Філязофскі моладзевы клюб wwli – эгу беларускі клюб выпускнікоў фіа




Дата канвертавання31.01.2017
Памер79.74 Kb.
iEARN-Belarus (International Education and Resource Network in Belarus)

Інтэрнэт-праект «Сьвет, дзе мы жывем» (“World We Live InInternet-Project)

Моладзевы адукацыйны клюб “New Line” (ГА «Абнаўленьне гуманітарнай адукацыі»)

Філязофскі моладзевы клюб WWLI – ЭГУ

Беларускі клюб выпускнікоў ФІА

Інтэрнэт-гульня «НАША Беларусь»


(“OUR Belarus” Internet-Game)

Агульная інфармацыя


Інтэрнэт-гульня «НАША БЕЛАРУСЬ» арганізуецца й ажыцьцяўляецца ў рамах падрыхтоўкі традыцыйнага вясновага лягеру інтэрнэт-праекту «Сьвет, дзе мы жывем» (http://wwli.iatp.by). У 2004 годзе міжнародны дыскусійны лягер – адукацыйная гульня «Мы будуем РРП – Piazza / Platz / Пляц» арганізуецца й праводзіцца паводле матэрыялаў дыскусіяў тэматычных лістоў рассылак праекту (wwli-list@iatp.by, wwli-deutsch@iatp.by, iearn-wwli@us.iearn.org) й рэгіянальнай падпраграмы «Сьвет, дзе мы жывем: мілі мастацтва».
Канцэпцыя праекту грунтуецца на ўяўленьні пра Беларусь як адну з краінаў Цэнтральна-Усходняй Эўропы—Памежжа вялікіх культураў Усходу й Захаду, і пра беларусаў –як пра народ, што мае сваю эўрапейскую традыцыю. Менавіта таму ў рамах лягеру, удзельнікам Інтэрнэт-праекту, які пастаянна адбываецца, прапануюць ня толькі пазнаёміцца адзін з адным “твар да твару” й абмеркаваць тое, што пакуль засталося “за кадрам” віртуальных і рэальных сустрэчаў праекту на нашых лістах рассылкі, але, знайсьці СВАЕ мейсца ў «Spring Day in Europe» і абмеркаваць тое, што хвалюе нас РАЗАМ, выбудаваць НАШ Эўрапейскі ДОМ такім, у якім мы хочам жыць.

Мы мяркуем, што супольная праца ўдзельнікаў гульнявой пабудове НАШАГА агульнага эўрапейскага ДОМУ дазволіць зрабіць СВОЙ унёсак у падрыхтоўку Усясьветнага фестывалю моладзі Барсэлёна – 2004 (World Youth Festival Barcelona 2004, August 8th – 14th), які адбудзецца ў жніўні 2004 году й будзе прысьвечаны абмеркаваньню праблемаў міру й мультыкультурнага ўзаемадзеяньня маладых людзей у рамах Дэклярацыі Тысячагодзьдзя ААН і ажыцьцяўленьня рашэньняў Усясьветнага Саміту па забеспячэньні устойлівага развою чалавецтва.


Ідэя інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь» распрацаваная на падставе ідэі й тэхналёгіі ажыцьцяўленьня інтэрактыўнай гульні ў краінах “Задзіночыць нацыі” праекту "Гэта наш час". Праект “Гэта наш час” ёсьць глябальным штогадовым праектам для сярэдніх школ, пачынальнікам якога выступае ASPnet (UNESCO Associated Schools Project Network). У 2003 – 2004 годзе яго ўдзельнікам ёсьць Моладзевы адукацыйны клюб “New Line” (ГА «Абнаўленьне гуманітарнай адукацыі », Беларусь).

Згодна з задумай праекту яго назва нясе ў сабе падвойны сэнс:

1. «Гэта наш ЧАС»: вечнасьць і ўнівэрсальнасьць навуковага фэномэну часу


  1. «Гэта НАШ час»: індывідуальнасьць успрыняцьця часу маладымі людзьмі,

«пражыцьцё» якога дазволіць удзельнікам лягеру самавызначыцца ва ўяўленьнях пра сучасны сьвет—сьвет, што адкрываецца, а таксама у сваім мейсцы й ролі ў ім.

Мэты Інтэрнэт-гульні


  1. Падвышэньне ведаў школьнікаў пра гісторыю й культуру Беларусі ў кантэксьце агульнай гісторыі Эўропы й іншых культураў сьвету шляхам міжкультурнага абмену інфармацыяй

  2. Улучэньне ўдзельнікаў Вясновага дыскусійнага лягеру праекту «Сьвет, дзе мы жывем» у кантэксты й зьмест адукацыйнай гульні «Мы будуем РРП – Piazza / Platz / Пляц»

Удзельнікі Інтэрнэт-гульні
Каманды школ й іншых навучальных установаў, індывідуальныя ўдзельнікі – маладыя людзі ва ўзросьце 12 – 25 гадоў, што цікавяцца праблемамі гісторыі, выяўленьня й развою розных культураў, беларускай культурай і гістарычнымі каранямі Беларусі.

Неабходныя ўмовы ўдзелу:



  • наяўнасьць кантактнага адрасу электроннай пошты,

  • рэгістрацыя ў пазначаны тэрмін (да 20.00 – час менскі – 18 сакавіка 2004 году) з паведамленьнем арганізатарам гульні свайго кантактнага адрасу (для яго ўлучэньня ў сьпіс рассылкі удзельнікаў інтэрнэт-гульні),

  • мажлівасьць у пятніцу, 19 сакавіка 2004 году з 12.00 да 15.00 Менску (13.00 – 16.00 Масквы) атрымаць заданьне й даслаць свой варыянт адказаў (з дапамогай электроннай пошты).

Парадак правядзеньня гульні





Да 14 сакавіка 2004 году:

праектаваньне



Распрацоўка ідэі, Палажэньня й пытаньняў Інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь»

Арганізатары гульні

15 сакавіка 2004 году: абвестка пра гульню

Афіцыйная абвестка пра правядзеньне Інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь» па лістох рассылак праекту «Сьвет, дзе мы жывем», iEARN-Belarus і iEARN, Беларускага клюбу выпускнікоў ФІА і регіянальных центраў ФІА, Праграмы пашыранага доступу й навучаньня Інтэрнэт, зарэгістраваным удзельнікам Вясновага дыскусійага лягеру.

Арганізатары гульні

15 сакавіка – 18 сакавіка 2004 году: рэгістрацыя ўдзельнікаў

Рэгістрацыя удзельнікаў гульні, фармаваньне адмысловага сьпісу рассылкі

Адрасы для рэгістрацыі: savel@ripo.unibel.by, yiecnewline@tut.by (просьба дасылаць ліст-заяўку адначасна на абодва пазначаныя адрасы)



Удзельнікі й арганізатары гульні

19 сакавіка 2004 году: правядзеньне гульні

Пачатак гульні:

12.00 (Менск), 13.00 (Масква), 10.00 (Грынвіч): адначасовая рассылка да ўсіх зарегістраваных удзельнікаў пытаньняў гульні – заданьняў і зьмяшчэньне іх на сайце Вясновага дыскусійнага лягеру праекту;

Гульнявая праца:

12.00 – 15.00 (Менск), 13.00 – 16.00 (Масква), 10.00 – 13.00 (Грынвіч): выкананьне заданьняў гульні з выкарыстаньнем усіх даступных удзельнікам крыніцаў інфармацыі

ДА 15.00 (Менск), 16.00 (Масква), 13.00 (Грынвіч) – дасылка выкананых заданьняў арганізатарам гульні (па пазначаных у заданьні адрасох), рэгістрацыя атрыманых адказаў

Сканчэньне гульні:

15.30 (Менск), 16.30 (Масква), 13.30 (Грынвіч): зьмяшчэньне кароткіх адказаў на гульнявыя заданьні на сайце Вясновага дыскусійнага лягеру праекту «Сьвет, дзе мы жывем»

Арганізатары гульні


Удзельнікі гульні

Удзельнікі й арганізатары гульні

Арганізатары гульні



Да 22 сакавіка 2004 году:

Вызначэньне пераможцаў гульні



Пераможцы Інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь» вызначаюцца на падставе ацэнкі выкананых удзельнікамі заданьняў гульні паводле наступных крытэраў:

  • колькасьць слушных адказаў (гульнявы каэфіцыент – 1,0);

  • паўніня, глыбіня й пісьменнасьць выкананьня заданьня (гульнявы каэфіцыент – ад 1,0 да 1,5 на кожным заданьні)

  • хуткасьць выкананьня заданьняў (улічваецца пры падліку сукупных балаў удзельнікаў)

Адказы, дасланыя па-за пазначаным тэрмінам, конкурсным журы не разглядаюцца!

Конкурснае журы

22 сакавіка 2004 году

Абвешчаньне вынікаў гульні – на цырымоніі адкрыцьця Вясновага дыскусійнага лягеру праекту «Сьвет, дзе мы жывем»

Арганізатары гульні

До 01 мая 2004 году

Падагульненьне вынікаў гульні й выкананых гульнявых заданьняў; афармленьне старонкі Інтэрнэт-гульні на сайце iEARN-Belarus (http://iearn-belarus.iatp.by)

Удзельнікі й арганізатары гульні



Рекамэндацыі да ўдзелу ў гульні
Гульня пачнецца 19 сакавіка 2004 году ў Інтэрнэце а 10:00 па Грынвічы. Школы, што ня маюць доступу ў Інтэрнэт, змогуць атрымаць усе пытаньні па электроннай пошце. У вас ёсьць 3 гадзіны, каб выканаць заданьні гульні й адказаць на ўсе пытаньні й даслаць свае адказы арганізатарам гульні.

Выкарыстоўвайце ўсе мажлівыя крыніцы інфармацыі для пошуку адказаў на пытаньні. Вы можаце ажыцьцяўляць абмен інфармацыяй зь іншымі групамі й удзельнікамі, узаемадзейнічаць у справе знаходжаньня слушных і поўных адказаў.

Каманда, якая ў час адказала слушна й поўна на найбольшую колкасьць пытаньняў і якая пісьменна аформіла свае адказы, стаецца пераможцам інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь».

Працоўныя мовы гульні: беларуская, расейская, ангельская, нямецкая

(выбар мовы – паводле жаданьня ўдзельнікаў)



Падагульненьне вынікаў гульні

Інтэрнэт-гульня «НАША Беларусь» – пілётны праект сеткі iEARN-Belarus (International Education and Resource Network in Belarus). Таму яго арганізатары будуць удзячныя ўсім удзельнікам за дадатковае апісаньне імі свайго досьведу ўдзелу ў гульні, прапановы па ўдакладненьні яе канцэпцыі, правілаў і способаў удзелу, якія будуць улічаныя ў распрацоўцы ідэі й правілаў правядзеньня штогадовай інтэрактыўнай інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь».


Усе ўдзельнікі Інтэрнэт-гульні «НАША Беларусь» атрымаюць сэртыфікаты, а яе пераможцы зь ліку ўдзельнікаў Вясновага дыскусійнага лягеру – зьніжкі 30% у аплаце харчаваньня ў часе яго працы (22 – 26 сакавіка 2004 году).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка