Элементарныя матэматычныя ўяўленні




Дата канвертавання09.03.2017
Памер41.85 Kb.
Прыгоды Бураціна і яго сяброў

занятак па адукацыйнай вобласці “элементарныя матэматычныя ўяўленні” для дзяцей старэйшай групы



Задачы: замацаваць веды аб паслядоўнасці дзён тыдня, уменне пазнаваць,

адрозніваць і называць геаметрычныя фігуры;

практыкаваць у колькасным прамым парадку лічэння і адваротным;

развіваць лагічнае мысленне;

выхоўваць мэтанакіраванасць, цікавасць да матэматыкі.
Абсталяванне: пасылка, дыск, кветкі з паперы з лічбамі ўнутры ; рэчка з паперы, 3 маста рознай даўжыні, пацеркі з геаметрычных фігур; малюнкі з геаметрычнымі фігурамі.
Ход занятка:

Выхавацель (В.) . Дзеці, ідучы ў дзіцячы сад, я сустрэла паштальёна, ён перадаў нам пасылку. Хочаце даведацца, што ў ёй? (у пасылцы дыск). Давайце паслухаем. (Выхавацель уключае дыск, чуецца грубы голас)

“Ха-ха-ха! Што, дзеткі, спалохаліся? А мяне пазналі? Не? Я – Карабас Барабас! У мяне для вас ёсць навіна: вы ведаеце Бураціна? Ах, бедненькі Бураціна! Дык вось, я яго выкраў і схаваў у надзейным месцы. Але вы не думайце, што я вызвалю яго проста так. Каб яго выратаваць, вам неабходна выканаць усе заданні, якімі бы цяжкімі яны ні былі. Першае заданне ў канверце пад нумарам.”

В. Ну што, дзеці, дапаможам Бураціна? Калі ласка, канверт пад нумарам 1. Давайце даведаемся, што ў ім! I-е заданне: “Не зявай, а хутка называй!”

1. Які сягодня дзень тыдня?

2. Колькі ўсяго дзён у тыдні?

3. Які дзень ідзе пасля серады?

4. Як называецца першы дзень тыдня?

5. Пра якія дні тыдня мы кажам “рабочыя” дні?

6. Назавіце “выхадныя” дні тыдня? В.Маладцы! Справіліся выдатна. II-е заданне шукайце ў канверце, на якім намалявана геаметрычная фігура, падобная на героя казкі, які каціўся па дарожцы. Што гэта за геаметрычная фігура? (круг) Прынясіце, калі ласка, канверт, на якім намаляваны круг.

II-ое заданне: “Вы павінны знайсці палянку з кветкамі. Кот Базіліа і ліса Аліса ўсё пераблыталі. Вам неабходна расставіць кветачкі правільна па парадку.” (Дзеці бяруць кветкі з лічбамі, называюць і становяцца у парадку ад 1 да10.)



В. Давайце палічым і праверым, ці правільна вы сталі. А зараз палічыце наадварот. І з гэтым заданнем мы справіліся. В.Колькі заданняў мы выканалі? (2) Падкажыце мне: канверт пад якім нумарам нам трэба ўзяць цяпер?

III-яе заданне: “Каб выканаць гэта заданне вам неабходна папасці да Мальвіны. Але на шляху ў вас будзе перашкода: рэчка, а праз яе няма маста.”

(Дзеці падыходзяць да рэчкі).

- Як жа нам перайсці цераз рэчку? З дапвамогай чаго мы можам гэта зрабіць? (Выбраць мос цік, які падыходзіць па шырыні рэчкі) А які мосцік выбраць? Як нам даведацца, які падыдзе? (Трэба вымяраць шырыню рэчкі і даўжыню мастоў). Чым мы будзем вымяраць? (Шнурком).

- Маладцы! Знайшлі патрэбны мосцік, а зараз можна і праз рэчку перайсці! А вось і домік Мальвіны!

В. Добры дзень, Мальвіна. А чаму ты такая сумная?

Мальвіна.Добры дзень, дзеткі. У мяне рассыпаліся пацеркі.

В. Дапаможам Мальвіне іх сабраць. (На сталах ляжаць геаметрычныя фігуры, неабходна сабраць іх у пэўнай паслядоўнасці).

Мальвіна. Дзякую, дзеці. Вы мне вельмі дапамаглі. Ну, а зараз я прапаную пагуляць.

Д.г. “З якіх геаметрычных фігур складаецца малюнак?”



(Дзеці называюць геметрычныя фігуры)

Фізкультхвілінка “Бураціна”

Бураціна пацягнуўся,

Вось нагнуўся, разагнуўся.

Рукі ў бакі развёў-

Ключык, бачым, не знайшоў.

А каб ключык нам дастаць

Трэба на дыбачкі ўстаць

І рукамі памахаць.

В. А зараз скажам Мальвіне “да пабачэння” і пойдзем далей.

В.(На шляху сустракаюць Вавёрку і Вожыка.) Вавёрачка і Вожык не могуць падзяліць грыбы. Дапаможам ім і адправімся далей.(Дзеці дзеляць грыбы пароўну.)

В. Вавёрачкі прапануюць пагуляць з імі.
Д.г. “Знайдзі грыбок”

В. Вавёрачка дала нам яшчэ адзін канверт з заданнем. Зараз даведаемся, што ў канверце. Гатовыя? Тады слухайце.
1. На большом диване в ряд

Куклы Танины стоят:

2 матрешки, Буратино.

И веселый Чиполлино.

Помогите Танюшке

Сосчитать игрушки. (4)


2. В снег упал Антошка,

А за ним Иринка,

А за ней Сережка,

А за ним Маринка,

А потом за ним упал Игнат.

Сколько на снегу ребят? (5)


3. Пять ворон на крышу сели,

Две еще к ним прилетели.

Отвечайте быстро, смело,

Сколько всех их прилетело? (7)


В. Ну вось, здаецца ўсе заданні выканалі.

(Раздаецца стук у дзверы. Прыходзіць Бураціна). Бураціна: Вялікі вам дзякуй. Карабас Барабас асвабадзіў мяне. Я цяпер таксама буду вучыцца і слухацца Мальвіну, таму што я хачу быць падобным на вас: шмат ведаць і ўмець. А зараз я кажу вам да пабачэння, да новых сустрэч.

В. Маладцы, дзеці! Вы выдатна справіліся з заданнямі і вызвалілі Бураціна. Я рада, што ў вас усё атрымалася.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка