Фядосік Віктар Анатольевіч




Дата канвертавання07.01.2018
Памер22.67 Kb.
Фядосік Віктар Анатольевіч нарадзіўся 9 лютага 1951 г. у в. Сінкевічы Лунінецкага (тады Ленінскага) раёна, у сям’і вядомага беларускага вучонага-фалькларыста А.С. Фядосіка. З 1959 г. жыве ў Мінску. Сярэднюю школу скончыў у 1968 г. з залатым медалём. У 1968 — 1973 гг. вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з дыпломам з адзнакай. У 1973 — 1976 гг. — у аспірантуры пры кафедры гісторы і старажытнага свету і сярэдніхвякоў БДУ. У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па раннехрысціянскай абраднасці. У 1976 — 1983 гг. працаваў у Мінскім інстытуце культуры спачатку выкладчыкам, потым дацэнтам кафедры гісторыі СССР, БССР і замежных краін. З 1983 г. працуе ў БДУ. У 1983 — 1988 гг. — дацэнт кафедры гісторыістаражытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1988 г. — загадчык гэтай кафедры. Прафесар В. А. Фядосік выкладае і на тэалагічным факультэце, з'яўляецца членам Савета гэтага факультэта. У 1992 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Хрысціянская царква ў Рымскай імперыі ў III — пачатку IV ст. (станаўленне хрысціянскай царквы і рэлігійная палітыка імператарскай улады)". У 1993 г. прысвоена вучонае званне прафесара. Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку чатыры манаграфіі: "Таінства без тайн" (Мн.: Навука і тэхніка, 1979); "Крытыка багаслоўскіх канцэпцый сутнасці хрысціянскага кацехуменату" (Мн.: Навука і тэхніка, 1983); "Царква і дзяржава" (Мн.: Навука і тэхніка, 1988); "Кіпрыян і антычнае хрысціянства" (Мн.: Універсітэцкае, 1991).

Асноўныя напрамкі навуковай работы – даследаванне гісторыі Рымскай імперыі і сярэдневяковай Італіі. Навуковыя працы В. А. Фядосіка шырока вядомыя за межамі Беларусі, публікаваліся ў Расіі, Украіне, Казахстане, Кіргізіі, уключаюцца ў спісы рэкамендаванай літаратуры ўніверсітэцкіх курсаў па гісторыі старажытнага свету і спецкурсаў па раннім хрысціянстве замежных універсітэтаў. Прафесар В. А. Фядосік стажыраваўся ў якасці прафесара-даследчыка ў Пенсільванскім універсітэце (Філядэльфія, ЗША). Чытаў лекцыі па гісторыі хрысціянства ў Рымскай імперыі ва Уроцлаўскім універсітэце (Польшча). Пад яго навуковай рэдакцыяй выдадзена першы беларускі навучальны дапаможнік для вышэйшых навучальных устаноў па гісторыі сярэдніх вякоў (з грыфам Міністэрства адукацыі РБ) у 2-х частках на беларускай мове і ў 3-х частках на рускай (2002 – 2008 гг.), у якім В. А. Фядосік з'яўляецца аўтарам і вядучым. В. А. Фядосік актыўна ўдзельнічае ў стварэнні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для школ Беларусі. Пад яго навуковай рэдакцыяй і пры яго аўтарстве выдадзены школьныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі па гісторыі сярэдніх стагоддзяў. Больш за дзесятак з іх маюць грыф Міністэрства адукацыі РБ. Усяго В. А. Фядосік ўдзельнічаў у стварэнні больш за 20 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў і сусветнай гісторыі для школ РБ. Ён з'яўляецца аўтарам і сааўтарам хрэстаматый, атласаў, навучальных карт, працоўных сшыткаў, тэставых заданняў, дапаможнікаў для настаўнікаў па школьным курсе па гісторыі сярэдніх вякоўі сусветнай гісторыі для школ РБ.



Прафесар В. А. Фядосік узнагароджаны Граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1983 г.), Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (1996 г.), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2004 гг.), пяццю Ганаровымі граматамі БДУ. У 2003 г. за цыкл навуковых прац «Чалавек і соцыум у антычнасці і сярэднявеччы» быў удастоены Прэміі БДУ ім. В. И. Пічэты. У 2006 г. узнагароджаны медалем свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 2009 г. – нагрудным знакам Міністэрства адукацыі РБ.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка