Фестываль «Тэатральны куфар» Упраўленне па справах культуры бду




Дата канвертавання05.12.2018
Памер171.18 Kb.
Фестываль «Тэатральны куфар»

Упраўленне па справах культуры БДУ

Пр-т Незалежнасци, 4-211

220030 Мінск, БЕЛАРУСЬ


Тэл./факс: +375 2095469

Email: teatralnykufar@gmail.com



http://www.theatre-fest.bsu.by

Facebook // VK // Instagram: teatralny.kufar

Паважаныя сябры,

Мы рады паведаміць Вам пра правядзенне
XVI. Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых прафесійных тэатраў

«Тэатральны Куфар, БДУ»

Беларусь: Мінск, 18-25 лістапада 2019 г.
Дэвіз фестывалю – «Традыцыі.Пошук.Эксперымент»
Фестываль «Тэатральны куфар, БДУ» - гэта:


  • адзіны ў Беларусі МІЖНАРОДНЫ фестываль СТУДЭНЦКІХ тэатраў

  • адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе

  • транснацыянальная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету

Фестываль штогод наведваюць 15-20 тэатраў, 250 удзельнікаў з усіх куткоў свету, 12 000 гледачоў. За чатырнаццаць гадоў існавання ў фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 65 краін свету! Па выніках высокай арганізацыйнай культуры «Тэатральны куфар, БДУ» быў прызнаны «БРЭНДАМ ГОДА» і стаў уладальнікам сярэбранага медаля.


З задавальненнем прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у фестывалі і атрымаць асалоду ад незабыўнага творчага свята!
Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладаемую інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і іншую важную дакументацыю. Па дадатковыя звесткі просім звяртацца ў аргкамітэт альбо наведаць нашыя вэб-старонкі: http://www.theatre-fest.bsu.by

Facebook: https://www.facebook.com/teatralny.kufar

Вконтакте: https://vk.com/teatralny.kufar
ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У ФЕСТЫВАЛІ – 1 САКАВІКА 2019г.!

Чакаем сустрэчы,


Кацярына Саладуха,

Дырэктар Фестывалю



Маб./WhatsApp/Viber: +375 29 6116776 || E-mail: k_saladukha@yahoo.com || Skype: katsiaryna.saladukha

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР, БДУ»

XVI. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ПРАФЕСІЙНЫХ ТЭАТРАЎ

Мінск, 18-25 лістапада 2019 года
ПРАВІЛЫ ФЕСТЫВАЛЮ


  1. МЕСЦА І ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ:

Фестываль праводзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам у г. Мінск, Беларусь, з 18 па 25 лістапада 2019 года.


  1. УДЗЕЛЬНІКІ:

  1. Наступныя катэгорыі тэатраў могуць прымаць удзел у асноўнай праграме фестывалю:

  • Студэнцкія і моладзевыя аматарскія тэатры

(асноўны склад удзельнікаў – аматары ва ўзросце да 35 гадоў)

    • Тэатральныя ВНУ / школы

(асноўны склад удзельнікаў – студэнты профільных ВНУ ва ўзросце да 35 гадоў)

    • Моладзевыя прафесійныя тэатры

(асноўны склад удзельнікаў – прафесіяналы ва ўзросце да 35 гадоў)

    • Дзіцячыя тэатры

(асноўны склад удзельнікаў – аматары і прафесіяналы ва ўзросце ад 6 да 35 гадоў)


  1. Пераважная колькасць удзельнікаў ад аднаго тэатра складае 15 чалавек (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджальных асоб).




  1. Адзін і той жа тэатр мае права ўдзельнічаць у фестывалі не больш двух разоў запар. Мінімальны неабходны перапынак складае адзін год, пасля чаго калектыў можа зноў заяўляць пра ўдзел на агульных падставах.




  1. ЗАЯЎКА:

  1. Заяўка да ўдзелу ў фестывалі прымаецца да 1 сакавіка 2019 года (дата атрымання!).

Тэатрам, якія даслалі заяўку пазней пазначанага тэрміна, можа быць адмоўлена ў разглядзе дакументаў.

  1. Наступныя абавязковыя матэрыялы падаюцца разам з заяўкай (у электронным выглядзе са спасылкай на запіс спектаклю ў Інтэрнэце):

    • поўны запіс спектакля выключна на YouTube/Vimeo, прадстаўленага да ўдзелу ў Фестывалі*, нават калі арганізатары бачылі яго раней;

    • кароткі дэма-запіс спектакля, прадстаўленага да ўдзелу ў фестывалі;

  1. 5-6 актуальных каляровых фотаздымак спектакля высокага дазвалення (не меньш 300 dpi) у цыфравым выглядзе, пазначаючы прозвішча і імя фатографа!!;

  2. афіша спектакля у цыфравым выглядзе;

  3. біяграфія калектыва, у якой утрымоўваецца інфармацыя пра артыстычныя дасягненні;

  4. тэхнічная карта па форме;

  5. дамова аб удзеле ў фестывалі.




  1. АДБОР ДА ЎДЗЕЛУ:

  1. Прыярытэтным крытэрам з'яўляецца мастацкая каштоўнасць працы.

  2. Артыстычная рада, сфарміраваная арганізатарамі фестывалю, ажжыццяўляе адбор удзельнікаў на падставе пададзеных матэрыялаў.

  3. Афіцыйнае абвяшчэнне пра ўдзел дасылаецца па электроннай пошце на працягу месяца пасля заканчэння тэрміна падачы заявак і не пазней 15 чэрвеня 2019 года.



  1. ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:




  • Арганізатары аплачваюць:

  1. Для іншагародніх і замежных груп асноўныя выдаткі па пражыванні, харчаванні, трансферу па прыездзе і адбыцці, а таксама па небходных лакальных транспартных перасоўваннях.

  2. Для ўсіх удзельнікаў наведванне фестывальных спектакляў і мерапрыемстваў спецыяльнай праграмы.




  • Замежныя тэатры (артысты, кіраўніцтва і інш.суправаджальныя асобы) аплачваюць пасля атрымання запрашэння на фестываль:

- унёсак 50 Еўра за кожнага ўдзельніка дэлегацыі на ўвесь перыяд Фестывалю (для груп з 15 чалавек)*;

- праезд да/з Мінска;

- візавая мыта (пры неабходнасці);

- медыцынская страхоўка (пры неабходнасці);


* Пры ўмове большай колькасці удзельнікаў тэатр аплачвае ўнёсак 50 Еўра на кожнага з 15 чалавек і пакрывае выдаткі фестываля па прыёме дадатковых асоб (30 Еўра ў суткі на 1 чалавека згодна з зацверджанай калькуляцыяй).
Унёсак аплачваецца банкаўскім пералікам да 1 верасня 2019г.

У выключных выпадках аплату можна правесці па прыбыцці, але неабходна абавязкова папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі.



Унёсак пасля аплаты не вяртаецца.


  • Беларускіе іншагароднія тэатры (артысты, кіраўніцтва і інш.суправаджальныя асобы) аплачваюць пасля атрымання запрашэння на фестываль:

- унёсак 25 Еўра за кожнага ўдзельніка дэлегацыі на ўвесь перыяд Фестывалю (група 15 чалавек)*;

- праезд да/з Мінска;


* Пры ўмове большай колькасці удзельнікаў тэатр аплачвае ўнёсак 25 Еўра на кожнага з 15 чалавек і пакрывае выдаткі фестываля па прыёме дадатковых асоб (30 Еўра ў суткі на 1 чалавека згодна з зацверджанай калькуляцыяй).
Унёсак аплачваецца праз банк да 1 верасня 2019г. у пераліку на беларускія рублі па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з зацверджанай калькуляцыяй. Эквівалентную СУМУ Ў БЕЛАРУСКІХ РУБЛЯХ удакладняйце ў арганізатараў!!

Унёсак пасля аплаты не вяртаецца.
Рэквізіты для аплаты БЕЛАРУСКІЯ РУБЛІ:

Белорусский государственный университет

220030 г. Минск, пр-т Независимости, 4

р/с 3632900493017 в Дирекции ОАО «Белинвестбанк» по г. Минску и Минской области,

г Минск, ул. Коллекторная,11, код 739

УНП 100235722 ОКПО 02071814


  • Ад аплаты рэгістрацыйнага ўнёска вызваляюцца:

- Мінскія тэатры (харчаванне і пражыванне не падаецца);

- Гасцявыя тэатры, якія былі спецыяльна запрошаны аргкамітэтам;

- Тэатр-уладальнік Гран-пры папярэдняга фестывалю;

- Тэатры-заснавальнікі фестывалю (харчаванне і пражыванне не падаецца).




  1. ТЭХНІЧНЫЯ ЎМОВЫ ПАКАЗУ СПЕКТАКЛЯ:

a. Арганізатары падаюць:

- Сцэнічную пляцоўку для паказу спектакля з наяўным стандартным святлом і гукам;

- Элементарныя, але цяжка ттранспартыруемыя прадметы дэкарацый і рэквізіту (стол, крэсла, куб), а таксама тэхнікі (праектар, экран).

b. Заказ дадатковага святла і гуку, набыццё і выраб спецыяльных і дадатковых элементаў дэкарацый і рэквізіту праводзiцца за кошт уласных сродкаў тэатра-ўдзельніка.

c. Максімальны час падрыхтоўкі да спектакля (рэпетыцыя і тэхнічная ўстаноўка) складае 120 хвілін!

d. Арганізатары пераканаўча просяць прадугледзець спрошчаны варыянт паказу спектакля на фестывалі і ўзгадніць усе звязаныя пытанні да пачатку фестывалю!




  1. ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ФЕСТЫВАЛЮ:

    1. Прынятыя калектывы павінны пацвердзіць удзел і падаць не пазней 1 жніўня 2019 г.:

    1. Групам, якім патрабуецца ВІЗА для ўезду ў Беларусь, варта самастойна падрыхтаваць усю неабходную дакументацыю для падачы ў Пасольства і паведаміць арганізатараў загадзя і не пазней за 1 жніўня! Для даведак: http://mfa.gov.by/visa/

  1. Прадстаўнік фестывалю сустракае групу па прыездзе ў аэрапорт, на чыгуначны ці аўтобусны вакзал; суправаджае на працягу ўсяго візіту.




  1. ПАВОДЗІНЫ ГРУПЫ:

    1. Дырэктар і/ці Адміністратар групы нясе адказнасць за дысцыпліну ўдзельнікаў групы.

    2. Адмысловая ўвага павінна быць звернута на пунктуальнасць, паважлівыя адносіны да іншых груп і прадстаўнікоў фестывалю, а таксама на ўстрыманне ад празмернага ўжывання алкаголю і пазбяганне шуму ў начны час.

    3. Група нясе адказнасць за любую шкоду, нанесеную ўдзельнікамі групы, выпадковую або наўмысную, і аплачвае яе пакрыццё.




  1. УЗНАГАРОДЖВАННЕ:

    1. Усе ўдзельнікі фестывалю ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі.

    2. Гран-пры фестывалю – Вялікі Куфар – традыцыйна ўручаецца за лепшы спектакль па выніках рэйтынгава галасавання гледачоў фестывалю.

    3. Конкурсную праграму ацэньвае незалежнае журы прафесіяналаў паводле наступных асноўных катэгорыях удзельнікаў:

- «Лепшы аматарскі тэатр»

- «Лепшы тэатр прафесійнай школы»

- «Лепшы моладзевы прафесійны тэатр»

І уручае спецыяльныя прызы, арыентуючыся на наступныя намінацыі, але не абавязкова абмяжоўваючыся імі:



  • «Лепшая актрыса»

  • «Лепшая актрыса другога плану»

  • «Лепшы акцёр»

  • «Лепшы акцёр другога плану»

  • «Лепшая рэжысура»

  • «Лепшая сцэнаграфія»

    1. Колькасць і склад намінацый можа змяняцца па меркаванні журы і арганізатараў.

    2. Магчыма наяўнасць спецыяльных прызаў ад прадстаўнікоў прэсы, партнёраў, арганізатараў і заснавальнікаў фестывалю.

    3. Дзіцячыя тэатры ў конкурсе і галасаванні гледачоў удзел не прымаюць, узнагароджваюцца Спецыяльнымі дыпломамі і сувенірамі.




  1. АФІЦЫЙНЫЯ МОВЫ ФЕСТЫВАЛЮ:

  1. Афіцыйныя мовы карыспандэнцыі – англійская, беларуская, руская.

  2. Тэатрам рэкамендуецца ўлічваць моўную разнастайнасць глядацкай аўдыторыі і абавязкова падрыхтаваць субтытры да спектакля на англійскай мове і на беларускай/ рускай.




  1. ГОРАД МІНСК:

Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню ў цэнтры Еўропы, на легендарным шляху з варагаў у грэкі, горад Мінск на працягу ўсёй сваёй гісторыі з'яўляўся найважнейшым цэнтрам навукі і мастацтва, гандлю і рамесніцтва. Заснаваны ў 1067 г., Мінск не раз уваходзіў у тыя ці іншыя дзяржаўныя фарміраванні, што абумовіла яго ўнікальнае і заўсёды талерантнае змешванне народнасцяў і культур - частка Вялікага княства Літоўскага ў 1326г., сталіца Менскага ваяводства ў Польска-літоўскім Саюзе з 1569г., далучэнне да Расіі ў выніку Другога падзелу Польшчы ў 1793г., сталіца Беларускай ССР у 1919 г. і з 1991г. сталіца Рэспублікі Беларусь.
Сучасны Мінск - дынамічны еўрапейскі горад з насельніцтвам 1,8 мільёна жыхароў; жывы вобраз яго культуры складаюць яркія вуліцы, шырокія праспекты, гістарычная і пасляваенная архітэктура і, безумоўна, жыхары, бязмежная дабрыня і ветлівасць якіх робяць кожнага госця жаданым!
Вы можаце даведацца больш падрабязную інфармацыю пра Мінск і практычныя рэкамендацыі аб падарожжы ў Беларусь тут:

  • http://34travel.by/post/minsk

  • http://www.belarus.by/by/


«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР, БДУ»

XVI. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ПРАФЕСІЙНЫХ ТЭАТРАЎ

Мінск, 18-25 лістапада 2019 года
Заяўка да ўдзелу

Полная назва тэатра _____________________________________________________________________

Кіраўнік__________________________________________________ Колькасць удзельнікаў _________

Арганізацыя, прадстаўляемая тэатрам _____________________________________________________


Выберыце адпаведную катэгорыю тэатра:


Студэнцкі аматарскі || моладзевы аматарскі || Тэатральная школа || Молодзевы прафесійны || Дзіцячы


Назва спектакля _______________________________________Рэжысёр__________________________

Назва п’есы________________________________________ Аўтар п’есы _____­­­­_____________________

Мастак (сцэнаграфія/касцюмы)_________________________________ Аўтар (-ы) музыкі____________

Працяг спектакля________(хвіл) Антракт _____ Мова ____________Субтытры (мова)_____________


Вэб-спасылка на поўную запіс спектакля (YouTube/Vimeo): ___________________________________

Вэб-спасылка на трэйлер спектакля: ______________________________________________________


Рэзюмэ спектакля (прыблізна 10 радкоў): _______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________
Афіцыйнае запрашэнне: -не / - так (адрасавана: ______________________________________)

Візавая падтрымка: - не / - так (Амбасада_____________________________________________)
Дыетычныя абмежаванні ўдзельнікаў группы: - не / - так (калі ласка, удакладніце_________

______________________________________________________________________________________)


Кантактная асоба:_______________________________________________________________________

Поўны адрас (з указаннем краіны і паштовага азначніка):______________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

Тэлефон (з указаннем кода)________________________________Факс___________________________

E-mail (!) ______________________________________Web-site__________________________________

Да заяўкі прыкладаюцца (просьба адзначыць любым знакам патрэбны квадрат):


  • Запіс спектакля да ўдзела. Вэб-спасылка на запампоўку/прагляд:____________________________________

  • 5-6 актуальных каляровых фотаздымкаў высокага дазвалення (не меньш 300 dpi);

  • Афіша спектакля;

  • Біяграфія калектыва;

  • Тэхнічная карта па форме;

  • Дамова аб удзеле ў фестывалі.

Калі ласка, пераканайцеся, што ўся прадстаўленая інфармацыя пэўная!

Крайні тэрмін падачы заяўкі – 1 чэрвеня 2019 года!

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР, БДУ»

XVI. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ПРАФЕСІЙНЫХ ТЭАТРАЎ

Мінск, 18-25 лістапада 2019 года

ТЭХНІЧНАЯ КАРТА
Тэхнічныя ўмовы паказу спектакля:

  • Арганізатары падаюць:

- Сцэнічную пляцоўку для паказу спектакля з наяўным стандартным святлом і гукам;

- Элементарныя, але цяжка ттранспартыруемыя прадметы дэкарацый і рэквізіту (стол, крэсла, куб), а таксама тэхнікі (праектар, экран).



  • Заказ дадатковага святла і гуку, набыццё і выраб спецыяльных і дадатковых элементаў дэкарацый і рэквізіту праводзiцца за кошт уласных сродкаў тэатра-ўдзельніка.

  • Максімальны час падрыхтоўкі да спектакля (рэпетыцыя і тэхнічная ўстаноўка) складае 120 хвілін!

  • Арганізатары пераканаўча просяць прадугледзець спрошчаны варыянт паказу спектакля на фестывалі і ўзгадніць усе звязаныя пытанні да пачатку фестывалю!



Назва тэатра______________________________ Краіна_________________

РЭКВІЗІТ І ДЭКАРАЦЫІ, ЯКІЯ ПРАДСТАЎЛЯЮЦЦА АРГАНІЗАТАРАМІ:

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________



СВЯТЛО__________________________________________________________________

_________________________________________________________________________


ГУК ______________________________________________________________________

_________________________________________________________________________


ПАМЕР СЦЭНЫ___________________________________________________________
НЕАБХОДНАСЦЬ РЭПЕТЫЦЫІ ______________________ (макс. 120 хвіл)

ВЫКАРЫСТАННЕ АГНЮ ў спектаклі (пр. факелы, свечкі, жангляванне з агнём,

глытанне агню і інш.) : -не / - так

Калі ласка, удакладніце ____________________________________________________

Звярніце ўвагу, што выкарыстанне агню можа быць забаронена па законных

прычынах!!

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ______________________________________________

__________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________




«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР, БДУ»

XVI. МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ПРАФЕСІЙНЫХ ТЭАТРАЎ

Мінск, 18-25 лістапада 2019 года
Назва тэатра_______________________________ Краіна_________________
СКЛАД ВЫКАНАЎЦАЎ




Прозвішча, імя

пол

Роля

















































































































СПІС УДЗЕЛЬНІКАЎ




Прозвішча, імя

пол

дата нараджэння

пашпарту

Грамадзянства

функцыя ў калектыве









































































































































































































Канчатковы спіс удзельнікаў неабходна даслаць да 1 жніўня 2019 года!


* Арганізатары Фестывалю пакідаюць за сабой права на выкарыстоўванне фотаідэа матэрыялаў калектыва, прынятага да ўдзелу, у мэтах прамоцыі!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка