Этнаграфічны пакой «Быт сялянскага памежжа»




Дата канвертавання28.04.2017
Памер49.43 Kb.
Этнаграфічны пакойc:\users\катя\desktop\pic_0588.jpg

«Быт сялянскага памежжа»

У музейным пакоі прадстаўлены 90 этнаграфічных экспанатаў. Сярод іх: кросны, ложак, маслабойка, збаны, разнастайныя прасы, падвесная калыска, ручнікі, кашуля, драўляны плуг і многія іншыя прадметы хатняга ўжытку канца 19- пачатку 20 стагоддзяў. Гэтыя экспанаты зробленыя з разнастайных матэрыялаў: дрэва, шкла, жалеза, гліны, лазы. Усе яны ўяўляюць сабой велізарную гістарычную каштоўнасць, таму што адлюстроўваюць асаблівасці культуры сапоцкінскай зямлі. Разнастайныя прадметы хатняга побыту, посуд, дапаможны інвентар, мэбля, адзенне займаюць у сістэме інтэр'еру сваё месца, размешчаны ў пэўнай паслядоўнасці і парадку, ствараючы функцыянальную і кампазіцыйную ўзаемасувязь. Інтэр'ер стварае асаблівы мікраклімат, стан душы і сведчыць не толькі аб матэрыяльным, але і духоўных баках жыцця, характэрную кожнаму народу культурную сераду, народныя звычаі і вераванні, дазваляе максімальна наблізіцца да культуры рэгіёну мінулых стагоддзяў.

Запрашаем наведацца ў музейны пакой!

e:\школьный музей\100_0254.jpg

Кашуля

Традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі доўгая, амаль да каленяў, кашуля і штаны з даматканага палатна натуральнага (белага) колеру. Кашуля мела некаторыя лакальныя асаблівасці ў кроі, форме каўняра і рукавоў, яе насілі навыпуск паверх штаноў, пад пояс. Кашуля (сарочка) – самы старажытны і ўстойлівы элемент у традыцыйным народным касцюме. У найбольш старажытным варыянце яна мела тунікападобны крой, доўгія, нярэдка ніжэй кісці, рукавы і прамы разрэз вората.

Ва усіх усходнеславянскіх народаў кашуля была вядома ў якасці адзінага летняга адзення: яе насілі падлеткі аж да самай жаніцьбы. Аздаблялі кашулю найчасцей вышываным арнаментам, ужываючы ніці сіняга, чырвонага і зялёнага колеру. Гата кашуля – прыклад тых, якія найчасцей былі распаўсюджаны на сапоцкінскай зямлі.

e:\школьный музей\100_0249.jpg

Посуд

Гаршкі, збаны – гэта абавязковыя рэчы сялянскай хаты, сялянскага побыту. Збаны найчасцей выраблялі з гліны, якая распаўсюджана ў мясцовасці. Адзін з гэтых збаноў зроблены з чырвонай гліны і з'яўляецца цэнным экспанатам. Іх выкарыстоўвалі для захавання малака, налівалі воду. Гаршкі бывалі розных памераў, ад самых малых да вялікіх. У іх гатавалі ежу на пячы. Гэтыя збаны і гаршкі сабраны з тэрыторыі сапоцкінскі х зямель, яшчэ нядауна імі карысталіся мясцовыя жыхары. Усё радзей і радзей такі посуд можна сустрэць у сельскай мясцовасці.



e:\школьный музей\100_0246.jpg

Каляска

Ці можна сёння яшчэ дзе – небудзь убачыць такую каляску? Гэта каляска няпростая – яна ўдзельнічала пры здымках фільма ў вёсцы Асочнікі. Менавіта ў ёй адна з гераінь фільма калыхала сваё дзіця.

Гэта каляска не мае сабе аналагаў. Яна зплецена з лазовых прутоў, на чатырох драўляных колах. У перадзе знаходзіцца драўляная разная ручка. У школьны этнаграфічны музей яна папала ад жыхаркі вёскі Чарток.

e:\школьный музей\100_0262.jpg

Кашы

Ці можна ўявіць сабе жыццё селяніна без гэтых дзіўных рэчаў, так неабходных у гаспадарцы? Сапраўды, нельга.

Кашы – гэта пляцёная ёмістасць розных памераў для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харчовых прадуктаў. У Сапоцкіне найбольш пашыраны былі кашы паўкруглай формы, плеценыя з лазовых прутоў. З той жа мэтай выкарыстоўваліся кашы з плоскім дном. Для такіх кашоў выраблялі яшчэ і крышкі, каб прыкрываць тое, што знаходзілася ў іх.

Мясцовыя жыхары карыстаюцца такімі кашамі да гэтай пары. Асабліва дапамагаюць яны селяніну ў час капання бульбы. Усё часцей і часцей лазу, з якой выраблялі кашы, замяняя дрот. У Сапоцкіне ёсць майстар, які вырабляе гэтыя рэчы.



e:\школьный музей\100_0256.jpg

Драўляны плуг

Гэта дзіўная рэч знаходзіцца ў школьным краязнаўчым музеі. Ёй ужо многа гадоў, але ж ніхто не можа сказаць, колькі. Адно вядома, што такімі плугамі ўжо даўно не карыстаюцца. На змену ім прыйшлі моцныя, вырабленыя з жалеза. Але ж яшчэ сто гадоуў таму не кожны селянін меў такую роскаш. Гэты плуг выраблены з дрэва, а каб больш гадоў ён служыў у гаспадарцы, яму дадалі жалезны наканечнік.




На зямлі стаіць плужок

Селяніну ён дружок.

Усё жыццё сваё працуе,

Землю пад пасеў рыхтуе.


Каб лягчэй было араць –

Трэба сілы яму дадаць.

Наканечнік у ім жалезны,

Будзе вельмі ён палезны.




pict0029

Рушнікі

Рушнікі на працягу стагоддзяў ужываліся для штодзённага і святочнага дэкаратыўнага ўбрання жылля і абразоў, былі адным з неабходных абрадавых атрыбутаў. Іх аздаблялі разнастайным узорыстым натыканнем, вышыўкай, упрыгожвалі зубчастымі карункамі, арнаментам. Мастацкае афармленне рушнікоў мае шмат агульнага з арнаментам народнага беларускага касцюма. У ім пераважаюць геаметрычныя матывы, бытуюць выяўленчыя раслінна –геаметрызаваныя ўзоры.

pict0035

Матавіла

Матавіла – гэта прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Матавіла, якое ўяўляла сабой невялікі драўляны стрыжань, з’яўляецца найбольш пашыраным. Гэта матавіла складаецца з брусковага крыжа з планкамі на канцах і насаджанай на стрыжань ручкай. Затым яго мацавалі на стойках.



pict0013

Калыска

Зплецена з лазовых дубцоў у выглядзе доўгага кошыка. У хатах калыскі падвешваліся на чатырох почапках да столі ці бэлкі, часцей – да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку. Такую калыску было зручна браць у поле, дзе яе падвешвалі на прынозе. Плеценыя з лазы калыскі дэкарыравалі спалучэннем розных спосабаў пляцення.



pict0037

Кросны

Гэта ткацкі стан для ткання ў хатніх ўмовах. Найбольш важныя часткі і прыстасаванні гэта: ставы, на якіх мацаваліся навоі, ніты, берда з набіліцамі, панажы.



Найчасцей іх ставілі ля кутняй сцяны ці бліжэй да парога, паміж покуццю і “бабіным кутом”. Наладка кросен і тканне ліцыліся жаночай справай. На кроснах выраблялі разнастайныя тканіны, ўзорыстыя ручнікі, абрусы, посцілкі.

pict0017

Абрус

Абрус заўсёды быў абавязковым атрыбутам традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці. Гэты абрус выраблены ў 1913 годзе. Упрыгожаны з чатырох бакоў махрамі. Пераважаюць раслінныя матывы. Выкананы ў чырвона – зялёным колеры.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка