Генадзь Мікалаевіч Сагановіч кандыдат гістарычных навук, археолаг




Дата канвертавання14.08.2018
Памер19.32 Kb.


генадзь сагановіч


Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
кандыдат гістарычных навук, археолаг

Нарадзіўся 13 студзеня 1961 года ў в. Турная Івацэвіцкага раёна.


Закончыў Турнянскую сярэднюю школу. Вучоба ў Мінскім педагагічным інстытуце(1984 г.), затым у аспірантуры (1984-1987 г.). Абараніў кандыдатскую дысертацыю па гісторыі на тэму : «Кавальскае рамяство Беларусі ХІV – ХVІІІ стст.» ў 1989 годзе.
З 1984 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАНБ НАН Беларусі, з 1992 года старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 годзе звольнены за парушэнне працоўнай дысцыпліны і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працуе ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі замак і інш.), даследаваў ковальства Беларускай эпохі феадалізму.
Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.
Складальнік і адзін з аўтараў зб. “ Імя твае Белая Русь” (1991г.) Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы; “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” ( у сааўтарстве з У. Арлоў).
Адзін з аснавалькаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987-1992 г.). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса “Беларускі гістарычны агляд” (з 1994 г.).
Жанаты, двое дзяцей.
Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996 г.).


  1. Сагановіч Г. М. : [біяграфія ] // Регионы Беларуси : энциклопедия в 7 т. Т. 1, кн. 2. Брестская область. / редкол. : Т. В. Белова і др. Минск, 2009. С.330

  2. Сагановіч Г. М. : [біяграфія ] // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя у 2 т. Т. 2 : Кадэцкі корпус – Яцкевіч / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. - 2-е выд. Мінск: Белэн, 2007. С. 536.

  3. Сагановіч Г. М. : [біяграфія ] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / Беларус. Энцыкл.: рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6 кн. 1. Мінск: БелЭн, 2001. С. 202.

  4. Сагановіч Г. М. : [біяграфія ] // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага р-на. Мн.: БЕЛТА, 1997. С. 460.

  5. Сагановіч Г. М. : [біяграфія ] // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: В, В. Гетаў і інш.Мн.: БелЭн, 1993.С. 555.

  6. Саганович Геннадий Николаевич [Электронный ресурс] — Электрон. текстовые дан. — Режим доступа: http://who.bdg.by/obj.php?kod=662

  7. Генадзь Мікалаевіч Сагановіч [Электронный ресурс] — Электрон. текстовые дан. — Режим доступа: http://mapyourinfo.com/wiki/be.wikipedia.org/Г.%20Сагановіч/

  8. Саганович Геннадий Николаевич [ Электронный ресурс] — Электрон. текстовые дан. — Режим доступа: http://rfwiki.org/Геннадий_Саганович#cite_note-1




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка