Галіна Сікора Жыццё праходзіць непрыкметна




Дата канвертавання13.10.2018
Памер8.55 Kb.
Галіна Сікора

Жыццё праходзіць непрыкметна.

Здаецца, быццам бы не жыў,

Увесну быццам бы з сябрамі

На луг і рэчку не хадзіў.

Не любаваўся крыгаходам,

На вуду рыбу не лавіў.

І смачны сок з бярозы белай

Вясновай раніцай не піў.

Сцяжынкай вузкаю ў школу

З сябрамі разам не хадзіў.

І спёкай летняю з крыніцы

Ваду чароўную не піў.

Не зведаў першае каханне.

Раўніўцам змучаным не быў

І прапановы: “Стань маёю”, -

Сваёй каханай не рабіў…

Былі заручаны, вяселле.

Даў Бог дачушак і сыноў.

Усё было: і дзень, і вечар…

Збірацца час настаў “дамоў”.

І хай жыццё – адно імгненне.

Прайшло, як быццам бы не жыў.

І шмат чаго на гэтым свеце

Яшчэ рукамі не зрабіў.

Але ж пакінуў для нашчадкаў

Свайго жыцця адметны след.

Заўсёды помніў, як малітву,

Бацькоўскі строгі запавет:


Зямліцу-матухну любі,

Дабро, не зло, на гэтым свеце



Для свайго бліжняга рабі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка