Генадзь бураўкін




Дата канвертавання26.01.2018
Памер51.83 Kb.
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН

Г. М. Бураўкiн.


Беларускi паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч Рэспублiкi Беларусь Генадзь Мiкалаевiч Бураўкiн нарадзiўся 28.8.1936 г, у в. Шуляцiна (цяпер в. Тро­давiчы) Расонскага раёна ў сям'i служа­чага Шуляцiнскага льнозавода. Бацька, Мiкалай Сцяпанавiч, у гады Вялiкай Ай­чыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лiнiю фронту, ваяваў у дзеючай apмii, быў цяжка паранены пад Ржэвам.

Г. Бураўкiн скончыў сярэднюю школу №1 у Полацку (да пераезду сям'i ў Полацк вучыуся ў Расонах). У 1954 г.паступiў на аддзяленне журналiстыкi фiл­фака БДУ, якое скончыў у 1959 г. Пра­цаваў стыльрэдактарам у часопiсе “Каму­нiст Беларусi”, старшым рэдактарам Бе­ларускага радыё, загадчыкам аддзела лi­таратуры, пазней намеснiкам галоўнага рэдактара газеты “Лiтаратура i мастацт­ва”. У 1968-72 гг. карэспандэнт газеты “Правда” па Беларусi, у 1972-78 гг.галоўны рэдактар часопiса “Маладосць». У 1978-90 гг. старшыня Дзяржаўнага камiтэта Беларусi па тэлебачаннi i рады­ёвяшчаннi. У 1976 г. у складзе дэлегацыi БССР прымаў удзел у рабоце XXXI cecii Генеральнай Асамблеi ААН. У 1990 - ­93 гг. пастаянны прадстаўнiк Pacпyблiкi Беларусь пры ААН, з 1994 г. намеснiк мiнiстра культуры i друку. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1980-90 гг. Лау­рэат прэмii JIенiнскага камсамола Белару­ci (1972), Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Я. Купалы (1980, за кнiгу вершаў «Вар­та вернасцi»). З 1961 г. член Саюза пiсьменнiкаў, уваходзiў у праўленне СП СССР.

Першыя вершы Г. Бураўкiн надрукаваў у 1952 г. у полацкай абласной газеце. Кнiгi «Майская просiнь» (1960), “З лю­боўю i нянавiсцю зямною” (1963), “Ды­хане” (1966), «Жнiво» (1971), «Выток» (1974), “Варта вернасцi» (1978), “Гняздо для птушкi радасцi” (1986) i iншыя - своеасаблiвы паэтычны летапiс жыцця пакалення, якое адчула на сваiх плячах цяжар вайны i аднаўлення разбураных га­радоў i вёсак, першае выйшла ў касмiчную прастору. Тэма вайны пастаянна прысутнiчае ў роздуме паэта аб сучаснасцi. У вершах яго шчаслiва спалучаны пуб­лiцыстычны грамадзянскi запал i шчы­расць, глыбокае лiрычнае перажыванне. Многiя з вершаў паэта напоўнены свет­лымi пачуццямi замiлаванасцi да роднай зямлi, Радзiмы, мацi, каханай. Творы, пакладзеныя на музыку кампазiтарамi Г. Вагнерам, Я. Глебавым, Э. Зарыцкiм, С. Картэсам, I. Лучанком, В. Раiнчыкам, Ю. Семянякам, Э. Ханхом, А. Эшпаем i iншымi, увайшлi ў яго песенны аборнiк “Табе, Беларусь” (1984), сталi папулярнымi ў народзе песнямi. Г. Бураўкiн - аўтар кнiгi прозы “Тры старонкi з легенды” (1971), кнігі для дзяцей “Тры казкi пра Зая” (1974), сцэнарыяў дакументаль­ных фiльмаў «Апаленая памяць” (1975), «Падарожжа па Беларусi” (1976), адзiн з аўтараў (з Ф. Коневым, У. Халiпам) сцэнарыя двухсерыйнага фiльма “Полы­мя” (1974). Пераклаў на беларускую мову камедыю А. Хмелiка “Пузыркi”, пастаў­леную ў тэатры юнага гледача ў 1965. Перакладае на беларускую мову творы pycкix, yкpaiнcкix, лiтоўскiх, малдаўскiх, грузiнскiх, балгарскiх пiсьменнiкаў. Вы­ступае як публiцыст i крытык.

Узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, ме­далём “За доблесную працу», Ганаровымi граматамi Вярхоўных Саветаў БССР, УССР, Лiтоўскай ССР. Л. М. Гарэлік.

З Расонамi ў мяне звязана шмат самых дарагiх згадак. Тут я хадзiў у школу, тут прачытаў першыя свае кнiжкi, тут уступiў у камсамол, тут напiсаў свой першы верш.

У Расонах жывуць мае сябры-аднагодкi, у Расонах працуюць землякi, якiх я лiчу сваiмi шчырымi таварышамi. Iм - мой верш.

МОЙ НЕЗАБЫЎНЫ КРАЙ
У кожнага ёсць той адзiны кут,

Якi не забываецца да скону.

Ты да яго ўспамiнамi прыкут,

Дзяцiнствам басаногiм i зялёным.


Ён каля сэрца песняю жыве,

У сны прыходзiць - бацькаваю каскай,

Рамонкам у някошанай траве,

Наiўнай недаслуханаю казкай.


Вятрамi плачуць тысячы дарог –

Ды колькi б ты нi калясiў па свеце,

Ён матчынай усмешкаю здалёк

Табе, як зорка ранiшняя, свецiць.


Ёсць i ў мяне да скону дарагi

Мой родны кут - задумлiвыя сосны,

У незабудках рэчак бepaгi,­

Мой сон, мой незабыўны край расонскi.


Там, пэўна, i цяпер не зарасла

Да школы сцежка памiж лозаў нiцых,

I возера сячэ крыло вясла,

I цiха дрэмле вёсачка Сiнiцы.


Плывуць туманы ўраннi ля прысад.

Вясёлкаю дажджы падперазаны.

А вечарамi каля новых хат

Вайну ўсё ўспамiнаюць партызаны.


У ix даўно павыраслi сыны,

Таўчэцца каля ног унукаў куча,

Ды гром вайны ў сабе нясуць яны –

1 ныюць раны ў непагадзь балюча.


Яны глынулi гора цераз край,

Apaлi, ваявалi, будавалi

I свой любiмы, небагаты край

Расоншчынай назвалi.


Дзе б нi сустрэў ix, на зямлi якой -

Пад летняй спёкай цi пад ветрам зольным,­

Заўсёды я пазнаю землякоў

Па ўсмешцы цiхай i руках мазольных.


I хай вам шчасцiць доўгiя вякi,

Хай доля свецiць незакатным сонцам

Над нашым слаўным краем, землякi, `

Сябры мае, таварышы расонцы!



(1967)

Г. Бураўкін.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка