Этапы работы над сачыненнем пішыце сачыненне толькі па прачытаным Вамі творы




Дата канвертавання06.10.2018
Памер28.87 Kb.
ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД САЧЫНЕННЕМ


  1. Пішыце сачыненне толькі па прачытаным Вамі творы.

  2. Удумайцеся ў назву тэмы, вызначце асноўную думку, яе трэба будзе даказаць.

  3. Удакладніце дату стварэння твора, гістарычныя падзеі, у час якіх адбываецца дзеянне.

  4. Падабраўшы дадатковую літаратуру, прачытыйце пра аўтара і гэты твор, адзначце ўдалыя на Ваш погляд азначэнні і думкі.

  5. Выразіце асабістыя адносіны да праблемы і героя.

  6. Выбярыце тып маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне) для Вашага сачынення.

  7. Складзіце прыкладны план.

  8. Не бойцеся коратка пераказваць змест тэксту, але выбярыце такія эпізоды, якія адказваюць на пытанні, вызначаныя Вамі ў дадзеным пункце плана.

  9. Падбіраючы цытаты, памятайце, яны не павінны быць вельмі доўгія. Калі магчыма, прывядзіце выказванні крытыкаў ці вядомых пісьменнікаў пра гэты твор ці героя.

  10. Напішыце чарнавік, прачытайце яго ўслых, зрабіце патрэбныя выпраўленні.

  11. Праверце граматнасць. Не лянуйцеся звяртацца да слоўнікаў. Пазбягайце абаротаў і слоў, у значэнні і напісанні якіх сумняваецеся.

  12. Звярніце ўвагу на афармленне сачынення. Падзел тэксту на абзацы павінен быць лагічна абаснаваны.

  13. Перапішыце сачыненне, абавязкова перачытайце яшчэ раз, праверце, ці няма арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.

АФАРМЛЕННЕ ЦЫТАТ

ЦЫТАТА – гэта даслоўная вытрымка з выказвання або твора, прыведзеная аўтарам для пацвярджэння ці тлумачэння сваёй думкі.


  1. Цытаты выдзяляюцца тымі ж знакамі прыпынку, што і простая мова з двукоссем:

П. Глебка з поўнай падставай пісаў:“Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М. Лынькоў.”

  1. Калі цытата прыводзіцца ў скарочаным выглядзе, то на месцы скарачэння заўсёды ставіцца шматкроп’е:

У нас любяць цытаваць цудоўныя радкі Якуба Коласа: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

Калі скарочаная цытата стаіць пасля аўтарскіх слоў, то яна пачынаецца з маленькай літары:



В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам: “…слова, – пісаў ён – покрыва, адценне, форма, адлюстраванне думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова.”

Калі скарочаная цытата стаіць у пачатку сказа, то яна пачынаецца з вялікай літары:



“…Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы свет,” – справядліва ўказваў Якуб Колас.

  1. Цытата можа ўводзіцца ў аўтарскую мову і як частка сказа. Тады яна бярэцца ў двукоссе, але пішацца з малой літары:

Паэт не тоіць сваіх пачуццяў, ён шчыра радуецца, што “ўсюды сонца залатое роўна ўсім свеціць”, што на змену бацькам выходзіць маладая змена..

  1. Калі цытата – вершаваны тэкст, у якім захоўваюцца вершаваныя радкі і строфы арыгінала, то двукоссе звычайна не ставіцца:

А мы сабе сеем і сеем


Пшаніцу, і радасць і кветкі,

Ачышчаным сеем насеннем

Шчаслівыя нашы палеткі.

Так пісаў у свой час наш вялікі народны паэт Янка Купала.
ПЛАН ХАРАК ТАРЫСТЫКІ ГЕРОЯ

  1. Месца героя сярод іншых персанажаў.

  2. Ступень удзелу і яго роля ў канфлікце.

  3. Наяўнасць прататыпаў і аўтабіяграфічных рыс.

  4. Аналіз імя.

  5. Партрэт. Знешні выгляд, як ён пададзены аўтарам і ва ўспрыманні іншых персанажаў.

  6. Моўная характарыстыка.

  7. Апісанне прадметаў быту, жытла, адзення, умоў жыцця як сродак самавыражэння.

  8. Сям’я, атрыманая выхаванне, гісторыя жыцця, род заняткаў.

  9. Рысы характару. Эвалюцыя асобы ў працэсе развіцця сюжэта.

  10. Учынкі і матывы паводзін, у якіх герой праяўляе сябе найбольш ярка.

  11. Прамая аўтарская характарыстыка. Адносіны да героя іншых персанажаў твора.

  12. Супастаўленне з іншымі персанажамі ці літаратурным героем другога аўтара.

  13. Ацэнка літаратурнага персанажа яго сучаснікамі.

  14. Герой як параджэнне сваёй эпохі і выразнік пэўнага светапогляду. Вызначэнне тыповага і індывідуальнага ў літаратурным героі.

  15. Вашы асабістыя адносіны да персанажа і да такога тыпу людзей у жыцці.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка