Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 9 класе Тэма: Складаназлучаны сказ Мэты




Дата канвертавання15.03.2017
Памер65.17 Kb.
Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 9 класе

Тэма: Складаназлучаны сказ

Мэты: *фарміраваць веды асноўных паняццяў і тэрмінаў, звязаных з вывучэннем складаназлучанага сказа, уменні знаходзіць складаназлучаныя сказы ў тэксце, правільна ставіць знакі прыпынку, інтанаваць складаныя сказы і карыстацца імі ў вусным і пісьмовым маўленні;

*узбагачаць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў, выпрацоўваць навыкі самастойнай работы з тэставымі заданнямі;

*спрыяць росту цікавасці да беларускай мовы як прадмету, падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове

Абсталяванне: вучэбна-метадычны комплекс “Складаны сказ без складанасці”, тэст, крыжаванка, карткі, Булыка А.М. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”.

Ход заняткаў


  1. Арганізацыйны момант

Прыдумайце сказ, які складаецца з чатырох літар

ПВСБ

( Прыемна вас сёння бачыць).



  1. Тэарэтычная размінка . Тэст. Якія сцверджанні характэрны для складаназлучаных сказаў.Правільныя адказы абвядзіце кружком.

1.Складаназлучаны сказ – гэта разнавіднасць складанага сказа.

2. Часткі складаназлучанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно цэлае толькі пры дапамозе інтанацыі.

3. У складаназлучаным сказе можа быць толькі дзве прэдыкатыўныя часткі.

4. Часткі складаназлучанага сказа аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў.

5. Часткі ў складаназлучаным сказе раўнапраўныя.

6. Паміж часткамі складаназлучанага сказа могуць быць спалучальныя, прычынна-выніковыя, супраціўныя (супастаўляльныя),пералічальна-размеркавальныя і далучальныя адносіны)



III. Практычная частка.

1. Адзначыць складаназлучаныя сказы, у якіх перад злучнікамі коска не ставіцца.

1. Сарока зноў раскрычалася ды лісіца не звяртала на яе ўвагі.

2. Сініца хуценька аддала птушаняці матылька і сама зноў паляцела на слівы.

3. То заскрыпіць сухое дрэва то ўпадзе на зямлю пераспелая шышка.

4. Куды цяпер падацца і што рабіць?

5. Уначы выпаў снег і моцна падмарозіла.

6. Няма чым дыхаць і хочацца спаць.

7. Абступілі бераг росны клёны, ясені і сосны і дубы ў цяпле вады абмываюць жалуды.



2.Конкурс “Карэктар”

На картках напісаны тэкст, неабходна выправіць памылкі.Знайсці складаназлучаныя сказы, паставіць знакі прыпынку. Растлумачыць лексічнае значэнне слоў партфоліа,рэзюмэ.

У дзесятым класе мая сяброўка пачала складаць сваё партфоліо, бо была лідэрам ва ўсіх школьных справах .На камп’ютэры яна склала рэзюме сваёй дзейнасці,і падрыхтавала прэзентацыю. Ёй было толькі семнаццаць гадоў але яна шмат чаго ўмела. Сяброўка сумленна рыхтавалася да паступлення ва універсітэт і настаўнікі прагназіравалі ёй бліскучую будучыню.

3 Скласці сказы па схемах

1). , і .

2). ,але .

3).ці ,ці .



Напісаць невялікі тэкст (4-5 сказаў) на тэму”Было спрадвеку слова, ты крыніцай цудадзейнай сілы…”, выкарыстоўваючы складаназлучаныя сказы.

4.Дапоўніць сказ На зямлю апусцілася ноч часткамі з прапанаваным значэннем, каб атрымаліся складаназлучаныя сказы

Адносіны Складаназлучаны сказ

а)адначасовасці,

паслядоўнасці _______________________________

(спалучальныя);

б) прычынна-

выніковыя;_________________________________

в) супраціўныя



(супастаўляльныя)____________________________

5 Крыжаванка

Разгадаўшы магічнае слова,вы даведаецеся, чаго я вам жадаю.

  1. Той, хто займаецца пераплётам кніг. (Пераплётчык)

  2. Служачы пры гардэробе. (Гардэробшчык)

  3. Той, хто займаецца перапісваннем чаго-небудзь. (Перапісчык)

  4. Той, хто скупляе што-небудзь для продажу або для іншых мэт. (Скупшчык)

  5. Той, хто перайшоў на бок праціўніка і добраахвотна здаўся ў палон. (Перабежчык)

  6. Той, хто нарыхтоўвае што-небудзь. (Нарыхтоўшчык)

  7. Рабочы, які займаецца пагрузкай або разгрузкай чаго-небудзь. (Грузчык)




1


































2






































3



































4




























5
































6





































7






















Чым былі карысныя для вас сёння факультатыўныя заняткі?

Заключнае слова настаўніка з пажаданнем поспеху вучням і гасцям.

Алімпіяда – адна з агульнапрызнаных форм работы з адоранымі вучнямі. Задача настаўніка – зацікавіць вучня, уцягнуць яго ў алімпіядны рух, развіць і прывіць пэўныя навыкі.

Падрыхтоўка да алімпіяды – працэс складаны і адказны. І ў пэўнай ступені вынік залежыць ад прадуманасці і планамернасці падрыхтоўкі конкурсных заданняў. Пачынаю падрыхтоўку да алімпіяды з адбору вучняў з 5 класа, але карыстаюся прынцыпам ненавязчывасці і дабравольнасці. Вялікае значэнне мае прадуманасць і сістэмнасць заняткаў.Таму другое, што я раблю, -гэта складаю план работы з адоранымі вучнямі. (Знаёмлю з планам работы).

Алімпіяда па беларускай мове складаецца з комплекснай работы і водгуку. Лінгвістычны конкурс – гэта сістэма заданняў па мове. Таму неабходна ўключаць у работу з вучнямі канкрэтныя тэмы, якія выклікаюць цяжкасці вучняў на ўсіх этапах алімпіяды.(Знаёмлю з заданнямі).

Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды аказваюць часопісы “Роднае слова”, “Беларуская мова і літаратура”. (Расказваю пра рубрыкі “Рыхтуемся да алімпіяды”, “Метадыст прапануе”, “Старонка абітурыента”). Пры падрыхтоўцы да алімпіяды звяртаю ўвагу не толькі на практычныя навыкі, але і на навыкі працы з дадатковай літаратурай (слоўнікамі, спецыяльнай лінгвістычнай літаратурай, электроннымі сродкамі навучання).





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка