Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г п. Зэльва




Дата канвертавання08.12.2017
Памер45.9 Kb.
У
Люблю

Беларусь!


станова адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва”
Завочнае падарожжа

па мясцінах, з якімі звязана жыццё

Максіма Багдановіча
“Ізноў пабачыў я сялібы, дзе леты першыя прайшлі…”

Падрыхтавала і правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Л.І.Камякевіч

2011

Завочнае падарожжа па мясцінах, дзе бываў Максім Багдановіч



“Ізноў пабачыў я сялібы, дзе леты першыя прайшлі…” (Слайд 1)

Мэта. Паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы і творчы шлях М.Багдановіча, пра мясціны, якія звязаны з жыццём паэта.

Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску. (Слайды 2,3,4,5,6)

Бацька, Адам Ягоравіч (1862 − 1940), вядомы этнограф, фалькларыст, мовазнавец, скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і працаваў у Мінску (1885 − 1892) загадчыкам 1-га гарадскога пачатковага вучылішча.

Маці, Марыя Апанасаўна (1869 − 1896), настаўніца па адукацыі, вучылася ў Земскай настаўніцкай школе ў Пецярбурзе.

(Слайд 7,8)Летам 1892 года сям’я Багдановічаў пераязджае ў Гародню. Тут побач з маці і братамі Вадзімам і Лёвам прайшлі самыя шчаслівыя гады дзяцінства Максіма.

(Слайд 9,10)У 1896 годзе ва ўзросце 27 гадоў памірае маці, бацьку пераводзяць у Ніжні Ноўгарад, дзе ў 1902 годзе Максім паступае ў першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі.

Матэрыялы газет “Наша Доля” і “Наша Ніва”, з якімі ён знаёміцца падчас вучобы ў гімназіі, значна паўплывалі на фарміраванне яго светапогляду. Ён вывучае беларускую мову і літаратуру. Ідэя нацыянальнага адраджэння Бацькаўшчыны становіцца мэтай і сэнсам яго жыцця.

Творчая дзейнасць Максіма Багдановіча пачалася з публікацыі алегарычнага апавядання “Музыка” (“Наша Ніва”. 1907. № 24. 6 ліп.). У 1908 годзе былі напісаны і апублікаваны першыя вершы “Прыйдзе вясна”, “Над магілай”, у якіх аўтар пазначыў месца напісання: Ніжні Ноўгарад.

(Слайд 11,12)У чэрвені 1908 года сям’я Багдановічаў пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Яраслаўль. Максіма пераводзяць у шосты клас яраслаўскай гімназіі. Вясной 1909 года юнак захварэў на сухоты. Нягледзячы на хваробу, гады вучобы ў гімназіі былі плённымі ў творчасці. Газета “Наша Ніва” перыядычна друкуе вершы, у газеце “Голос” публікуюцца нататкі, рэцэнзіі, фельетоны, крытычныя артыкулы.

У 1909 годзе Адам Ягоравіч адвозіць сына на лячэнне ў Крым. Захапленне паўднёвым краем, новае кола знаёмых, закаханасць − усё гэта паўплывала на рамантычны настрой юнака. Здароўе яго паляпшаецца.

З творамі М.Багдановіча ў 1909 годзе знаёміцца Сяргей Палуян, супрацоўнік газеты Наша Ніва“. Вядомы публіцыст, крытык адыграў значную ролю ў творчым лёсе маладога паэта. Члены рэдкалегіі газеты “Наша Ніва” лічылі вершы М.Багдановіча “дэкадэнскімі”, і яны захоўваліся ў архіве рэдакцыі. С.Палуян настаяў на іх публікацыі пасля пэўнага рэдагавання.

(Слайд 13,14)У 1911 годзе М.Багдановіч заканчвае гімназію і наведвае Вільню. Ён знаёміцца з братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім, Б.І.Эпімах-Шыпілам.

(Слайд 15,16,17)Па прапанове Луцкевічаў паэт жыве ў фальварку Ракуцёўшчына (непадалёк ад Маладзечна, дзе цяпер працуе філіял музея), што належаў іх роднаму дзядзьку В.Лычкоўскаму. Тут ён працуе над цыкламі вершаў “Старая Беларусь”, “Места”, піша вершы, якія складуць цыклы “Згукі Бацькаўшчыны”, “Старая спадчына”, а таксама стварае вершаваныя апавяданні “У вёсцы”, “Вераніка”.

У Вільні ў 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты выходзіць зборнік вершаў “Вянок” (на тытуле пазначаны 1913 год) з прысвячэннем: “Вянок на магілу С.А.Палуяну († 8 красавка 1910 г.)”.

У лісце да беларускай пісьменніцы В.Лявіцкай паэт пісаў: “Недахватаў рожных − гібель, ды кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гг., калі мне было 17 − 20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца” (Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3 т. Мн., 1995. Т. 3. С. 258).

Паводле лістоў у газету “Наша Ніва” М.Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы “Каханне і смерць” і “З чужой глебы” (пераклады). На жаль, гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў “Вянок” і былі апублікаваны пасля смерці паэта.

М.Багдановіч здолеў падняць сапраўдныя “глыбы” у даследаванні гісторыі беларускага пісьменства і закласці “трывалыя асновы нацыянальнага літаратуразнаўства і крытыкі” (М.Мушынскі). Першыя артыкулы “Глыбы і слаі” [1911], “За тры гады” [1913] даследчыкі лічаць пачаткам беларускай прафесійнай крытыкі.

М.Багдановіч стварае “навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ ст.” (“Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця” [1911], “За сто лет” [1911], “Новый период в истории белорусской литературы” [1912], “Белорусское возрождение” [1914]).

У беларускім і расійскім друку перыядычна з’яўляюцца публіцыстычныя артыкулы, у якіх разглядаюцца пытанні гісторыі літаратуры, нацыянальныя і грамадска-палітычныя праблемы (“Новая интеллигенция” [1914], “О гуманизме и неосмотрительности” [1914], “Белорусы” [1915]).

У 1914 годзе М.Багдановіча прымаюць у правадзейныя члены “Всероссийского общества деятелей периодической печати и литературы”.

У 1915 годзе М.Багдановіч зноў едзе на лячэнне ў Крым.

Цяжкая хвароба ўсё часцей прыпыняла творчую працу. Пераадольваючы яе жорсткія праявы, паэт піша паэму “Макісм і Магдалена”, цыкл “На ціхім Дунаі” (вершы беларускага складу) і іншыя творы.

У верасні 1916 года М.Багдановіч заканчвае Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Ён марыць аб выданні новых паэтычных зборнікаў: “Маладзік” або “Красавік”, “Пярсцёнак”, “Шыпшына”, “Полынь-трава”. Але здзейсніць свае творчыя планы М.Багдановіч, на жаль, не паспеў.

Восенню 1916 года ён пераязджае ў Мінск і пачынае працаваць сакратаром у харчовым камітэце мінскай губернскай управы. Жыве на кватэры З.Бядулі, дзе сустракаецца з А.Смолічам, З.Верас, Ядвігіным Ш., А.Паўловічам, У.Галубком… Асяроддзе аднадумцаў натхняе паэта на творчасць і актыўную грамадскую дзейнасць. У гэты перыяд ён піша вершы “Страцім-лебедзь”, “Пагоня”.

У канцы лютага 1917 года М.Багдановіч назаўсёды пакідае Мінск. 25 мая 1917 года ў Ялце ў творчым росквіце абарвалася жыццё таленавітага мастака, які за кароткі час “здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг − стаць побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам першай зоркай на небасхіле нацыянальнай паэзіі, аказацца ў цэнтры літаратурна-грамадскага руху Беларусі пачатку ХХ ст., быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам” (А.Лойка). (Слайд 18)

Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка