Філіял “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” дзяржаўнай установы культуры




Дата канвертавання14.02.2019
Памер28.49 Kb.
Пакой-музей «Тут Радзімы маёй пачатак»

Філіял “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці” дзяржаўнай установы культуры

Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”


Пакой-музей створаны ў 2010 годзе. Галоўная мэта – вывучэнне і захаванне народных традыцый сваёй мясцовасці.
Час мітуслівы, ветраны такі,

Змяце, відаць, шматлікія радкі,

Усё міне - Радзіма застанецца:

Традыцыі, культура - і пачнецца -

Уздым народнай годнасці, пашаны...
Змітрок Марозаў








Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён,

аграгарадок Пагародна, вуліца Жураўлёва




Этнаграфічны куток «Матывы роднага краю»

Філіял “Паляцкішскі цэнтр культуры і дасуга” дзяржаўнай установы культуры “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Этнаграфічны куток створаны ў 2000 годзе. За гады існавання сабраны значны матэрыял, які аднаўляе гісторыю мясцовага краю. Галоўная мэта – вывучэнне гісторыі роднага краю, нацыянальнай культуры.







Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён,

аграгарадок Паляцкішкі, вуліца Цэнтральная



Этнаграфічная экспазіцыя "Сцежкамі продкаў"

Філіял "Жырмунскі цэнтр культуры і дасуга"

дзяржаўнай установы культуры "Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"


8 верасня 2017 года адкрыта этнаграфічная экспазіцыя "Сцежкамі продкаў". У невялікім пакоі створаны сціплы хатні інтэр'ер, характэрны для беларускай вёскі: пабелены сцены, на столі – бэлькі; печ, ложак, дзіцячая ложак-качалка, куфар, калаўрот, кросны. Вокны пакоя ўпрыгожваюць выцінанкі; у куце – іконы, вышытыя абрусы і рушнікі, тканыя дыванкі на падлозе - усе асноўныя атрыбуты на сваіх месцах.


Этнаграфічная экспазіцыя налічвае больш за 200 экспанатаў.



Агульнымі намаганнямі жыхары жырмунскай зямлі стварылі

ў аграгарадку куток народнай культуры, дзе будзе захоўвацца

спадчына для наступных пакаленняў.

Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён,

аграгарадок Жырмуны, вуліца Савецкая


Музейная экспазіцыя "Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча"

Філіял "Больцінікскі культурна-турыстычны цэнтр"

дзяржаўнай установы культуры

"Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"



29 снежня 2018 года ўрачыста адчыніла свае дзверы музейная экспазіцыя «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча» – цудоўнае месца, будынак і гісторыя кахання знакамітага паэта Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі.









База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка