Дзяржаўны экзамен вучэбная праграма па спецыяльнасці “Журналістыка




старонка1/3
Дата канвертавання18.11.2017
Памер398.43 Kb.
  1   2   3


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Інстытут журналістыкі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар Беларускага

дзяржаўнага ўніверсітэта

_______________ С. У. Абламейка


___ ______________ 201__г.
Рэгістрацыйны № УД-________/баз. 

ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКЗАМЕН

Вучэбная праграма па спецыяльнасці “Журналістыка (па напрамках)”

(напрамак 1-23 01 08-01 “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”

Мінск


2010

Праграма дзяржаўнага экзамену складзена на аснове тыпавых вучэбных праграм, вучэбных праграм па кафедрах тэлебачання і радыёвяшчання, перыядычнага друку, тэорыі і метадалогіі журналістыкі, стылістыкі літаратурнага рэдагавання, гісторыі журналістыкі, міжнароднай журналістыкі, літаратурна-мастацкай крытыкі, тэхналогій камунікацыі, сацыялогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярждэнння вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі БДУ.

____27.12.2010, пратакол № 4___
Старшыня________В.М.Самусевіч

Зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета БДУ


___________пратакол №________
Старшыня________М.А.Жураўкоў
Тлумачальная запіска
Дзяржаўны экзамен па спецыяльнасці – важны складнік фінальнага этапу вучэбнага працэсу. Асноўная мэта дзяржаўнага экзамену – праверыць, наколькі сістэмна выпуснік засвоіў вучэбную праграму па розных прадметах, ці здольны ён суаднесці веды па спецыяльных дысцыплінах з агульнагуманітарнымі і практычнымі.

Праграма дзяржаўнага экзамену складаецца з двух блокаў.

Першы блок уяўляе сабой творчую справаздачу студэнта за ўвесь перыяд навучання. У Інстытуце журналістыкі практыцы надаецца асаблівая ўвага, справаздачы і матэрыялы практык павінны захоўвацца студэнтам на працягу вучобы, каб напрыканцы скласці агульную творчую справаздачу, якая афармляецца ў асобную папку і зацвярджаецца загадчыкам кафедры і дырэктарам Інстытута.

Другі блок – пытанні па профільных дысцыплінах накірунку спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”, а таксама па тэорыі, гісторыі, сацыялогіі, паліталогіі журналістыкі і іншых агульнапрафесійных дысцыплінах, якія выкладаліся студэнтам гэтай спецыяльнасці.


Спіс пытанняў да дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці “Журналістыка (друкаваныя СМІ)”
І. Творчая справаздача за перыяд навучання (спецыялізацыя, тэматыка, жанры).
ІІ. Пытанні па спецыяльнасці.

  1. Тыпалогія друкаваных СМІ Беларусі.

  2. Прынцыпы арганізацыі работы рэдакцый друкаваных СМІ.

  3. Методыка стварэння журналісцкага твора.

  4. Сацыяльная пазіцыя журналіста.

  5. Функцыі журналістыкі.

  6. Дзейснасць і эфектыўнасць журналістыкі.

  7. Паняцце рэдакцыі СМІ, яе мэты, задачы, структура.

  8. Крыніцы інфармацыі ў працы сучаснага журналіста.

  9. Сенсацыі і чуткі ў прэсе.

  10. Формы падачы навін у сучасных СМІ.

  11. Эвалюцыя інфармацыйных жанраў.

  12. Інтэрв’ю: метад і жанр.

  13. Рэпартаж: ад канстатацыі да аналітыкі.

  14. Аналітычныя жанры. Карэспандэнцыя і артыкул.

  15. Нарыс і замалёўка ў сучаснай прэсе.

  16. Эсэ і эсэісцкі метад.

  17. Факт і аргументацыя ў журналістыцы.

  18. Аўтарскае “я” ў публіцыстычных матэрыялах розных жанраў.

  19. Кампазіцыя журналісцкага твора.

  20. Рэгіянальная прэса ў сучаснай інфармацыйнай прасторы.

  21. Выбар графічнай канцэпцыі газет.

  22. Тэндэнцыі сучаснай газетнай графікі.

  23. Часопісная перыёдыка Беларусі ў сістэме СМІ.

  24. Сацыяльна-бытавая праблематыка ў сучасных СМІ.

  25. Інфармацыйная бяспека дзяржавы ва ўмовах глабалізацыі.

  26. Асноўная масмедыйныя праекты Саюзнай дзяржавы: спецыфіка іх ідэйна-тэматычнага зместу.

  27. Сучасная сістэма сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

  28. Тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай фотажурналістыкі.

  29. Жанравая структура сучаснай фотажурналістыкі.

  30. Жанравыя асаблівасці інтэрнэт-журналістыкі.

  31. Журналістыка як від культуры.

  32. Віды літаратурна-мастацкай крытыкі і прынцыпы аналізу твораў мастацтва.

  33. Сістэма жанраў у сучаснай літаратурна-мастацкай крытыцы.

  34. Задачы і функцыі літаратурна-мастацкай крытыкі.

  35. Спецыялізаваныя беларускія выданні па культуры і мастацтве.

  36. Асаблівасці літаратурна-мастацкай крытыкі ў масавых выданнях.

  37. Пісьменніцкая крытыка: асаблівасці жанру і стылю.

  38. Пытанні нацыянальнай культуры ў СМІ.

  39. Публіцыстычная прырода літаратурна-мастацкай крытыкі.

  40. Пытанні сучаснага беларускага мастацтва і журналістыка.


ІІІ. Пытанні паагульнапрафесійных дысцыплінах.

  1. Журналісцкае расследаванне.

  2. Свабода друку і адказнасць журналіста.

  3. Роля дзяржавы ў фарміраванні інфармацыйнай палітыкі.

  4. Журналістыка як палітычны інстытут грамадства.

  5. Роля і функцыі СМІ ў абароне правоў чалавека.

  6. Псіхалагічны аспект медыяўплыву.

  7. Аўтарскае права ў журналістыцы.

  8. Сацыялагічная культура журналіста.

  9. Палітычны каментарый у прэсе.

  10. Маркетынг перыядычнага друку: ад падпісной кампаніі да карпаратыўнага стылю.

  11. Метад кантэнт-аналізу ў журналісцкай практыцы.

  12. Метады маніпулявання грамадскай думкай у СМІ.

  13. Пытанні эканомікі ў сучаснай прэсе.

  14. Праблемы экалогіі ў сучаснай прэсе.

  15. Першыя перыядычныя выданні на Беларусі.

  16. Выдавецкая дзейнасць беларускіх народнікаў.

  17. Газеты «Наша доля» і «Наша ніва» ў адраджэнскім працэсе.

  18. Беларускі друк у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  19. Друкаваныя СМІ Беларусі ў час перабудовы і дэмакратызацыі грамадскага жыцця (1986-1991 гг.).

  20. Тэндэнцыі развіцця медыятэхналогій у інфармацыйным грамадстве.

  21. Крыніцы інфармацыі ў інтэрнэце. Асноўныя пошукавыя сістэмы.

  22. PR-дзейнасць па сувязях са СМІ.

  23. Прэс-цэнтр, прэс-служба: задачы і функцыі.

  24. Паняцце і сутнасць працэсу камунікацыі.

  25. Сучасная сістэма аўдыявізуальных СМІ Рэспублікі Беларусь.

  26. Асноўныя віды тэлерадыёвяшчання. Іх характарыстыка.

  27. Выяўленча-выразныя сродкі тэле- і радыёжурналістыкі.

  28. Інфармацыйныя жанры тэлерадыёжурналістыкі.

  29. Аналітычныя жанры тэлерадыёжурналістыкі.

  30. Публіцыстычныя жанры тэлерадыёжурналістыкі.

  31. Праблема нарматыўнасці мовы ў СМІ.

  32. Інфармацыйна-камунікатыўная сутнасць рэдагавання матэрыялаў СМІ.

  33. Стылістычная дыферэнцыяцыя моўных сродкаў у СМІ.

  34. Метадалогія сучаснага рэдагавання.

  35. Медыярыторыка. Тыпалогія рытарычнага ідэалу ў СМІ.

  36. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай інфармацыйнай і камунікацыйнай прасторы.

  37. Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы: спецыфіка збору і распаўсюджвання навін.

  38. Замежныя тэорыі друку: агульная характарыстыка.

  39. Асноўныя патокі навін у сучаснай міжнароднай інфармацыйнай прасторы.

  40. Спецыфіка творчай працы журналіста-міжнародніка.



ЗМЕСТ МАТЭРЫЯЛУ
I. Творчая справаздача за перыяд навучання.
Творчая справаздача прадастаўляецца студэнтам на кафедру не пазней чым за тыдзень да здачы дзяржаўнага экзамену.

Асноўныя пытанні па творчай справаздачы: спецыялізацыя, тэматыка, жанры.

Творчая справаздача афармляецца ў асобную папку і зацвярджаецца загадчыкам кафедры і дырэктарам Інстытута журналістыкі БДУ. У творчую справаздачу ўваходзяць матэрыялы (публікацыі) студэнта, якія выйшлі за перыяд яго навучання ў Інстытуце журналістыкі, характарыстыкі з рэдакцый, выдадзеныя падчас практык, справаздачы за кожную практыку.

II. Пытанні па спецыяльнасці.


  1. Тыпалогія друкаваных СМІ Беларусі

Журналістыка як сістэма сродкаў масавай інфармацыі. Асноўныя тыпы газет: рэспубліканскія, рэгіянальныя. Розныя сектары СМІ: дзяржаўная, дзяржаўна-грамадская, прыватная прэса. Традыцыйныя і новыя рэгіянальныя СМІ. Іх месца і інфармацыйны парадак у дэмакратычным, гуманістычна арыентаваным грамадстве.


  1. Прынцыпы арганізацыі работы рэдакцый друкаваных СМІ

Праўдзівасць, калектывізм, комплекснасць, сістэмнасць, асабістая адказнасць, самакрытычнасць, зваротная сувязь з чытачамі, падтрыманне творчага мікраклімату, спалучэнне ўніверсальнасці ведаў. Планаванне работы рэдакцыі. Падрыхтоўка і выпуск нумара газеты.


  1. Методыка стварэння журналісцкага твора

Журналісцкі твор: тэма, задумка, ідэя. Метады збору і апрацоўкі першаснай інфармацыі. Вызначэнне паняцця “метад”. Аналіз і інтэрпрэтацыя атрыманых дадзеных. Факт як аснова журналісцкага твора. Ад асобнага факта да дакументальнага вобраза ў мастацка-публіцыстычных жанрах.


  1. Сацыяльная пазіцыя журналіста

Уяўленні журналіста аб функцыях і выкананне іх у залежнасці ад яго поглядаў на жыццё грамадства. Сацыяльная пазіцыя як сістэма прынцыпаў дзейнасці. Сутнасць і механізм фарміравання прынцыпаў. Роля прынцыпу гуманізму. Гуманістычныя крытэрыі дзейнасці ў СМІ. Прынцыповасць, паслядоўнасць пазіцыі журналіста і формы іх рэалізацыі. Палітычная лінія СМІ і характар адлюстравання з’яў сучаснасці на старонках перыядычных выданняў.


  1. Функцыі журналістыкі

Функцыянальны падыход да журналісцкай дзейнасці. Функцыі журналістыкі як сістэма. Камунікатыўная функцыя. Ідэалагічная функцыя. Журналістыка і грамадская свядомасць, месца і роля СМІ ў фарміраванні кампанентаў грамадскай свядомасці. Культурафарміруючая, рэкламна-даведачная (утылітарная) і рэкрэатыўная функцыі СМІ. Непасрэдна арганізатарская функцыя (журналістыка як “чацвёртая ўлада”).


  1. Дзейснасць і эфектыўнасць журналістыкі

Дзейснасць газетнай публікацыі як мера выніковасці кантрольнай, арганізацыйнай дзейнасці. Арганізацыйныя фактары і метады павышэння дзейснасці друкаванага слова. Прававое рэгуляванне рэакцыі сацыяльных інстытутаў на выступленні СМІ.

Вывучэнне эфектыўнасці ў мэтах аптымізацыі дзейнасці журналістыкі. Аналітычныя службы і формы іх дзейнасці. Крытэрыі эфектыўнасці і метады яе вывучэння. Узаемасувязь дзейснасці і эфектыўнасці.




  1. Паняцце рэдакцыі СМІ, яе мэты, задачы, структура

Агульная характарыстыка сістэмы СМІ Беларусі. Паняцце рэдакцыі СМІ, асноўныя мэты і задачы рэдакцыйнай дзейнасці. Парадак заснавання і рэгістрацыі СМІ, яго далейшай дзейнасці. Статут рэдакцыі і яго спецыфіка. Структура рэдакцыйнага калектыву. Творчы, тэхнічны і камерцыйны напрамкі дзейнасці рэдакцыі. Прынцыпы арганізацыі работы рэдакцыі.


  1. Крыніцы інфармацыі ў працы сучаснага журналіста

Традыцыйныя і нетрадыцыйныя метады збору інфармацыі. Агульная характарыстыка крыніц інфармацыі. Інтэрнэт як крыніца інфармацыі: перавагі і недахопы. Дакладнасць крыніц інфармацыі, неабходнасць праверкі дадзеных. Ахаваная інфармацыя і яе віды. Віды інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду. Правы і абавязкі журналіста пры атрыманні і распаўсюджванні інфармацыі. Адказнасць журналіста за распаўсюджванне інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду.


  1. Сенсацыі і чуткі ў прэсе

Сенсацыя ў журналістыцы: сутнасць, функцыі, віды. Прычыны ўзнікнення чутак, іх мэты. Тыпалогія чутак па інфармацыйных (ступень верагоднасці) і эмацыянальных (рэакцыя, на якую разлічаны чуткі) характарыстыках. Сенсацыйнасць як асноўная характарыстыка матэрыялаў “жоўтай” прэсы.


  1.  Формы падачы навін ў сучасных СМІ

Паняцце навіны і крытэрыі адбору навін: блізкасць да аўдыторыі, пазнавальнасць і своечасовасць, персаніфікацыя, ступень уздзеяння на аўдыторыю, негатыўнасць. Віды навін (гарачыя і звычайныя, каляндарныя, арганізаваныя) і іх змест. Формы падачы матэрыялу, інфатэйнмент як характарыстыка сучаснай прэсы.


  1.  Эвалюцыя інфармацыйных жанраў

Агульная характарыстыка інфармацыйных жанраў: заметкі, інтэрв’ю, рэпартажа, справаздачы. Спецыфіка метаду канстатацыі, канстатацыя факта і слова ў інфармацыйных тэкстах. Узаемапранікненне элементаў аналітыкі ў інфармацыйныя жанры.


  1.  Інтэрв’ю: метад і жанр

Інтэрв’ю як метад збору інфармацыі. Псіхалогія прафесіянальных зносін журналіста. Тыпалогія інтэрв’ю ў журналістыцы: партрэтнае, аналітычнае, падзейнае, біяграфічнае, юбілейнае, палітычнае. Інтэрв’ю-анкета, прэс-апытанне. Сацыялагічныя віды інтэрв’ю. Работа журналіста над тэкстам.


  1. Рэпартаж: ад канстатацыі да аналітыкі

Вытокі станаўлення і тэндэнцыі развіцця жанру. Класіфікацыя сучаснага рэпартажа. Падзейны рэпартаж. Аналітычны (праблемны) рэпартаж. Пазнавальна-тэматычны рэпартаж. Рэпартаж-расследаванне. Катэгорыі часу і прасторы ў рэпартажы. Кампазіцыйна-стылістычныя асаблівасці рэпартажа. Методыка работы над рэпартажам.


  1.  Аналітычныя жанры. Карэспандэнцыя і артыкул

Сінтэтычная прырода сучасных журналісцкіх тэкстаў, узаемапранікненне элементаў розных жанраў. Спецыфіка карэспандэнцыі і яе віды: інфармацыйная, аналітычная. Характарыстыка артыкула і яго віды: тэарэтычны, праблемны, палемічны, перадавы. Знікненне перадавога і палемічнага артыкула ў сучасным друку. Сістэма фактаў і аргументаў, выкарыстанне статыстычнага, лічбавага матэрыялу ў артыкуле.


  1.  Нарыс і замалёўка ў сучаснай прэсе

Спецыфіка мастацка-публіцыстычных жанраў і тэндэнцыі сучаснай мастацкай публіцыстыкі ў беларускай перыёдыцы. Спалучэнне публіцыстычнага, сацыялагічнага і мастацкага; рэпартажнага, вобразнага і аналітычнага пачаткаў у нарысе. Віды нарыса: партрэтны, праблемны, падарожны. Змест і форма замалёўкі. Сродкі вобразнага апісання рэчаіснасці.


  1.  Эсэ і эсэісцкі метад

Традыцыі развіцця эсэ ў заходняй, савецкай, беларускай публіцыстыцы. Эсэ ў літаратуры і перыядычным друку. Творчасць вядомых эсэістаў. Тэндэнцыя эсэізацыі сучаснай журналістыкі. Універсальнасць і сінтэтычная прырода жанру. Віды эсэ. Калумністыка.


  1.  Факт і аргументацыя ў журналістыцы

Факт як аснова журналісцкага твора. Прырода і прызначэнне факта ў журалісцкім творы. Месца факта ў інфармацыйных матэрыялах. Тыпы фактаў (базавыя, дадатковыя; сацыяльна значныя і псіхалагічна значныя і інш.). Прынцыпы работы з фактычным матэрыялам: сістэматызацыя і групіроўка фактаў па розных крытэрыях. Асэнсаванне факта ва ўзаемасувязі з іншымі фактамі.

Аргумент і яго функцыя ў журналісцкім творы. Тэарэтычныя, экспертныя і асабістыя аргументы. Асноўныя правілы аргументацыі ў журналісцкім творы.




  1.  Аўтарскае “я” ў публіцыстычных матэрыялах розных жанраў

Вобраз аўтара ў публіцыстычным творы. Журналіст як выказнік грамадскіх думак, ацэнак, меркаванняў. Праяўленне светапогляднай пазіцыі аўтара ў яго творах. Функцыі аўтарскага “я”.


  1.  Кампазіцыя журналісцкага твора

Элементы журналісцкага твора: загаловак, лід, корпус (асноўны блок). Функцыі і віды загалоўкаў. Прыёмы пабудовы ліда. Кампазіцыйныя асаблівасці тэкстаў розных жанраў: прынцып перакуленай піраміды, храналагічны, драматургічны, аналітычны. Дадатковая інфармацыя (бэкграўнд) і прынцып інфатэйнменту ў падачы матэрыялу ў сучасных СМІ.


  1.  Рэгіянальная прэса ў сучаснай інфармацыйнай прасторы

Тыпалогія рэгіянальных СМІ. Вопыт мясцовых СМІ ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі чалавека. Абласная прэса як фактар духоўнага развіцця. Раённая прэса Беларусі. Міжрэгіянальная прэса. Структурныя змены рэгіянальных СМІ ў перыяд грамадскай трансфармацыі. Праблема павышэння прафесіяналізму, творчага патэнцыялу журналісцкіх кадраў мясцовых газет. Карпаратыўная прэса як індыкатар настрою прафесійнага грамадства.


  1.  Выбар графічнай канцэпцыі газет

Вызначальныя крытэрыі і элементы фірменнага стылю. Формы і метады пры стварэнні стылю газет рознай тэматыкі і накіраванасці. Дызайн шматпалосніка. Асаблівасці афармлення газет розных фарматаў (А2, А3, А4). Канцэпцыя афармлення рэгіянальнай прэсы. Дызайн спецыялізаваных выданняў. Мадэляванне газеты. Традыцыі і новыя прыёмы ў афармленні сучасных газет.


  1.  Тэндэнцыі сучаснай газетнай графікі

Новыя тэхналогіі ў паліграфіі і мастацка-тэхнічнае канструяванне перыядычных выданняў. Тэндэнцыі афармлення рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных газет. Дызайн карпаратыўных выданняў. Вопыт замежнага дызайну. Вобразна-выяўленчыя сродкі сучасных перыядычных выданняў.


  1.  Часопісная перыёдыка Беларусі ў сістэме СМІ

Мадэль беларускага часопіса ў кантэксце фарміравання нацыянальнай прэсы на мяжы ХХ – ХХІ стст. Тыпалогія беларускіх часопісных СМІ. Агульнарэспубліканскія і ведамасныя часопісы. Спецыялізаваныя часопісы. Дзіцячая часопісная прэса. Перспектывы развіцця рынку беларускай часопіснай прадукцыі.


  1.  Сацыяльна-бытавая праблематыка ў сучасных СМІ

Роля і месца актуальных пытанняў сацыяльнага быцця ў сучасных СМІ. Аб’ект (сфера), прадмет (тэма) і суб’ект (герой) даследавання публіцыста-аналітыка. Тыпалагічныя асаблiвасцi асвятлення сацыяльна-бытавой праблематыкi на старонках грамадска-палiтычнай, спецыялізаванай i рэгiянальнай прэсы.

Стваральная публіцыстыка як форма апрабацыі інавацыйных ідэй, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, вырашэння прыярытэтных дзяржаўных праграм сацыяльнага развіцця грамадства.




  1. Інфармацыйная бяспека дзяржавы ва ўмовах глабалізацыі

Дзяржаўная інфармацыйная палітыка і забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі краіны. Інфармацыйная бяспека ў кантэксце Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Знешнія і ўнутраныя крыніцы пагроз нацыянальнай бяспекі ў інфармацыйнай сферы. Дзяржаўны і грамадскі кантроль за дзейнасцю СМІ.

Глабальнае інфармацыйнае грамадства: шляхі развіцця і патэнцыйныя пагрозы. Міжнародныя аспекты інфармацыйнай бяспекі. Прававое і арганізацыйнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, яе складнікі. Адказнасць за парушэнне заканадаўства ў інфармацыйнай сферы.




  1. Асноўная масмедыйныя праекты Саюзнай дзяржавы: спецыфіка іх ідэйна-тэматычнага зместу

Саюзная дзяржава: гісторыя і перспектывы. Адзіная саюзная інфармацыйная прастора. Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя “Саюз”. Газеты “Союз. Беларусь-Россия”, “Союзное вече”, “Общий дом”. Часопіс “Союзное государство”. Інтэрнэт-партал “Союз-Инфо”. Інтэрнэт-газета “Время Союза”. Дзейнасць Дэпартамента інфармацыі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.


  1. Сучасная сістэма сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Заканадаўчае забеспячэнне дзейнасці нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі. Агульная характарыстыка сістэмы СМІ Рэспублікі Беларусь. Тыпалогія беларускіх перыядычных выданняў, асноўная праблематыка, жанравыя і моўныя характарыстыкі. Структура і арганізацыя беларускага тэлерадыёвяшчання. Асаблівасці грамадска-палітычных, дакументальных і забаўляльных праграм. Нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы ў глабальнай сетцы інтэрнэт.


  1. Тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай фотажурналістыкі

Беларуская фотажурналістыка як феномен сферы нацыянальнай масавай камунікацыі. Фотаілюстрацыя ў прэсе. Традыцыі і наватарства выкарыстання фатаграфіі ў сучасным тэлеэфіры. Разнастайнасць фотаматэрыялаў у інтэрнэце. Дылема прафесіяналізму і аматарства ў сучаснай фотожурналістыцы. Сучасная фотатэхніка, выкарыстанне выяўленча-выразных сродкаў кампазіцыі. Перспектывы развіцця фотожурналістыкі ў кантэксце глабальных інфармацыйна-камунікацыйных працэсаў.


  1. Жанравая структура сучаснай фотажурналістыкі

Асноўныя віды жанраў сучаснай фотажурналістыкі. Асаблівасці такіх інфармацыйных жанраў, як фотазаметка, фотазамалёўка і фотарэпартаж. Фотакарэспандэнцыя, фотанарыс і фотамантаж як інструменты дасягнення мэтаў публіцыстычнага ўздзеяння на аўдыторыю. Праблемы пастановачных, арганізаваных і рэпартажных здымкаў, стварэння псіхалагічнага партрэта ў аналітычных і мастацка-публіцыстычных жанрах фотажурналістыкі.


  1. Жанравыя асаблівасці інтэрнэт-журналістыкі

Жанры ў традыцыйнай і інтэрнэт-журналістыцы. Група інфармацыйных жанраў. Вэб-навіна, анлайн-інтэрв’ю, анлайн-рэпартаж, інтэрнэт-канферэнцыя, хроніка, справаздача. Група аналітычных жанраў. Артыкул, карэспандэнцыя, меркаванне, каментарый, агляд, круглы стол, маніторынг, рэйтынг, прагноз. Спецыфіка аналітычных матэрыялаў у інтэрнэце. Матэрыялы мастацка-публічыстычай скіраванасці.

Асаблівасці мовы вэб-публікацый розных жанраў. Спецыфіка сеткавага тэксту. Феномен інтэрнэт-лексікі. Сеткавы жаргон. Гіпертэкст як фундаментальны прынцып пабудовы інфармацыйных і аналітычных матэрыялаў. Аналіз тэкстаў паводле аб’ёму, арганізацыі, наяўнасці аўдыя-, фота- і відэаілюстрацый. Лід, вынаскі, банэры.




  1. Журналістыка як від культуры

Публіцыстычная прырода журналісцкага выказвання. Асаблівасці прафесійнай журналісцкай камунікацыі. Суадносіны лагічных і вобразных сродкаў у журналісцкай творчасці. Праблема журналісцкага наратыву.


  1. Віды літаратурна-мастацкай крытыкі і прынцыпы аналізу твораў мастацтва

Віды мастацтва: вызначэнне, прынцыпы класіфікацыі, спецыфіка іх крытычнага асэнсавання. Крытыка як самаўсведамленне культуры і мастацтва. Крытэрыі эстэтычнай ацэнкі мастацкага твора. Крытыка імпрэсіянісцкая (суб’ектыўная) і нарматыўная (дагматычная).


  1. Сістэма жанраў у сучаснай літаратурна-мастацкай крытыцы

Дыялог, артыкул, творчы партрэт, рэцэнзія, нарыс, эсэ як асноўныя жанры літаратурна-мастацкай крытыкі. Жанравая трансфармацыя рэцэнзіі. Крытык vs мастак: артыкуляцыя суб’ектыўнасці.


  1. Задачы і функцыі літаратурна-мастацкай крытыкі

Асаблівасці творчага метаду літаратурна-мастацкай крытыкі. Асноўныя адрасы крытыкі, яе маральна-эстэтычныя высновы. Роля і месца крытыкі ў творчым і літаратурным працэсах. Навукова-публіцыстычная прырода крытыкі. Твор – аўтар – мастацкі працэс як аб’екты крытыкі.


  1. Спецыялізаваныя беларускія выданні па культуры і мастацтве

Газета “Літаратура і мастацтва” – вядучае штотыднёвае выданне творчай інтэлігенцыі Беларусі. Газета “Культура”, часопіс “Мастацтва” і іншыя выданні. Спецыялізаваныя выданні па літаратуры і кінамастацтве (“Маладосць”, “Полымя”, “Нёман”, “На экранах” і інш.).


  1. Асаблівасці літаратурна-мастацкай крытыкі ў масавых выданнях

Ад літаратурна-мастацкай крытыкі да арт-журналістыкі. Мінімізацыя асноўных жанраў літаратурна-мастацкай крытыкі ў масавых выданнях. Феномен масавай культуры ў другой палове ХХ ст.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка