Эканамічнае развіццё маёнтка Стэфанава (канец XIX, пачатак ХХ стагоддзяў)




Дата канвертавання04.05.2017
Памер34.46 Kb.
Эканамічнае развіццё маёнтка Стэфанава (канец XIX, пачатак ХХ стагоддзяў)
Сярод унікальных адметнасцяў беларускага краю асаблівае месца належала мястэчкам – вельмі цікавай, шматграннай з’яве, феномену нашага мінулага. Гэтыя паселішчы адыгрывалі надзвычай важную ролю ў развіцці беларускіх земляў, выконваючы адмысловыя эканамічныя, адміністрацыйныя і культурныя функцыі. Яны выступалі пасрэднікамі паміж гарадамі і сельскай мясцовасцю. Праз шчыльную сетку мястэчак гарады распаўсюджвалі свой уплыў на значныя тэрыторыі. Многія мястэчкі нароўні з гарадамі, з`яўляючыся экана-мічнымі, культурнымі і адмі-ністрацыйнымі цэнтрамі бліжэйшага наваколля, мелі функцыю арганізаванага ўзд-зеяння на яго.

Аб занятках насельніцтва мястэчка Карма я ўжо ўзгадваў. Вельмі шкада, што у мяне няма звестак аб занятках уладальнікаў Кармы – памешчыках Быкоўскіх. Аднак у дадзеным артыкуле пойдзе гаворка аб тэрыторыі, якая зараз уваходзіць у склад Кармы, а ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя з’яўлялася самастойнай адміністрацыйнай адзінкай. Гэта маёнтак Стэфанава Рагачоўскага павета (калісьці знаходзіўся на ўскраіне населенага пункту Сырск (або Сарск)). Маёнтак Стэфанава разам з гаспадарчым комплексам (млынам і заводам па выпрацоўцы спірту) захаваўся да нашага часу. У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя фальварак Стэфанава (колькасцю 45 душ) належыў памешчыкам Дорыя-Дзерналовічам (каталікам па веравызнанні). Аднак у дадзеным артыкуле пойдзе гаворка не аб саміх Дорыя-Дзерналовічах, а аб эканаміч-ным развіцці іх гаспадаркі.

У пачатку XX стагоддзя вядучай галіной сельскай гаспадаркі Беларусі заставалася земляробства. З развіццём капіталістычных адносін на вёсцы, павелі-чэннем колькасці сельскага насельніцтва яго прадукцыйныя сілы ўзраслі. З пашырэннем ворнага кліна агульная пасяўная плошча таксама павялічылася. Хутчэй за ўсё пашыраліся пасяўная плошча і збор найбольш даходных, тэхнічных і кармавых культур (бульбы, лёну, канаплі). Сярод іх першае месца займала бульба. З 1899 па 1913 гг. пасяўная плошча бульбы ў Беларусі складала 47,1% ад агульнай пасяўной плошчы. Беларусь заставалася адным з найбуйнейшых рэгіёнаў Расійскай імперыі па вытворчасці гэтай культуры. Асноўную масу таварнай бульбы перапрацоўвалі на спірт – гэта сведчыць аб інтэнсіўным развіцці вінакурства. З 1901 да 1913 гг. колькасць бровараў у Беларусі ўзрасла на 30,1% (або з 484 да 630), а колькасць перакуранай бульбы – з 22,7 млн. да 31,9 млн. пудоў. На спірт таксама перапрацоўвалі штогод ад 2,2 млн. да 2,9 млн. пудоў збожжа. Большая частка спірту паступала на продаж ў Пецярбург, Кіеў, Адэсу, Маскву, Цвер. Адыходы вінакурства (брага) шырока скарыстоўвалі на корм жывёле.

У 1900 г. большая частка памешчыкаў валодала фабрыкамі і заводамі з колькасцю рабочых да 20 чалавек і толькі 23% памешчыкаў мелі адносна буйныя прадпрыемствы з колькасцю наёмных работнікаў звыш 51. Сярод купцоў была меншая ўдзельная вага дробных прамысловых прадпрымальнікаў і некалькі вышэй сярэдніх і буйных. Мяшчане валодалі пераважна невялікімі фабрыкамі і заводамі (у асноўным з колькасцю рабочых да 30). Трэба заўважыць, што ў другой палове XIX – пачатку XX стст. прамысловасць Беларусі была накіравана на перапрацоўку прадуктаў сельскай гаспадаркі, а таксама мясцовай сыравіны. Большасць мелкіх аб’ектаў прамысловасці знаходзілася ў сельскай мясцовасці.

Не стаў выключэннем і маёнтак Стэфанава Рагачоўскага павета. У пачатку XX ст. маёнтак Стэфанава належыў Аляксандру Дорыя-Дзерналовічу. Менавіта ён вырашыў перавесці вытворчасць у сваім маёнтку на новы капіталістычны шлях развіцця. У маёнтку існаваў млын, па некаторых звестках працаваўшы ад энэргіі, якую браў ад ручая, што працякаў недалёка ад яго. У 1913 годзе гаспадарчы комплекс у маёнтку Стэфанава дапоўніў вінакурны завод. Увесь гаспадарчы комплекс (млын і вінакурны завод) абслугоўвалі ад 10 да 15 чалавек. Абсталяванне А. Дорыя-Дзерналовіч закупіў за мяжой – гэта былі адзін паравы пралётны кацёл польскай фірмы «В.Фицнеръ и К.Гампер» (паверхня нагрэву складала 179 кв. фунтаў і працоўным ціскам 6 атмасфер), паравы гарызантальны рухавік ў 40 конскіх сіл з перадатачнай трансмісіяй, помпа амерыканскага інжынера Ворцінгтана і інжэктар да паравога катла і др.

Гадавая прадукцыйнасць такога прадпрыемства была прыкладна 11 – 12 тысяч вёдзер (1 вядро – 12 літраў) сырога хлеба-бульбянога саракаградуснага спірту ў год, а мукі і круп – па патрабаванні.

Такім чынам, у пачатку XX ст. прадпрыемства Дорыя-Дзерналовічаў для свайго часу з’яўляецца ў нейкай ступені паказальным. Гаспадары атрымліваюць з яго прыбытак. Аднак далейшаму развіццю гаспадаркі Дорыя-Дзерналовічаў пашкодзілі Першая сусветная вайна і Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года. Дарэчы, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі гаспадарчы комплекс Дорыя-Дзерналовічаў выкарыстоўваўся больш за 80 год.

Памяшканні млына і вінакурнага завода захаваліся да нашых дзён і канешне патрабуюць добрага дагляду. Такіх гаспадарчых комплексаў у Беларусі захавалася не вельмі шмат, і ў гэтым плане, нашай Карме пашчасціла. Таму мы павінны захаваць гэты скарб для нашчадкаў, і не дазволіць, каб ён лёг пад колы бульдозера.


Іван Ігнаценка http://www.kormanews.by/2015/02/450-letiyu-kormy-posvyashhaetsya-2/#more-13658






Сядзібны-комплекс Дорыя-Дзерналовічаў- млын Сядзібны-комплекс Дорыя-Дзерналовічаў- вінакурны

завод


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка