Формулы ветлівасці




Дата канвертавання23.01.2018
Памер68.25 Kb.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Лельчыцкага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Бараўская сярэдняя школа Лельчыцкага раёна»

Формулы ветлівасці

(сцэнарый пазакласнага мерапрыемства па літаратурным чытанні ў 4 класе)

Буцькавец Анастасія Пятроўна, настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі

аг. Баравое

Мэта: вапрацоўка ў вучняў паважлівых адносін да людзей, узаемаветлівасці

Задачы: замацаваць веды вучняў аб асноўных спосабах вітання з людзьмі; пазнаёміць з формуламі ўзаемаадносін паміж людзьмі: падзяка, просьба, уменне прабачыць і аказаць дапамогу ў цяжкім становішчы; вучыць карыстацца выразнымі сродкамі мовы і крылатымі словамі, каб выразіць свае пачуцці; развіваць беглае свядомае чытанне вучняў; выхоўваць цікавасць да традыцый беларускага народа, дабразычлівасць.

Абсталяванне: карткі, малюнкі, кветкі

Ход мерапрыемства

Вядучая: Добры дзень! Рады бачыць вас на нашым свяце.

Вядучы: Вітаем усіх гасцей , удзельнікаў нашай гульні, членаў журы, а таксама балельшчыкаў.

Вядучая: Дарэчы, прывітанне ў розных народаў свету прымае на працягу

стагоддзяў самыя розныя формы.Так прадстаўнікі племені акамба ў Кеніі ў

знак глыбокай павагі плююць на сустрэчных. На востраве Замбезі пры

сустрэчы пляскаюць у далоні і робяць рэверанс. Амерыканцы, вітаючы сябра,

ляпаюць па спіне, а французы - цалуюцца.

Вядучы: Ну, а мы вітаем нашых удзельнікаў конкурсу апладысментамі,

запрашаем каманды на сцэну.

(Прадстаўленне каманд і членаў журы)

1 Конкурс "Хто хутчэй"

(даецца 1 хвіліна)

Трэба за гэты час на ліст паперы напісаць як мага больш вядомых формул , з дапамогаю якіх выказваюцца падзяка і просьба (журы падводзіць вынікі) Вядучая: У звычайнай гутарцы людзі выяўляюць розныя пачуцці і імкнуцца гаварыць выразна і пераканальна, каб іх зразумелі. Калі ж заўважыць, што іх не разумеюць або ім не вераць, то яны імкнуцца давесці сваю думку пры дапамозе інтанацыі.

Вядучы: I зараз нашым камандам мы прапануем такі конкурс. Для ўдзелу ў ім запрашаюцца хлопцы (па 1) з кожнай каманды.

Заданне: вымавіць фразу "Дай мне, калі ласка, ручку" з рознымі адценнямі інтанацыі - так, каб гучала:

-просьба

насмешка



-прызнанне ў каханні

-упрошванне

-загад

-няўпэўненасць
-абыякавасць
-зайздрасць
(падвядзенне вынікаў)

Вядучая: Ад слова сэрца халадзее,

Праходзіць сон і забыццё,

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціцца жыццё.



Вядучы: I зараз камандам прапануецца дадаць набходныя словы ў прыказкі

і прымаўкі.



1 каманда:

Слова не верабей ... – (выпусціш-не зловіш).

Запас бяды ... (не чыніць).

Усе знай, ды ... (не ўсе бай).

Рана загоіцца ,а ... (злое слова ніколі).

Век жыві, ... (век вучыся).



2 каманда:

Па адзенні сустракаюць,а ... (па розуму праважаюц)ь.

Вялікаму каню -... (вялікі хамут).

Многа ведай , ды ... (мала гавары).

За доўгі язык ... (не пахваляць).

Не хвалі сябе , няхай ... (людзі пахваляц)ь.



Вядучая: Над намі словы ўладараць.

Мы чуем і гаворым іх ,

Яны то здружаць , то пасвараць

Сяброў і ворагаў маіх



Вядучы: Так, сапраўды, словам можна вылечыць,

А можна і скалечыць чалавека.

Далікатнае , тактоўнае , ласкавае , яно да спадобы любому.

Вядучая: I наколькі тактоўныя нашы ўдзельнікі гульні, мы зараз высветлім.

Вядучы: Прапануем нашым камандам наступную сітуацыю: уявіце сабе

телефонную размову. Прывітайцеся і пачніце правільна размову (а пасля

закончыце яе)

а) Телефануеце вы

б) Вам тэлефануюць (памыліўся нумарам)

(інсцэніруйце)

(журы падводзіць вынікі)

Вядучая: Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы,

Дык не шкадуйце шчырых слоў!



Вядучы: А здатным толькі на дакоры

I гучна словамі грымець,

Каб не прыносіць людзям гора,

Было б найлепей анямець.



Вядучая: Мы зараз прапануем нашым удзельнікам "анямець" на некалькі хвілін.

Вядучы: Як анямець? Яны што гавораць нейкія непрыемныя і дакорлівыя

словы?


Вядучая: Ды не, гэта іх конкурс такі чакае. Яны без слоў, моўчкі, павінны

прадставіць які-небудзь твор беларускіх пісьменнікаў (эпізод,сцэну), каб гледачы здагадаліся, што гэта за твор.



Вядучы: А паважанае журы ацэніць акцёрскія здольнасці нашых удзельнікаў (конкурс-пантаміма)

(журы падводзіць вынікі)



Вядучая: Так, нездарма народная прыказка кажа: "Слова-срэбна, маўчанне-

золата"


Вядучы: Дазволь мне з табой не згадзіцца, бо, кажучы словамі М.Танка,

"Маўчанне ніколі не было і не будзе золатам: яно або ў некалькі разоў

даражэйшае за яго, або нічога не вартае!"

Вядучая: Цудоўныя словы!

Вядучы: Ласкавае, добрае, шчырае слова патрэбна ўсім!

Вядучая: Век дзяліся тым, што маеш,-

Хлебам - соллю, казкай - краскай.

Ну, а ў госці запрашаеш,

Гавары ўсім!

- Калі ласка!

Вядучы: Нешта ты ўжо пра хлеб загаварыла, пра госці. Мы ж таксама столькі гасцей да сябе запрасілі, а чым частаваць іх будзем?

Вядучая: Як чым? Сёння ў нас свята беларускае, таму і частаваць будзем

беларускімі стравамі.



Вядучы: Гэта што ж? Мы іх тут гатаваць будзем?

Вядучая: Ну, прыгатаваць мы іх тут не зможам, а вось падзяліцца рэцэптамі- калі ласка. Камандам мы прапануем скласці рэцэпт дранікаў, мучных (масленечных) бліноў. Тая каманда, хто дакладней напіша рэцэпт –і будзе пераможца.

Вядучы: Ты паглядзі, якія спрытныя і ўвішныя ў нас дзяўчаты, якія

выхаваныя, тактоўныя хлопцы!



Вядучая: Ды яшчэ і інтэлектуалы!

Вядучы: Ну, я не сумняваюся. Але ўсё ж такі конкурс (інтэлектуальны) хачу прапанаваць

Вядучая: А што за конкурс?

Вядучы: Кожнай камандзе будзе зададзена па 5 пытанняў. Каманда, якая

дасць больш правільных адказаў, тая і пераможца.



Вядучая: Тады пачынай.

Заданні 1 камандзе:

1.Назавіце сапраўднае імя Якуба Коласа?



  1. Назавіце асноўныя віды твораў (апавяданне, верш, казка, байка)

  2. На якое свята пякуць бліны? (Масленіца)

  3. На якое свята дзяўчаты плятуць вянкі, пускаюць іх па вадзе; шукаюць папараць- кветку? (Купалле)

5.Назавіце беларускага першадрукара. (Францыск Скарына)

Заданні 2 камандзе:

1. Калі адзначаецца Свята ведаў? (1 верасня)

2.Назавіце псеўданім Якуба Коласа. (Якуб Колас)

3. Сапраўднае імя Янкі Купалы? (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)

4. На якое свята ходзяць пад вокны ды спяваюць песні? (Калядкі).

5. З якога верша ўзяты словы:

“У куце сядзіць мядзведзь

Хустку вышывае.

А лісічка-невялічка

Хатку прыбірае.”



Вядучы: Ну, вось скончыўся апошні конкурс. Журы падводзіць вынікі і

хутка аб'явіць пераможцаў.



Вядучая: А мы хочам падзякаваць удзельнікам нашай гульні, усім гасцям , якія

завіталі да нас на мерапрыемстсва.



Вядучы: Мы спадзяемся, што вам сапраўды было ўтульна ў нас. Памятайце,

што толькі ад нас саміх залежыць тое, наколькі нам будзе добра і камфортна

ў жыцці.

Вядучая: Адкрывайце свае сэрцы дабру і з дабром ідзіце да людзей.

Вядучы: Хочацца яшчэ раз нагадаць словы :

"Лечыцца трава ад спёкі ліўнем ,

Людзі ласкай лечацца людской."

Будзьце ласкавымі, бойцеся крывадушша і абыякавасці. Міру вам і дабра!



Вядучая: I ўсяго чыстага і светлага!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка