Ганна Пятроўна Бандарэнка




Дата канвертавання25.04.2018
Памер28.88 Kb.
Ганна Пятроўна Бандарэнка нарадзілася 10 чэрвеня 1947 года ў Паўночным Казахстане Какчатаўскай вобласці. Сваю працоўную біяграфію пачала рана, працавала на Усесаюзнай будоўлі - будаўніцтве Казахстанскай Магніткі г. Цеміртаў Карагандзінскай вобласці. Скончыла ВТУЗ пры філіяле Карагандзінскага палітэхнічнага універсітэта, атрымаўшы спецыяльнасць эканаміста. Працавала па спецыяльнасці на працягу 15 гадоў, на прафсаюзнай і партыйнай рабоце ў будаўніцтве, прамысловасці і на транспарце у г. Караганда. На працягу 7 гадоў працавала сацыёлагам аб'яднання Каргормаш, з'яўляючыся суіскальнікам Расійскай Акадэміі навук. На заканчэнне працоўнай біяграфіі чатыры гады была начальнікам аддзела сацыяльных праграм выдавецкага дома «Авиатрек» г. Караганда. http://www.garant.brest.by/time/re/face/apb.jpg

На працягу 10 гадоў Ганна Бандарэнка друкавалася ў шматтыражнай газеце «Машиностроитель», 4 гады вяла рубрыкі ў газеце «Авиатрек» пад назвай «Благотворение», «Фотоартсалон Анна», «Исповедь джентльмена», «Личность». Адначасова пісала мноства артыкулаў на тэмы культуры, друкавала вершы, апавяданні, нарысы, а таксама праводзіла клубныя сустрэчы з аднадумцамі. У 2000 годзе была прынята ў Саюз пісьменнікаў Карагандзінскай вобласці.

У 2001 годзе сям'я пераехала на радзіму мужа, у Беларусь, г. Лунінец. З гэтага часу Г.П. Бандарэнка стала супрацоўнічаць з мясцовай прэсай. Працавала пазаштатным карэспандэнтам у газетах "Лунінецкія навіны", "Информ-прогулка", "Вита-пресс", “Газета па-лунінецкі”. Яе нарысы выходзілі ў рубрыках "Знакомая незнакомка", “Театр знакомых лиц", "Огонь свечи” "Искусство жить", "Откровение под вуалью", "Таланты крупным планом", "Мода в нашем городе". Супрацоўнічае з медыапарталамі "Медиа-Полесье" (г. Лунінец), "Брест-ноте" (г. Брэст), рэспубліканскай газетай "Культура і мастацтва", часопісамі "Алеся", "Гаспадыня", "Созвучие" (г.Мінск). Асобнымі выданнямі вышлі: кніга "Маёй душы мелодыя", прысвечаная музыканту А. Гурбановічу; зборнік дзіцячых вершаў "Василисе аб Василисе"; зборнік "Кладовая любви", куды ўвайшлі таксама вершы яе сясцёр. Вершы друкаваліся ў калектыўных зборніках "Родники любви" (г.Караганда), "На крылах кахання", "Встречи у камина" (г. Лунінец) і інш.

Ганна Бандарэнка з'яўляецца аўтарам многіх песень, у тым ліку песні "Мой город", прысвечанай Лунінцу. На працягу 30 гадоў, з якіх 15 у Лунінцы, кіруе літаратурна-музычным клубам "Свеча". З 2015 года з’яўляецца кіраўніком Народнага паэтычнага клуба "Муза" пры ГДК г.Лунінца.



Аб жыцці і творчасці Г. П. Бандаренкі.

  1. Бондаренко, А.П. Мой Казахстан; На Ваганьковском кладбище: стихи /Анна Бондаренко // Родник любви : [сборник поэзии] / сост. Валерий Могильницкий. - Караганда: Карагандинская Полиграфия, 2001. С. 48-50.

  2. Бондаренко, А.П. Лунинцу; Мой город; Белое озеро; Белоруссия; Художник; Октябрь; Любовь; Душа: [вершы] / Анна Бондаренко // На крылах кахання: Анталогія вершаў лунінецкіх паэтаў / рэд. Т.П. Вайцяхоўская. – Лунінец : Лунінецкая друкарня, 2004. С. 3 – 10.- (серыя “Галасы Лунінеччыны; Вып. 14).

  3. Бондаренко- Мокаева, А. Благодать; Белое озеро; Душа; Октябрь; Моя земля; Земля; Спасение; Котёнок ; Художник; Осень; Сирень; Закат и др. : стихи / Анна Бондаренко - Мокаева // Кладовая любви. - Нальчик : Полиграфсервис и Т, 2004. – С. 29-87.

  4. Литвинов, В. Кто вы Анна Петровна // Сердца раскрываются: [Записки Рыцаря неравнодушного слова]. - Караганда,1998. С.85-88.

  5. Ерёмина, Т. Аннушке ; Душа [посвящение А. Бондаренко] / Татьяна Еремина // Луна на Нуркена : [стихи] / ред. И. В. Варыгина. – Караганда: ТОО Арко, 2004. С. 79-80.

  6. Бондаренко, А.П. Мой город; Наша “Чыгунка” /Анна Бондаренко // Нет города роднее и милей :[ вершы пра Лунінец] / склад. В. Жылко; рэд. Т. Карпуковіч. - Лунинец,2009. С. 19-20.

  7. Бондареко, А.П Василисе о Василисе : [стихи] /Анна Бондаренко - Лунинец: Лунинецкая районная типография, 2015. – 20 с.

  8. Бондаренко, А.П. Март; Срубили деревья на кладбище; Музыка сфер; Свидание с осенью :[ cтихи ] // Зимние встречи у камина 2 / сост. Анна Бондаренко.- Лунинец, 2015. С. 39-43.

  9. Война отгремела; Колокольтный звон: [стихи] // Зимние встречи у камина 3 / сост. Анна Бондаренко.- Лунинец, 2015. С.18-21.

  10. Моей души мелодия: [сборник статей о музыканте, Андрее Даниловиче Гурбановиче и его авторских песен] / ред. и сост. А. П. Бондаренко. - Лунинец : Лунинецкая районная типография, 2015. 68с.

  11. Бондаренко, А.П. Лунинцу; Любовь: Майская ночь; Душа: Белое озеро: Мой город : [стихи] // Когда не молчит душа: [ сборник стихов поэтов Лунинетчины] / сост. Анна Бондаренко. - Лунинец, 2017. С.19-25.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка