Гімн кнізе” імпрэза для вучняў 5-6 класаў Мэта імпрэзы: Выклікаць у вучняў пачуццё пашаны да кнігі як скарбонкі духоўных каштоўнасцяў. Зацікавіць вучняў гісторыяй кнігадрукавання. Спрыяць выхаванню густу праз найлепшыя ўзоры кнігадруку




Дата канвертавання02.05.2017
Памер54.01 Kb.

ГІМН КНІЗЕ”


ІМПРЭЗА ДЛЯ ВУЧНЯЎ 5-6 КЛАСАЎ

Мэта імпрэзы:


Выклікаць у вучняў пачуццё пашаны да кнігі як скарбонкі духоўных каштоўнасцяў.

Зацікавіць вучняў гісторыяй кнігадрукавання.

Спрыяць выхаванню густу праз найлепшыя ўзоры кнігадруку.

Далучаць школьнікаў да нацыянальнай спадчыны.


Эпіграф. Кніга адкрывае нам невядомы свет, яна нібы на крылах, пераносіць нас у будучыню, якая праз сто-дзвесце гадоў стане днём сённяшнім. Кніга адкрывае нам любы куточак на зямлі, куды б мы ні надумалі заглянуць.

Леанід Ляонаў



У святочна прыбранай зале неабходна наладзіць вялікую выставу кніг. Пажадана запрасіць на імпрэзу супрацоўнікаў бібліятэкі, музея, друкарні, пісьменнікаў.
Вядучы (выходзіць з кнігай у руках). Добры дзень, дарагія сябры! Сёння мы сабраліся тут, каб сказаць словы пашаны нашай добрай сяброўцы, дарадчыцы, выхавальніцы і натхняльніцы – кнізе. З маленства кніга ўваходзіць у нашае жыццё і суправаджае нас на ўсіх яго шляхах. Гэта самая звыклая рэч і адначасова найвялікшы цуд.

Як жа з'явілася на свет кніга? Давайце зазірнем у мінулае.



Вучань. У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сённяшняй. Людзі пісалі на ўсім, што больш ці менш прыдавалася для пісьма: на бяросце, камянях, гліняных плітках. У Афрыцы і Егіпце вельмі даўно навучыліся пісаць на папірусе.

Вучань. Папірус – гэта расліна з тоўстым бязлістым сцяблом, з вялікаю мяцёлкаю ўгары. Вышыня яго амаль 5 метраў. Папірус даў чалавецтву першы сапраўдны матэрыял для кнігі. Памяць пра яго захавалася ў многіх еўрапейскіх мовах: згадайма беларускае слова “папера”, нямецкае – “папір”, англійскае – “пэйпа”, французскае – “пап'е”.

Вучань. З папірусу атрымліваліся кнігі-скруткі. Даўнейшыя папірусныя кнігі падобныя да геаграфічных картаў, скручаных у трубку. У адным такім скрутку можна было запісаць прыкладна тысячу нашых радкоў. А каб запісаць, скажам, “Іліяду” ці “Адысею” Гамера, на кожную трэба было каля дзесятка скруткаў. Грэкі такі запісаны скрутак-папірус называлі “томам”, што на іх мове азначала “частка”.

Вучань. 3ахоўвалі папірусныя скруткі ў гліняных збанах або скрынках. Такія скрынкі спярша называлі “бібліятэкамі”, што па-грэцку значьіць “кнігасхоў”. Пазней гэтым словам пачалі называць і памяшканні, у якіх трымалі кнігі. У іншых краінах пісалі на пергаменце. Гэта была адмыслова вырабленая скура маладой жывёліны – цяляці, ягняці, казляняці.

Вучань. Кніга з пергаменту ўжо нагадвала сучасную: яе можна было гартаць. Вокладкі такіх кніг рабілі звычайна з дрэва і вельмі прыгожа аздаблялі. Кнігі перапісвалі ў спецыяльных майстэрнях – скрыпторыях. У Кітаі кнігі пісалі на шоўку. Гэта, таксама як і пергамент, быў вельмі дарагі матэрыял.

Вучань. У 105 годзе Цай Лун, скарыстаўшы кару дрэў, старыя рыбацкія сеткі і іншыя адыходы, вырабіў першую паперу. З'яўленне паперы не змяніла формы кнігі. Яна засталася такой, як і пергаментная: стос сшыткаў пад адной вокладкаю. Ужо напачатку папера была значна таннейшая за пергамент, таму стала магчымым рабіць кнігаў больш і больш. Адно вынаходніцтва выклікала другое: прыблізна каля 1450 года нямецкі вынаходнік Ёган Гутэнберг падараваў чалавецтву друкарскі станок.
Вучні чытаюць вершы Максіма Багдановіча “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”.

Вядучы. 1450 год. Гэту дату трэба памятаць: з'явілася першая друкаваная кніга. Пачыналася Адраджэнне. Народы Заходняй Еўропы сталі пісаць і чытаць на родных мовах, а не толькі на латыні. І мы з гонарам адзначаем, што сярод першых нямногіх еўрапейскіх моў, якія далучыліся да кнігадрукавання, была і наша родная беларуская.

Францішак Скарына... Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік і філосаф, пісьменнік і мастак, перакладчык. А яшчэ вучоны, доктар вольных мастацтваў і лекарскіх навук, астраном і астролаг...

Справай жыцця для Скарыны стала выдавецкая дзейнасць. Для свайго вялікага пачыну ён абраў Біблію, у якой бачыў крыніцу разнастайных ведаў. Першая друкаваная кніа Скарыны “Псалтыр” убачыла свет у Празе 6 жніўня 1517 года. Услед за “Псалтыром” на працягу 1517 1519 гадоў Скарына выдаў яшчэ 22 кнігі Бібліі. У 1520 годзе ў Вільні Скарына заснаваў першую ва Ўсходняй Еуропе друкарню, у якой выдаў “Малую падарожную кніжку” (1522) і “Апостал” (1525).

Упершыню ў свеце Францыск Скарына зрабіў падзел тэксту на абзацы, разбіўку на сказы, наяўнасць поля і гэтак далей. У гэтым наватарства Скарыны-друкара.


Затым вядучы прапануе віктарыну.

Пытанні віктарыны.

1. Хто з’яўяецца аўтарам вершаў “Летапісец”, “Перапісчык”, “Кніга”, якія сёння гучалі?



Максім Багдановіч
2. Назвы якіх музычных інструментаў сталі назвамі зборнікаў вершаў беларускіх паэтаў?

Дудка, скрыпка, жалейка
3. Як называлася першая кніжка для дзяцей, напісаная па-беларуску? Хто яе аўтар?

Першае чытанне для дзетак-беларусаў” Цёткі (Алаізы Пашкевіч)


4. Хто напісаў “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”?

Якуб Колас
5. Якая з беларускіх кніг пабывала ў космасе?

Якуб Колас, “Вершы”
6. Што назваў у сваім вершы Ніл Гілевіч “трапяткім, жывым, як промень у росах”?

Слова


Крыжаванка.





1

2

3

4

5

Ш

С

П

П




О

Т

А

Е




Ў

А

П

Р

П

К

Н

І

Г

А




О

Р

А

П




К

У

М

Е







С

Е

Р










Н

А










Т




1. На чым пісалі кнігі ў Кітаі?

2. Што падараваў чалавецтву Ёган Гутэнберг?

3. Назавіце расліну, якая стала першым сапраўдным матэрыялам для кнігі?

4. Адмыслова вырабленая скура маладой жывёліны, на якой пісалі?

5. Што вырабіў Цай Лун у 105 годзе?



Пытанні для абмеркавання.

1. Чым для вас з’яўляецца кніга?


2. Якія кнігі вы любіце чытаць?
3. Як трэба адносіцца да кніг, падручнікаў?
4. Імёны якіх беларускіх пісьменнікаў вам вядомы?

Вядучы. Вось і закончылася наша падарожжа ў свет кнігі. Але чаму закончылася? Настане вечар, вы запаліце лямпу, возьмеце ў рукі кнігу і чароўнае падарожжа прадоўжыцца.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка