Дзяржаўная ўстанова адукацыі




Дата канвертавання24.11.2017
Памер47.17 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Грыцкавіцкі навучальна -педагагічны комплекс

дзіцячы сад - сярэдняя школа »

КАРТАТЭКА ФІЗКУЛЬТМІНУТАК, ГУЛЬНІ, ЗАГАДКІ, ПРЫКАЗКІ АБ ЕЖЫ

Сяргей Алена Вячаславаўна

сярэдняя спецыяльная адукацыя

1 кваліфікацыйная катэгорыя

аг. Грыцкевічы, 2017



ФІЗКУЛЬМІНУТКІ
Хлебаробы зярно сеюць (дзеці ідуць па групе імітыруюць сяўбу зерня)

Мельнікі зярно мелюць (зжымаюць і разжымаюць кулакі)

Пекары хлеб пякуць (пляскі ў далоні, пякуць піражкі)

Шафяры у магазін вязуць (імітыруюць рухі шафёра за рулём)

Прадаўцы хлеб прадаюць (разводзяць рукі ў бакі)
«Купляем прадукты»

Сумку ў рукі мы бяром, (Нахіляюцца і бяруць ўяўную сумку)

У краму дружна мы ідзём. (Крочаць на месцы)

У краме на паліцах

Макароны, цукар і вадзіца(Паднімаюць рукі ўверх і адмоўна качаюцьгалавою)

Смачна пахне тут заўжды, (Паварот галавы направа, затым налева з ўдыхам паветра)

Смачна ежа – хоць куды. (разводзяць рукі ў бакі)
“Мы пасеялі бурак”

Мы пасеялі бурак

Вось – вось так, вось – вось так.

Палівалі мы бурак

Вось – вось так, вось – вось так.

Вырывалі мы бурак

Вось – вось так, вось – вось так.

Што яшчэ цікавіць вас?

Вось – вось так, вось – вось так.

Ладкі,ладкі, ладкі

Мы палолі градкі.

Ад стараннай працы

Выраслі на градцы

Вось такія агуркі,

Вось такія буракі.

А капусты качаны

Вось такой велічыны.

Будзем боршч гатаваць

І гасцей запрашаць!
Да самавару госці прыбягалі, (Дзеці стаяць у крузе, адно дзіця пасярэдзіне)

Дружна кубкі напаўнялі: (Ідуць да сярэдзіны круга, вітаюцца)

Смачны чай у самавары, (Расходзяцца, разводзяць рукі ў бакі))

Ён з рамашкавым адварам. (Ідуць па крузе адзін за адным)



ЗАГАДКІ
Ён духмяны, свежы, смачны,

Кожны дзень яго дамоў

З магазіна мы нясём (Хлеб)
Беленькая бочка,

На ёй – ні сучочка,

Ні абручыка, ні дна,

Хоць бы клёпачка адна! (Яйка)


Белы, як снег,

Салодкі, як мёд. (Цукар)


Гэта белае бяліла

Ўсіх цудоўна напаіла.

І мяне не абміне

Цуд, што пеніцца ў збане.

Вып’ю шмат, хоць не хвалько:

Смачна п’ецца….( малако.)


Круглае, як сонца,

Гарыць пад ім донца;

Зарумянены бачок –

Шух на ручнічок! (Блін).



ПРЫКАЗКІ
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.

На смачны кусочак знойдзецца раточак.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
На галодны зуб усё смачна.

Як зварыш, так і з’ясі.
ГУЛЬНІ
"Разам - асобна»

Узрост: 5-6г.

Мэта: замацаваць ўяўленні аб сумяшчальнасці прадуктаў.

Ход гульні: Дзеці атрымліваюць карткі з малюнкамі. На іх намаляваны прадукты харчавання. Спачатку дзеці рухаюцца (бегаюць, скачуць, ходзяць), на сігнал “1, 2, 3 - пару сабе знайдзі” дзеці становяцца ў пару з тым, у каго намаляваны прадукт сумяшчальны з яго малюнкам. У каго атрымліваецца пара, становяцца на раскладзены на падлозе шнур.



«Што, дзе расце?»

Узрост: 5-6г.

Мэта: замацаваць веды дзяцей пра тое, дзе растуць тыя ці іншыя прадукты харчавання.

Ход гульні: дзеці сядзяць або стаяць паўколам, выхавальнік перад імі. Паказвае па адным малюнку з выявай агародніны, садавіны, хлебных вырабаў, масла, сыру і г.д. Дзеці павінны адгадаць, дзе яны растуць.

Варыянты: «Хто больш раскажа»
Пячэнне хлеба”

Узрост: 5-6г.

Мэта: развіваць уменне рухацца энергічна і выразна.

Ход гульні: дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць карагод. У сярэдзіне стаяць двое - хлопчык і дзяўчынка. Карагод рухаецца, усе спяваюць:

Паскакаў верабей

Ды па сметнічку,

А сабраў верабей

Усю сямеечку,


Мала нас, мала нас

Для пячэння хлеба,

А ўжо нам, а ўжо нам…
Выбіраюць каго - небудзь з круга на сярэдзіну. Потым зноў ідуць карагодам і спяваюць, пакуль не перабяруць амаль усіх. Калі застануцца ў крузе два ўдзельнікі, яны пераходзяць у сярэдзіну, а астатнія зноў утвараюць карагод. Гульня пачынаецца спачатку.
«На кухні»

Узрост: 5-6г.

Мэта: вучыць дзяцей класіфікаваць «прадукты» для падрыхтоўкі ежы.

Дзеці размяркоўваюцца на 3 каманды. Кожная з іх па выбары рыхтуе адну са страў (адбіраюць малюнкі). Хто хутчэй «зварыць» тую ці іншую страву? Потым дзеці мяняюцца месцамі і «вараць» іншыя стравы.


«Зварыш боршч»

Узрост: 5-6г.

Мэта: даць дзецям ўяўленне пра тое, як прыгатаваць суп, замацаваць веды пра агародніну, крупах і г.д.

Ход гульні: дзецям даецца набор малюнкаў з выявай прадуктаў, патрэбных для баршчу. Дзеці па ўказанні выхавацеля вывешваюць на дошку ў пэўнай паслядоўнасці адпаведныя прадукты.



Варыянты: «Зварыце гарохавы суп», «Суп-расольнік», «Чароўная кастрюля», «Што можна прыгатаваць з гэтых прадуктаў" і інш.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка