаўлення і развіцця нашай нацыі. Выхаванне патрыятызму праз роднае слoва ў Беларусі яшчэ толькі пачынаецца. Адраджэнне беларускай культуры – складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы як галоўнага духоўнага здабытку народа.Мова суправаджае свядомую дзейнасць чалавека на працягу ўсяго жыцця, вось чаму мове вучаць ад нараджэння. Яна выступае як сродак навучання, развіцця і патрыятычнага выхавання асобы. Іншага раўназначнага з мовай па сваіх магчымасцях дыдактычнага сродку педагогіка не мае, паколькі па значэнні яна звязана з чалавекам – носьбітам свядомасці, а свядомасць знаходзіцца ў адзінстве з мовай і маўленнем. [3, 27]

Стан беларускай мовы ў сучасным грамадстве -наш агульны клопат. Таму мая праца накіравана перш за ўсё на тое, каб навучэнцы ў належнай ступені асэнсавалі той факт, што мова не проста этнічная прымета, а асноўны элемент духоўнай культуры, літаратуры, рэлігіі, мастацтва, фальклору. Цётка ў артыкуле “Шануйце роднае слова” пісала:

”Бедны той, хто... не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб,

каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, - гэта любоў да

Бацькаўшчыны,да свайго народа, да роднай мовы...”

Пры правядзенні ўрока-асэнсавання казкі Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”вырашаем наступныя мэты:

спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора, аўтарскай пазіцыі,

маральнай высновы казкі У.Караткевіча, яе гуманістычнага пафасу;

удасканальваць уменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх

паводзін і ўчынкаў;

працаваць над усведамленнем вучнямі свайго месца ў працягу

рода.

Метады: праблемны, пошукава-творчы.






Знішчалі “ўчора” і таму не мелі права на “заўтра”

У.Караткевіч



Праблемнае пытанне: Ці згодны вы, што дабрыня – гэта мужнасць? Каго з

герояў казкі можна назваць мужным?(Дадатак 1)

Акрамя гэтага, на ўроках літаратуры актыўна прымяняю наглядны матэрыял: рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў пры вывучэнні пейзажнай лірыкі, высвятленні ролі пейзажу ў эпічных творах, ілюстрацыі да аповесцей, апавяданняў; партрэты значных асоб у літаратуры і мастацтве, мультымедыйныя прэзентацыі. Выкарыстанне аўдыё- і відэазапісаў дапамагаюць мне развіваць у вучняў не толькі патрыятычныя пачуцці, але і здольнасць бачыць і адчуваць прыгажосць навакольнага свету і чалавечых узаемаадносін

Знаёмства з героямі апавядання Генрыха Далідовіча “Страта” – Стасем і Міцем

”Які ж ён, навічок?”

Мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць

ведаць: стандартны мінімум фактычных звестак дзвюх першых частак апавядання, матэрыял для аналізу вобраза Міці ( дэталёвае апісанне знешнасці, паводзін на ўроках і дома, размовы бацькоў Стася і вяскоўцаў пра Міцеву хваробу);

умець выяўляць сваё стаўленне да Мішы Бокуця, заўважаць адносіны да Мішы іншых герояў апавядання, запоўніць анкету ад імя героя апавядання (гл. заданні выніковага кантролю);

садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;

сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці, спрыяць засваенню паняцця “тактоўнае стаўленне”.

На арганізацыйным этапе ўрока настаўнік знаёміць вучняў з анкетай. (Дадатак 2).

Даволі эфектыўным сродкам патрыятычнага выхавання ў маёй педагагічнай практыцы з’яўляецца выкарыстанне на ўроках літаратуры краязнаўчага матэрыялу. Запамінальнымі з’яўляюцца ўрокі-экскурсіі ў этнаграфічны музей, падарожжы па гісторыка-культурных мясцінах горада.

Выкарыстоўваю на ўроках і завочныя экскурсіі. Найчасцей - пры выучэнні жыцця і творчаці пісьменнікаў (Дадатак 3).

Абавязкова выкарыстоўваю змест мастацкіх твораў для выхавання грамадзяніна, які ведае, што такое Радзіма, адчувае сваю адказнасць за мову, на якой гаворыць, клапоціцца пра інтарэсы Бацькаўшчыны. У кожным класе ёсць тэмы, якія садзейнічаюць выхаванню ў навучэнцаў гатоўнасці актыўна ўдзельнічаць у стваральным працэсе на карысць Радзімы, быць адданым інтарэсам сваёй дзяржавы (Г.Далідовіч “Губаты”: “Без чалавечнасці не будзе вечнасці”, (8 клас); В.Быкаў “Жураўліны крык”: “Вытокі подзвігу і здрады герояў аповесці”, (8 клас); А.Дудараў “Вечар”: Выпрабаванне на чалавечнасць; Мой чаоўны беларускі край”. (Ул.Караткевіч “Бацькаўшчына”), (5 клас); “Памяць мінулай вайны...” (Па апавяданнях І.Чыгрынава), (11 клас);


Заключэнне

Упэўнена, што гісторыю свайго краю павінен ведаць кожны яе грамадзянін. Таму ствараю на ўроках ўмовы, якія садзейнічаюць выхаванню свядомага чалавека-гуманіста і інтэрнацыяналіста, адказнага грамадзяніна, які ведае і паважае гісторыю і культуру свайго народа. Актыўныя метады навучання, творчыя элементы ў маёй педагагічнай практыцы ляжаць у аснове навучання літаратуры. Яны спрыяюць развіццю асобы думаючай, ініцыятыўнай, здатнай на гуманістычнае, эстэтычнае спасціжэнне і ўспрыманне свету.

Аналізуючы вынікі работы па тэме, прыходжу да высновы, што фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і паглыбленне пачуцця патрыятызму і гонару за Радзіму пачынаецца з асэнсавання значнасці і непаўторнасці месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыве, з разумення і спасціжэння роднай мовы і твораў, напісаных на ёй.

І я на практыцы пераканалася, што сістэмная і рознабаковая праца па патрыятычным выхаванні стварае ўмовы для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў, фарміравання духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры школьнікаў, садзейнічае павышэнню матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы, уплывае на фарміраванне грамадска-патрыятычных якасцей. Таму і надалей планую выкарыстоўваць у сваёй рабоце метады і прыёмы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне.

У якасці рэкамендацый настаўнікам, якіх зацікавіць дадзены вопыт, прапаную ўключаць у змест урока тэксты патрыятычнага зместу. Пачынаць работу неабходна з 5 класа, паступова фарміруючы ў вучняў уменне вызначаць выхаваўчыя аспекты тэкстаў падчас дзейнасці на занятках і пры падрыхтоўцы дамашняга задання, стымулюючы тым самым жаданне дакрануцца да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй радзімы. Актыўна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе ТСН, вочныя і завочныя экскурсіі. І яшчэ важна, каб кожны ўрок далучаў вучняў да непаўторнасці беларускага слова, роднай мовы.

Дадатак 1



Урок-асэнсаванне казкі У.Караткевіча “Нямоглы бацька”

Мэты: спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора, аўтарскай пазіцыі,

маральнай высновы казкі У.Караткевіча, яе гуманістычнага пафасу;

удасканальваць уменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх

паводзін і ўчынкаў;

працаваць над усвадамленнем вучнямі свайго месца ў працягу

пакаленняў рода.

Метады: праблемны, пошукава-творчы.






Знішчалі “ўчора” і таму не мелі права на “заўтра”

У.Караткевіч



Праблемнае пытанне: Ці згодны вы, што дабрыня – гэта мужнасць? Каго з

герояў казкі можна назваць мужным?



Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

(настаўнік аб’яўляе тэму, задачы ўрока).

II. Літаратуразнаўчая размінка.

(мэта – паўтарыць тэарэтычны матэрыял, што будзе выкарыстоўвацца пры

аналізе казкі)



  1. Літаратурны конкурс. Што з’яўляецца лішніму запісаным радку? Чаму?

1) Ля вогнішч начлежных (М.Танк)

2) Крыніца (Я.Колас)

3) Чужое багацце (Г.Марчук)

4) Залаты птах

5) Нямоглы бацька (У.Караткевіч)

- Чым адрозніваецца літаратурная казка ад народнай?



2. Крыжаванка. Разгадайце крыжаванку.













к

а

з

к

а













п

р

ы

м

а

ў

к

а













п

р

ы

к

а

з

к

а

ф

а

л

ь

к

л

о

р
















л

е

г

е

н

д

а









  1. Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі вывдумкі і фантазіі. (Казка)

  2. Трапнае выслоўе, якре дае вобразеую ацэнку падзеям, учынкам, чалавечым якасцям. (Прымаўка)

  3. Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам. (Прыказка)

  4. Вусная народная творчасць. (Фальклор)

  5. Фальклорнае фантастычнае апавяданне, звязанае з гістарычнымі падзеямі. (Легенда)

  • Якое слова вы атрымалі ў вертыкальным слупку? (Закон)

  • Што ёсць закон? Як вы разумееце сэнс гэтага слова?

(Закон – агульнапрыняты звычай, абавязковае правіла, якое павінна выконвацца ўсімі).

Аналіз казкі.

III. Асноўная частка.


  • Вакол якіх персанажаў твора разгортваюцца падзеі? (Бацька, Гнат, Пятро)

  • Расстаўце герояў па вуглах фігуры.



Бацька

Закон

Гнат Пятро



  • Што стала прычынай спрэчкі паміж героямі? (Закон)

Настаўнік. Так, Закон выпрабоўваў герояў. Да чаго ён абавязваў?

  • Як адносіліся да людзей, якія трымаліся Закона, да людзей, хто не трымаўся Закона?

  • Якія эпітэты характарызуюць Закон? (Паганы, дзікі, нялюдскі, жорсткі)

  • Да чаго ж абавязваў Закон Пятра?

  • Хто напомніў пра Закон Пятру? Зачытайце.

  • Як аднёсся Пятро да напамінку пра Закон?. Зачытайце.

  • Ці мог Пятро абысці Закон? Чаму?

  • Як развітваецца бацька з сынам? Зачытайце.

  • Калі Пятро вёз бацьку ў лес па вёсцы, як адносіліся да іх сустрэчныя людзі? А Гнат? Зачытайце.

  • Ці аставіў Пятро бацьку ў лесе?

  • Што здарылася ў той год, калі Пятро пераступіў Закон? Зачытайце (стар.94).

  • Чаму навучыў бацька Пятра?

  • Каму не спадабалася парада?

  • Выпрабаванні не закончыліся. Што здарылася?

  • Як змагаліся з Веліканам?

  • Якую параду даў бацька?

  • Як аднёсся да гэтай парады Гнат?

  • Што здарылася з Веліканам?

  • Чым жа незадаволены Гнат? Зачытайце (стар.98).

  • Як жа апраўдаўся Пятро? Зачытайце (стар.98).

  • Як павёў сябе Гнат?

  • Хто ўмяшаўся ў размову? Зачытайце (стар.99).

  • Як жа аднёсся Гнат да таго, што Закон знішчылі?

  • Якое рашэнне прынялі людзі?

IV. Асэнсаванне назхвы ўрока.

  • Паглядзіце на назву ўрока. Што такое талент?

  • Падбярыце антонім да слова светлы.

  • Падбярыце сінонімы да слоў светлы, цёмны.



Светлы

Талент

Цёмны

добры

дар

прагны

спагадлівы

здольнасць

бязлітасны

шчыры

уменне

чэрствы

чулы




бяздумны

смелы




жорсткі

сардэчны




злосны

мужны









  • Назавіце тыя якасці, якія, на вашу думку, характэрны для двух розных тыпаў людзей – “светлага” і “цёмнага” – як антыподаў.

  • Хто з герояў казкі з’яўляецца носьбітам светлага таленту, а хто цёмнана? Чаму?

  • Ці згодны вы, што самы светлы талент – дабрата?

V. Вызначэнне тэмы і ідэі твора.

1. Запіс на дошцы.

1) Бацькоў шануй – старых паважай.

2) Як ты шануеш бацькоў, так цябе будуць шанаваць твае дзеці.

3) Шануй бацьку і родную матку.

4) На чужой старане і сонца не так свеціць.

5) Добрыя дзеці бацьку і маці – апора ў хаце.

- Прачытайце выслоўі. Што аб’ядноўвае іх? Якое “лішняе”? Чаму?

Якая тэма казкі?


  1. Запіс на дошцы.

    1. “Шануйце дабрыню, хай і слабую”.

    2. “Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую”.

    3. “Насіце на руках бацькоў...”

  • Зачытайце радкі з тэксту. У якіх радках, на вашу думку, рэалізавана ідэя твора?

VI. Абарона эпіграфа.

  • Звярніце ўвагу на эпіграф. Што значыць “учора” і “заўтра”?

VII. Дамашняе заданне. Падрыхтаваць пераказ ключавых эпізодаў казкі.

VIII. Рэфлексія.



  • Ці спадабалася вам такая форма абмеркавання твора?

  • Які момант усхваляваў, зацікавіў больш за ўсё?

IX. Заключнае слова настаўніка.

- Мне хацелася б, каб гэты ўрок не прайшоў для вас бясследна, каб яго вынікам сталі не толькі добрыя адзнакі. Каб запаліў ён у вашых сэрцах агеньчык дабрыні, спагады, які і далей будзе асвятляць ваш шлях і саграваць тых, хто побач з вамі. Засланяйце ж гэты агеньчык ад нягод. Памятайце, што добры чалавек не той, хто ўмее рабіць дабро, а той, хто не ўмее рабіць зла.



Дадатак 2

Знаёмства з героямі апавядання Генрыха Далідовіча “Страта” – Стасем і Міцем

Які ж ён, навічок?”

Мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць

ведаць: стандартны мінімум фактычных звестак дзвюх першых частак апавядання, матэрыял для аналізу вобраза Міці ( дэталёвае апісанне знешнасці, паводзін на ўроках і дома, размовы бацькоў Стася і вяскоўцаў пра Міцеву хваробу);

умець выяўляць сваё стаўленне да Мішы Бокуця, заўважаць адносіны да Мішы іншых герояў апавядання, запоўніць анкету ад імя героя апавядання (гл. заданні выніковага кантролю);

садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;

сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці, спрыяць засваенню паняцця “тактоўнае стаўленне”.

На арганізацыйным этапе ўрока настаўнік знаёміць вучняў з анкетай.

Анкета

1. Імя…………………………………………………….



2.Узрост……………………………………………….

3.Мой знешні выгляд …………………………

4. На ўроках я ……………………………………

5. Я люблю пасля ўрокаў…………………………………..

6. Бацькі аднакласнікаў гавораць пра мяне.

7 – 8 Аднакласнікі думаюць, што я………………………

бо я………………………………………………..Але гэта не так.

9-10.На самай справе я………………………………………….

Выкарыстоўваючы прыём “Мяч”, (настаўнік адвольна кідае мяч некаму з вучняў з указаннем нумара пытання анкеты, на якое трэба адказаць. Пасля адказу на пытанне вучань кідае мяч наступнаму іграку, называючы нумар пытання адказ на якое хацеў бы пачуць)

Далей настаўнік праводзіць навучальны дыялог:

На якія пытанні было лёгка адказваць? Чаму?

На якія складана? Чаму?

У ходзе гутаркі высвятляецца, што прасцей адказаць на пытанне, адказ на якое ляжыць “на вачах”: яго можна ўбачыць,пра яго можна прачытаць. Складаней адказаць на пытанне (7,8,9,10), бо адказ на яго трэба “расчытаць”, здагадацца па нейкіх прыкметах, дэталях.
На матывацыйным этапе ўрока настаўнік прапануе вучням запоўніць анкету ад імя героя апавядання – Міці Бокуця.
- Скажыце, калі гэта нам удасца? (Мяркуецца, што дзеці назавуць неабходную інфармацыю, якую трэба знайсці ў тэксце ў гатовым выглядзе ( узрост, знешні выгляд, паводзіны на ўроках, пасля ўрокаў) і інфармацыю, пра якую трэба здагадацца па паводзінах аднакласнікаў, па развагах героя)

Абавязковым з’яўляецца агучванне крытэрыяў паспяховасці на ўроку :

- Заўважце, што нумары пытанняў анкеты супадаюць з баламі адзнакі , якую вы можаце атрымаць за ўрок.

Эфектыўнаму засваенню зместу мастацкага твора на асноўным этапе ўрока спрыяе граматна арганізаваная групавая работа. (Эфектыўнасць – здольнасць выканаць неабходны аб’ём працы)

Прыём “Карэспандэнт” (5 хвілін)

Настаўнік просіць вучняў уважліва прачытаць пачатак апавядання . Кожнаму ўдзельніку групы (мэтазгодна арганізаваць работу ў трох групах) прачытаць адзін абзац. Пакуль вучні чытаюць, настаўнік праводзіць інструктаж з карэспандэнтамі (можна прапанаваць ролю карэспандэнтаў вучняў з нізкімі чытацкімі ўменнямі).Карэспандэнтам неабходна знайсці адказы на пытанні (гл. ніжэй), падрабязна распытаўшы прадстаўнікоў груп.На заключным этапе работы карэспандэнты прадстаўляюць адказы на пытанні, карэкціруючы і дапаўняючы адзін адно.


Пытанні для карэспандэнтаў:

У якім класе вучыліся Міця і Стась?

У што былі апрануты янкавінскія дзеці і Стась?

У што быў апрануты Міця, калі першы раз ішоў у школу?

Якога колеру у Міці быў шалік?

Міця ішоў у школу з ранцам ці з партфелем?

Міця насіў акуляры?

Што незвычайнага было ў абліччы Міці, чаго Стась раней не бачыў ні ў кога?

Неад’емнай часткай такога ўрока – адваротная сувязь.

Звярніце ўвагу на пытанні анкеты. На якія б мы маглі адказаць? На якія не можам, пра што трэба даведацца?


Арганізацыя дыскусіі “4 куты” спрыяе развіццю ўмення інтэрпрэтацыі тэксту.

Незразумелым для аднакласнікаў Міці стала яго нежаданне гуляць у футбол.

Вучням прапануецца аргументаваць тэкстам наступныя меркаванні:

У яго іншыя захапленні

-Лепей трэніраваць мазгі
- Так паводзяць тыя, хто дрэнна гуляе

Ёсць іншыя прычыны

Для выканання задання настаўнік выдае вучням тэкставыя апоры (старонкі тэксту ці вытрымкі з тэксту) Пасля аргументацыі мяркуецца, што вучням удасца зразумець, прыняць, хаця б адну з прычын неадэкватнага, памылковага ўспрыняцця навічка Мішы Бокуця пяцікласнікамі янавіцкай школы і ўбачыць сапраўдную прычыну такіх паводзін Міці.

У якасці дамашняга задання на такім уроку можна прапанаваць наступнае:

Каму ўдалося адказаць на ўсе пытанні анкеты, чытаеце апавяданне да канца.

Частковае запаўненне:

скласці падрабязны план с.70-78 ці

падрыхтаваць адказы на пытанні анкеты.


Верш Пімена Панчанкі “Сармацкае кадзіла”

Адукацыйная мэта ўрока: выпрацоўваць навыкі аналізу паэтычнага

твора, пашыраць слоўнікавы запас вучняў, працягваць работу над

выразным чытаннем верша.

Выхаваўчая мэта: данесці да вучняў ідэю адказнасці кожнага чалавека

перад прыродай праз суперажыванне з літаратурным героем.



Абсталяванне: Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь, выстава літаратуры

аб прыродзе, выстава малюнкаў дзяце “Мае любімыя кветкі”



Эпіграф:
Прырода на дзіва праўдзіва –
Ці вые, ці хмельна пяе.
На свет яна нас нарадзіла,
А мы забіваем яе.
(П. Панчанка)


Ход урока:

І. Аргмомант

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Зачытваецца эпіграф да ўрока


  • Ці часта мы з вамі задумваемся над пытаннем: Што такое прырода? Напэўна, не. Але настаў ужо той час, калі кожны з нас павінен па-сапраўднаму паразважаць над гэтым пытаннем, бо ўсё часцей і часцей можна ўбачыць, як чарсцвеюць душы ў адносінах да маці прыроды.

  • Давайце паразважаем, якое месца ў нашым жыцці займаюць кветкі? (разважанні дзяцей)

Хто мае ў руках кветкі,

Дрэннае зрабіць не можа.

У. Салаухін

- На зямлі безліч розных кветак. Якія кветкі любіце вы? Напрыклад, я

люблю...

- Ці любіце вы збіраць букеты з палявых кветак?

- Ці ўсе палявыя кветкі можна зрываць? Чаму не ўсе?

Каб захаваць, зберагчы многія віды флоры* і фауны* была створана

Чырвоная кніга*.


  • Што вы ведаеце пра Чырвоную кнігу?

(Праца з тлумачальным слоўнікам)

Непасрэднае дачыненне да гэтай кнігі мае верш П. Панчанкі “Сармацкае кадзіла”*, з якім мы сёння пазнаёмімся.

Выразнае чытанне верша настаўнікам.


  • Якія пачуцці перажывае герой верша? (На дошцы: абурэнне,

расчараванне, радасць, усхваляванасць, захапленне, нянавісць,

крыўда, гнеў, горыч, смутак).

(Праца з незразумелымі словамі)

- Як вы дуаеце, што прымусіла П.Панчанку напісаць верш “Сармацкае

кадзіла”?

- П.Панчанка піша: “Як збяднеў у нас зялёны свет”. Хто вінаваты ў тым

што прырода кожны год страчвае сваё багацце? Зачытайце радкі з верша. (Сарматы*)

- Як вы разумееце радкі:

Кветкі ў лесе ёсць,

Але не тыя:

Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе

- Назавіце тыя расліны, што згадваюцца ў вершы і занесены ў Чырвоную кнігу?

(На дошцы: “Старонка з Чырвонай кнігі” праца з белуруска – рускім слоўнікам)

Эпіграф: “Чырвоная кніга – гэта дакумент сумлення чалавека. Кожная нацыя перад усім светам нясе адказнасць за скарбы сваёй прыроды.”

Акуль і як, на вашу думку, узніклі назвы раслін, згаданых у вершы? (работа са слоўнікам: сарматы, кадзіла)


  • З КАЗАК БАБУЛІ ЮСТЫНЫ

Калісьці нашы продкі верылі, што паходзяць ад сарматаў – старажытнага ваяўнічага племені. Асабліва шляхціцы любілі называчь сябе нашчадкамі сармацкай “залатой вольніцы”. І ў нашай весцы жыла калісьці сямья шляхціца Гарэшкаў, з тых, каго называлі лапцюжнай шляхтай. Хадзілі ў той самай апратцы, што і мужыкі, гэтак жа ўраблялі свой надзел зямлі і не заўседы мелі кавалак сала да хлеба. Затое, нават аручы зямлю, стары Гарэшка меў пры баку свой шляхецкі меч. А хата ў іх была хоць і небагатая, але “на два канцы” – дзверы пасярэдзіне, ганак з драўлянымі калонамі і навесам. А суседзі-мужыкі мусілі звяртацца да Гарэшкі толькі “пан”. Бо, згодна са старым сармацкім звычаем, у выпадку абразы пан Гарэшка як праўдзівы шляхціц мог любога з іх засячы сваім рыцарскім мячом. І, вядома, на самым бачным месцы ў хаце вісеў слаўны герб Гарэшкаў – з мядзведзем, што стаў на заднія лапы.

Ад усяго слаўнага роду Гарэшкаў засталося толькі трое – стары пан Ладзіслаў, яго жонка Магдуля ды надзея роду – сын, Канстацін Гарэшка. З маленства Кастусіка песцілі ды ўводзілі ў вушы, што ен – самы высакародны, самы разумны, самы прыгожы, самы дужы... І, зразумела, ажэніцца ен не інакш, як з князеўнай, і стане не менш, чым ваяводай або маршалкам. Вядома, гэткае важная асоба не мусіла пэцкаць рукі сялянскай працай – і Кастусік бавіў час, высакародна збіваючы палкай галовы дзядоўніку або седзячы з вудай над рэчкай.

Нарэшце паказаліся ў малодшага Гарэшкі на губе першыя вусы, а жаданая князеўна ўсе не абьяўлялася. Час быў неспакойны, і на нашы землі зноу прыйшлі ворагі. Князь збіраў войска, і пан Ладзіслаў вырашыў, што няма лепшай нагоды для яго сына выявіць сябе, заваяваць славу і княжацкую ласку. Сапраўдны шляхціц – найперш вой! І пан Ладзіслаў урачыста ўручыў іх радавы меч, стары, але востры, як сама смерць.

Вядома, бацькі моцна пакутавалі ад думкі пра расстанне і небяспеку, але шляхецкі гонар – найперш! Канстацін, які вылюднеў на той час на плячыстага і дужага як вол дзецюка, і сам ірваўся ў лепшы, цікавейшы свет, здзяйсняць подзвігі.

Але подзвіг – гэта не ўся ваўна. І не заўседы сапраўдны подзвіг бачны і ацэнены. Беларускім войскам даводзілася цяжка. Адзін за адным палалі мястэчкі і замкі, гінулі князі і простыя воі. Канстанцін Гарэшка бачыў, як смяротна паранены герой падае ў бруд, шэпчучы імя радзімы, а на заўтра пра яго забываюцца. А багацей, які не ўмее трымаць у руцэ меч і не падыходзіць да месца бойкі бліжэй, чым на адлегласть стрэлу, услаўляецца за вялікага воя. Прагнасць і жорсткасць ворага здаваліся безгранічнымі, і некаторыя пачалі страчваць надзею на перамогу... І нават на тое, каб проста –т выжыць. Юны Гарэшка не хаваўся за чужыя спіны падчас бойкі, ен нават некалькі разоў вылучыўся сваей адвагай але, не атрымаўшы жаданых узнагарод,страціў смак да гульні са смерцю, Вайна выявілася цяжкай працай,калі трэба было не толькі ўмець хвацка махаць шабляй, але і цярпець змору, голад і сцюжу, А калі гарматы цэляць ледзь не ў галаву, якая розніца, чые рукі рыюць акопы - шляхецкія або мужыцкія.

І вось пасля асабліва жорсткай бойкі Канстанцін застаўся ляжаць на стапнай чужымі коньмі зямлі. НЕ, ен не загінуў, толькі страціў прытомнасць з-за раны. А калі ачуняў і агледзеўся вакол, то ўбачыў мертвыя целы, крумкачоў і дым. НЕ відаць было за ўсім гэтым маршалкаўскай булавы і закаханай князеўны. Дурноцце...

Канстанцін перавязаў сваю рану, на шчасце, легкую, і рушыў не шукаць свой полк, хоць удалечыні даносіўся гул страшэннй бойкі і крыкі

Аб дапамозе, а скіравауся дадому, туды, дзе яго любілі, дзе ім зауседы захапляліся і дзе ён быу самым лепшім.

Веску, дзе жылі Гарэшкі, таксама не абмінулі заваёунікау. Некалькі разоу жыхары перабіраліся пад ахову замкавых сцен і назіралі з-за іх, як гараць пакінутыя дамы, Але лёс быу літасцівы - і дом Гарэшыкау ацалеу, і самі бацькі. Таму не было мяжы іх радасці, калі пабачылі сына жывым і здаровым.

Моучкі выслухау бацька расповеды Канстанціна пра геройстваы і нягоды, а таксама пра тое, што цяпер няма сэнсу узвязвацца у бойку - войска адступае, узнагарод ніхто нікому не раздае, толькі смерць можна зарабіць, Але гэта не надоуга - як толькі ворагі аслабнуць, а нашы пачнуць перамагаць, як толькі прывядзе магутны князь суседняй дзяржавы дапамогу - тады Канстанцін кінецца у бойку і ухопіць усё, што яму належыць за яго храбрасць. Вось якіммудрым вырас малодшы Гарэшка!

Доуга маучау пан Ладзіслау. Змрочна зірнууён на сына. Хіба у сармацкім звычаі - кідаць сваё войска у цяжкую хвіліну? Хіба шляхціц ваюе не дзеля волі свае зямлі і уласнага гонару , а дзеля узнагарод?

Канстанцін са здзіуленнем усвядоміў, што родныя ім больш не захапляюцца і нават дакараюць. Маці і тая спахмурнела і адышлася ў далекі кут хаты. Што за прымхі? Ці бацькі шкадуюць, што іх адзінага сына не забілі?

І тады стары Гарэшка са скрухай сказаў, што не вырасціў ен рыцара ў сваім доме. Вядома, Канстацін абурыўся і пачаў зноў расказваць пра свае подзвігі ды наракаць на няўдзячнае вайсковае начальства.

Але пан Ладзіслаў рашуча ўзняўся.

- Пойдзем, праверым, ці годна ты захоўваў рыцарскі дух роду! Бяры з сабою меч.

Канстанцін паціснуў плячыма і пайшоў за бацкам. Стары дзівак! Прывёў на могілкі, дзе пахаваныя многія пакаленні Гарэшкаў. Бацька і сын сталі на пагорку, які калісьці таксама быў магілай, і пан Ладзіслаў прамовіў:

- Гэта – святая для нас зямля. Тут спачываюць слаўныя воі і чароўныя дамы. У цябе ў руках – іх спадчына: меч, якім адстойвалі гонар роду твой прадзед, твой дзед, я, твой бацька. На гэтым дзяржальне – цеплыня іх рук, на гэтым лядзе – кроў іх ворагаў. Уваткні ж у гэтую зямлю зброю разам з той славай, якую ты здабыў.

Канстанцін ледзь не рассмяяўся. Але, каб не крыўдзіць бацьку, зрабіў, як той прасіў. Але – вось дзіва! Меч, уторкнуты ў магільны пагорак, пачаў цьмянець, змяняцца... І замест зброі на пагорку пагойдвалася высокая кветка з моцным сцяблом.

- Вось і вырашылася... – з сумам зазначыў пан Ладзіслаў, пакуль ашаломлены Канстанцін, якому адняло мову, спрабаваў намацаць у зямлі сляды зніклага мыча. – Не быць табе, сыне мой, рыцарам. Няма ў цябе цвёрдасці духу сапраўднага воя. Скончыўся слаўны род Гарэшкаў. Так што ідзі, сыне, у кляштар, і змяняй меч на кадзіла.

У кляштар Канстанцін, аднак, не пайшоў – занадта любіў ён сябе і асалоды жыцця. Але і дома не застаўся. І дзе згубіліся ягоныя сляды, не ведае ніхто.

А кветка, у якую ператварыўся стары меч Гарэшкаў, расце і дасюль. І завуць яе – сармацкае кадзіла.

Людміла Рублеўская



ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА:

Мы пасадзім кветку ўсе, усе.

Няхай наша кветка расце.

Вырасці ты, кветка, вось такой вышыні.

Распусціся, кветка, вось такой шырыні.

Што гэта за кветкі?

Можам паказаць:

сіненькі званочак весела звініць,

Мядзведжую цыбулю хоча развесяліць.

Ветраніцу хіліць вецер да зямлі,

Меч- трава ахоўвае свае каласкі.


  • Кожная расліна – унікальны цуд прыроды, кожную трэба беражліва ахоўваць, памятаючы тое, што гэта бясцэнны падарунак нашай зямлі.

  • Знікненне нейкай кветкі, сцвярджае П.Панчанка, робіць чалавека сіратою. Чаму? (работа са словам: сірата)

  • Чаму паэт называе прыроду зялёнай раднёй? ( работа са словам радня) Чалавек – таксама тварэнне прыроды і цесна з ёю звязаны. паміж чалавекам і прыродай, як паміж раднёй, павінны быць сардэчныя, цёплыя, шчырыя адносіны.

  • Зачытайце, як жа паводзіць сябе сучасны чалавек у адносінах да прыроды, як уплывае на яе?

  • Разглядаючы верш “Сармацкае кадзіла”, мы ўяўляем тое, пра што гаворыць аўтар. З дапамогаю якіх мастацкіх сродкаў дасягаецца такі эфект?

  • Да якога віду лірыкі належыць гэты твор?

  • Вызначце тэму і ідэю верша.

  • Верш гучыць у форме закліку. Да чаго заклікае паэт?

  • Давайце самі пачытаем верш і паспрабуем перадаць заклапочанасць і надзею лірычнага героя на тое, каб “расцвіў чаравічок венерын і званочак сіні ў лесе рос”.

На дошцы запісаны эпіграф:
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, -
Тварыць.
(А. Вярцінскі)


  • Мы шмат разважалі і гаварылі аб прыродзе. Скажыце, дык што ж трэба рабіць, каб не загінула наша прыродная спадчына?

  • Прадоўжыце сказ “Каб захаваць жывую прыроду, чалавек павінен...” (выказванне кожнага вучня)

РЭФЛЕКСІЯ:

Ці спадабалася вам працаваць на ўроку?

Што новага вы даведаліся?

4. Дамашняе заданне

выразнае чытанне верша

Паразважаць “Да чаго ў будучыні можа прывесці бяздумная дзейнасць чалавека?”



Спіс літаратуры:

  1. . Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы/склад. Ф. Янкоўскі.—3-е выд.— Мінск,1992.




  1. Жуковіч, М. В. Дыдактычныя мадэлі ўрокаў па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення / М. В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2008. - № 12. – С. 26-35.

  2. Ігнатовіч, В. Г. Развіццё крытычнага мыслення вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В. Г. Ігнатовіч, В. А. Сідаровіч // Беларуская мова і літаратура. – 2011. - № 5. – С. 28-35.

  3. Лазарук, М.А. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: Кн. Для настаўніка: Зб. Артыкулаў / М.А Лазарук. – Мн.: Нар. асвета, 1988. – 127 с.

  4. Праграма па беларускай літаратуры. 2012.

  5. . Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах. Кн.2.—Мінск,1976.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка