Экалагічны турызм Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Галубаў сад»




Дата канвертавання15.12.2018
Памер15.65 Kb.
Экалагічны турызм
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Галубаў сад»

Адрас: 211800, г. Глыбокае, вул. Чырвонаармейская, 19

Тэлефон/факс: (802156) 5-00-79

Е-mail: golubsad@tut.by

Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00

Абедзены перапынак: 13.00 – 14.00


Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова (ДПУ) «Галубаў сад» утворана ў 2006 годзе на базе гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Доўгае» для аховы ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых раслін самага возера і яго берагавой паласы.

Возера Доўгае з 16 жніўня 1979 года з'яўляецца Дзяржаўным гідралагічным заказнікам «Доўгае», арганізаваным па прапанове навукоўцаў і спецыялістаў Белдзяржуніверсітэта на падставе Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 252 ад 16 жніўня 1979 года «Пра стварэнне дзяржаўных заказнікаў на тарфяных радовішчах і азёрах рэспублікі».

З мэтай рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Пра асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі» Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 1833 «Пра рэспубліканскія заказнікі» возера Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці абвешчана рэспубліканскім гідралагічным заказнікам «Доўгае».

Заказнік з'яўляецца перспектыўным аб'ектам развіцця экатурызму ў рэспубліцы. На тэрыторыі заказніка абсталяваны месцы для купання з пірсам для рыбалкі, драўляныя столікі пад паветкай, альтанкі, прыбіральні, распранальня, месцы для палатак, вогнішчаў, стаянкі аўтамабільнага транспарта. Для аматараў «дзікага» турызму маюцца ўсе патрэбныя паслугі.


Насычанае помнікамі прыроды і гісторыі месца вельмі прывабнае для аматараў прыроды і гісторыі.
ДПУ «Галубаў сад» прапануе наступныя турыстычныя маршруты:
- пешаходны «Азёрны край у цэнтры Еўропы» (15 км);

- веласіпедны «Легенды беларускага Байкала» (55 км);



- конны «Партызанскімі сцежкамі» (20 км);

- водны «Па Шошы» (49 км).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка