Ф. Скарына Якія з ніжэйназваных гадоў жыцця належаць Францыску Скарыне?




Дата канвертавання28.12.2017
Памер14.97 Kb.
Тэст па беларускай літаратуры

Ф. Скарына

1. Якія з ніжэйназваных гадоў жыцця належаць Францыску Скарыне?

а) Каля 1480-1533; в) 1490- каля 1551;

б) каля 1550- пасля 1595; г) 1470- каля 1545.

2. Літаратурную спадчыну Ф. Скарыны складаюць:

а)напісаныя ім 22 кнігі Бібліі; б) прадмовы і пасляслоўі да выданняў Бібліі;

в) складзеная ім першая граматыка беларускай мовы; г) пераклады.

3. Чаму для сваёй выдавецкай дзейнасці Ф. Скарына выбраў Біблію?

а)Хацеў даведацца пра стварэнне свету, пра жыццё і дзейнасць Ісуса Хрыста і яго апосталаў, пра канец свету і Страшны Суд, пра які апавядае Біблія.

б) Біблія для Скарыны- не толькі помнік старажытнага пісьменства, але і своеасаблівы кодэкс хрысціянскай веры і маралі.

в) Марыў наблізіць царкоўнае набажэнства на беларускіх землях да мовы “люду посполитого “.

г) Бачыў у Бібліі крыніцу разнастайных ведаў.

4. Якія з пералічаных ніжэй пытанняў былі для Скарыны прадметам асэнсавання ў яго прадмовах і пасляслоўях да Бібліі?

а) Чалавек і яго прызначэнне на зямлі.

б) Прынцыпы ўладкавання грамадства і дзяржавы.

в) Геаграфічныя адметнасці розных краін свету.

г) Вера ў Бога;

д) Прапаганда кнігі як крыніцы ведаў і аднаго з найважнейшых сродкаў культурнага прагрэсу.

е) Выхаванне патрыятызму.

ё) Роля асветы і мастацтва ў станаўленні асобы.

ж) Правілы наладжвання гандлёва- таварных адносін паміж краінамі.

5. У чым заключаюцца асаблівасці выданняў Ф. Скарыны?

а) Асветнік упершыню ўвёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, нумерацыю, абзацы, г.зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд.

б) Да кожнага выдання асобна прыклаў тлумачальны слоўнік незразумелых слоў.

в) Увёў ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі.



г) Некаторыя гравюры і застаўкі Ф.Скарына пазначыў асабістым знакам, своеасаблівым гербам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка