Фабрыкі "Спартак" Глеба Паўлавіча Лабадзенкі




Дата канвертавання01.01.2018
Памер8.42 Kb.
Кіраўніцтву

фабрыкі “Спартак”

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Вуліца ХХ-ХХ

220000 Мінск

Шаноўнае кіраўніцтва “Спартака”!

Прашу патлумачыць, чаму на вокладках вашых цукерак і шакаладак не сустрэць беларускай мовы. Фабрыкай кіруюць не беларусы? Ці вы хочаце, каб беларуская мова загінула? Ці вам брыдкая мова Купалы і Коласа?

Бярыце прыклад з фабрыкі “Камунарка” – практычна ўсе іх цукеркі і наборы аздобленыя на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай. Альбо вы баіцеся, што пабачыўшы беларускую мову, пакупнікі перастануць браць вашыя цукеркі?

Ваша прадукцыя сапраўды вельмі смачная і вартая. Але калі я бачу, як вы ігнаруеце і зневажаеце беларускую мову, то не хочацца купляць вашыя цукеркі.

Вельмі хочацца даведацца вашыя матывы ігнаравання беларускай мовы ў аздабленні прадукцыі. Калі праблема ў перакладзе, я гатовы бясплатна перакласці вам усе назвы і склад цукерак.



У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, прашу даць мне адказ у адведзены Законам тэрмін на мове звароту.

06.01.2012


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка