Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч




Дата канвертавання14.02.2017
Памер56.17 Kb.
Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч

Герой Савецкага Саюза  Гаравец Аляксандр Канстанцінавіч  нарадзіўся 12 сакавіка 1915 года ў весцы Машканы. Скончыў Машкансую сямігодку. У чырвонай арміі з 1932 года. У 1935 годзе скончыў Ульянаўскую летную школу. Працаваў інструктарам лётнай часці  у аэраклубе  горада Шахты Растоўскай вобласці. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 года. Ваяваў на Паўночна-Каўказкім, Варонежскіх франтах. Намеснік камандзіра эскадрыліі 88-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка. Лётаў на ЛАГГ-3, потым асвоіў Ла-5. Зрабіў 74 баявыя вылеты, знішчыў 11 варожных самалетаў, 40 аўтамашын , 24 павозкі. Гвардыі старэйшы лейтэнант Аляксандр Гаравец вызначаўся на Курскай дузе. 6 ліпеня 1943 года ўступіў у бой з 20 бамбардзіроўшчыкамі праціўніка і збіў 9. Загінуў у гэтым баі. Аляксандр Канстанцінавіч адзіны ў міры  лётчік, які збіў  такую колькасць самалетаў у адзіным баю. Званне  Героя Савецкога Саюза Аляксандру Канстантінавічу Гараўцу прысвоена пасмяротна. Аляксандр Гаравец лічыўся прапаўшым без весткі, пакуль у 1957 года жыхарамі вескі Зорінскія Двары Белгародскай вобласці не знайшлі  самалет з астанкамі лётчыка. Герой быў з ушанаваннямі пахаваны ў гэтай весцы. Яго імя прысвоенна Віцебскаму аэраклкбу, школе ў Машканах. Імем героя названы вуліцы  ў Мінску, Віцебску, Багушэўску. У 1981 годзе на ўшанаванне памяці Аляксандра Канстантінавіча Гараўца каля школы, ў якой ён вычыўся, пастаўлены бюст. Таксама яму пастаўленны помнік у Віцебску.http://sania9209.blog.tut.by/files/2010/03/dhdhne12.jpg

Каваленка Сяргей Анісімавіч

Герой Савецкага Саюза Каваленка Сяргей Анісімавіч – Нарадзіўся 27 лістапада 1921 года ў весцы Ульянавічі ў сям’і святара. З 1932 года жыў у горадзе Магілёве. Скончыў 10 класаў. Працаваў слесарэм у Магілёўскам трэсце «Сантэхстрой». На фронце з красавіка 1944 года, а да гэтага быў у партызанах. Вызнаўчыўся Сяргей Каваленка ў баях пры пашырэнні плацдарма на левым беразе Одэр у раёне горада  Шургаст (Германія). 1-2 лютага 1945 года, рота дзе служыў Сяргей Каваленка атакавала пазіцыі праціўніка. Куляметны агонь варожага дзота перакрываў шлях. У рашучы момант бою Сяргей Каваленка закрыў сваім целам амбразуру дзота. Натхнёныя подзвігам баявыя таварыша салдаты кінуліся ў атаку, авалодалі важнай пазіцыяй праціўніка. 10 красавіка 1945 года Каваленку Сяргею Анісімавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імем названы вуліцы ў Магілеве і Сянно.http://senno1442.blog.tut.by/files/2010/09/dhdhdh4.jpg

 Камінскі Іван Іларыёнавіч

Герой Савецкага Саюза Камінскій Іван Іларыёнавіч нарадзіўся 8 лістапада 1919 года ў вескі Мяккія (у 1939 перанесена ў Масоры) ў сям’і селяніна. Скончыў 9 класаў. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Скончыў Віцебскі аэраклуб, ваенную школу лётчыкаў у горадзе  Энгельс у 1941годзе. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з  1942 года. Удзельнік бітвы пад Масквой, вызвалення Арлоўскай, Смаленскай абласцей, Беларусі, Літвы, Польшы, баёў ва Усходняй Прусіі. Зрабіў 239 баявых вылетаў. Намеснік камандзіра эскадрыллі разведвальнага авіяпалка 1-й паветранай арміі старэшы лейтэнант Іван Камінскі першы у палку праклаў шлях на Кёнігсберг, тройчы разведваў яго і бамбіў. Званне Героя Савецкога Саюза прысвоенна  29 чэрвеня 1945года. З 1947года  капітан Камінскі – у запасе. Жыў у Мінску. У 1948 годзе скончыў рэспубліканскую, а ў 1963 годзе – Вышэйшаю партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1948 на партыйнай і савецкай рабоце ў Мінску. Памёр 6 кастрычніка 1974 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.  У вёскі Машканы яму пастаўлены помнік.http://senno1442.blog.tut.by/files/2010/09/dhdhdh1.jpg

Мацюшоў Аляксей Дзмітрыевіч

Герой Савецкага Саюза Аляксей  Мацюшоў нарадзіўся 21 сакавіка 1916 года ў вескі Оўсішча ў сялянска сям’і. Скончыў Латыгальскую сямігодку, настаўніцкіе курсы. Працаваў настаўнікам у вескі Латыгаль. З 1937 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў у 1940 годзе Харкоўскае  ваеннае вучылішча пагранвойск. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Член ВКП(б) з 1941 года. У 1942 году скончыў курсы ваеннай акадэміі імя М.У. Фрунзе. Начальнік штаба 940-га стралковага палка маёр Аляксей Мацюшоў вызначаўся  ў баях пры вызваленне Смаленшчыны ў верасні 1943 года. У верасні 1943 года у час наступлення ў раённе вёсак Георгіеўскае і Дзмітракі Аляксей Мацюшоў з узводам аўтаматчыкаў і 2 узводамі 45 міліметровых гармат зайшоў у  тыл ворагу і завязаў бой, у выніку якога знішчана каля 200 гітлераўцаў, захоплены 4 варожыя мінаметы, 27 куляметаў, 18 аўтамашын, 3 рацыіі і інш. Загінаў Аляксей Мацюшоў 4 чэрвеня 1943 у баі. Пахаваны ў вёскі Дмітракі Дзямідаўскага раёна, а пасля войны яго прах перазахаваны у горадзе Дзямидове Смаленскай вобласці. Званне Героя Савецкога Саюза прысвоена пасмяротна. Яго імем названы вуліцы ў Дзямідаве. Імя героя прысвоенна Латыгальскай школе.http://senno1442.blog.tut.by/files/2010/09/dhdhn1.jpg

Пятаковіч Аляксандр Францавіч

Герой Савецкага Саюза Пятаковіч Аляксандр Францавіч  нарадзіўся 25 снежня 1914 года ў горадзе Сянно ў сям’і селяніна. У 1933 годзе скончыў тэхнікум. Працаваў у саўгасе Пухавецкага раёна, потым інструктарам райкома партыіі. На фронце  з лета  1941 года. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Вызначыўся ў баях за пашырэнне плацдарма на левым беразе Віслы і за горад Радым (Польша). 15 студзеня 1945 года ўзвод танкаў Т-34 на чале з  Аляксандрам Пятаковічам разграміў варожую аўтакалону, зайшоў у фланг артдывізіёну, знішчыў 2 бронетранспарцеры 3 гарматы і захапіў 4 гарматы, прыследуючы ворага, заняў 2-ю паласу абароны, што спрыяла поспеху наступлення. У баях за Одэр да Берліна экіпаж танка Аляксандра Францавіча знішчыў 8 танкаў, 8 гармат, 6 бронетранспарцёраў, 19 кулямётных кропак, узяў у палон 130 гітлераўцаў. 2 мая 1945 года у танка Аляксандра Пятаковіча трапіў фашысцкі фаўспатрон. Загінаў увесь экіпаж. А яго праз адчынены люк выкінула выбуховай хваляй. Падспеўшыя баявыя сябры аказалі першую дапамогу. 24 сакавіка 1945 года лейтэнанту Пятаковічу Аляксандру Францавичу прысвоенна  званне Героя Савецкога Саюза. Праз год Аляксандр Францавіч дэмабілізаваўся ў званні капітана, вярнуўся да мірнай працы. Быў на партыйнай і савецкай рабоце. Жыў у горадзе Мар’іна Горка Мінской вобласці. Памёр 9 чэрвеня 1988 года.http://senno1442.blog.tut.by/files/2010/09/pytakovich_af.jpg

Машэраў Петр Міронавіч

Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай працы Машэраў Петр Міронавіч  нарадзіўся 13(26) лютага 1918 года ў весцы Шыркі. Партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчыйную вайну. У 1939 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава. З 1939 па 1941годы выкладаў  фізіку і матэматыку ў Расонскай сярэдняй школе.У Вялікую Айчыйную вайну ў жніўні 1941года стварыў і ўзначаліў Расонскае патрыятычнае падполле. З красавіка 1942года камандзір партызанскага атрада імя М.А.Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім р-нах БССР, а таксама ў суседніх раенах РСФСР і Латвійскай ССР З 1943 года камісар партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага Віцебскай вобласці. З верасня 1943г. першы сакратар Вілейскага падпольнага абкома ЛКСМБ. З ліпеня 1944г. першы сакратар Маладзечанскага абкома ЛКСМБ. У тым жа 1944 годзе, за мужнасць і адвагу, праяўленную ў барацьбе з нямецка-фашысцкамі захопнякамі Пятру Міронавічу Машэраву было прысвоенна высокае званне Героя Савецкага Саюза. На камсамольска-маладежнай ніве ён працаваў яшчэ 10 гадоў. Са жніўня 1955 Петр Міронавіч стаў  першым сакратаром Брэскага абкома КПБ. З сакавіка 1965г. першы сакратар ЦК КПБ. Званне Героя Сацыялістычнай Працы Пятру Міронавічу Машэраву прысвоенна 10 лютага 1978 года. Трагічна загінаў Пётр Міронавіч  4 кастрычніка 1980 года у аўтамабільнай катастрофе на Маскоўскай шашы непадалёку ад Мінска. Тая катастрофа і да сённяшняга дня для многіх застаецца загадкай. Пахаваны на ўсходніх могілках у Мінску. У Віцебску ўстаноўлены помнік Машэраву. Яго імя  прысвоенна Віцебскаму дзяржаўнаму універсітэту. Яго імем названы праспект у Мінску, вуліцы  ў Глыбокім, Маладзечне, Лідзе і іншых населеных пунктах Беларусі.http://senno1442.blog.tut.by/files/2010/09/dhdhn-222x30012.jpg



Тамашэўскі Іван Герасімавіч

Герой Савецкага Саюза Тамашэўскі Іван Герасімовіч нарадзіўся 25 лістапада 1918 года ў весцы Рудніца. Скончыў  Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і адначасова аэраклуб. У 1940 годзе заканчавае Мелітопальскае ваенна -авіяцыйнае вучылішча. У чэрвені 1941 года – штурман 99-га палка начных бамбардзіроўшчыкаў. Гвардый старшы лейтэнант Тамашэўскі Іван да студзеня 1944 года здзейсніў пяцьсот восемдзесят тры баявых вылету, з іх дзевяноста шэсць на выведку праціўніка. Знішчыў шэсць варожых самолетаў на зямлі, дванадцаць танкаў, дзве бронемашіны, трідцать дзевяць аўтамашынаў з войскамі і грузамі. Шмат разоў ажыцяўляў бамбардіроўку і штурмоўку скапленій войскаў праціўніка. 13 красавіка 1944 года Тамашэўскаму Івану Герасімовічу прысвоена званне  Героя Савецкога Саюза . Пасля войны Іван Тамашэўскі працягваў службу ў ВПС СССР. У 1945 годзу ён скончыў высшыя курсы афіцэрскага саставу. З 1955 года маёр Тамашэўскі Іван Герасімовіч – у запасе. Жыў у горадзе Жытоміры, прымаў актыўны ўдзел у ваенна- патрыятычным выхаванне маладзі. Памёр 12 снежня 1994 года.http://senno1442.blog.tut.by/files/2010/09/dhdhune.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка