Фальклорна-абрадавае свята «багач» Мэта




Дата канвертавання14.11.2018
Памер76.97 Kb.

ФАЛЬКЛОРНА-АБРАДАВАЕ СВЯТА «БАГАЧ»
Мэта: пазнаёміць дзяцей са звычаямі, гульнямі на свята; выхоўваць павагу і любоў да народнай спадчыны, спрадвечных традыцый беларусаў.
Пад вясёлую народную музыку ў залу заходзяць дзеці, потым падыходзяць да сваіх месцаў.
Г а с п а д ы н я. Даражэнькія мае дзеткі, ці ведаеце вы, якое свята мы будзем сёння святкаваць? (Адказы дзяцей.) Так, свята Багач. Зараз паслухайце, што я ведаю пра гэта свята. Заўсёды яго адзначалі ў канцы сельскагаспадарчых работ. З агароду і з поля быў сабраны ўвесь ураджай. Людзі адчувалі сябе вялікімі і багатымі, бо ў іх было шмат зерня, садавіны, агародніны. Таму і празвалі гэта свята багачом. На Багача да ўвасходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсё мылася, чысцілася, варылі і пяклі шмат смачнага, і чакалі да сябе ў госці Багача.. Я ведаю, што да нас сёння прыйдуць госці з Багачом. Давайце заспяваем песню, каб яны пачулі ды хутчэй да нас завіталі.
Дзеці спяваюць беларускую народную песню «А у полі ніўка». Чуецца стук ў дзверы. Уваходзяць жанчыны ў беларускім нацыянальным адзенні, яны спяваюць «Як на нашай ніўцы»
Г о с ц і. Добры дзень у вашу хату.

Г а с п а д ы н я. Добры дзень гасцям! Добры дзень Багачу!

1-я ж а н ч ы н а. Прымайце, гаспадары, госця дарагога – Багача.

2-я ж а н ч ы н а. Мы вам прынеслі Багач – лубок жыта. Жыта да яго зносілася ўсімі сем’ямі вёскі. Зерне гэтае – з першага зажыначнага снапа.

1-я ж а н ч ы н а. Мы вас віншуем з гэтай чэсцю і жадаем: няхай вам заўсёды шанцуе, няхай вам жыццё шчасце даруе.

2-я ж а н ч ы н а. Багацця ў хаце! Міру і згоды!

1-я ж а н ч ы н а. Шчасця, здароўя, дастатку жадаем!

2-я ж а н ч ы н а. Багача на пачэсны кут адпраўляем.

Г а с п а д ы н я. Дзякуй табе, Божа, што дапамог сабраць збожжа!

Дзеці перадаюць з рук у рукі Багача, потым гаспадыня

ставіць яго на стол і запальвае свечку.
Г а с п а д ы н я. Дзякуй вам, госцейкі, за пашану і павагу, што нашай хаты абмінаць не сталі. А зараз раскажыце, калі ласка, як ранней сустракалі свята Багач. Вельмі цікава нам будзе паслухаць.

2-я ж а н ч ы н а. Гэта свята ўсе чакалі. У мінулым свята адзначалі тады, калі ўсе зернавыя былі зжаты, калі збіралі ўсю садавіну, агародніну. Але першымі жалі зернавыя. Якія зернавыя вы ведаеце? (Адказы дзяцей па чарзе.)
-2-

У гэтым годзе ўсё ўдалося:

Жыта добрае ўрадзіла,

Аж у торбу павілося, і авёс,

І ячмень добры парос.

А пшаніца крупная, як брусніца,

А грэчачка, як кветачка!
1-я ж а н ч ы н а. Так, у гэтым годзе восень багатая на ўраджай і ранней годы на ўраджай былі добрыя. Калі паспявала зерне, бралі жнейкі сярпы і ішлі жаць (не было камбайнаў, якія жалі і малацілі). А калі дажыналі апошні сноп, неслі яго с песнямі, танцамі ў хату, потым яго малацілі, зерне сыпалі ў міску і ставілі свечку, вось так як у нас. (Паказвае.) Завецца гэта міска з зернем і свечкай Багачом. Лічылася, што Багач прыносіць у хату дастатак і шчасце. І вы будзеце багатыя, бо сёння Багач завітаў да вас.
У залу ўваходзіць дзяўчынка, апранутая ў касцюм Восені, дзеці выконваюць карагод «Прывітанне, восень» муз. М.Шнейдермана, сл.А.Благіной, пераклад А.Вольскага.
Д з е ц і. Восень, Восень! Прывітанне!

Рады мы тваім дарам! У цябе мы запытаем:

- Што прынесла, Восень, нам?

В о с е н ь. Я прынесла вам мукі.

Д з е ц і. Значыць, будуць піражкі!

В о с е н ь. Я прынесла грэчкі!

Д з е ц і. Будуць перапечкі!

В о с е н ь. Буракоў, капусты, круп…

Д з е ц і. Будзе борў і будзе суп.

В о с е н ь. Ці рады вы грушам?

Д з е ц і. На зіму насушым…

В о с е н ь. Ну, а яблыкі, што мёд!

Д з е ц і. На варэнне, на кампот!

В о с е н ь. Я прынесла мёду!

Д з е ц і. Поўную калоду!

Ты і яблык, ты і мёду, ты і хлеба нам дала.

Ну, а добрае надво'е ты для нас не прыпасла?

В о с е н ь. Я пашлю вам дожджык з неба!

Д з е ц і. Не, не хочам, нам не трэба!

Дожджык, не перашкаджай, мы збіраем ураджай,

Будзе ў нас багаты год.

Хутка стаўце рукі ў бокі,

Запрашаем вас у скокі.
Танец-гульня «Рэдзька»





-3-

Х л о п ч ы к і. (па чарзе) Ой, Восень ма, Восень сцюдзёная!

Чаго ж ты раненька захаладалася?

В о с е н ь. А я не раненька, а я не позьненька!

Як мая пара прыйшла, лісточак апаў, зямельку услаў!
Усе разам адбягаюць на свае месцы.
2-я ж а н ч ы н а. А зараз , дзеткі, адгадайце загадкі пра жывёлу, якая жыве у нашай гаспадынькі у хляве.



Шырокая спінка,

На спінке – шчацінка,

Рыльцам, як лапатка,

Яна капае градкі. (Свіння)


З людзьмі сябруе,

Хату вартуе,

Спіць пад ганкам,

Хвост абаранкам. (Сабака)


Кудахча, кудахча,

Дзетак склікае,

Пад крыло хавае. (Курыца)
Доўгія шыі,

Чырвоныя лапкі.

Шчыпаюць за пяткі -

Уцякай без аглядкі. (Гусі)


Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае,

А час добра знае.

Сядзіць на масточку

І крычыць: «Ку-ка-рэ-ку!»



(Певень)


Калі загадкі адгадалі, тады можна пагуляць
Праводзіцца гульня «Гарлачык».
1-я ж а н ч ы н а. Вось як добра пагулялі, а зараз сядайце, цікава паслухаць, якія вы ведаеце прымаўкі, прыказкі аб працы.
1-е д з і ц я. Нічога само не робіцца.

2-е д з і ц я. Без працы няма чаго хлеба шукаць.

3-е д з і ц я. Хто не працуе, той смачна не есць.

4-е д з і ц я. Сказаць лёгка, зрабіць цяжка.

5-е д з і ц я. Без працы не будзе вяселля.

2-я ж а н ч ы н а. Дзеткі, а ці дапамагалі вы сваім матулям, бабулям на агародзе? (Адказы дзяцей).

Зараз я пакажу вам цудоўную торбачку з агароднінай, якая вырасла ў мяне на агародзе, вам трэба пашчупаць і вызначыць, што ў ей.


Гульня «Цудоўны мяшочак».

-4-

Г а с п а д ы н я. Якая прыгожая бульба ў торбачцы! А давайце пагуляем у цікавую гульню з бульбай.
Гульня «Не абрані бульбу»
Г а с п а д ы н я. Адкажыце, госці, мне,

Ці вам добра тут, ці не?



Г о с ц і. Добра!

Г а с п а д ы н я. Калі так, настаў час разам песню заспяваць.
Беларуская народная песня «Сядзіць камар на дубочку»
Х л о п ч ы к. А вось мая дудачка-самагудачка.

На ей граю i спяваю,

народ забаўляю.

Вы сябры інструменты бярыце,

мне іграць дапамажыце.
Дзеці граюць на музычных інструментах “Польку”
Г а с п ад ы н я. Ну, работнікі вы спрытныя, музыканты ладныя, а загадкі пра тое, што расце ў мяне на агародзе адгадаць сумееце? (Адказы дзяцей.) Тады слухайце.



Між гуркамі, буракамі —

каза з зялёнымі рагамі. (Цыбуля.)


Сваім вострым зубком

за язык кусаецца.

Чаму ж гэты ліхадзей

нам так падабаецца? (Часнок.)


Дзе бачыў такое, калі:

Зялёная курыца нясе яйкі ў зямлі. (Бульба.)


Кінуў у гонейкі,

узышлі сонейкі. (Сланечнік.)

Садовыя, мядовыя,

сакаўныя, наліўныя. (Яблыкі.)


Для конскай спакусы —

залатыя зубы, доугія вусы. (Ячмень.)


Такая жытка: на пяцярых

адна зялёная світка. (Струк гароху, бобу)


Чупрына ў яго беражэцца —

На год толькі раз стрыжэцца. (Збожжа.)





-5-

Г а с п а д ы н я. Калі загадкі адгадалі, тады можна пагуляць.
Гульня “Бабка Еўка і Дзед ТалашДзеці становяцца ў круг, у сярэдзіне якога знаходзяцца Бабка Еўка i дзед Тамаш, вядуць карагод i спяваюць:
Бабка Еўка, дзед Тамаш, го-го-го.

Паехалі на кірмаш, го-го-го.

Што павезлі прадаваць, го-го-го.

Паспрабуем адгадаць,

у-ха-ха-ха-ха.

Дзеці спыняюцца. Баба і дзед у крузе паказваюць рухамі і мімікай,

што яны купілі. Дзеці спрабуюць адгадаць.
Г а с п а д ы н я. Ой, топну нагой

Ды прытопну другой,

Колькі я ні тапачу,

Танцаваць яшчэ хачу!


Дзеці і дарослый выконваюць бел.нар.танец “Падыспань”
1-я ж а н ч ы н а. Усё так добра атрымалася.

Як вам, дзеці спадабалася?

І шкада, а ўсё ж бывайце,

Пра Багача не забывайце.


2-я ж а н ч ы н а. Дай жа, Божа, гэтай хаце ніколі дрэннага не знаці.

1-я ж а н ч ы н а. Каб было чым насяваць, засяваці!

2-я ж а н ч ы н а. Ды яшчэ болей жаць, нажынаці!

1-я ж а н ч ы н а. Дружна, дзеткі, жывіце,

Хутка расціце,

Край свой любіце.

А нам трэба несці Багача да іншых двароў.



Г а с п а д ы н я. Як сустрэлі весела Багача, так і праводзім. А ну, заспяваем, даражэнькія!
Беларуская народная песня «Чаму ж мне не пець»

Госці выходзяць з залы.
Г а с п а д ы н я. Бывайце здаровы, у шчасці жывіце,

Праз год Багача да сябе вы завіце.


Гучыць вясёлая беларуская музыка, пад якую дзеці выходзяць з залы.

Літаратура:



  1. Восеньскія святы: Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў. А.Ю.Лозка Мн.:Беларусь, 1995.-110 с.: іл.

  2. Цыральчук, А. А. Купалінка: народныя святы і абрады: дапам. Для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / А.А.Цыральчук. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер» 2005. – 62, [2] с.: мал.

  3. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Нац. ін­т адукацыі, 2014. — 408 с.

Государственное учреждение образования

«Ясли-сад №4 г. Старые Дороги»

ФАЛЬКЛОРНА-АБРАДАВАЕ СВЯТА «БАГАЧ»

Подготовил:

музыкальный руководитель

Шешко Тамара Михайловна,

г. Старые Дороги,



2018


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка