Германізмы ў беларускай мове Назавіце слова нямецкага паходжання




Дата канвертавання23.01.2018
Памер14.03 Kb.
Германізмы ў беларускай мове

Назавіце слова нямецкага паходжання:

  1. Выкапнёвая акамянелая празрыстая смала хвойных дрэваў жоўтага або карычневага колеру

  2. Набор прадметаў, прыстасаванняў ці прыладаў, неабходных для якой-небудзь працы

  3. Гусіны тлушч

  4. Выраб з металу ў выглядзе тоўстай гнуткай ніці

  5. Часовае збудаванне з дошак уздоўж сценаў будынка для правядзення будаўнічых або рамонтных работ

  6. Скрынка стала, камода, шафы

  7. Вымашчаная камянямі вуліца

  8. Спецыяльная стужка/ вяроўка ў свечцы ці газавай лямпе для гарэння

  9. Услон, пераносная лавачка на ножка

  10. Вялікая драўляная дзежка з накрыўкай для захоўвання прадуктаў і рэчаў

  11. Шкло, устаўленае ў аконную раму

  12. Накладная рамка вакол праёма акна або дзвярэй

  13. Сталярны інструмент для стругання дошак

  14. Той, хто займаецца апрацоўкай і вырабам шкур

  15. Пакладзеныя слаямі адзін на адзін прадметы (кнігі, напр.)

  16. Цвёрдасць, трываласць, якую набывае метал пасля моцнага награвання і хуткага ахаладжэння; стойкасць, якая набываецца ў барацьбе з цяжкасцямі

  17. Неабсяжная прастора, разлегласць

  18. Распіска, квітанцыя, квіток, цэннік

  19. Землякоп

  20. Той, хто дае грошы ў рост



За раскладам заняткаў сачыце тут: http://www.movananova.by/rasklad/

Ахвяраваць на дзейнасць курсаў “Мова Нанова” можна ў любым банку (або звярніцеся да выкладнікаў пасля заняткаў). Рэквізіты для ахвяраванняў. Установа “Мова Нанова”, УНП 192385028, нумар рахунка ў беларускіх рублях: 3015153720008, код банка 175, ЗАТ “БСБ Банк”, прызначэнне ахвяравання – ажыццяўленне адукацыйнага працэса



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка