Гарбачоў Уладзімір Фёдаравіч




Дата канвертавання15.12.2018
Памер42.99 Kb.


ВЫКАРЫСТАННЕ ЭЛЕКТРОННЫХ СРОДКАЎ НАВУЧАННЯ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ ПАЗНАВАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ НАВУЧЭНЦАЎ
Гарбачоў Уладзімір Фёдаравіч

Настаўнік гісторыі

ДУА “Суцінскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа”, Пухавіцкі раён.
В статье представлен опыт работы учителя с электронным учебником на уроках истории в 6 классе. Автор показывает возможности использования электронного учебника на разных этапах учебной деятельности для развития познавательной активности
Аб малаэфектыўнасці традыцыйных формаў і метадаў навучання сказана і напісана шмат. Cучаснасць, інфармацыйная цывілізацыя, глабалізацыя і інтэрнэт аказваюць велізарны ўплыў не толькі на падрастаючае пакаленне, але і на настаўнікаў і выкладчыкаў, якія павінны ісці ў нагу са зменлівымі ўмовамі жыцця.

Колькасць інфармацыі з кожным днём павялічваецца ў шмат разоў. І ідэалістычнае імкненне вучня ведаць усе тут і цяпер рана ці позна прыводзіць да перагрузак, а яны, у сваю чаргу, да нежадання вучыцца. Тым больш, мозг маладога чалавека не хоча марнаваць энергію, сілы, час на авалоданне ведамі і ўменнямі традыцыйна, як гэта рабілі бацькі і настаўнікі некалькі дзесяцігоддзяў назад.

Задача сучаснага настаўніка гісторыі выпрацаваць сістэму навучання, якая б дазволіла школьніку за больш сціслы час атрымаць і авалодаць большай інфармацыяй, стаць паспяховым не толькі ў школе, але і ў паўсядзённым жыцці [1]. Лічу, што складальнікі і аўтары электроннага сродка навучання (далей ЭСН) “Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст.” [2] правільна акрэслілі задачы і паставілі мэту для ЭСН – павышэнне якасці навучання за кошт яго эфектыўнага, метадычна абгрунтаванага, сістэматычнага выкарыстання ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу на розных этапах вучэбнай дзейнасці.

Выкарыстоўваючы дадзены электронны падручнік у сваёй педагагічнай практыцы, я заўважыў, што вучні 6-7 класаў з вялікай цікавасцю і стараннасцю падыходзяць да падрыхтоўкі дамашняга задання. Думка пра тое, што яны лішні раз будуць займацца на камп’ютары, натхняе іх. Навучаючыся ў сярэднім звяне, вучні ўсведамляюць сябе больш сталымі. Гульня, як вядучая навучальная дзейнасць, не страчвае яшчэ свайго значэння, аднак новы статус школьніка мяркуе новы ўзровень чаканняў, новыя, больш "сур'ёзныя" формы работы на ўроках. Такая форма работы з'яўляецца вельмі актуальнай, калі працуеш з тэстамі. Не варта забываць, што дзеці дадзенага ўзросту шмат часу праводзяць за камп’ютарнымі гульнямі. І тут роля настаўніка – паказаць, што сітуацыю поспеху можна перажыць, не толькі прайшоўшы чарговы этап гульні, але і выканаўшы тэст па тэме ўрока. І трэба бачыць задавальненне ў вачах і чуць радасныя воклікі дзіцяці, які паспяхова справіўся з заданнем!

Праца павінна быць не лёгкай, а плённай. Гэта разумеюць школьнікі, працуючы з панятыйным апаратам. Прымяняючы на ўроку ЭСН, мы абавязкова прапрацоўваем новыя паняцці, бо многія з іх паўтараюцца пры вывучэнні новых тэм ў старэйшых класах. Таму ў дамашнее заданне абавязкова ўключана падрыхтоўка да панятыйнага дыктанту.

Выкарыстоўваючы на ўроках ЭСН “Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст.”, настаўнік павінен улічваць, што вучні 6 класа знаёмства з тэкставым рэдактарам на ўроках інфарматыкі пачынаюць толькі з II паўгоддзя. Таму мэтазгодна правесці адно ці некалькі інтэграваных заняткаў з настаўнікам інфарматыкі. Напрыклад, тэма інтэграванага ўрока можа быць такой: “Рэлігійна-асветніцкія дзеячы і праца з фрагментамі тэксту”. Вопыт паказвае, такая праца мае свой плён. Дзеці з вялікай цікавасцю чытаюць урыўкі з аповесці пра Ефрасінню Полацкую або “Памяць Святога айца нашага Кірыла, епіскапа Тураўскага”.

Суцэльны погляд на гістарычную падзею, адзіны ланцужок «прычына, падзея, наступствы», вылучэнне вузлавых праблем і падзей – вось галоўная сутнасць структурна-лагічных схем на занятках па гісторыі. Ужыванне структурна-лагічных схем прадугледжвае і рашэнне яшчэ адной немалаважнай задачы – істотнае скарачэнне навучальнага матэрыялу, з'яўленне часу для вывучэння дадатковых матэрыялаў. Вялікая колькасць схем, змешчаных у дадзеным ЭСН, дапамагае вучням сярэдняга звяна вырашыць дадзеную задачу. Так, структурна-лагічная схема “Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі” дапаможа ў далейшым разабрацца з паняццем "неалітычная рэвалюцыя".

Вялікую ролю ў выпрацоўцы гістарычных ведаў адыгрываюць наглядныя дапаможнікі. 3d мадэлі ўкараняюць элементы вобразнай памяці, яны дапамагаюць зразумець сэнс гістарычных з'яў, помнікаў. З дапамогай 3d мадэляў, ілюстрацый настаўнік можа падрыхтаваць і правесці ўрок-малюнак “Культура беларускіх зямель” ў 6 класе.

Фарміраваць навыкі работы з картай школьнікі могуць з дапамогай раздзелу “Карты-схемы”.

Працуючы з гэтым ЭСН, не варта забываць, што ён, па словах аўтараў, ажыццяўляе толькі камп’ютарную падтрымку ўсіх асноўных этапаў вучэбнай дзейнасці. Асноўнай жа крыніцай ведаў заставаўся і застаецца падручнік. Чытанне з ліста паперы зручней і эфектыўней, чым чытанне з экрана манітора. Даказана, што ступень засваення інфармацыі з экрана манітора на 25% ніжэй, чым пры чытанні з ліста паперы. На думку доктара педагагічных навук, спецыяліста ў галіне хуткачытання Зіганава М.А., хуткасць чытання сярэдняга чалавека расце толькі да 14 гадоў [3]. Таму ў 5-6 класах мэтазгодна яшчэ адводзіць час на каменціраванае чытанне. Выпрацаваўшы навыкі чытання, школьнік без лішніх перажыванняў і стрэсаў зможа адолець не толькі базавы курс гісторыі, але і засвоіць розныя камп’ютарныя тэхналогіі.


Спіс выкарыстаных крыніц:

  1. Главный информационно-аналитический центр [Электронный ресурс] / Приказ Министерства образования от 25.02.2008 №113. "Об утверждении планов работ на 2008 год по реализации мероприятий программ "Комплексная информатизация системы образования Республики Беларусь на 2007-2010 годы" и "Электронный учебник". Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 01.03.2007 №265 . "Об утверждении программы "Комплексная информатизация системы образования Республики Беларусь на 2007-2010 годы". – Минск, 2013. – Режим доступа: http://www.giac.unibel.by/main.aspx?guid=14571.- Дата доступа: 07.09.2016.

  2. Гісторыя Беларусі са старажытнейшых часоў да сярэдзіны XVI ст. [Электроны рэсурс]: - Электрон. дад. (313 Мб). – Наваполацк: УА «ПДУ», 2008-2009. – Электрон. апт. дыскі (CD-ROM): Дыск 2.

  3. Зиганов, М. А. Как на 100% запоминать тексты./ М.А. Зиганов - Москва: Эксмо, 2008. – 272 с.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка